Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Прыстанак памяці

Ні для каго не сакрэт, што час вельмі хуткаплынны. Дні ў ім перацякаюць у тыдні, тыдні – у  месяцы, месяцы – у гады. Незаўважна прамінула 70 год з дня вызвалення Ашмяншчыны ад фашысцкай навалы. Неўпрыкмет і раённая газета наблізілася да 75-й гадавіны з дня свайго заснавання.

Прыстанак памяці


Абедзве гэтыя падзеі сталі нагодай для мерапрыемства, якое адбылося 10 ліпеня ў сценах краязнаўчага музея імя Ф. Багушэвіча. На ім сабраліся людзі, неабыякавыя да жыцця горада – гераічнага і паўсядзённага. Сярод іх – прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі, вядомыя ў нашым горадзе асобы – ашмянскія паэты Пётр Валяр’янавіч Шакола і Анатоль Іосіфавіч Кавалеўскі, кампазітар Мікалай Рыгоравіч Розенберг, былы супрацоўнік рэдакцыі “Ашмянскага весніка” Іван Канстанцінавіч Высоцкі, рэдактар нашай газеты Ганна Мікалаеўна Давідовіч, музыканты Эдуард Антонавіч Горыд, Аляксандр Фёдаравіч Пашкоўскі, Таццяна Віктараўна Чэрская.

Прыстанак памяці

Вядучыя – супрацоўніцы музея Ірына Бусловіч і Вольга Вінцаловіч – нагадалі пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны на Ашмяншчыне, пра пачварныя ўчынкі фашысцкага “новага парадку”, пра складанае жыццё нашага народа пад жалезнай пятой гітлераўскай імперыі. Выступілі з успамінамі Анатоль Іосіфавіч і Мікалай Рыгоравіч. Іх кароткія, але ёмкія гісторыі не змяшчалі пафасу, асноўным зместам стала перасцярога ад новых войнаў і спадзяванні на лепшую будучыню. Анатоль Іосіфавіч прыгадаў жахі канцэнтрацыйнага лагера ў Віцебску, уражанні ваеннага дзяцінства перадаў Мікалай Рыгоравіч. Вайна застала яго пяцігадовым хлопчыкам у Кіеве, таму замест бесклапотных гульняў лёс наканаваў яму паспытаць горкага хлеба блуканняў. Прагучала песня, словы і музыка якой належаць пяру абодвух гэтых старых сяброў-творцаў. Памяць забітых і закатаваных была ўшанавана хвілінай маўчання.

Прыстанак памяці

Аповед пра ваеннае ліхалецце пакрысе перацёк у экскурс па гісторыі раённай газеты. Паказальна, што ў дні вызвалення, менавіта 70 гадоў таму, 10 ліпеня 1944 года, Уладзімір Бабарыкін быў зацверджаны на рэдактарскай пасадзе Ашмянскім райкамам Камуністычнай партыі Беларусі. Трэба зазначыць, што калектыву газеты “Знамя Свободы” (так тады звалася наша раёнка)  даводзілася нялёгка – ніхто з супрацоўнікаў не меў не тое што дыплома журналіста – нават вышэйшай адукацыі. З часам становішча пачало мяняцца. З 1962 года раёнка была “перахрышчана” ў поўнай адпаведнасці з тагачаснай рэвалюцыйнай рыторыкай і стала звацца “Красное знамя”, а са студзеня 1991 года атрымала цяперашнюю назву.

Прыстанак памяці

Са старонак раёнкі гучалі заклікі і лозунгі, вершы і песні, парады і прапановы. Газета была і ёсць культурным асяродкам грамадства, збірае вакол сябе аднадумцаў і творцаў. Даўні сябар і “пазаштатны карэспандэнт” раёнкі, як ён жартоўна сябе назваў, наш паэт Пётр Валяр’янавіч Шакола падзяліўся сваімі гісторыямі і вершамі, у якіх было месца і самаіроніі, і шчырым зычанням у адрас любімага выдання.

