Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Беларуская музыка ля італьянскага ўзбярэжжа

Вучаніца Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў Ангеліна Юхевіч і настаўніца Таццяна Васільеўна Каралёва прыехалі з Італіі з дыпломам лаўрэата I ступені.

Беларуская музыка ля італьянскага ўзбярэжжа


Неверагодная Італія – радзіма вялікіх кампазітараў, якія падарылі свету шэдэўры класічнай музыкі; краіна выбітных мастакоў і скульптараў, творы якіх уваходзяць у склад сусветнага культурнага багацця. Італія дваццатага стагоддзя вядома сваім самабытным кінематографам, а Старажытны Рым з’яўляецца адной з найвялікшых цывілізацый у гісторыі, культурная спадчына якога ўключае сапраўдныя жамчужыны скульптуры, архітэктуры, філасофіі і паэзіі. Італія – краіна, дзе жанр оперы дасягнуў вяршыні свайго развіцця і ва ўсе часы карыстаўся папулярнасцю…

Менавіта таму ў чэрвені ў горадзе Пезара прайшоў міжнародны конкурс “Grand Festival”, пры падтрымцы беларускіх і італьянскіх аб’яднанняў і арганізацый. Удзельнікі ад 5 да 25 гадоў змаглі прадэманстраваць свой талент у харэаграфічным, вакальным, харавым, інструментальным, фальклорна-этнаграфічным, тэатральным, цыркавым жанрах, а таксама тэатры мод і выяўленчым мастацтве. Ацэньвала выступленні канкурсантаў кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі вядучыя італьянскія дзеячы культуры і мастацтва.

Вучаніца Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў Ангеліна Юхевіч і настаўніца Таццяна Васільеўна Каралёва прыехалі з Італіі з дыпломам лаўрэата I ступені, расказалі аб сур’ёзным міжнародным фестывалі і падзяліліся сваімі ўражаннямі.

Аб конкурсе яны даведаліся выпадкова, ды і паездка была неспадзяванай – іх запрасілі знаёмыя з Мінска. Доўга не думаючы, таленавітыя музыканты вырашылі паспрабаваць. Паспрабавалі, і вельмі ўдала! Тым больш, што Ангеліна Юхевіч была адзінай удзельніцай з Гродзенскай вобласці. Разам з ёй свае конкурсныя нумары прадставілі навучэнцы з Мінска, Віцебска і Магілёва.Акрамя таго, фестываль аб’яднаў выканаўцаў з розных краін, тут кожны мог прадставіць аўтэнтычныя традыцыі сваёй краіны і пачаць супрацоўніцтва з творчымі калектывамі вядучых спецыялістаў культуры і выбітных дзеячаў мастацтва Еўропы.

На конкурсе Ангеліна выконвала два класічныя творы Іагана Баха і Валерыя Карэтнікава на фартэпіяна. П’еса беларускага кампазітара прыйшлася даспадобы шматлікім гледачам і членам журы.

Фестывальная праграма, як расказалаТаццяна Васільеўна, была насычанай: тэатралізаваная цырымонія адкрыцця і закрыцця, прафесійныя конкурсы, канцэрты, семінары, майстар-класы і канферэнцыі, дыскатэкі для ўдзельнікаў. Акрамя конкурсаў для дзяцей была арганізавана забаўляльная і экскурсійная праграма: яны змаглі наведаць розныя музеі, убачыць культурныя месцы Пезара, Венецыі, Сан-Марына, паплаваць у цёплым моры пад гарачым італьянскім сонцам.

Вопытны педагог Таццяна Каралёва працуе ў школе мастацтваў 25 гадоў. Яе навучэнцы заўсёды ўдзельнічаюць у конкурсах і фестывалях, з якіх заўсёды прывозяць дыпломы. “Grand Festival” з’яўляецца гэтаму пацвярджэннем.

Ангеліна адзначыла, што конкурс для яе азначае выхад на новы творчы ўзровень, тым больш, цікава было паглядзець на ігру другіх, набрацца вопыту і пагутарыць з замежнымі выканаўцамі. Моцнага хвалявання на гэтым конкурсе, у адрозненне ад іншых, не было. Самымі запамінальнымі сталі “ЛьВенок” і конкурс імя Горскага, дарэчы, у апошнім дзяўчына атрымала прыз глядацкіх сімпатый за лепшае выкананне беларускага твора.

Самае цікавае, што амаль чатыры гады ў школе мастацтваў Ангеліна наведвала харавыя дысцыпліны, займалася вакалам перад тым, як перайсці ў клас Таццяны Васільеўны, каб навучыцца добра іграць на фартэпіяна. Маладая піяністка расказвае, што займацца ў школе мастацтваў нескладана, ёсць толькі адна ўмова – каб гэты занятак захапляў і прывабліваў. Ангеліна ні разу не пашкадавала, што перайшла ў клас фартэпіяна, тым больш што  збіраецца звязаць сваё жыццё з гэтым інструментам. Піяністка ўпэўнена, што галоўнае – спаўна аддавацца музыцы і атрымліваць ад яе задавальненне, тады і іншым будзе падабацца тое, што ты робіш.

