Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Жнівеньская нарада: аб выніках працы, якасці адукацыі, прыярытэтных накірунках

Жнівеньская нарада: аб выніках працы, якасці адукацыі, прыярытэтных накірунках

«Кажуць, у Бога ёсць толькі адна прафесія – настаўнік. Усе астатнія – ад настаўніка, – такімі словамі пачаў на чарговай жнівеньскай нарадзе свой зварот да маладых калегаў дырэктар Барунскага ВПК Франц Вацлававіч Станулевіч. – Жадаю, каб пра кожнага з вас маглі сказаць: гэта настаўнік ад Бога». Такую адзнаку хацелі б пачуць многія. І гэта магчыма, толькі трэба шмат працаваць, самаўдасканальвацца і заўсёды помніць пра вынік – якасць ведаў вучняў, іх паступленне, высокія паказчыкі на цэнтралізаваным тэсціраванні. Гэтая думка чырвонай ніткай прайшла праз усю канферэнцыю, галоўным пытаннем якой стала вызначэнне прыярытэтных накірункаў развіцця рэгіянальнай сістэмы адукацыі.

У абмеркаванні рэзалюцыі прыняла ўдзел не толькі педагагічная грамадскасць – настаўнікі, адміністрацыя, але і прадстаўнікі мясцовых органаў улады, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Генадзьеўна Кучынская, галоўны спецыяліст упраўлення адукацыі аблвыканкама Святлана Віктараўна Федарцова.

Віншуючы педагогаў з пачаткам новага навучальнага года, своеасаблівай «пасяўной», старшыня раённага выканаўчага камітэта Міраслаў Эдмундавіч Сарасек выказаў падзяку за добрую падрыхтоўку ўстаноў адукацыі і пажадаў творчага росту, цярпення і старанных вучняў.

Прывітанне ад членаў Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы перадала настаўнікам Наталля Генадзьеўна Кучынская, якая расказала аб рабоце дэпутатаў, запрасіла да ўдзелу ў парламенцкіх слуханнях па Кодэксу аб адукацыі, а таксама скіравала ўвагу прысутных на якасць працы кожнага настаўніка, якасць навучання дзяцей.

Жнівеньская нарада: аб выніках працы, якасці адукацыі, прыярытэтных накірунках

Перш чым абазначыць задачы на новы навучальны год, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Святлана Мікалаеўна Баркоўская спынілася на важнейшых дасягненнях. А гэта перш за ўсё трэцяе месца, якое атрымаў аддзел адукацыі ў абласным конкурсе на лепшую арганізацыю работы. Тры ўстановы адукацыі сталі лаўрэатамі конкурсу “Брэнд сістэмы адукацыі вобласці – 2013”. У студзені 2013 года ў мікрараёне Заходні ўведзены ў дзеянне дзіцячы сад – новабудоўля на 190 месцаў, дзякуючы чаму вырашана праблема забяспечанасці месцамі ў гарадскіх установах дашкольнай адукацыі.

Сёлета ў раёне выдадзена 29 пасведчанняў з адзнакай вучням 9-ых класаў. Дваццаць адзін вучань закончыў сярэднюю школу з залатым і сярэбраным медалём. Больш за 90 балаў на цэнтралізаваным тэсціраванні набралі шэсць нашых выпускнікоў.

У красавіку 2013 года заключаны дагавор паміж аддзелам адукацыі і ГрДУ імя Я.Купалы, які дазволіць развіваць супрацоўніцтва ў межах работы з высокаматываванымі вучнямі.

Пэўныя вынікі ёсць і ў рабоце з адоранымі дзецьмі. На абласным этапе алімпіяд раён атрымаў тры дыпломы. На заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды рэзультатыўна выступіла вучаніца 9 класа Навасёлкаўскага ВПК Ангеліна Хілінская, якая атрымала дыплом трэцяй ступені па беларускай мове і літаратуры. Па выніках канферэнцыі “Крыштальная альфа” вучаніца гімназіі № 1 г.Ашмяны стала прызёрам, атрымаўшы дыплом трэцяй ступені па хіміі.

