Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Звон мячэці ў Вялікім Княстве

Звон мячэці ў Вялікім Княстве

Сярод беларускіх мясцін, звязаных з даўнім пражываннем татараў, старажытная Навагрудчына вылучаецца дзвюма мячэцямі, адна з якіх знаходзіцца ў самім горадзе, а другая - на Лоўчыцкім мізары ля вёскі Католышы. Абедзве яны не проста дзеючыя храмы - гэта помнікі драўлянага дойлідства і сведкі шматвяковай гісторыі мірнага суіснавання людзей розных веравызнанняў на нашай роднай зямлі, што чарговы раз засведчыў днямі гродзенскі Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур. Да таго ж, Лоўчыцкая парафія - адна з самых старажытных на землях былога Вялікага Княства Літоўскага і адлічвае свой час ад 1420 г. Больш за тое: Лоўчыцкі мізар - беларуская Мекка, бо калі мусульманін не меў магчымасці здзейсніць хадж да свяшчэннай мячэці Каабы, ён адпраўляўся да цудадзейнай магілы пастушка святога Эўліі Кунтуся. Пра яго існавала шмат паданняў, а вобраз пастушка адлюстраваны ў мастацкіх творах. Нават і цяпер існуе павер'е сярод вернікаў некаторых канфесій: хто наведае магілу святога і шчыра памоліцца ля яе, той пазбавіцца хваробаў. Вылучаецца сярод іншых і Навагрудская мячэць. І цяпер у небе над Навагрудкам гукі царкоўных званоў і касцельнага аргана пераклікаюцца з напеўным азанам.

З часу першых буйных пасяленняў, здзейсненых пад апекай Вітаўта, татарскія жыхары, і ў першую чаргу - воіны на землях Вялікага Княства Літоўскага, здолелі годна заявіць пра сябе. Можна ўзгадаць хаця б іх актыўны ўдзел у Грунвальдскай бітве, пад час якой менавіта ад рук татарскага воіна Багардзіна загінуў галоўнакамандуючы Тэўтонскага ордэна - вялікі магістр Ульрых фон Юнгінген.

Пазней, у 1631 г., на землях Беларусі пасялілася вялікая колькасць прадстаўнікоў племя барын, у тым ліку ў Наваградскім і Мсціслаўскім паветах. У гэтае племя ўваходзілі нашчадкі найвышэйшых арыстакратычных родаў Крымскага ханства. Таксама ў Навагрудскім павеце жылі нашчадкі залатаардынскай знаці з уланаў і прадстаўнікі племені джалаір.

Першы спіс мячэцяў Рэчы Паспалітай 1795-га налічваў 23 храмы, і тры з іх знаходзіліся на Навагрудчыне. Так, прывілей на будаўніцтва мячэці ў Навагрудку каралём Станіславам Аўгустам Панятоўскім быў падпісаны ў 1792-м, і за чатыры гады на адной з асноўных вуліц горада мусульманскі храм быў узведзены. Мячэць дзейнічала амаль шэсць дзясяткаў гадоў, пакуль не прыйшла ў заняпад канчаткова, а затым была перабудавана.

Вінцэсь Каратынскі ў 1858 г., робячы свае падарожныя запісы "Наваградчына і Наваградак", пазначыў наступнае: "...У татараў здавён у Наваградку ёсць свая мячэць, здаецца, заўсёды, так, як і сёння, драўляная... Паводзіны насельнікаў горада, хрысціян і татараў, - узорныя; узаемаадносіны - шчырыя, простыя, амаль вясковыя; бура пачуццяў, якая стрымліваецца рэлігіяй і славянскаю лагоднасцю; прастата, ветлівасць, гасціннасць - усё гэта ўяўляецца вельмі сімпатычным..."

Трэба сказаць і колькі слоў пра архітэктурныя адметнасці беларускіх мячэцяў. Як вядома, мінарэт з паўмесяцам - адзін з тых архітэктурных элементаў, які вылучае мячэці сярод цэркваў і касцёлаў. Менавіта з мінарэта на мусульманскім Усходзе муэдзіны заклікаюць вернікаў на малітву. Але ці існавала такая традыцыя ў Вялікім Княстве? На нашых землях азан - заклік да малітвы - часцей абвяшчалі пры ўваходзе ў мячэць ці непасрэдна ў ёй. На здымку пачатку ХХ ст. бачна, што аснову мячэці складае зрубны, блізкі ў плане да квадрата, аб'ём, які пераходзіць у шатровы дах з нізкім чацверыком і спадзістай чатырохсхілавай страхой, мінарэтам з паўсферным завяршэннем. Мінарэт выкананы ў традыцыях мусульманскага дойлідства: выцягнуты гранёны барабан, увенчаны купалам, аснова якога падкрэслена карнізам.

