Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Кальчунах прайшоў першы ўрок фінансавай граматнасці

Пагадзіцеся, што час ад часу дзеці пытаюць у бацькоў: «Адкуль бяруцца грошы?», «А чаму мне не купілі новую цацку?» ці “Што такое бабуліна пенсія?». Часам адказы на гэтыя пытанні здаюцца простымі і відавочнымі. Але толькі для нас, старэйшых. У дзіцяці свой погляд на свет грошай, і тое, якія адносіны ў яго складуцца з фінансамі, шмат у чым залежыць ад таго, калі і як яму распавядуць пра іх.

У Кальчунах прайшоў першы ўрок фінансавай граматнасці

У Кальчунскай сярэдняй школе прайшоў незвычайны ўрок для пяцікласнікаў. Напачатку новага навучальнага года прадстаўнікі ААТ “Белаграпрамбанка” вырашылі пазнаёміць школьнікаў з асновамі фінансавай граматнасці. Галоўнай нагодай паслужыў выпуск падрыхтаванай банкам брашуры “Твае першыя фінансы”, дзе змешчаны дзіцячыя казкі на фінансавую тэму. Галоўны персанаж кнігі Агрык у цікавай і даступнай форме знаёміць дзяцей з тонкасцямі грашовай справы. Гэта кніга будзе карыснай не толькі школьнікам, бацькам, але і настаўнікам.

Акцыя праводзіцца ва ўсёй краіне з 3 па 12 верасня для вучняў 5-х класаў сельскіх і гарадскіх школ, дзеля таго, каб павысіць узровень фінансавай адукаванасці вучняў. Бо дзіцяці, якое паступова асвойвае пачатковыя элементы эканамічнай сістэмы, будзе лягчэй увайсці ў складаны свет дарослых фінансаў і навучыцца правільна распараджацца матэрыяльнымі сродкамі.

Сімвалічна, адзначыў дырэктар Кальчунскай сярэдняй школы Антон Шмукста, што ўрок праводзіцца ў прафесійнае свята банкіраў — Дзень стварэння “Белаграпрамбанка”. Таму кіраўнік установы пажадаў арганізатарам акцыі поспехаў у фінансавых справах і плёну ў працоўнай дзейнасці.

— У дзяцей узнікае шмат пытанняў наконт таго, адкуль бяруцца грошы і дзе яны захоўваюцца, што такое “фінансы”, “плацёжная картка”, якую яны бачылі ў бацькоў. На гэтыя і шматлікія іншыя пытанні можна атрымаць адказы ў новай брашуры, якая  выдадзена нашым банкам. Хочацца сказаць, што “Белаграпрамбанк” невыпадкова з’яўляецца ўдзельнікам гэтай акцыі. На працягу некалькіх гадоў ён праводзіць акцыі “Расти большой», “Подари ребенку футбольный мяч”, — расказала начальнік разлікова-касавага цэнтра №2 у г. Ашмяны, філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” у г. Смаргонь Аляксандра Гаеўская.

Яна павіншавала вучняў школы з пачаткам навучальнага года, пажадала, каб ён быў насычаны яркімі падзеямі і новымі ўражаннямі. Пасля ўручыла пяцікласнікам падарункі: брашуру  пад назвай “Твае першыя фінансы”, каляндар і расклад заняткаў з сімволікай банка.

— На кожны дзень ведаў вы дарыце падарункі і радасць дзецям,— падзякавала прадстаўнікам банка галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Лілія Малашкевіч. — Вельмі прыемна, што гэта добрая традыцыя, якая была закладзена вамі, працягваецца, і вы дапамагаеце нашым вучням і ў гэтым навучальным годзе.

У Кальчунах прайшоў першы ўрок фінансавай граматнасці

Яна адзначыла, што нездарма гэты ўрок праводзіцца ў Кальчунскай школе, бо тут упершыню адкрыўся клас з архітэктурна-мастацкім уклонам, педагагічны і прававы клас, а ў гэтым годзе з’явіўся новы прадмет па асновах фінансавай граматнасці. Л. Малашкевіч зазначае, што сёння трэба ісці ў нагу з часам, а фінансавая адукаванасць дапаможа ўладкавацца ў жыцці.

Пасля начальнік аддзела рознічных паслуг Наталля Сымановіч і спецыяліст па аказанні рознічных паслуг Наталія Уладзімірава прэзентавалі ўрок. Банк, дэпазіты, узносы, крэдыт, інфакіёск, банкамат -  дзеці часта чуюць гэтыя словы, але не ведаюць іх значэння. Таму занятак пачаўся з азначэння паняцця фінансавай адукаванасці і размовай аб тым, чаму патрэбна быць фінансава адукаваным.

