Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Архітэктура нацыянальнага рамантызму на Лідчыне Фота

Дом павятовага лекара Вітольда Стасевіча (фота А. Колышкі). Кожны, хто прыедзе ў польскі горны курорт Закапанэ, будзе зачараваны яго цудоўнай архітэктурай. Тут не ўбачыш сучасных гмахаў і офісных будынкаў з шкла і бетону, здаецца, горад складаецца з казачных церамкоў і пернікавых хатак - дамоў закапанскага архітэктурнага стылю, стваральнікам якога з'яўляецца Станіслаў Віткевіч.

Станіслаў Віткевіч, нарадзіўся ў 1851 г. у маёнтку Пашаўшы Шавельскага павету Ковенскай губерні ў шляхецкай, гербу "Нячуя", сям'і з патрыятычнымі традыцыямі. Практычна ўсе чальцы гэтай сям'і прымалі ўдзел у падрыхтоўцы паўстання 1863 г., у выніку чаго бацька, маці і старэйшая сястра былі сасланыя ў Сібір. Маці Віткевіча дамаглася дазволу не дзяліць сям'ю, і 12-гадовы Станіслаў і яго малодшая сястра адправіліся з бацькамі ў Томск. У 1868-м годзе Віткевіч пакінуў Сібір і пачаў клапаціць аб памілаванні і вызваленні бацькоў і старэйшай сястры, яшчэ раней такую спробу распачаў яго старэйшы брат і ў 1869-м годзе сям'я змагла вярнуцца дадому. Бацька Станіслава Віткевіча не дажыў да гэтага дня бо памёр па дарозе, але ўсе астатнія вярнуліся на радзіму. Станіслаў пачаў вучобу ў Пецярбургу, у Акадэміі мастацтваў на факультэце жывапісу. Яшчэ ў Томску жывапісам яго зацікавіў адзін са ссыльных, які займаўся з ім маляваннем. Спачатку Віткевіч хацеў пісаць карціны на гістарычную тэматыку, але праз некаторы час ён з'ехаў у Варшаву, а потым у Мюнхен. Там ён сустрэў людзей, якія адыгралі вельмі істотную ролю ў яго жыцці - мастакоў Макса і Аляксандра Герымскіх, Юзафа Хелмоньскага, Адама Хмялеўскага (вядомага як брат Альберт) і многіх іншых. Пасля індывідуяльнага курсу жывапісу Віткевіч вяртаецца ў Варшаву і пачынае пісаць як мастацкі крытык, і менавіта ў якасці мастацкага крытыка да яго першы раз прыходзіць слава.

Сам Віткевіч усё жыццё лічыў сябе жывапісцам, але атрымаў вядомасць хутчэй, як выбітны крытык, а пасля 1890-га г. і як архітэктар, стваральнік зараз ужо знакамітага закапанскага стылю.

Станіслаў Віткевіч у 1886-м годзе прыехаў у Закапанэ, дзе яго захапіла народная архітэктура гэтага рэгіёну. Віткевіч вырашыў, што яна зможа паслужыць асновай для развіцця новай архітэктуры, у якой будзе прысутнічаць аспект народнай творчасці жыхароў Татраў. Таму, можна сказаць, што закапанскі стыль – гэта спалучэнне прынцыпаў гарадскога будаўніцтва з фальклорнымі рэгіянальнымі матывамі. Агульныя задума нарадзілася пасля знаёмства з мастацтвам і народным дойлідствам Заходняй Сібіры, калі Віткевіч разам з бацькамі жыў у ссылцы ў Томску, дзе была сібірская цікавая архітэктура, якая ў 1860-70 гг. склала галоўны кірунак так званага "рускага стылю" – драўляных будынкаў у некалькі паверхаў як гарадскога варыянту вясковай хаты. Як студэнт Пецярбургскай акадэміі мастацтваў (1868-1872 гг.) Віткевіч назіраў за працэсам укаранення народнага стылю ва ўрбаністычную архітэктуру і супрацоўнічаў з перадавымі мастакамі і архітэктарамі таго часу – Ропетам, Гартманам, якія як раз і прасоўвалі гэты кірунак.