Беларускі мусульманін у трактаце 1557 г., напісаным па просьбе вялікага візіра Рустэма пашы для султана Сулеймана, адзначае, што "...убогія і нізкія мячэці пабудаваны з дрэва без мінарэтаў". Аўтар трактата спрабаваў знайсці вытокі абвяшчэння азана: "Дзе-нідзе існуе дзіўны звычай, які заключаецца ў тым, што перад намазам адзін з нашых грамадзян абыходзіць вуліцу, гучна склікаючы ў мячэць на малітву. Я нідзе не бачыў падобнага звычаю, і пры спробе даведацца, ці практыкуюць дзе-небудзь у Азіі такі спосаб закліку ў мусульманскія храмы, мяне аднадушна запэўнілі, што гэта супярэчыць
дзеянням самога Прарока і не можа адбывацца ў храме прававерных. Я думаю, што так робяць у гэтых краях таму, каб такім чынам настойлівей заклікаць усіх у храм, альбо затым, каб ніхто не спазніўся..."

Першыя мячэці ВКЛ у большасці сваёй не мелі мінарэтаў, і заклік да набажэнства муэдзін абвяшчаў з ганку ці склікаў вернікаў, ходзячы па вуліцах. Цікава, што для зручнасці пачалі выкарыстоўвацца званы. Пра іншую мячэць на беларускіх землях яшчэ ў 1551 г. было напісана: "...Гук біцця ў звон не мае параўнання". У 1854-м пры апісанні мусульманскага храма ў Мінску, якое зрабіў беларускі этнограф Павел Шпілеўскі, адзначаецца, што мячэць не мела мінарэта, і муэдзін склікаў вернікаў з прыступак ля дзвярэй мячэці...

Сёння рэканструяваная Навагрудская мячэць, як і раней, мае прыбудову з асобным уваходам. Там працуе нядзельная школа, праходзяць агульныя сходы. А яшчэ ў адным з пакояў вырашана распачаць збор музейнай экспазіцыі. Першыя экспанаты з'явіліся ў мінулым годзе і прысвечаны 600-годдзю Грунвальдскай бітвы: гэта гістарычны зборнік, а таксама фрагмент карціны Эдуарда Рымаровіча "Грунвальдскай бітве прысвячаецца". На палатне мастак змясціў і такое выслоўе: "Толькі ў таго, хто памятае сваю гісторыю, ёсць будучыня".

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Новогрудка

В Новогрудском районе пройдут Олимпийские дни молодежи по велоспорту на шоссе

Хотите узнать больше? С 6 по 8 июля 2017 года в Новогрудке и Новогрудском районе пройдут Олимпийские дни молодежи по велоспорту на шоссе. Открытие соревнований состоится 35

На Новогрудчине прошла «Рыбалка у графа Храптовича»

Хотите узнать больше? 24 июня в агрогородке Щорсы прошло мероприятие, основанное на местном историческом материале. «Рыбалка у графа Храптовича» — это конкурс рыбаков, 49

Чемпионат и первенство Республики Беларусь по велоспорту на шоссе проходят на Новогрудчине

Хотите узнать больше? 24-25 июня в Новогрудском районе проходят чемпионат и первенство Республики Беларусь по велоспорту на шоссе. Участие в соревнованиях принимают 75

Светодиодное освещение появится на улицах Новогрудка

Хотите узнать больше? Об этом сообщил консультант по энергетической эффективности проекта "Зеленые города" ("Поддержка зеленого градостроительства в малых и средних 48

На Новогрудчине проходят Дни энергии

Хотите узнать больше? С 10 по 21 июня в Новогрудском районе проводятся Дни энергии. Целью мероприятий является повышение информированности граждан разного возраста о 54

Только яркие эмоции: в Новогрудке прошел фестиваль красок

Хотите узнать больше? Все, кто 10 июня пришел в городской парк Новогрудка, побывали в сказочной стране красок, получили позитивные эмоции, хорошее настроение и сделали 63

В эколого-информационном центре Новогрудского района открыли летний сезон

Хотите узнать больше? В эколого-информационном центре «В гостях у 12 месяцев», который находится в дерене Новосады Новогрудского района на берегу озера Свитязь, прошел 57

Выставка «Возрождение» районного Центра ремесел открылась в Новогрудке

Хотите узнать больше? Выставка «Возрождение» Новогрудского районного центра ремесел  открылась сегодня в районном Центре культуры и народного творчества. Организована она 55