- Фінансавая адукаванасць — аснова поспеху і дабрабыту кожнага чалавека, – расказвае  Наталія Уладзімірава. – Яна ўтрымлівае ў сабе здольнасць весці ўлік даходаў і расходаў, вучыць распараджацца грашовымі сродкамі, планаваць і зберагаць іх, каб упэўнена адчуваць сябе ў жыцці.

У банку існуюць спецыяльныя карткі з цікавым дызайнам для школьнікаў. Бацькі, якія з’яўляюцца кліентамі “Белаграпрамбанка” могуць дадаткова набыць дзіцячыя карткі. Тут будзе ўладкаваны пэўны ліміт, які неабходны  дзецям. Гэта нашмат прасцей, чым грошы ў кішэні. Дзеці вучацца фарміраваць свой бюджэт, разлічвацца карткай у крамах, карыстацца інфакіёскамі, самастойна плаціць за мабільную сувязь і інтэрнэт.

Напрыканцы ўрока пяцікласнікі ўручылі ў падарунак  першакласнікам паветраныя шарыкі з сімволікай банка, каб тыя ведалі, што ў гасцях школы былі прадстаўнікі “Белаграпрамбанка”. Бо фінансавая адукаванасць — упэўненнасць у сваёй будучыні.

Кацярына РУДЗІК.

Фота Аляксандра НАУМЧЫКА.


Поделиться в соц. сетях
У Кальчунах прайшоў першы ўрок фінансавай граматнасці

У Кальчунах прайшоў першы ўрок фінансавай граматнасці

У Кальчунах прайшоў першы ўрок фінансавай граматнасці

У Кальчунах прайшоў першы ўрок фінансавай граматнасці

У Кальчунах прайшоў першы ўрок фінансавай граматнасці

У Кальчунах прайшоў першы ўрок фінансавай граматнасці

У Кальчунах прайшоў першы ўрок фінансавай граматнасці

У Кальчунах прайшоў першы ўрок фінансавай граматнасці

Нравится
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ошмян

Кубок Островца по каратэ завоевали ошмянцы

Хотите узнать больше?  Главный приз соревнований по каратэ кекусинкай на Кубок Островцна этот раз увезли гости — ошмянцы, набрав 62 балла и оторвавшись на 3 очка от 21

Футбольный клуб «Сморгонь» передаст деньги на лечение 25-летнего парня, больного раком

Хотите узнать больше? Футбольный клуб «Сморгонь» передаст деньги на лечение 25-летнего парня, больного раком. Фото со страницы Максима Лысенко ВКонтакте Деньги, собранные 24

Фоторепортаж: На фестивале «Гольшанский замок» в Ошмянском районе ходили на ходулях, метали дротики, стреляли из лука

Хотите узнать больше? Фестиваль «Гольшанский замок» в Ошмянском районе прошел 20 мая. Фото с сайта grodnonews.by На празднике гости могли не только посмотреть рыцарские 40

В Ошмянах прошел международный турнир по гандболу среди юношей

Хотите узнать больше? В Ошмянах прошел международный турнир по гандболу среди юношей на призы чемпиона Олимпийских игр 1992 года Андрея Барбашинского. Андрей – 33

26 мая пройдзе прэс-аўтапрабег па знакавых мясцінах Ашмяншчыны

Хотите узнать больше? Прэс-аўтапрабег па гісторыка-культурных аб’ектах Ашмянскага раёна праводзіць установа “Рэдакцыя газеты “Ашмянскі веснік” сумесна з аддзелам 22

Штурм крэпасці і феерверк. Рэгіянальны фестываль «Гальшанскі замак» чакае гасцей 20 мая (праграма)

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта osh.by 20 мая каля сцен некалі велічнага Гальшанскага замка пройдзе фестываль сярэднявечнай 43

Хочешь пойти на концерт группы «Без билета» в Сморгони? Ответь на вопросы розыгрыша

Хотите узнать больше? Группа «Без билета». Фото предоставлено Край.бай Владимиром Разводовским Группа «Без билета» презентует мини-альбом «Жара» в районном центре культуры 41

Ошмянка стала победительницей олимпиады для учащихся колледжей

Хотите узнать больше? Третьекурсница Ошмянского аграрно-экономического колледжа Наталья Машута этой весной успешно выступила в олимпиаде по экономическим дисциплинам, 38