Закрыть
Выберите свой город
Закрыть
«Мы працуем сумесна»
Амаль паўтара года прайшло пасля выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання. За плячыма ў народных абраннікаў ужо тры сесіі, у іх дэпутацкім партфелі не адзін дзясятак падрыхтаваных законапраектаў. Аб рабоце над заканадаўчымі актамі, а таксама аб супрацоўніцтве з грамадзянамі, аб накірунках дэпутацкай дзейнасці мы папрасілі расказаць Наталлю Генадзьеўну Кучынскую, якая прадстаўляе ў Парламенце інтарэсы выбрашчыкаў нашай Іўеўскай акругі.
«Мы працуем сумесна»
- Наталля Генадзьеўна, раскажыце, калі ласка, у чым жа галоўны абавязак дэпутата?
- Важнейшы напрамак дзейнасці дэпутата – удзел у заканатворчым працэсе. Пры гэтым дэпутат абавязаны кіравацца не толькі ўласнымі перакананнямі і інтарэсамі сваіх выбаршчыкаў, але і ўлічваць эканамічныя і сацыяльныя магчымасці дзяржавы.
Вынікам такой работы з’яўляюцца законы, па якіх мы з вамі жывём і якія ствараюць прававое поле для развіцця нашай краіны. Прафесійная дзейнасць дэпутата – гэта ўдумлівы, скурпулёзны аналіз рэчаіснасці, разглядаемых законапраектаў і існуючых заканадаўчых актаў.
Калі гаварыць лічбамі, то падчас трох дэпутацкіх сесій на 28-мі пленарных пасяджэннях разгледжана 213 пытанняў, прынята 80 законапраектаў у першым чытанні, 131 – у другім, прыняты 61 законапраект аб ратыфікацыі міжнародных дагавораў. Большасць законапраектаў сталі законамі і ўжо рэальна працуюць на рэалізацыю агульнадзяржаўных праектаў і задач, што абазначыў Прэзідэнт краіны ў Пасланні беларускаму народу і Парламенту.
- Несумненна, адным з важнейшых пытанняў для парламентарыяў былі разгляд і прыняцце галоўнага фінансавага дакумента – Закона аб рэспубліканскім бюджэце на 2014 год. Як адбывалася праца над ім?
- Бюджэт 2014 года складаўся няпроста і быў прапрацаваны пастацейна на пасяджэннях працоўнай групы разам з разработчыкамі і экспертамі. Спрачаліся і наконт лічбаў, і наконт прапануемых падаткаў і збораў, стараючыся ўлічыць як інтарэсы выбаршчыкаў і патрэбы рэгіёнаў, так і стан рэчаў у нацыянальнай эканоміцы і міравую кан’юнктуру. У праекты законаў бюджэтнага пакета было ўнесена больш за 100 паправак. І тое, што бюджэт атрымаўся бездэфіцытным, здольным забяспечыць развіццё эканомікі і выкананне сацыяльных абавязкаў дзяржавы – вынік такой складанай працы.
- На якіх яшчэ заканадаўчых актах была засяроджана ўвага?
- Вялікія напрацоўкі атрымаліся ў заканадаўстве ў сацыяльнай сферы. Сур’ёзнай карэкціроўцы падверглася працоўнае заканадаўства, умацавана абарона правоў работнікаў, павялічыліся патрабаванні да аховы працы.
Сістэма аховы здароўя заканадаўча пераарыентавана на прафілактыку захворванняў, культываванне здаровага ладу жыцця і развіццё інавацыйнай медыцыны. У заканадаўстве з’явіцца норма, згодна з якой доктар мае права адмовіцца ад правядзення працэдуры штучнага спынення цяжарнасці, растлумачаны ўмовы такой адмовы. Законапраект “Аб фізічнай культуры і спорце” закладвае сучасныя прававыя асновы рэгулявання прафесійнага спорту і масавага фізкультурнага руху, змяшчае нормы, што тычацца прадухілення допінгу ў спорце і барацьбы з ім.
