Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Каб ведаць родную мову …

Дзве дзяржаўныя мовы, афіцыйна прынятыя ў нашай краіне, даюць кожнаму з нас права выбару. На якой мове вучыцца, на якой размаўляць, чытаць кніжкі – справа, здавалася б, асабістая. Але ж прыярытэт, на жаль, мы ў большасці аддаем мове рускай, што не можа не ўплываць на стан роднай мовы.

Каб ведаць родную мову …


Аб тым, ці складана вучыцца па-беларуску і што для гэтага трэба, а таксама якіх намаганняў каштуе размаўляць на роднай мове, мы спыталі ў жыхароў нашага раёна, якія падзяліліся ўласным вопытам.

Каб ведаць родную мову …

Вольга Коўзан з дачкой Каралінай:

- Аддаць дачку ў беларускамоўны клас у свой час нам прапанавала завуч сярэдняй школы №3 Галіна Мар’янаўна Яскель. Нейкай асаблівай розніцы, на якой мове будзе вучыцца дзіця, для нас, бацькоў, не было. Хаця без пэўных цяжкасцей (дзе ж іх не бывае!) не абходзіцца. Сама я заканчвала рускамоўную школу ў Вільні, таму з мяне дарадца не вельмі добры (усміхаецца). Караліне, якая ўжо другі год вучыцца ў беларускамоўным класе, дапамагае старэйшая дачка Эйвіля. Ёй вельмі падабаецца беларуская мова. Дзяўчаты з задавальненнем чытаюць беларускія кніжкі, любяць дзеці бываць і ў дзядулі з бабуляй у Крэйванцах. А там, вядома ж, размаўляюць можа і не на чыстай роднай мове, а хутчэй на трасянцы, але гэта дазваляе пашыраць слоўнікавы запас.

Дабівацца поспехаў у вучобе беларуская мова аніяк не мяшае. Сёлета Караліна паказала добры вынік на алімпіядзе па матэматыцы – заняла першае месца.

Канешне, час ад часу паяўляюцца незнаёмыя словы, за тлумачэннем якіх дачка звяртаецца да старэйшай сястры або ў школе да настаўніцы. Тры гадзіны беларускай мовы і тры літаратуры ў тыдзень дазваляюць даволі хутка пашыраць веды. Акрамя вывучэння непасрэдна мовы, нашы дзеці знаёмяцца з беларускай культурай: пабывалі ў Ашмянскім краязнаўчым музеі, наведалі пастаноўку беларускай батлейкі.

Трэба адзначыць, што я вучуся разам з дзецьмі. Так, Караліна «прынесла» з урокаў «сукенку», «спадніцу», «кропку, «коску» і шмат іншых нязвыклых беларускіх слоў. Мне здаецца, што пры жаданні – а яно ёсць! – усё ў нас атрымаецца.

Каб ведаць родную мову …

Антон Анішкевіч, студэнт:

- У 2011 годзе я скончыў СШ № 2 г. Ашмяны, дзе атрымаў базавую адукацыю. Вучыўся ў класе беларускай мовы і літаратуры. Маё жаданне ведаць родную мову ўзнікла не знянацку. Спачатку мяне вельмі ўразіла малая колькасць беларускай мовы ў маім асяроддзі. Потым я пачаў вучыць вельмі спецыфічныя беларускія словы. Па натуры я індывідуаліст, таму ведаць мову сваіх продкаў – гэта маё асабістае перакананне. Але я не выключаю вялікага ўплыву асяроддзя – сяброў, аднагодкаў, настаўнікаў. Дарэчы, значэнне многіх беларускіх слоў я дазнаўся ад бацькоў і родзічаў.

Зараз вучуся на майстра будаўнічых работ у Маладзечанскім палітэхнічным каледжы.  Па-беларуску размаўляю досыць рэдка, але лічу, што на якой бы мове ты ні гаварыў, усё роўна пазнаюць, што ты беларус. Наогул ведаць беларускую мову немагчыма без добрай практыкі. Чытанне, на мой погляд – адзін з найлепшых варыянтаў. Нядрэнны дапаможнік – музыка. Часам слухаю беларускія гурты Н.Р.М., «Мроя».

Як ставяцца да маёй пазіцыі бацькі? Звычайна. Наконт сяброў, дык тут зусім цікава. У выніку майго беларускамоўнага перыяду жыцця я зрабіў выснову, што многія мае сябры не разумеюць цалкам, пра што я гавару. Я спрабаваў адказваць на занятках, тлумачыць сябрам нейкія пытанні па прадметах па-беларуску, калі яны да мяне звярталіся, але ўспрымалі яны гэтую інфармацыю даволі цяжка. Ды і самому не так ўжо лёгка спантанна падбіраць адпаведныя словы.

Лічу, што для таго, каб атрымаць чалавека, які валодае роднай мовай, патрэбны беларускамоўныя класы, нават школы з цалкам беларускай праграмай. Сёння ж, на жаль,  для многіх гарадскіх дзяцей родная мова накшталт замежнай. Разумееце, у чым тут справа: не кожнаму чалавеку патрэбна беларуская мова. Каб яна не была замежнай, трэба, каб ўсё асяроддзе чалавека было беларускамоўным. Чалавек – істота сацыяльная, і мова – адзін са сродкаў перадачы інфармацыі, і калі пераважным сродкам гэтай перадачы будзе руская мова (нічога не маю супраць яе), другая мова знікне з ужытку з-за празмернай складанасці пераключэння. Пры ўсім пры гэтым перакананы, што пераход на мову не павінен быць гвалтоўным, а толькі па добрай волі, свядома.

