Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Ашмянах – фестываль праваслаўнай культуры «Скарбніца»

На гэтым тыдні  ў Ашмянах распачаўся тыдзень света і дабра – фестываль праваслаўнай культуры «Скарбніца». Яго арганізатарамі выступілі Лідская епархія, Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр і Ашмянскі райвыканкам. За час свайго існавання фестываль прайшоў больш чым у сарака гарадах Мінскай і Слуцкай, Тураўскай і Мазырскай, Гомельскай і Жлобінскай, Навагрудскай і Лідскай, Магілёўскай і Мсціслаўскай епархій і атрымаў высокую адзнаку як з боку духоўных, так і свецкіх улад.

У Ашмянах – фестываль праваслаўнай культуры «Скарбніца»

Як і прынята ў праваслаўных людзей, цырымоніяй адкрыцця фестывалю стала набажэнства на пачатак добрай справы, якое правёў настаяцель храма Уваскрэсення Хрыстова пратаіерэй Пётр Пятлёха. Ён упэўнены, што сёння вельмі важна далучаць людзей да праваслаўных каштоўнасцей, несці людзям слова дабра, святла і свету.

Ад імя Ашмянскага райвыканкама ўдзельнікаў фестывалю вітаў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Саванец. Ён падкрэсліў значнасць гэтай духоўна-асветніцкай працы. Таксама адзначыў неабходнасць далучэння нашага грамадства да светлых хрысціянскіх каштоўнасцей, каб сярод штодзённых клопатаў не страціць галоўнае – чалавечнасць.

У ранейшыя часы ў кожным горадзе праводзіліся дабрачынныя кірмашы, зборы ад якіх ішлі на дапамогу людзям. Цяпер гэту традыцыю працягваюць сёстры Свята-Елісавецінскага манастыра з горада Мінска. Падчас фестывалю яны праводзяць вялікую выставу-кірмаш “Скарбніца”, на якой можна набыць іконы, манастырскі хлеб і мёд, арыгінальныя сувеніры ручной працы і імянныя падарункі, травяныя зборы, кнігі, сямейныя фільмы. Усё гэта зроблена з вялікім уменнем і любоўю ў майстэрнях манастыра і нясе цяпло рук і часцінку добрага сэрца майстроў. Сабраныя ад продажу сродкі ідуць на манастырскія патрэбы і зарплату работнікам, а таксама на добрыя справы і сацыяльныя праекты.

У Ашмянах – фестываль праваслаўнай культуры «Скарбніца»

Ужо ў першы дзень фестывалю людзі стаялі ў чарзе за духмяным хлебам і смачнай выпечкай, якія з малітвай і любоўю выпякаюць у манастырскай пякарні. Асабліва шматлюдна было ля павільёнаў манастырскай аптэкі Свята-Елісееўскага манастыра.  Жыхары горада набывалі травяныя зборы, бальзамы, шампуні, якія манастыр замаўляе ў Краснадарскім і Алтайскім краях.

Першая старонка фестывалю праваслаўнай культуры завяршылася цёпла і сардэчна: чароўнымі мелодыямі сваіх песень парадавала ашмянцаў аўтар і выканаўца ўласных песень Таццяна Дашкевіч.

Спакон вякоў на нашай зямлі галоўнымі каштоўнасцямі былі мір і згода, дабрыня і міласэрнасць, сёння мы вяртаемся да сваіх духоўных вытокаў, знаходзім маральную апору ў веры. Таму ў рамках фестывалю на Ашмяншчыне ажыццяўляюць шмат цікавых праектаў: “Добрыя кнігі”, “Вера, надзея, любоў”, “Добрае кіно”, “Медыцына і праваслаўе”, “Пераадоленне”, “Жывое слова”, “Шляхам любові”, “Праваслаўныя святыні Беларусі”, арганізоўваюць сустрэчы з працоўнымі калектывамі, школьнікамі і іх бацькамі, састарэлымі людзьмі і інвалідамі.

У Ашмянах – фестываль праваслаўнай культуры «Скарбніца»

У Ашмянах – фестываль праваслаўнай культуры «Скарбніца»

У Ашмянах – фестываль праваслаўнай культуры «Скарбніца»

Увогуле фестываль праваслаўнай культуры “Скарбніца” – гэта не толькі багацце манастырскіх вырабаў, але і скарбніца мудрасці, дабра, цярпення і  духоўнасці.  Такой скарбніцай сапраўды можна лічыць і батлейку, якая штодня збірае не толькі дзетак, але і дарослых.  Галоўны рэжысёр, артыстка, натхняльнік батлейкі Ганна Ткачова  шмат гадоў займаецца гэтай справай, піша п’есы, дапамагае майстрам вырабляць лялькі. Ужо тры гады жанчына ездзіць па гарадах Беларусі са сваімі шчырымі спектаклямі.