У першым чытанні прыняты законапраект «Аб беларусах замежжа». Падчас трэцяй сесіі ўнесены карэктывы ў выбарчае заканадаўства.
- Якія пытанні плануюцца да разгляду ў Парламенце ў 2014 годзе?
- Шматгранныя. Напрыклад, з улікам практыкі прымянення будуць уносіцца дапаўненні і змяненні ў законы, якія рэгулююць знешнюю працоўную міграцыю, работу са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб. Плануецца ўстанаўленне забароны на размяшчэнне рэкламы алкаголю і тытуню пад выглядам рэкламы іншых тавараў, а таксама прывядзенне закона, што тычыцца якасці і бяспекі харчовых прадуктаў для жыцця і здароўя чалавека, у адпаведнасць з нарматыўнымі актамі Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы. Запланавана работа над законапраектам, які рэгулюе пытанні абароны дзяцей ад інфармацыі, якая наносіць шкоду іх здароўю і развіццю. Будзе працягвацца работа па ўдасканаленні і спрашчэнні нормаў Кодэкса аб адукацыі.
- Вядома, што дэпутаты Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы, членам якой вы з’яўляецеся, на працягу года вядуць грунтоўную работу і па ўдасканаленні заканадаўства ў галіне адукацыі  і  падтрымцы статуса педагога. Што ўжо можна сказаць аб выніках такой працы?
- Сапраўды, вынік ёсць. Па-першае, і гэта вельмі важная рэч – упершыню ў Законе аббюджэце зафіксавана не толькі агульная сума на адукацыю, але і абсалютная велічыня па кожным рэгіёне. Гэтыя грошы нельга выкарыстоўваць на іншыя, нават сацыяльна значныя, мэты, толькі на сферу адукацыі. Акрамя таго, выйшла пастанова Савета Міністраў, якая дазваляе бюджэтным установам, у тым ліку школам, садкам, сэканомленыя грошы выкарыстоўваць на павелічэнне заробку работнікаў.
Па-другое, профільнае навучанне ў старэйшых класах вярнулі ў нашы школы дзякуючы прапановам нашай камісіі, якія былі выказаны падчас сустрэч з міністрам адукацыі.
Па-трэцяе, адстойваючы інтарэсы педагогаў, мы паднімалі праблему аб перагрузцы настаўнікаў і аб выкананні імі мноства дадатковых функцый, не звязаных з выхаваннем і навучаннем. Сама звярталася з такім пытаннем да віцэ-прэм’ера А.Тозіка, гаварыла аб тым, што не можа настаўнік перад урокамі яшчэ і на перакрыжаванні стаяць, не ў яго абавязках рэгуляваць рух пешаходаў і машын, пасля чаго акцыі “стопмэнаў” былі адменены.
Ёсць і чацвёрты, прамежкавы, вынік нашай работы – правядзенне агульнарэспубліканскага абмеркавання праблем і перспектыў беларускай адукацыі. Па ініцыятыве нашай камісіі ў снежні 2013 года адбыліся  парламенцкія слуханні па тэме “Удасканаленне заканадаўчай базы нацыянальнай сістэмы адукацыі ў сучасных умовах”.
Быў абазначаны яшчэ адзін накірунак удасканалення заканадаўства ў галіне адукацыі – стварэнне знешняй незалежнай дзяржаўнай атэстацыі навучэнцаў, ацэнкі дзейнасці ўстаноў адукацыі па выніках. Абгрунтоўваліся меры па павышэнні ўзроўню сацыяльнай абароненасці педагогаў, у тым ліку і ўвядзенне сістэмы галіновай аплаты працы, якая ўжо ў эксперыментальных школах дае павышэнне даходу педагога на 27 працэнтаў.
