Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Куток дзяцінства, расквечаны яркімі фарбамі

Большасць з нас у дзяцінстве наведвалі дзіцячы садок. Ад таго, наколькі прыемным і карысным месцам ён акажацца, залежыць многае – у чымсьці нават далейшы лёс маленькага чалавека. Дзіцячы сад, пра які пойдзе гаворка ніжэй, з самага пачатку свайго існавання меў выдатную ўласцівасць – афарбоўваць свет дзіцяці ў яркія, радасныя фарбы.

Куток дзяцінства, расквечаны яркімі фарбамі


Яслі-сад у Гальшанах прымае дзяцей ужо дваццаць сем гадоў, амаль шаснаццаць з якіх загадчыкам тут працуе Ганна Міхайлаўна Каваліцкая. За гэты час садок прайшоў доўгі шлях не толькі станаўлення, але і творчага пошуку, назапашвання педагагічнага вопыту, павышэння якасці працы, паляпшэння матэрыяльна-тэхнічнай базы. Сваім развіццём ён шмат у чым абавязаны кіраўніку і выхавацелям – добрым арганізатарам, сапраўдным майстрам сваёй справы. Дарэчы, у гэтым годзе загадчыцу ясляў-сада Ганну Каваліцкую ўзнагародзілі Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі за шматгадовую добрасумленную працу.

Як толькі апынаешся ля садка, здаецца, што трапляеш у казку: арэлі так і вабяць пагушкацца на іх, горкі клічуць пакатацца, а морам кветак немагчыма не захапіцца. З камянёў тут выкладзена карта нашай краіны, а на невялікім кавалку тэрыторыі аформлена своеасаблівая кампазіцыя – падворак з млыном, які назвалі “Гальшанскай сядзібай”.

Сёння ў дзіцячым садку функцыянуюць 4 рознаўзроставыя групы, якія наведваюць 54 дзіцяці. Яны займаюцца ў добраўладкаваных кабінетах, спяваюць і танцуюць у музычнай зале, займаюцца фізічнай культурай у абноўленай спартыўнай зале і спазнаюць гісторыю роднага краю ў этнаграфічным пакоі.

Акрамя таго, у садку створана адапцыйная група, дзякуючы якой дзеці хутка ўваходзяць у жыццё групы, вучацца самастойнасці, маюць  зносіны са старэйшымі і аднагодкамі. Працуе тут і дзяжурная група, бо бываюць выпадкі, калі бацькам патрэбна дзе-небудзь затрымацца, а пасядзець з малым няма каму.

Куток дзяцінства, расквечаны яркімі фарбамі

Пяць выхавацеляў дзіцячага сада знаходзяць сцежку да душы кожнага дзіцяці, кухары імкнуцца дагадзіць смачным і карысным пачастункам, музычны кіраўнік – раскрыць творчы патэнцыял. Вынікам добрасумленнай працы з’яўляюцца шматлікія ўдзячныя водгукі бацькоў, упэўненых, што іх дзяцей штораніцы чакаюць з нецярпеннем.

Калектыў Гальшанскага дзіцячага садка – гэта калектыў аднадумцаў, які працуе па прынцыпе адзінай педагагічнай каманды пад кіраўніцтвам выдатнай загадчыцы Ганны Міхайлаўны Каваліцкай. Галоўнае для іх – любоў да дзяцей і жаданне падарыць ім радасць, веды і часцінку душы. Расце тут і добрая маладая змена, якая захоўвае і працягвае традыцыі старэйшага пакалення педагогаў.

Ганна Каваліцкая расказала, што сад працуе ў культуралагічным накірунку каля сямі гадоў. Тут стараюцца выхоўваць у дзяцей маральна-патрыятычныя якасці, выкарыстоўваючы традыцыі беларускага народа, фальклор. Для гэтага педагагічны калектыў сумесна з бацькамі папаўняе  экспазіцыі створаных у групах міні-музеяў па сучасным дэкаратыўна-прыкладным мастацтве Беларусі – «Беларускі лён», «Беларуская саломка», «Беларускае ганчарства». Педагогамі актыўна вядзецца праца па папаўненні метадычнай  выставы «Выхоўваем патрыёта».

У мінулым годзе выхаванцы займаліся ў гуртку дзіцячай ручной творчасці. У кастрычніку пачнуць працаваць лагапедычны і харэаграфічны гурткі на платнай аснове, ёсць і бясплатныя, адзін з такіх – “Спадчына”, дзе спазнаюць гісторыю роднага краю і  рыхтуюць экскурсаводаў.