Жнівеньская нарада: аб выніках працы, якасці адукацыі, прыярытэтных накірунках

За дасягненні ў розных накірунках 21 вучань узнагароджаны прэміяй старшыні Ашмянскага райвыканкама “Надзеі Ашмяншчыны”. У 2013 годзе вучань сярэдняй школы №1 г.Ашмяны Вадзім Лукашэвіч атрымаў прэмію Гродзенскага абласнога камітэта імя Героя Беларусі А.І. Дубко.

Стыпендыятамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў сталі ў мінулым годзе чатыры вучні раёна – пераможцы заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды 2012 года: Георгій Камянецкі, Ангеліна Хілінская, Міхаіл Чарнушэвіч, Алена Гаштольд.

Па выніках юбілейнай XV Рэспубліканскай выставы навукова-метадычнай літаратуры і педагагічнага вопыту ў рамках рэспубліканскай патрыятычнай акцыі «Я – грамадзянін Беларусі» пераможцамі сталі настаўнікі Жупранскай СШ, Граўжышкоўскага ВПК, СШ №3.

Навучэнцамі і педагогамі раёна заваяваны 94 прызавыя месцы ў абласных конкурсах і 4 прызавыя месцы ў конкурсах рэспубліканскага ўзроўню.

Гаспадарчым спосабам выканана работ па бягучым рамонце больш як на 3 мільярды рублёў. Найбольшы аб’ём работ выкананы СШ №1, Дакурнішскім ВПК, Навасёлкаўскім ВПК, СШ №2, СШ №3, я/с №4.

Жнівеньская нарада: аб выніках працы, якасці адукацыі, прыярытэтных накірунках

На падрыхтоўку да новага навучальнага года выкарыстана 4967,7 млн. рублёў, у тым ліку бюджэтных – 3989,9 млн. рублёў, пазабюджэтных – 532,3 млн. рублёў, спонсарскай дапамогі – 445,5 млн. рублёў. Дзякуючы дапамозе дырэктара ААТ ”Ашмянскі мясакамбінат” Т.У. Філіповіч, старшыні СВК «Гальшанскі» М.М. Праўко, дырэктара Смаргонскага лясгаса В.Г. Ляха праведзена замена траўманебяспечнага асфальтавага пакрыцця тэрыторый, пад’язных шляхоў ясляў-сада №3, праведзены рамонты ценявых навесаў на гульнявых пляцоўках. Да пачатку новага навучальнага года акты падрыхтаванасці атрымалі ўсе ўстановы адукацыі.

За кожным з гэтых вынікаў стаіць руплівая праца настаўнікаў, адміністрацыі, работнікаў аддзела адукацыі, спорту і турызму. Менавіта таму лепшыя з лепшых па традыцыі атрымалі заслужаныя ўзнагароды. Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны настаўнік музычна-тэарэтычных дысцыплін СШ №3 Валянціна Фёдараўна Рэут, намеснік дырэктара СШ №1 Святлана Рамуальдаўна Жукоўская. Грамату Міністэрства адукацыі атрымаў таксама настаўнік працоўнага навучання Мураванаашмянкоўскага ВПК Генадзь Іванавіч Швабовіч.

Дыпломамі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта і Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў адзначана праца настаўнікаў фізічнай культуры СШ №3 Часлава Аляксандравіча Унукевіча, Віктара Іванавіча Багдановіча, трэнера-выкладчыка дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Аляксандра Аляксеевіча Дзенісенкі, настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Навасёлкаўскага ВПК Наталлі Славаміраўны Макарэвіч. Падзячнае пісьмо Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў атрымала галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Тамара Уладзіміраўна Сахарчук. Ганаровую грамату Ашмянскага райвыканкама ўручылі загадчыцы ясляў-сада аг. Кракоўка Святлане Іванаўне Яблонскай, падзячным пісьмом старшыні Ашмянскага райвыканкама ўзнагароджана метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму Валянціна Іванаўна Яўташук.