Вынікам парламенцкіх слуханняў стала распрацоўка канкрэтных даручэнняў ураду.  Справаздачу па іх выкананні дэпутаты заслухаюць у снежні 2014 года, перад прыняццем дапаўненняў і змяненняў у Кодэкс аб адукацыі. Дарэчы, яны грунтуюцца ў значнай меры на выніках дэпутацкага маніторынгу правапрымяняльнай практыкі кодэкса, які мы правялі напярэдадні слуханняў. Мы правялі анкетаванне больш як 4000 рэспандэнтаў, прааналізавалі меркаванні педагагічнай і бацькоўскай грамадскасці аб нормах кодэкса і іх практычным прымяненні.  На пашыраных выязных пасяджэннях  абмеркавалі праблемы адукацыі з кіраўнікамі школ, прадстаўнікамі органаў кіравання, педагогамі, бацькамі.
Маніторынг даў нам факталагічны матэрыял і для правядзення парламенцкіх слуханняў, і для ўнясення прапаноў па ўдасканаленні і спрашчэнні Кодэкса аб адукацыі.
- На сайце Парламента www.house. gov.by змешчана інфармацыя, што вы адказваеце за законапраекты «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Латвійскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў сферы падрыхтоўкі кіраўніцкіх кадраў у магістратуры», «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб бібліятэчнай справе ў Рэспубліцы Беларусь» (другое чытанне). У чым выражаецца такая асабістая адказнасць?
- Кожны дэпутат выступае куратарам пэўных законапраектаў, з’яўляецца кіраўніком рабочых груп па абмеркаванні прапаноў і заўваг, арганізуе работу з экспертамі і зацікаўленымі ведамствамі, прадстаўляе адпрацаваны законапраект у Авальнай зале. Для таго ж, каб законапраект быў прадстаўлены на разгляд на пленарным пасяджэнні падчас сесіі, над яго палажэннямі трэба актыўна і грунтоўна працаваць (аналізаваць, спрачацца, адстойваць, выпраўляць, улічваць меркаванні і заўвагі) у межсесіённы перыяд. Таму калі СМІ абвяшчаюць аб закрыцці чарговай сесіі і аб так званых “дэпутацкіх канікулах”, на самой справе гэта значыць, што ў парламентарыяў пачалася самая актыўная падрыхтоўчая, чарнавая работа над якасцю і зместам законапраектаў.
Рабочая група, якую я ўзначальваю як куратар законапраекта «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб бібліятэчнай справе ў Рэспубліцы Беларусь», зараз рыхтуе праект закона да другога чытання. У групе працуюць  прадстаўнікі Міністэрства культуры, спецыялісты Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай і Прэзідэнцкай бібліятэк Беларусі, галоўных экспертна-прававых упраўленняў сакратарыятаў Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. Звярну ўвагу на той факт, што, каб закон удасканаліць і зрабіць сучасным і карысным, дэпутаты аналізуюць практыку яго прымянення і вывучаюць меркаванні спецыялістаў-практыкаў. Я сустракалася з супрацоўнікамі бібліятэк Іўеўскага і Ашмянскага раёнаў для абмеркавання нормаў дадзенага акта і дзякую за прапановы, якія бібліятэкары  ўнеслі падчас нашых сутрэч. Дапаўненні, што прапануюцца для ўнясення ў закон, накіраваны на тое, каб бібліятэчнае абслугоўванне карыстальнікаў бібліятэк стала больш дасканалым і зручным: напрыклад, каб у чытача была магчымасць атрымаць кнігу па-за межамі бібліятэкі ці праз электронную дастаўку дакументаў. Важная справа і замацаванне неабходнасці стварэння Дзяржаўнага рэестра кніжных помнікаў.
- На сайце Міністэрства культуры ўсім зацікаўленым прапануюць прыняць удзел ва ўдакладненні праекта Кодэкса аб культуры. Калі мяркуецца завяршыць работу па яго падрыхтоўцы?
