Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Вялікая справа маленькай ідэі ў Кальчунах

Чалавеку балюча менавіта тая праблема, якая існуе ў яго мясцовасці. Аднак часта атрымліваецца, што не хапае штуршка, каб праблему тую скрануць з месца. І пры гэтым не заўсёды бракуе грошай. Часам не стае элементарнага – падтрымкі. З боку ўлады альбо калег, суседзяў ці знаёмых. Ці не знаходзіцца лідар, які можа згуртаваць і павесці за сабой людзей.

Вялікая справа маленькай ідэі ў Кальчунах


Кальчунам у гэтым плане пашанцавала. Завадатарам і ідэйным натхняльнікам шматлікіх добрых спраў на тэрыторыі сельскага Савета з’яўляецца Алена Адольфаўна Шкелда – бібліятэкар мясцовай бібліятэкі. Яе кіпучай энергіі пазайздросціць нават моладзь. Клопаты аднавяскоўцаў – гэта і яе клопаты. І не толькі таму, што яна пастаянна выбіраецца мясцовымі жыхарамі дэпутатам сельскага Савета. Чалавек яна такі – нераўнадушны і апантаны. І калі Алена Адольфаўна выступіла ініцыятарам праекта “Стварэнне і дзейнасць клуба старастаў “КУТ”, ні ў яе калег-бібліятэкараў, ні ў работнікаў культуры, ні ў кіраўніцтва мясцовай улады сумневу не было, што Шкелда не толькі зможа арганізаваць, але і давядзе распачатую справу да канца.

Пачалося ўсё з удзелу ў конкурсе міні-праектаў ТАНДЭМ-II, фінансуемых на тэрыторыі Беларусі ў рамках міжнароднай тэхнічнай дапамогі асветніцкім грамадскім аб’яднаннем “Фонд імя Льва Сапегі”.

Напрыканцы мінулага года праект быў адобраны Еўракамісіяй у намінацыі “Партнёрства паміж мясцовымі ініцыятывамі і ўладай”. Партнёрам няўрымслівай мясцовай актывісткі, а па сумяшчальніцтву памочнікам і дарадцам выступіў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Ініцыятыву Алены Адольфаўны падтрымалі ў Кальчунскім сельвыканкаме. У склад рабочай групы па рэалізацыі праекта ўвайшлі дырэктар цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Марына Белавус, метадыст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Сяргей Жылік. На заклік мясцовага бібліятэкара адазваліся старасты вёсак, размешчаных на тэрыторыі сельсавета, а таксама сельскія актывісты. І пайшло-паехала. Тое, што напачатку здавалася незразумелым, агульнымі намаганнямі перарасло ў цэласную карціну. Згодна з праектам на базе бібліятэкі пачаў работу клуб старастаў вёсак “КУТ”. Пры бібліятэчнай установе створаны сацыяльна-інфармацыйны цэнтр. Гэтыя два фарміраванні ўзаемадапаўняюць адно аднаго, асабліва ў пытаннях арганізацыі сацыякультурнай дапамогі пажылым людзям і інвалідам, работы валанцёрскай групы, правядзення сустрэч насельніцтва з прадстаўнікамі органаў улады.

Вялікая справа маленькай ідэі ў Кальчунах

Праект уключае ў сябе рознага кшталту мерапрыемствы, якія ажыццяўляюцца на працягу года.  Сярод іх і семінар з удзелам органаў мясцовай улады, грамадскасці, старастаў вёсак. Прайшоў ён у Кальчунах на мінулым тыдні. Асноўнае пытанне, якое абмяркоўвалася падчас сустрэчы, тычылася ўдзелу грамадзян у вырашэнні пытанняў мясцовага значэння. Менавіта праект стаў яскравым прыкладам таго, як мясцовыя жыхары згуртоўваюцца для вырашэння ўзнікшых вясковых праблем.

Прыемна было слухаць людзей, чые ідэі перамаглі ў конкурсе “Добрая справа” і тым самым атрымалі права на жыццё. Вольга Пабядзінская, кіраўнік ініцыятыўнай групы па абсталяванні дзіцячай пляцоўкі ў аграгарадку Кальчуны, расказала аб стане спраў на невялікім, у межах раёна, але такім неабходным мясцовым мамам і іх дзецям аб’екце. Ужо цягнецца да сонца малады пладовы сад у Мардасах. Маленькая ідэя Ігара Спірыдовіча стала вялікай карыснай справай для яго аднавяскоўцаў, якія разам з дзецьмі займаліся і падрыхтоўкай тэрыторыі да разбіўкі сада, і пасадкай дрэўцаў, і ўзвядзеннем агароджы. Атрымала падтрымку ў месцічаў і прапанова Станіслава Садоўскага адрамантаваць масток, які злучыць Навасяды з Будзёнаўкай.

Вялікая справа маленькай ідэі ў Кальчунах

Значную ролю ў жыцці людзей сельскай мясцовасці, асабліва аддаленых вёсак, адыгрываюць старасты, якія не толькі аказваюць дапамогу вяскоўцам у вырашэнні іх пытанняў, але і даносяць клопаты і праблемы людзей да мясцовай улады. У сістэме мясцовага самакіравання гэта адзінка з’явілася не так і даўно, аднак значэнне яе ў забеспячэнні жыццядзейнасці людзей бясспрэчнае. Гэту думку падкрэслілі ў сваіх выступленнях на семінары старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Квяткевіч і старшыня Кальчунскага сельвыканкама Лілія Янушкевіч.