Дарэчы, калі размаўляеш з Ангелінай і Таццянай Васільеўнай, разумееш, што яны сапраўды атрымліваюць ад сваёй творчасці задавальненне. І міжволі напаўняешся іх эмоцыямі, захапленнямі і хочаш сам тварыць і рэалізоўваць планы, на якія не адважыўся б раней.

У сям’і больш за усіх занятак дачкі падтрымлівае маці, Ангеліна прызнаецца, што яна і сама калісьці збіралася стаць музыкантам, але перадумала. Цяпер яна захапляецца заняткам дачкі і любіць слухаць, як яна  іграе на інструменце.

Нягледзячы на тое, што моладзь часта любіць іграць нейкія сучасныя кампазіцыі, Ангеліна захапляецца класікай. Таленавітая, рамантычная Ангеліна любіць выконваць такія ж рамантычныяі лірычныя п’есы, што кранаюць душу і сэрца. Дзяўчына не супраць і гучных джазавых кампазіцый. Ёй падабаюцца аўстрыйскія кампазітары і піяністы Карл Чэрні і Франц Гайдн, нямецкі піяніст  Карл Лешгорн. Але больш за ўсё дзяўчына любіць музыку Амадэя Моцарта, якая ў натхнёным выкананні Ангеліны, здаецца, выказвае тое, што ўклаў у яе сам кампазітар. У наступным годзе яны з Таццянай Васільеўнай плануюць іграць лірычныя творы Фрыдэрыка Шапэна.

Нягледзячы на тое, што ўрокі музыкі займаюць шмат часу, Ангеліна стараецца займацца спортам. Але і тут ёсць свае засцярогі: дзяўчыне патрэбна берагчы пальцы і вельмі акуратна гуляць у валейбол і баскетбол.

Цяпер для Ангеліны Юхевіч галоўнае не спыняцца на гэтым конкурсе і ісці ўперад з новымі ідэямі, якія падказаў цёплы марскі італьянскі брыз. Бо ў наступным годзе дзяўчына будзе рыхтавацца да паступлення  ў Гродзенскі каледж мастацтваў.

Кацярына РУДЗІК.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.


Поделиться в соц. сетях
Беларуская музыка ля італьянскага ўзбярэжжа

Беларуская музыка ля італьянскага ўзбярэжжа

Беларуская музыка ля італьянскага ўзбярэжжа

Беларуская музыка ля італьянскага ўзбярэжжа

Беларуская музыка ля італьянскага ўзбярэжжа

Беларуская музыка ля італьянскага ўзбярэжжа

Беларуская музыка ля італьянскага ўзбярэжжа

Беларуская музыка ля італьянскага ўзбярэжжа

Нравится
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ошмян

Фоторепортаж: На фестивале «Гольшанский замок» в Ошмянском районе ходили на ходулях, метали дротики, стреляли из лука

Хотите узнать больше? Фестиваль «Гольшанский замок» в Ошмянском районе прошел 20 мая. Фото с сайта grodnonews.by На празднике гости могли не только посмотреть рыцарские 35

В Ошмянах прошел международный турнир по гандболу среди юношей

Хотите узнать больше? В Ошмянах прошел международный турнир по гандболу среди юношей на призы чемпиона Олимпийских игр 1992 года Андрея Барбашинского. Андрей – 31

26 мая пройдзе прэс-аўтапрабег па знакавых мясцінах Ашмяншчыны

Хотите узнать больше? Прэс-аўтапрабег па гісторыка-культурных аб’ектах Ашмянскага раёна праводзіць установа “Рэдакцыя газеты “Ашмянскі веснік” сумесна з аддзелам 22

Штурм крэпасці і феерверк. Рэгіянальны фестываль «Гальшанскі замак» чакае гасцей 20 мая (праграма)

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта osh.by 20 мая каля сцен некалі велічнага Гальшанскага замка пройдзе фестываль сярэднявечнай 43

Хочешь пойти на концерт группы «Без билета» в Сморгони? Ответь на вопросы розыгрыша

Хотите узнать больше? Группа «Без билета». Фото предоставлено Край.бай Владимиром Разводовским Группа «Без билета» презентует мини-альбом «Жара» в районном центре культуры 39

Ошмянка стала победительницей олимпиады для учащихся колледжей

Хотите узнать больше? Третьекурсница Ошмянского аграрно-экономического колледжа Наталья Машута этой весной успешно выступила в олимпиаде по экономическим дисциплинам, 35

"Раньше 9 утра уроки начинать не надо". Лукашенко поручил пересмотреть график работы школ

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай Президент поручил пересмотреть график работы общеобразовательных школ. Об 36

Майский снегопад зафиксирован впервые за тридцать лет

Хотите узнать больше? Как рассказали в областном центре по гидрометеорологии и мониторингу окружающей среды, апрельские снегопады – частое явление, а вот снег в мае 36