- Я ўваходжу ў рабочую групу пры Міністэрстве культуры па распрацоўцы праекта Кодэкса аб культуры Рэспублікі Беларусь. Мы выпрацоўваем праект адзінага сістэмнага і лагічнага дакумента, які створыць сучаснае прававое поле ў сферы культуры. Сёння ж у культуры дзейнічаюць сем законаў і больш за паўтары сотні іншых заканадаўчых актаў, прынятых у розны час, нормы якіх не заўсёды стасуюцца адна з адной, некаторыя палажэнні страцілі сваю актуальнасць. Жыццё падказала і новыя, сучасныя, нормы, якія яшчэ не маюць сілы закона і іх трэба замацаваць. Менавіта ўсе гэтыя пытанні павінен вырашыць кодэкс. Праект кодэкса пасля ўзгаднення з урадам паступіць у Парламент у красавіку 2015 года.
- Акрамя актыўнага ўдзелу ў заканатворчым працэсе, адзін тыдзень у месяц вы працуеце ў Іўеўскай выбарчай акрузе. Якую работу вы праводзіце ў Іўеўскім, Ашмянскім, Лідскім раёнах?
- У цэнтры маёй ўвагі ў рэгіёне – дапамога канкрэтным людзям у вырашэнні жыццёвых праблем. Працуючы ў Іўеўскай выбарчай акрузе, я правяла 15 прыёмаў грамадзян па асабістых пытаннях, 8 «прамых ліній», 38 сустрэч з працоўнымі калектывамі, удзельнічала ў рабоце 5-ці сесій мясцовых Саветаў дэпутатаў і ў 8-мі пасяджэннях выканаўчых камітэтаў. За 2013 год разгледзела 101 зварот грамадзян, прыняла 121 выбаршчыка. Выбаршчыкаў хвалююць пытанні работы ЖКГ, прыватызацыі і будаўніцтва жылля, паляпшэння жыллёвых умоў, абслугоўвання дарог і работы транспарту, працаўладкавання, атрымання адраснай дапамогі, пытанні якасці медыцынскіх і адукацыйных паслуг. Па большасці пытанняў грамадзянам дадзены тлумачэнні (самыя актуальныя з іх друкуюцца на старонках “Ашмянскага весніка”, “Іўеўскага краю”, “Лідскай газеты”). 85 працэнтаў зваротаў грамадзян ужо вырашаны пры садзейнічанні райвыканкамаў. Рашэнне часткі праблем засталося на дэпутацкім кантролі.
У сваёй перадвыбарнай праграме я рабіла акцэнт на абароне духоўнасці і сямейных каштоўнасцей, мацярынства і бацькоўства, зберажэнні культурнай спадчыны, павышэнні сацыяльнага статусу педагога. І за год вызначыліся накірункі маёй дэпутацкай дзейнасці ў акрузе (блізкія мне па стану душы і папярэднім працоўным вопыце): дабрачыннасць і дапамога пэўным катэгорыям сямей, садзейнічанне ў рашэнні кадравага забеспячэння ўстаноў адукацыі і ўмацаванні прэстыжу педагагічнай прафесіі, сямейнае жыццеўладкаванне дзяцей-сірот і дапамога ў вырашэнні праблем прыёмных сем’яў, падтрымка і развіццё моладзевых ініцыятыў, культурна-асветніцкая дзейнасць і патрыятычнае выхаванне маладога пакалення.
Спадзяюся, што шэраг акцый, якія адбыліся па маёй ініцыятыве – “Падорым партфель першакласніку”, “Добры дзень, лета”, “Мары збываюцца”, “Нашы дзеці”, “Мы помнім”, – не проста прынеслі матэрыяльную дапамогу прыёмным і шматдзетным сем’ям, бацькам, якія выхоўваюць дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, не проста забяспечылі паўтары сотні дзяцей-сірот падарункамі, але і зрабілі наша жыццё больш правільным, прыгожым і духоўным.