Выхаванцы ўдзельнічаюць у розных раённых  і абласных конкурсах, дзе заўсёды займаюць прызавыя месцы. За самаадданую працу, добрую падрыхтоўку выхаванцаў педагогі былі адзначаны раённым аддзелам адукацыі. Менавіта яны дапамагаюць сваім выхаванцам рыхтавацца да конкурсаў.  У раённым конкурсе “Квітней, мой край”  дзеці Гальшанскага ясляў-садка занялі 1-е месца ў намінацыі “Лекавы кветнік”. Яны вырошчваюць яркія кветкі, карысныя лекавыя травы.

Кожны год выхаванцы разам са сваімі выхавацелямі ўдзельнічаюць у інтэлектуальнай гульні “Малышок”, у даследчых канферэнцыях. Выхавацелі разам з дзецьмі ўдзельнічалі ў фестывалі “Вясёлка дзяцінства». А на кожнае свята рыхтуюць музычныя і спартыўныя мерапрыемствы.

Бацькі таксама не застаюцца ўбаку ад заняткаў сваіх дзяцей. Нядаўна ў садку праводзіўся конкурс “Дом прафесіі”, дзе каля трыццаці лялек апранулі ў аддзенне пэўнай прафесіі, падабралі ім працоўныя “аксэсуары”. Бацькі дапамаглі шыць касцюмы, спецыяльную форму, набывалі прылады для лялек. Выстаўка атрымалася цікавай і пазнавальнай.

Ганна Каваліцкая расказала аб тым, што ў планах  адкрыццё яшчэ некалькіх гурткоў, добраўпарадкаванне тэрыторыі, замена агароджы. Дарэчы, у гэтым годзе веранды набылі новае аблічча, з’явіліся новыя пясочніцы для самых маленькіх, новыя веснічкі і вароты, мэбля да новага навучальнага года. Добрую падтрымку ў гэтай справе аказаў СВК “Гальшанскі”.

Ідзе час, вырастаюць дзеці, у калектыў прыходзяць новыя працаўнікі… А дзіцячы садок у Гальшанах з кожным годам змяняецца і квітнее.

Кацярына РУДЗІК.

НА ЗДЫМКАХ:

Данута Скаржынская

са сваімі выхаванцамі.


Поделиться в соц. сетях
Куток дзяцінства, расквечаны яркімі фарбамі

Куток дзяцінства, расквечаны яркімі фарбамі

Куток дзяцінства, расквечаны яркімі фарбамі

Куток дзяцінства, расквечаны яркімі фарбамі

Куток дзяцінства, расквечаны яркімі фарбамі

Куток дзяцінства, расквечаны яркімі фарбамі

Куток дзяцінства, расквечаны яркімі фарбамі

Куток дзяцінства, расквечаны яркімі фарбамі

Нравится
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ошмян

В выходные на Гродненщине зафиксировали температурные рекорды

Хотите узнать больше? Третий раз за последние пять дней в Беларуси фиксируются температурные рекорды. 8 апреля в Гродно воздух прогрелся до +20,3 градуса, что на 0,8 196

В Беларуси открыт сезон гроз. Первые грозы в этом году были зарегистрированы в Ошмянах и Островце

Хотите узнать больше? 30 марта  на территории нашей страны прогремели первые в этом году грозы.  Отметки были зарегистрированы на севере Гродненской области, в районе 233

Кубок Европы по классическому пауэрлифтингу и жиму штанги лежа прошел в Ошмянах (+Видео)

Хотите узнать больше? С 23 по 25 марта Ошмяны находились в эпицентре значимого события: в физкультурно-оздоровительном комплексе райцентра проходил Кубок Европы по 289

Ошмянская синагога нанесена на интерактивную карту Фонда еврейского наследия

Хотите узнать больше? Интерактивную карту всех 3 318 синагог Европы создал Фонд еврейского наследия. На карту нанесена в том числе синагога в Ошмянах. На карте указано 265

Дарья Бразовская из Ошмян прошла в полуфинал конкурса «Мисс Беларусь-2018»

Хотите узнать больше? Поиск обаятельных и привлекательных продолжается. На втором отборочном этапе конкурса «Мисс Беларусь-2018» жюри выбирало полуфиналисток. Около сотни 364

В Ошмянском районе у водителя легковушки изъяли 200 литров алкоголя

Хотите узнать больше? В Ошмянском районе изъята крупная партия контрафактной алкогольной продукции, которую перевозил 25-летний местный житель на своем личном автомобиле. 239

Проект "Малая родина в сердце моем". Над брендами Ошмянщины трудятся «Человек года в сфере культуры» Сергей Жилик и его коллеги

Хотите узнать больше? В Гольшанском замке восстановят северную башню и разместят там экспозицию. Планируется конференция по геодезии… В планах ближайших и более далеких 320

Диалог с молодежью. Председатель Ошмянского райисполкома повстречался с занимающимися аграрно-экономического колледжа

Хотите узнать больше? Руководитель района посетил трудовой коллектив аграрно-экономического колледжа и провел встречу с учащимися  выпускных групп учебного заведения.  291