Каб ведаць родную мову …

Франц Даўгашэй, пенсіянер:

- Беларуская мова ў нашай сям’і асноўная. І я, і жонка ведаем і рускую мову, і польскую, чытаем кнігі на іх, да месца ўжываем тыя ці іншыя словы і трапныя выразы. Але размаўляем больш па-беларуску. Гэтую традыцыю падтрымліваюць і ў сям’і малодшага сына, які жыве ў Мінску. Адзін дзень у тыдзень яны разам з дзецьмі размаўляюць і моляцца на роднай мове. Магчыма, таму ў унукоў няма праблем з яе разуменнем. Малодшы нават стаў пераможцам гарадской алімпіяды па беларускай мове, хаця вучыцца ў рускамоўным класе.

Як так склалася? Была цікавасць да роднай мовы ў нас, бацькоў. Значную ролю ў выхаванні нашых дзяцей адыграла і Тэрэза Раманаўна Івашкевіч, якая так таленавіта і па-майстэрску выкладала ў іх беларускую мову і літаратуру, неназойліва прывівала любоў да роднага слова.

Кнігі беларускіх аўтараў стараўся з любой камандзіроўкі прывозіць і я: то зборнік апавяданняў набуду, то казкі для дзяцей. Сам заўсёды захапляўся гістарычнай прозай. З задавальненнем чытаю і перачытваю Уладзіміра Караткевіча, вершы Ніла Гілевіча, Пімена Панчанкі, сачу за навінкамі літаратуры, творчымі знаходкамі сучасных аўтараў. З асаблівай асалодай перагортваю старонкі «Новай зямлі» Якуба Коласа. Геніяльных мастацкіх твораў вельмі шмат, узяць хаця б «Пана Тадэвуша» Міцкевіча альбо «Яўгенія Анегіна» Пушкіна. Але ніхто не можа параўнацца з дасціпнасцю Коласа, яго веданнем жыцця простага люду.

У пачатку 90-х, на хвалі другога адраджэння нацыянальнай ідэі, – я тады працаваў выкладчыкам у цяперашнім аграрна-эканамічным каледжы – спадзеючыся, што беларуская мова зможа кансалідаваць наш народ, апантаны, я пераклаў падручнік па эканоміцы і выкладаў гэты прадмет на роднай мове. Заўсёды было крыўдна, што мы саромеемся гаварыць па-беларуску, на прыгожай, чыстай, яскравай мове нашых бацькоў і дзядуль. Ну як можна лічыць сябе культурным, інтэлігентным чалавекам, адракаючыся ад сваіх каранёў?! Гэта грэх, калі хочаце.

Сучаснай моладзі вывучаць беларускую мову, канешне, складана, але, здаецца, што яшчэ больш – не хочацца гэтага рабіць. Зразумела, ёй няма на каго раўняцца. Хіба што на нас, старых. Да таго ж усе ВНУ вядуць выкладанне па-руску. Хаця калі ёсць жаданне – гэта не перашкода. Наш унук, дарэчы, збіраецца здаваць уступныя іспыты на беларускай мове.

Ведаеце, я кожны дзень, хоць і па-польску (так прывык), але малюся за Беларусь, за народ, нашу родную мову, вельмі хачу, каб яны былі моцнымі. Няхай Бог дапаможа беларусам!

Людміла КОЗЕЛ.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.


Поделиться в соц. сетях
Каб ведаць родную мову …

Каб ведаць родную мову …

Каб ведаць родную мову …

Каб ведаць родную мову …

Каб ведаць родную мову …

Каб ведаць родную мову …

Каб ведаць родную мову …

Каб ведаць родную мову …

Нравится
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ошмян

«Северный вектор Гродненщины» — лучшая площадка для поиска партнеров

Хотите узнать больше? В этом году в седьмой раз в северном регионе Гродненской области пройдет международный экономический форум «Новые возможности и перспективы 69

От чесночниц до ступеней эскалаторов. Чем живет предприятие «Радиотехника» сегодня

Хотите узнать больше? ОАО «Радиотехника», созданное в 1969 году как филиал Вильнюсского ПО имени Октября, долгое время занималось выпуском изделий повышенной точности для 37

Заплыв «на чем попало», «Города» и полоса препятствий... Туристический слет прошел в Ошмянском районе

Хотите узнать больше? В Замостянах прошел районный молодежный туристический слет, организаторами которого выступили отдел идеологической работы, культуры и по делам 36

23 июня в Ошмянах пройдет VII Региональная выставка «Северный вектор Гродненщины»

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай В выставке примут участие более 40 промышленных, сельхозорганизаций трех 44

Ответь на три вопроса и выиграй билеты в цирк «SIRIUS» в Островце

Хотите узнать больше? Ответь на три вопроса и выиграй билеты в цирк «SIRIUS» в Островце 16 и 17 июня в Островце цирк-шапито «SIRIUS» покажет программу «Другой цирк!» 43

У Ашмянскім раёне прайшло свята народнай культуры “Землякі”

Хотите узнать больше? Праект «Стварэнне і дзейнасць клуба старастаў вёсак «КУТ», які на працягу года рэалізоўваўся на тэрыторыі Мураванаашмянкоўскага сельсавета, 42

«Властелина села» выбрали в Ошмянском районе

Хотите узнать больше? В агрогородке Жупраны Ошмянского района прошел районный этап республиканского семейного сельскохозяйственного проекта «Властелин села-2017». Его 39

В цирк-шапито «SIRIUS» отправится сморгонец Андрей Крыжевич

Хотите узнать больше? В цирк-шапито «SIRIUS» отправится сморгонец Андрей Крыжевич. Фото со страницы Андрея ВКонтакте Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Сморгони 8, 10 и 11 48