Лічу, што арганізацыя цеснага супрацоўніцтва вядучай педагагічнай установы адукацыі – Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта і аддзелаў адукацыі Ашмянскага, Іўеўскага і Лідскага раёнаў, да якой я маю непасрэднае дачыненне, дасць добрыя вынікі. Перад Днём настаўніка я запрасіла дырэктарскі корпус Ашмяншчыны ў БДПУ імя М. Танка на «круглы стол» па абмеркаванні якасці падрыхтоўкі педагагічных кадраў і на адкрытую лекцыю кандыдата псіхалагічных навук А.Лабанава. Кіраўнікі школ наведалі Парламент і сустрэліся з членамі нашай камісіі, прадстаўнікамі Міністэрства адукацыі і профільнага прафсаюза, каб задаць пытанні і выказаць меркаванні па праблемах адукацыі.
Я ініцыіравала, каб лепшыя студэнты педагагічнага ўніверсітэта выбралі для маршруту прафарыентацыйнай і патрыятычнай акцыі “Зорны паход” менавіта школы Іўеўскай акругі. Мяркую, што пасля наведвання месцаў баявой і працоўнай славы нашага рэгіёна (а Іўеўская акруга ўжо двойчы сустракала лепшыя атрады студэнтаў) будучыя педагогі выберуць сваім першым месцам працы менавіта нашы ўстановы адукацыі. Другі бок такой акцыі – старшакласнікі асэнсавана прыйдуць у будучым у прафесію педагога, што дапаможа вырашыць праблемы кадравага забеспячэння нашых устаноў адукацыі.
Актыўная грамадзянская пазіцыя фарміруецца з дзяцінства. Таму я садзейнічала стварэнню Маладзёжных палат пры Іўеўскім і Ашмянскім раённых Саветах дэпутатаў. Юныя лідары дапамагаюць ветэранам, пасадзілі 2 гектары лесу, прывялі ў парадак месца пахавання расстраляных яўрэяў, правялі дабрачынныя акцыі ў дзіцячых прытулках, арганізавалі шэраг флэш-мобаў. Лідары Іўеўшчыны былі запрошаны на сустрэчу ў Парламент, дзе пазнаёміліся з развіццём парламентарызму ў Беларусі і працэдурай падрыхтоўкі законаў, наведалі музей археалогіі Інстытута гісторыі. А ў выніку ў нас атрымаўся культурна-адукацыйны праект па археалагічным даследаванні мястэчка Геранёны і адкрыўся археалагічны летнік “Спадчына” пад кіраўніцтвам супрацоўнікаў Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь. Знаходкі юных археолагаў папоўнілі экспазіцыі Іўеўскага музея нацыянальных культур.
Як жанчыну мяне вельмі хвалюе пытанне сямейнага жыццеўладкавання дзяцей-сірот і дзяцей, што засталіся без апекі бацькоў. Прымаючы ўдзел у ток-шоу “Выбар”, я агучвала, што неабходна фарміраваць пазітыўныя адносіны да прыёмных сем’яў, што бацькам-выхавацелям неабходна псіхалагічная падтрымка. На гэтую мэту і накіраваны доўгачасовы праект “Акадэмія “Сям’я”, які з’явіўся па маёй ініцыятыве. Ён аб’яднаў выхаванцаў і бацькоў-выхавацеляў шасці дамоў сямейнага тыпу, што знаходзяцца на тэрыторыі нашай выбарчай акругі. Да рэалізацыі праекта падключаны прадстаўнікі мясцовай улады, раённых аб’яднанняў “Беларускі саюз жанчын” і “Белая Русь”, спецыялісты аддзелаў адукацыі, спонсары.  Таму нашы “маленькія акадэмікі” ўжо пабывалі на Лідчыне, Ашмяншчыне, Іўеўшчыне, наведалі музычны тэатр і цырк у Мінску, былі ўдзельнікамі сапраўдных спартыўных спаборніцтваў, гледачамі канцэртаў і вандроўнікамі па казачных мясцінах. А для нашых мам-выхавацеляў створана поле канструктыўных зносін па абмену вопытам сваёй працы. “Акадэмія “Сям’я” жыве не фармальна, такі сапраўдны жыццяздольны і карысны праект атрымаўся.
