Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У раённай бібліятэцы адбылася сустрэча з расійскім гісторыкам і пісьменнікам Аляксандрам Чароміным

У раённай бібліятэцы адбылася сустрэча з расійскім гісторыкам і пісьменнікам Аляксандрам Чароміным

Расійскі гісторык і  пісьменнік Аляксандр Чаромін таксама і аўтар манаграфіі «Тураўскае княства (Х – ХIV стагоддзі)». На падставе новых, раней невядомых гістарычных фактаў у кнізе падаецца гісторыя Тураўскага ўдзельнага княства, якое ўваходзіла ў розныя перыяды свайго існавання ў склад Кіеўскага, Галіцка-Валынскага і   Вялікага Літоўскага  княстваў.

Напачатку сустрэчы аўтар манаграфіі расказаў аб сабе і захапленні гісторыяй, якое праявілася  яшчэ ў дзяцінстве: ужо з чацвёртага класа ён  удзельнічаў у прадметных  алімпіядах і станавіўся іх пераможцам. Таму паступленне ў Маскоўскі гісторыка-архіўны інстытут было не выпадковым. Экзамен па гісторыі, якая стала справай усяго жыцця, ён вытрымаў на выдатна.

Вялікую зацікаўленасць выклікаюць у пісьменніка “белыя плямы” ў гісторыі як Расіі, так і сумежных з ёй дзяржаў, падзеі, якія па шэрагу прычын былі фальсіфікаваны і насілі грыф сакрэтнасці.

Аляксандр Чаромін – аўтар больш ста публікацый па гісторыі і краязнаўству, генеалогіі, паліталогіі і іншых дапаможных гістарычных дысцыплінах. Дзякуючы доступу пісьменніка да архіўных дакументаў Ватыкана, Улан-Батара, Пекіна, Кракава, пабачыла свет больш трыццаці яго кніг, якія закранаюць розныя перыяды гісторыі. Гэта і манаграфіі «Праўда аб Вялікай Айчыннай вайне. З гісторыі 349-й стралковай дывізіі», «Праўда аб Вялікай Айчыннай вайне. Па гісторыі 123-га Дняпроўскага асобнага матарызаванага пантонна-маставога Венскага ордэнаў Аляксандра Неўскага і Чырвонай Зоркі батальёна». Апошняя, дарэчы, напісана ў памяць аб сябру, ветэрану Вялікай Айчыннай вайны, камандзіру пантоннага батальёна, ураджэнцу Віцебскай вобласці. Адна з кніг прысвечана гісторыі роднага горада, міжнароднага гандлёвага цэнтра – старой Астрахані.

Упершыню Беларусь Аляксандр Чаромін наведаў у 1989 годзе. Тады па мясцовым тэлебачанні  ён пачуў аб старажытным Тураве - турыстычным цэнтры нашай дзяржавы і захацеў даведацца аб ім як мага больш, аднак усюды натыкаўся на супярэчнасці. Гэтыя абставіны і падштурхнулі да збору гістарычнага матэрыялу. Наведванне архіваў у Расіі і Ватыкане, бібліятэк у Маскве і Санкт-Пецярбурзе, Нацыянальнай бібліятэкі ў Беларусі, старажытнага Турава і мясцовага краязнаўчага музея, знаёмства з яго артэфактамі, сустрэчы з археолагам і доктарам гістарычных навук Пятром Лысенкам – усё гэта садзейнічала стварэнню манаграфіі, якая выйшла ў мінулым годзе. Зараз Аляксандр Чаромін прэзентуе кнігу ў розных гарадах нашай краіны.

Аляксандр Аляксандравіч падчас сустрэчы адказаў на пытанні, якія зацікавілі ашмянцаў, падзяліўся творчымі планамі наконт выдання новых кніг па гісторыі нашай дзяржавы, сярод якіх манаграфіі па  гісторыі Полацкага княства і горада Брэста.

Аліна САНЮК

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ошмян

Какие новые дороги появятся в Молодечно? (фото, карты)

Хотите узнать больше? На новой дороге между стеллой и Криничной идут работы. Фото Ольги Фроловой, kraj.by В редакцию kraj.by обратилась читательница с вопросом о том, 28

Нястомны вандроўнік Юрый Жыгамонт завітаў у Ашмяны як валанцер праекта "Выбірай сэрцам!" Чырвонага Крыжа

Хотите узнать больше? Суботнім дажджлівым днём вылазіць з цёплай і ўтульнай кватэры не вельмі хацелася. Аднак сагравала душу думка аб тым, што наперадзе чакае знаёмства з 17

За парты селі настаўнікі. У Ашмянах правялі семінар-практыкум па падрыхтоўцы вучняў да алімпіяд

Хотите узнать больше? На базе СШ №1 прайшоў семінар-практыкум па тэме «Асноўныя напрамкі падрыхтоўкі вучняў да алімпіяды па беларускай мове і літаратуры», арганізатарамі 33

Своей профессией горжусь. В Ошмянах выбрали лучшего молодого специалиста

Хотите узнать больше? Новое пополнение в трудовой семье Ошмянщины приветствовали заместитель председателя райисполкома Наталья Станкевич, председатель районного 46

На участке Молодечно-Гудогай-Кяна проходят тестовую эксплуатацию двухэтажные электропоезда (фото)

Хотите узнать больше? На участке Молодечно-Гудогай-Кяна проходит тестовую эксплуатацию двухэтажный электропоезд. Фото с сайта news.tut.by Белорусская и Литовская железные 32

«Выбирай сердцем!»: Юрий Жигамонт проведет творческие встречи в пяти городах Беларуси

Хотите узнать больше? 14 октября в Ошмянах, в рамках кампании по профилактике сердечно-сосудистых заболеваний состоится творческая встреча с актером и телеведущим Юрием 42

Пришли селфи с мамой и выиграй для нее подарок от магазина «Линолеум»

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта irishtimes.com Kraj.by объявляет конкурс «Селфи с мамой». Автор лучшей фотографии 41

1 октября не стало Ошмянской таможни, а пункт пропуска «Лоша» из «упрощенного» стал международным

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта belta.by Ошмянская таможня с 1 октября прекратила свое существование. Зона ее 47