Сёння старасты Кальчунскага сельсавета выступаюць і ў ролі інфарматараў, каб не толькі данесці да мясцовых жыхароў звесткі пра рэалізацыю праекта, але і растлумачыць яго значэнне. Каб людзі зразумелі, што ініцыятыва аднаго чалавека скіравана на агульныя добрыя справы ў межах усяго рэгіёна.

Аб тым, як арганізавана інфармаванне насельніцтва ў межах раёна, аб формах работы ідэалагічнага актыву на семінары расказала намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Каханоўская.

Высокую ацэнку работы мясцовых актывістаў даў старшыня грамадскага аб’яднання “Фонд імя Льва Сапегі” Міраслаў Кобаса. Гэта арганізацыя фінансавала праект. Памер выдаткаў на яго склаў 9000 еўра. Расказваючы аб дзейнасці фонду, кіраўнік адзначыў, што імі рэалізавана ў Беларусі звыш сарака праектаў, амаль палова з якіх – рэгіянальныя. Сюды адносіцца і праект “Дуга, якая аб’ядноўвае народы” па стварэнні віртуальнага музея Дугі Струвэ, рэалізаваны Гальшанскай сельскай бібліятэкай.

Падводзячы вынікі пасяджэння, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання Валянціна Лузіна зрабіла акцэнт на тым, што большая частка праектаў, рэалізуемых у раёне – заслуга сферы культуры. Што тычыцца міні-праектаў, то менавіта бібліятэчная сістэма выступае ініцыятарам добрай справы, становячыся сувязным звяном паміж уладай і насельніцтвам. Гэта тэма была прадоўжана ў выступленні мясцовага бібліятэкара Алены Шкелда, якая падзялілася вопытам у арганізацыі работы з людзьмі.

Аб тым, што сумесныя святы згуртоўваюць аднавяскоўцаў, выказала меркаванне дырэктар Будзёнаўскага СДК, стараста в. Будзёнаўка Наталля Лукашэвіч. А дырэктар Кальчунскага Дома культуры Сняжана Кагадоўская падарыла фрагмент такога свята ўдзельнікам семінара, прапанаваўшы невялічкі канцэрт з удзелам мясцовых артыстаў.

Насычаная праграма семінара была дапоўнена экскурсіяй у музей мясцовай школы, дзе ўганаравана імя славутага вучонага, урача і асветніка Енджэя Снядэцкага.

Аліна САНЮК.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.


Поделиться в соц. сетях
Вялікая справа маленькай ідэі ў Кальчунах

Вялікая справа маленькай ідэі ў Кальчунах

Вялікая справа маленькай ідэі ў Кальчунах

Вялікая справа маленькай ідэі ў Кальчунах

Вялікая справа маленькай ідэі ў Кальчунах

Вялікая справа маленькай ідэі ў Кальчунах

Вялікая справа маленькай ідэі ў Кальчунах

Вялікая справа маленькай ідэі ў Кальчунах

Нравится
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ошмян

Фоторепортаж: На фестивале «Гольшанский замок» в Ошмянском районе ходили на ходулях, метали дротики, стреляли из лука

Хотите узнать больше? Фестиваль «Гольшанский замок» в Ошмянском районе прошел 20 мая. Фото с сайта grodnonews.by На празднике гости могли не только посмотреть рыцарские 22

В Ошмянах прошел международный турнир по гандболу среди юношей

Хотите узнать больше? В Ошмянах прошел международный турнир по гандболу среди юношей на призы чемпиона Олимпийских игр 1992 года Андрея Барбашинского. Андрей – 22

26 мая пройдзе прэс-аўтапрабег па знакавых мясцінах Ашмяншчыны

Хотите узнать больше? Прэс-аўтапрабег па гісторыка-культурных аб’ектах Ашмянскага раёна праводзіць установа “Рэдакцыя газеты “Ашмянскі веснік” сумесна з аддзелам 20

Штурм крэпасці і феерверк. Рэгіянальны фестываль «Гальшанскі замак» чакае гасцей 20 мая (праграма)

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта osh.by 20 мая каля сцен некалі велічнага Гальшанскага замка пройдзе фестываль сярэднявечнай 37

Хочешь пойти на концерт группы «Без билета» в Сморгони? Ответь на вопросы розыгрыша

Хотите узнать больше? Группа «Без билета». Фото предоставлено Край.бай Владимиром Разводовским Группа «Без билета» презентует мини-альбом «Жара» в районном центре культуры 36

Ошмянка стала победительницей олимпиады для учащихся колледжей

Хотите узнать больше? Третьекурсница Ошмянского аграрно-экономического колледжа Наталья Машута этой весной успешно выступила в олимпиаде по экономическим дисциплинам, 34

"Раньше 9 утра уроки начинать не надо". Лукашенко поручил пересмотреть график работы школ

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай Президент поручил пересмотреть график работы общеобразовательных школ. Об 32

Майский снегопад зафиксирован впервые за тридцать лет

Хотите узнать больше? Как рассказали в областном центре по гидрометеорологии и мониторингу окружающей среды, апрельские снегопады – частое явление, а вот снег в мае 35