- Хто вам дапамагае арганізаваць дзейнасць у акрузе?
- Мае памочнікі – Тамара Пятроўна Соя, Міхаіл Мар’янавіч Гружэўскі, Людміла Іванаўна Васілеўская, Лідзія Вайцехаўна Носуль – вельмі адказныя і неабыякавыя людзі. Дзякуючы ім я заўсёды ў курсе праблем выбаршчыкаў, і  пытанні мы вырашаем аператыўна.
Я выказваю словы шчырай падзякі кіраўнікам і работнікам апаратаў Ашмянскага, Іўеўскага і Лідскага райвыканкамаў за ўзаемасупрацоўніцтва ў вырашэнні праблем грамадзян.
Вельмі ўдзячна людзям шырокай душы і шчодрага сэрца, таму што ініцыіраваныя мной дабрачынныя акцыі без спонсарскай дапамогі атрымаліся б не такімі яскравымі і добрымі. А сума дапамогі выйшла зусім не маленькая – больш за 100 мільёнаў рублёў. Дзякую за супрацоўніцтва калектывам і іх кіраўнікам: ААТ “Ашмянскі мясакамбінат” і Тамары Філіповіч, Ашмянскага сырзавода і Аляксандру Кавецкаму, ААТ “Лідскі малочна-кансервавы камбінат” і Андрэю Эйсымонту, ААТ “Лідская абутковая фабрыка” і Ганне Панасюк, філіяла № 400 Гродзенскага абласнога ўпраўлення АСБ «Беларусбанк» і Вользе Тур, ПТУП «Западхимторг» і Аксане Рамук, СТАА «БурМантаж» і Дзмітрыю Кулакову, ПТУП «БайкСіці» і Артуру Пазнякову, ААТ “Смаргонская птушкафабрыка” і Міхаілу Новіку, СТАА “Еўраалвіта” і Міхаілу Юркевічу,  аддзелаў адукацыі і Святлане Баркоўскай, Валянціне Ус, Аляксандру Кадлубаю.
Я ўдзячна генеральнаму дырэктару ААТ “МАПІД” Івану Янчарскому, дырэктару Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Аляксандру Пятровічу, старшыням раённых грамадскіх аб’яднанняў «Беларускі саюз жанчын» Святлане Івуць і Людміле Каханоўскай, старшыні Лідскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь»   Юрыю Острыкаву, дырэктарам Лідскай гімназіі №1 Наталлі Зайцавай, Іўеўскай пачатковай школы Алене Цімашэнка, сярэдняй школы № 1 г. Ашмяны  Міхаілу Гружэўскаму, прадпрымальнікам Сцяпану Станілку, Аляксандру Лісаю, Тэрэсе Янец, Генуэфе і Андрэю Лянга, Але Тацкойнавай,  Алегу Задарожыну, Таццяне Маркелавай, Ядзвізе Жэбрык, Івану Ашурку, Ірыне Сельскай, Тэрэсе Шаталавай, Віктару Бярнацкаму, Аляксандру Шчарбакову.
Як бачыце, сапраўдных людзей, для каго не існуе чужой бяды і чужых праблем, шмат.
- Наталля Генадзьеўна, з якімі словамі вы хочаце звярнуцца да выбаршчыкаў Іўеўскай аругі?
- Паважаныя выбаршчыкі, падкрэслю, што мы – грамадзяне Іўеўскага, Ашмянскага і Лідскага раёнаў, кіраўнікі і супрацоўнікі мясцовых райвыканкамаў, раённых арганізацый і прадпрыемстваў і я, як прадстаўнік вашых інтарэсаў у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь – працуем сумесна.