Важкі стос грамат і падзяк абласнога і раённага ўзроўню перададзены ва ўстановы адукацыі для ўручэння на педагагічных саветах і ўрачыстых лінейках, прысвечаных пачатку новага навучальнага года.

Як і заўсёды на жнівеньскай нарадзе, былі агучаны станоўчы вопыт развіцця ўстановы адукацыі, цікавыя педагагічныя знаходкі, якімі ахвотна дзяліліся з прысутнымі загадчыца яслямі-садам аг. Гальшаны Ганна Міхайлаўна Каваліцкая, дырэктар СШ №1 Міхаіл Мар’янавіч Гружэўскі, настаўніца хіміі і біялогіі гімназіі №1 Вольга Мікалаеўна Вінцкоўская, настаўнік-дэфектолаг СШ №1 Ганна Баляславаўна Яхімовіч.

Педагогаў заклікалі да дыялогу, шматгалосся і сумеснай пастаноўкі задач на новы навучальны год: на працягу ўсяго пасяджэння ў зале працаваў «свабодны мікрафон», якім мог скарыстацца кожны, каб унесці прапанову ў рэзалюцыю. Дарэчы, сярод шматлікіх мэтаў, якія стаяць перад педагогамі, на першым месцы – забеспячэнне якасці адукацыі праз высокія вынікі ў алімпіядным руху, падрыхтоўку вучняў да цэнтралізаванага тэсціравання.

Сур’ёзную працу на нарадзе суправаджалі шчырыя дзіцячыя ўсмешкі і музычныя падарункі, якімі сустрэлі вучні і выхаванцы дзіцячых садкоў сваіх настаўнікаў. Завяршылася канферэнцыя святочным канцэртам.

Людміла КОЗЕЛ

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ошмян

В выходные на Гродненщине зафиксировали температурные рекорды

Хотите узнать больше? Третий раз за последние пять дней в Беларуси фиксируются температурные рекорды. 8 апреля в Гродно воздух прогрелся до +20,3 градуса, что на 0,8 149

В Беларуси открыт сезон гроз. Первые грозы в этом году были зарегистрированы в Ошмянах и Островце

Хотите узнать больше? 30 марта  на территории нашей страны прогремели первые в этом году грозы.  Отметки были зарегистрированы на севере Гродненской области, в районе 179

Кубок Европы по классическому пауэрлифтингу и жиму штанги лежа прошел в Ошмянах (+Видео)

Хотите узнать больше? С 23 по 25 марта Ошмяны находились в эпицентре значимого события: в физкультурно-оздоровительном комплексе райцентра проходил Кубок Европы по 207

Ошмянская синагога нанесена на интерактивную карту Фонда еврейского наследия

Хотите узнать больше? Интерактивную карту всех 3 318 синагог Европы создал Фонд еврейского наследия. На карту нанесена в том числе синагога в Ошмянах. На карте указано 206

Дарья Бразовская из Ошмян прошла в полуфинал конкурса «Мисс Беларусь-2018»

Хотите узнать больше? Поиск обаятельных и привлекательных продолжается. На втором отборочном этапе конкурса «Мисс Беларусь-2018» жюри выбирало полуфиналисток. Около сотни 285

В Ошмянском районе у водителя легковушки изъяли 200 литров алкоголя

Хотите узнать больше? В Ошмянском районе изъята крупная партия контрафактной алкогольной продукции, которую перевозил 25-летний местный житель на своем личном автомобиле. 194

Проект "Малая родина в сердце моем". Над брендами Ошмянщины трудятся «Человек года в сфере культуры» Сергей Жилик и его коллеги

Хотите узнать больше? В Гольшанском замке восстановят северную башню и разместят там экспозицию. Планируется конференция по геодезии… В планах ближайших и более далеких 232

Диалог с молодежью. Председатель Ошмянского райисполкома повстречался с занимающимися аграрно-экономического колледжа

Хотите узнать больше? Руководитель района посетил трудовой коллектив аграрно-экономического колледжа и провел встречу с учащимися  выпускных групп учебного заведения.  230