Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Эстафета Перамогі прыбыла ў Ашмяны

14 лютага эстафета Перамогі, што праходзіць уздоўж мяжы краін СНД, прыбыла ў Ашмяны. Урачыстае мерапрыемства з гэтай нагоды прайшло ў раённым Доме культуры, дзе ўдзельнікаў эстафетнай групы Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь віталі асабісты састаў аддзела пагранічнай службы “Ашмяны” і мясцовыя жыхары.

Эстафета Перамогі прыбыла ў Ашмяны

Як паведаміў начальнік Смаргонскай пагранічнай групы Аляксандр Маркевіч, сімвал міжнароднага мерапрыемства – вымпел у Трабах перадалі смаргонскім пагранічнікам лідскія калегі.

“Традыцыя правядзення такіх эстафет адыходзіць у далёкі 1928 год, калі з Петрапаўлаўска-Камчацкага стартаваў велапрабег уздоўж сухапутнай мяжы Савецкага Саюза,” – менавіта з гістарычнай даведкі пачаў свой аповед старшы эстафетнай групы, намеснік начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы Дзяржпагранкамітэта Рэспублікі Беларусь Віктар Плісік. На значнасці такіх мерапрыемстваў у справе выхавання падрастаючага пакалення спыніўся ў сваім выступленні намеснік старшыні Ашмянскага райвыканкама Аляксандр Саванец. Зварот кіраўнікоў дзяржаў – удзельніц краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў да грамадскасці зачытаў галоўны спецыяліст аддзела інфармацыі і прапаганды ўпраўлення ідэалагічнай работы Дзяржпагранкамітэта Міхаіл Скомскі.

Эстафета Перамогі прыбыла ў Ашмяны

Міру на Зямлі і ў кожным доме пажадаў усім прысутным настаяцель храма Святога князя Аляксандра Неўскага ў Крэве протаіерэй Валянцін Шэлест.

Урачыстасць прадоўжылася святочнай канцэртнай праграмай ваеннага аркестра Смаргонскай пагранічнай групы.

Эстафета Перамогі прыбыла ў Ашмяны

Затым эстафетная група накіравалася ў Смаргонь. 15 лютага тут пройдзе ўскладанне кветак да помніка на брацкай магіле воінаў і партызан, а таксама будуць арганізаваны сустрэчы з ваеннаслужачымі. 16 лютага ўдзельнікі эстафеты прыбудуць у Паставы, дзе сімвал Перамогі будзе перададзены Полацкай пагранічнай групе.

Перадача эстафеты прадстаўнікам ФСБ Расіі пройдзе 18 лютага ў Верхнядзвінскім раёне на стыку межаў трох дзяржаў: Расіі, Беларусі і Латвіі. Фінішуе мерапрыемства ў Дзень пагранічніка – 28 мая ў Маскве.

Аліна САНЮК.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.


Поделиться в соц. сетях
Эстафета Перамогі прыбыла ў Ашмяны

Эстафета Перамогі прыбыла ў Ашмяны

Эстафета Перамогі прыбыла ў Ашмяны

Эстафета Перамогі прыбыла ў Ашмяны

Эстафета Перамогі прыбыла ў Ашмяны

Эстафета Перамогі прыбыла ў Ашмяны

Эстафета Перамогі прыбыла ў Ашмяны

Эстафета Перамогі прыбыла ў Ашмяны

Нравится
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ошмян

Команда из Ошмян стала призером Кубка Республики Беларусь по волейболу

Хотите узнать больше? Команда из Ошмян стала призером Кубка Республики Беларусь среди мужских команд — ветеранов  (40+) по волейболу сезона 2017 года. По инициативе ОО 34

Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання ў Ашмянах — лепшы ў Гродзенскай вобласці

Хотите узнать больше? Добрая навіна прыйшла ў цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі — па выніках трохгадовай напружанай і важкай працы цэнтр стаў лепшым у 27

Черная пятница в сети автомастерских TEXX Service

Хотите узнать больше? Черная пятница в сети автомастерских TEXX Service Грандиозная распродажа TEXX Service состоится с 24 ноября по 26 ноября 2017 года. В эти дни во всей 42

Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці адзначылі ў Ашмянскім раёне

Хотите узнать больше? Ашмяншчына славіцца гасціннымі, шчырымі і адкрытымі людзьмі, сярод якіх нямала перадавых работнікаў сельскай гаспадаркі, працоўнай вытворчасці, 46

"Меломан" из Ошмян украл аудиосистему из "БМВ", оставленного после ДТП на дороге. Его нашли по горячим следам

Хотите узнать больше? 18-летний студент из Ошмян приметил, что на обочине автодороги Ошмяны-Островец уже некоторое время стоит автомобиль марки "БМВ-520". Не так давно 50

Белорусские рюкзаки для комфортной жизни от «Студии 58»

Хотите узнать больше? Белорусские рюкзаки для комфортной жизни от «Студии 58» Стильный эргономичный дизайн, высокопрочные материалы, доступные цены – это причины, по 41

В Беларуси будут по-новому определять малообеспеченных для получения кредита на жилье

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива kraj.by В Беларуси внесли изменения в условия и порядок отнесения граждан к категории 64

Вы этого ждали! 15 900 рублей за новый Renault

Хотите узнать больше? Вы этого ждали! 15 900 рублей за новый Renault Сезон скидок в салонах Renault продолжается. Только сейчас новый автомобиль Renault можно купить всего 51