“Знамя Свободы”, “Красное знамя”, “Ашмянскі веснік”… У кожнай назве – адбітак эпохі, подых часу. Пра гісторыю і будні рэдакцыйнага калектыву распавяла яго кіраўніца Ганна Мікалаеўна Давідовіч. Яна перадала ў дар музею тую самую кнігу загадаў, дзе Уладзімір Бабарыкін семдзесят год таму сваёй рукой пакінуў свой першы запіс. “Сёння зацверджаны Ашмянскім РК КП(б)Б на пасадзе рэдактара райгазеты “Знамя Свободы”. Таму загадваю: працу пачынаць з 9 гадзін раніцы па мясцовым часе і заканчваць а 18. Перапынак на абед з 14 да 15 гадзін”…

Прыстанак памяці

Наогул, калі даць агульную і кароткую характарыстыку падзеі, то гэта быў вечар-успамін, вечар-напамін, свайго роду рандэву з настальгіяй.

Добрыя, меладычныя песні мінулага ў выкананні імправізаванага ансамбля ў складзе супрацоўніцы музея Марыны Гендрыкаўны Горыд і сяброў установы, музыкаў-прафесіяналаў Аляксандра Фёдаравіча Пашкоўскага, Таццяны Віктараўны Чэрскай і Эдуарда Антонавіча Горыда аздобілі мерапрыемства.

Прыстанак памяці

Музейная падзея не была ні пампезнай, ні асабліва шматлюднай, але гэта, мажліва, і да лепшага. Атмасфера вечара навявала пачуцці, якія бываюць, калі гартаеш старонкі сямейнага альбома. Відавочна, што ніхто з прысутных, сярод якіх былі і афіцыйныя асобы, і вядомыя творчыя людзі горада, якія ўжо знаходзяцца на заслужаным адпачынку, не застаўся абыякавым. Кожны адчуў далікатны дотык да святога – да Памяці.

Дзмітрый РАДКЕВІЧ.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.


Поделиться в соц. сетях
Прыстанак памяці

Прыстанак памяці

Прыстанак памяці

Прыстанак памяці

Прыстанак памяці

Прыстанак памяці

Прыстанак памяці

Прыстанак памяці

Нравится
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ошмян

Фоторепортаж: На фестивале «Гольшанский замок» в Ошмянском районе ходили на ходулях, метали дротики, стреляли из лука

Хотите узнать больше? Фестиваль «Гольшанский замок» в Ошмянском районе прошел 20 мая. Фото с сайта grodnonews.by На празднике гости могли не только посмотреть рыцарские 10

В Ошмянах прошел международный турнир по гандболу среди юношей

Хотите узнать больше? В Ошмянах прошел международный турнир по гандболу среди юношей на призы чемпиона Олимпийских игр 1992 года Андрея Барбашинского. Андрей – 19

26 мая пройдзе прэс-аўтапрабег па знакавых мясцінах Ашмяншчыны

Хотите узнать больше? Прэс-аўтапрабег па гісторыка-культурных аб’ектах Ашмянскага раёна праводзіць установа “Рэдакцыя газеты “Ашмянскі веснік” сумесна з аддзелам 19

Штурм крэпасці і феерверк. Рэгіянальны фестываль «Гальшанскі замак» чакае гасцей 20 мая (праграма)

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта osh.by 20 мая каля сцен некалі велічнага Гальшанскага замка пройдзе фестываль сярэднявечнай 37

Хочешь пойти на концерт группы «Без билета» в Сморгони? Ответь на вопросы розыгрыша

Хотите узнать больше? Группа «Без билета». Фото предоставлено Край.бай Владимиром Разводовским Группа «Без билета» презентует мини-альбом «Жара» в районном центре культуры 34

Ошмянка стала победительницей олимпиады для учащихся колледжей

Хотите узнать больше? Третьекурсница Ошмянского аграрно-экономического колледжа Наталья Машута этой весной успешно выступила в олимпиаде по экономическим дисциплинам, 34

"Раньше 9 утра уроки начинать не надо". Лукашенко поручил пересмотреть график работы школ

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай Президент поручил пересмотреть график работы общеобразовательных школ. Об 32

Майский снегопад зафиксирован впервые за тридцать лет

Хотите узнать больше? Как рассказали в областном центре по гидрометеорологии и мониторингу окружающей среды, апрельские снегопады – частое явление, а вот снег в мае 34