Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Навагрудак адсвяткуе 970-годдзе

Навагрудак адсвяткуе 970-годдзе

Пачнецца свята 3 кастрычніка ў Навагрудскім дзяржаўна-гандлёвым каледжы, дзе адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя “Навагрудак праз стагоддзі”. У яе межах – прэзентацыя кнігі “Гісторыя Навагрудка – з глыбінь вякоў да нашых дзён”.

4 кастрычніка свята адкрыецца тэатралізаваным прадстаўленнем “Навагрудак праз стагоддзі” на плошчы Леніна. Выступяць ансамбль танца, музыкі і песні “Белыя росы”, эстрадна-духавы аркестр абласнога ўпраўлення МНС, мастацкія калектывы вобласці.
На сцэне ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці горада і раёна зменяць зоркі беларускай эстрады Вікторыя Алешка, Дзмітрый Сяргееў, Сяргей Мінскі і Вольга Плотнікава. Выступяць пераможцы тэлепраекта “Ведай нашых”.
Памятны знак і таблічка да 970-годдзя Навагрудка будуць устаноўлены на вуліцы Валчэцкага. А сквер да юбілейнай даты з’явіцца на вуліцы Міцкевіча. На пляцоўцы за цэнтральнай раённай бібліятэкай і ў гарадскім скверы развернуцца “Горад майстроў”, выстава музеяў, кніжная выстава “Навагрудак у люстэрку часу”, святочны гандаль.
У Навагрудскім замку размесціцца рыцарскі стан клуба славянскіх адзінаборстваў “Арыдан”. У праграме – абрад “Пасвячэнне ў рыцары”, турнір лучнікаў, турнір рыцараў, прадстаўленне кухні і побыту, інтэрактыўная сярэдневяковая гульня.
Парк каменных скульптур адкрыецца ў гарадскім парку. Таксама тут пройдзе выстава кветкавых і садавінна-агароднінных кампазіцый. Уздоўж вуліцы Мінскай развернуцца выстава фатографаў Навагрудчыны “Мой любімы горад”, сельскагаспадарчыя падворкі. Каля Дома-музея Адама Міцкевіча адкрыецца пленэр мастакоў “Паштоўка Навагрудку”.
Запланавана не толькі культурная, але і спартыўная праграма. На міні-футбольнай пляцоўцы ДЮСШ №2 пройдзе турнір па міні-футболу сярод юнакоў 1997–1999 гадоў нараджэння, на міні-пляцоўцы гімназіі №1 будуць гуляць юнакі 2003 года нараджэння і яшчэ малодшыя. А на спартыўнай пляцоўцы гандлёва-эканамічнага каледжа сустрэнуцца прыхільнікі дартсу.

Шэраг цікавых мерапрыемстваў прадоўжыць выстава “Мотабайк”. Увечары пройдзе баль праваслаўнай моладзі. Завершыцца свята феерверкам і дыскатэкай з удзелам пераможцаў раённага агляду-конкурсу “Таленавітая Навагрудчына”.
Ірына АНІКЕВІЧ
http://grodnonews.by/ru/3/0/nodes?search=Автор:
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Новогрудка

Фестиваль семьи прошел в Новогрудке

Хотите узнать больше? 20 мая, в Новогрудке во второй раз прошел Фестиваль семьи, организованный приходом святого Архангела Михаила при поддержке Новогрудского районного 30

В Новогрудке открыли мотосезон

Хотите узнать больше? 20 мая, в Новогрудке на автостоянке около Дома быта под девизом «Мотодвижение – без нарушений!» состоялась встреча любителей мототехники по случаю 33

Новогрудчане стали серебряными призерами международных соревнований по греко-римской борьбе

Хотите узнать больше? Александр Грабовик (на фото) принял участие в чемпионате Европы по греко-римской борьбе, который проходил в городе Нови-Сад в Сербии. Он стал 27

Новогрудчане Александр Грабовик и Евгений Госса стали серебряными призерами международных соревнований по греко-римской борьбе

Хотите узнать больше? Александр Грабовик (на фото) принял участие в чемпионате Европы по греко-римской борьбе, который проходил в городе Нови-Сад в Сербии. Он стал 28

«Автоледи и Автомена-2017» выбрали в Новогрудке

Хотите узнать больше? 12 мая в Новогрудке на площадке около отдела ГАИ Новогрудского РОВД прошел зональный этап республиканского молодежного конкурса «Автоледи и 59

В Новогрудке выставки устроят не только в музеях, но и на улице

Хотите узнать больше? Произойдет это в  Международный день музеев 18 мая. В Доме-музее Адама Мицкевича  будет  экспонироваться выставка фотографий Теофила Боретти  «Виды 38

Домікі для кніг з’явіліся ў Навагрудку

Хотите узнать больше? Напачатку мая ў скверы і каля бібліятэкі з’явіліся незычайныя, можна сказаць, мініяцюрныя домікі. І жывуць у іх не людзі, а… кнігі. Гэта кніжкіны 55

В Новогрудке прошли XXIV международные епархиальные дни католической молодежи

Хотите узнать больше? Организаторы  мероприятия – Новогрудский районный исполнительный комитет, Гродненская католическая епархия и приход костела Святого Архангела Михаила 44