Дзякую вам за актыўную жыццёвую пазіцыю, за парады і пытанні, інтарэс да парламенцкай дзейнасці. Мне сапраўды важна атрымліваць зваротную сувязь і ведаць розныя меркаванні. Такі дыялог дае магчымасць выверыць правільнасць і своечасовасць прымаемых рашэнняў.
Наперадзе нас з вамі чакае шмат добрых спраў дзеля развіцця  краіны і малой радзімы – Іўеўшчыны, Ашмяншчыны і Лідчыны, на карысць сваіх сем’яў. У сакавіку мы станем удзельнікамі важнай дзяржаўнай падзеі – выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў. Не сумняваюся, што свае галасы аддадзім за самых актыўных, творчых і паважаных  кандыдатаў, за сапраўдных патрыётаў сваёй справы і нашай Беларусі.
- Дзякуй вам за гутарку. Поспехаў і рэалізацыі новых ідэй.
Гутарыла Людміла Козел.
Тым, хто сочыць за работай парламентарыяў, падрабязную інфармацыю дасць сайт Палаты прадстаўнікоў www.house. gov.by. На ім размешчаны тэксты разглядаемых законапраектаў. І кожны грамадзянін можа азнаёміцца з імі, даслаць свае заўвагі. А задаўшы ў пошукавым радку прозвішча вашага дэпутата, вы можаце даведацца аб яго дзейнасці.
Свае пытанні і прапановы дэпутату Наталлі Кучынскай дасылайце на электронную пошту kuchynskaya-2012@tut.by.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!
Комментарий (Максимум 1000 символов)
Вопрос: Первый месяц весны?
Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!
Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.
Govorim.by
vk.com/govorimby
Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь
Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?
Новости Ошмян
Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці адзначылі ў Ашмянскім раёне
Хотите узнать больше? Ашмяншчына славіцца гасціннымі, шчырымі і адкрытымі людзьмі, сярод якіх нямала перадавых работнікаў сельскай гаспадаркі, працоўнай вытворчасці, 22
"Меломан" из Ошмян украл аудиосистему из "БМВ", оставленного после ДТП на дороге. Его нашли по горячим следам
Хотите узнать больше? 18-летний студент из Ошмян приметил, что на обочине автодороги Ошмяны-Островец уже некоторое время стоит автомобиль марки "БМВ-520". Не так давно 31
Белорусские рюкзаки для комфортной жизни от «Студии 58»
Хотите узнать больше? Белорусские рюкзаки для комфортной жизни от «Студии 58» Стильный эргономичный дизайн, высокопрочные материалы, доступные цены – это причины, по 32
В Беларуси будут по-новому определять малообеспеченных для получения кредита на жилье
Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива kraj.by В Беларуси внесли изменения в условия и порядок отнесения граждан к категории 38
Вы этого ждали! 15 900 рублей за новый Renault
Хотите узнать больше? Вы этого ждали! 15 900 рублей за новый Renault Сезон скидок в салонах Renault продолжается. Только сейчас новый автомобиль Renault можно купить всего 33
Между Минском и Полоцком с декабря будет ходить новый поезд с остановками в Молодечно, Вилейке и Крулевщизне
Хотите узнать больше? Поезд Pesa ДПЗ ходил из Минска в Национальный аэропорт. Фото: Ольга Шукайло, tut.by С декабря из Минска в Полоцк можно будет доехать быстрее. БелЖД 46
Врач из Молодечно во второй раз победил в розыгрыше kraj.by. Он идет на концерт «J:МОРС» (фото)
Хотите узнать больше? Группа «J:МОРС». Фото с сайта jmors.by Евгений Каркоцкий из Молодечно седьмым по счету прислал верные ответы и выполнил все условия нашего розыгрыша. 28
Ошмянец Дмитрий Савьяненко о проектах на ТНТ, фильме «Притяжение» и домашнем армрестлинге