Ганна расказала, што на батлейку прыходзіць шмат дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі і асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, таму яна стараецца паказаць, што з гэтымі дзецьмі таксама можна працаваць. На жаль, аб такіх рэчах жанчына ведае вельмі добра.

Амаль дзесяць год таму з-за памылкі ўрачоў Ганна атрымала інваліднасць па зроку і не змагла працаваць у школе, але не апусціла рукі і пачала рэалізоўваць сябе ў шматлікіх сацыяльных праектах, дапамагаць людзям пазбавіцца залежнасці ад алкаголю, наркотыкаў, гульнявой залежнасці, займаецца абаронай правоў дзіцяці.

Ганна – мудры і таленавіты чалавек, які ўвасабляе ў жыццё нават самыя, здавалася б, недасягальныя мары, а ўсё таму, што нягледзячы на цяжкасці яна працягвае жыць і займацца сваёй любімай справай.

У Ашмянах спектаклі паказваюць кожную гадзіну, а пасля прадстаўлення  Ганна знаёміць дзяцей з галоўнымі героямі, праводзіць гульні і віктарыны, робіць невялічкі экскурс па стылізаванай майстэрні па перапісе кніг часоў Еўфрасінні Полацкай.

Пасля асноўнага спектаклю Ганна Ткачова расказала прытчу аб двух анёлах, якая не пакінула нікога раўнадушнымі і прымусіла задумацца над вечным, што вельмі сімвалічна для фестывалю праваслаўнай культуры.

Таксама ў фестывальныя дні можна наведаць экспазіцыю традыцыйных лялек і даведацца, з чым гулялі нашыя бабулі і прабабулі, з чаго вырабляліся раней цацкі і чаму ім не малявалі твар. Таццяна Трушына, якая шмат гадоў займаецца вывучэннем і вынаходніцтвам традыцыйных рускіх і беларускіх лялькаў, ведае аб іх амаль усё.

Фестываль – выдатная магчымасць акунуцца ў вір цікавых і разнастайных мерапрыемстваў: паслухаць праваслаўныя спевы, паглядзець добрыя фільмы, сустрэцца з мудрымі і таленавітымі людзьмі.

Кацярына РУДЗІК.


Поделиться в соц. сетях
У Ашмянах – фестываль праваслаўнай культуры «Скарбніца»

У Ашмянах – фестываль праваслаўнай культуры «Скарбніца»

У Ашмянах – фестываль праваслаўнай культуры «Скарбніца»

У Ашмянах – фестываль праваслаўнай культуры «Скарбніца»

У Ашмянах – фестываль праваслаўнай культуры «Скарбніца»

У Ашмянах – фестываль праваслаўнай культуры «Скарбніца»

У Ашмянах – фестываль праваслаўнай культуры «Скарбніца»

У Ашмянах – фестываль праваслаўнай культуры «Скарбніца»

Нравится
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ошмян

Ветер, температура до +26 °С и дожди – погода в Беларуси на этой неделе

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com На предстоящей неделе ожидается неустойчивый характер погоды. Об этом 37

Дуга на марке. Официальное гашение почтового блока, посвященного геодезической Дуге Струве, состоялось в Ошмянах

Хотите узнать больше? Почтовый блок «Геодезическая Дуга Струве», подготовленный в сотрудничестве с Государственным комитетом по имуществу, выпустило Министерство связи. В 45

На неделе в Беларуси будет холодно и дождливо, в выходные потеплеет

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива kraj.by Рабочая неделя будет холодной и дождливой, но в выходные потеплеет – в 52

Ошмянские таможенники изъяли 20 килограмм черной икры

Хотите узнать больше? Сотрудники Ошмянской таможни пресекли попытку незаконного перемещения крупной партии одежды и 20 кг черной икры при досмотре грузового автомобиля, 64

Кревский и Гольшанский замки теперь можно посетить виртуально

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива kraj.by В Национальном историческом музее с помощью 3D-очков можно увидеть Кревский и 81

Тую от магазина «Гардэн» выиграла Наталья Новаш из Вилейки

Хотите узнать больше? Наталья Новаш из Вилейки воспитывает двух дочерей: Кристину и Женю. Фото предоставлено kraj.by Натальей Новаш В розыгрыше победила читательница 59

Ответь на вопросы и выиграй тую от магазина «Гардэн»

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Принять участие в розыгрыше может любой читатель портала kraj.by. 68

Что предлагал "Деревенский сыровар": на Ошмянщине прошел вкусный праздник сыра

Хотите узнать больше? Необычный праздник «Деревенский сыровар» собрал жителей и гостей агрогородка Жупраны. Шумно и весело было на площадке возле местного отдела культуры 69