Тут, у Закапанэ ён стаў аўтарам праекту першай пабудовы ў гэтым стылі – вілы "Каліба", (слова "Каліба" на дыялекце польскіх горцаў роднасна слову "калыска", аднак, не мае з ёй нічога агульнага, бо каліба – гэта адмысловы тып пастушага будана, які будуецца на пашах высока ў гарах. Зараз ў віле "Каліба" размешчаны музей закапанскага стылю) і шмат іншых віл, з якіх, нажаль не ўсе захаваліся. Але ў Закапанэ захаваўся ў сваім першародным выглядзе як звонку, так і знутры, выдатны твор Віткевіча – "Дом пад піхтамі", а таксама цудоўны ўзор "закапанскай" архітэктурны – капліца ў Яшчараўцы.

Кажучы пра Станіслава Віткевіча, трэба дадаць, што таксама вялікую вядомасць атрымаў яго сын – геніяльны мастак і драматург Станіслаў Ігнацы Віткевіч або Віткацы.

Мастацтвазнаўцы лічаць, што закапанскі стыль як адпаведны кірунак, развіваўся з 1890-х гадоў да пачатку Першай Сусветнай вайны. Пасля 1910 г. у закапанскім стылі патроху перасталі будаваць, а пасля смерці Віткевіча ў 1915 г. будаваліся толькі лічаныя аб'екты.

Адмыслоўцы вылучаюць наступныя галоўныя рысы закапанскага стылю: высокія падмуркі з ламанага каменю, вялікая колькасць заломаў і рызалітаў, дэкаратыўныя тэрасы, ганкі і "выгленды" (малыя пакойчыкі на паддашшы) з люкарнамі, вялікая колькасць пінаклей (дэкаратыўная вежачка) на вільчыках (месца злучэння плоскасцяў двухсхільнага даху ўверсе) шматлікіх падстрэшкаў, у якасці дахавага пакрыцця перавага аддаецца гонту, высокія і складанай формы мансардныя дахі часта з выгнутымі кроквамі, мезаніны і балконы з драўлянымі парэнчамі, на поўдні пад падстрэшкам можа мецца адкрытая веранда, арнаменты з выявамі рысяў, сабакаў, сонца, выявы сонца з промнямі на франтонах, дзвярах (http://www. mount.cad.pl/a/p

Сядзібны дом Сапегаў у Спушы (фота з архіва Д. Салаша).

Архітэктура закапанскага стылю перад Першай Сусветнай вайной шырока распаўсюдзілася па землях былой Рэчы Паспалітай, бо з вялікай прыязнасцю была прынятая элітай. Напрыклад да нашага часу захаваўся палац графіні Марты Марыі Красінскай, пабудаваны ў 1911-12 гг. у в. Свіслач Гарадзенскага раёна. На гістарычнай Лідчыне, верагодна, першай пабудовай у закапанскім стылі быў сядзібны дом Сапегаў у Спушы (сучасны Шчучынскі р-н). Дом пачаў будаваць у канцы XIX ст. Ян Павел Аляксандр Сапега, але будаўніцтва закончыў яго сын, Яўстафі Каэтан Сапега. Сядзіба складалася з пяці жылых пабудоў, аранжарэі, стайняў, цяпліц. Галоўны дом, які неаднаразова дабудоўваўся і паляпшаўся, відочна з'яўляўся найбольш цікавым будынкам у закапанскім стылі на Лідчыне. Уся сядзіба Сапегаў у Спушы была зруйнавана падчас Другой Сусветнай вайны.

Аналагічны лідскаму, дом старасты у Слоніме.

Так сама можна лічыць, што касцёл Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Канвелішках, які праектаваўся яшчэ пры жыцці Станіслава Віткевіча, адносіцца да закапанскага стылю з элементамі неаготыкі. Стары касцёл ў Канвелішках, збудаваны канонікам Янкоўскім ў 1808 г., згарэў у 1908 г., і будоўля новага касцёла пачалася ў 1916 г. На падмурках старога касцёла быў узведзены новы касцёл, які ўпрыгожваюць выявы сонца на франтонах, крыжы на вільчыках і сігнатуркі.

У міжваенны перыяд адбылося вяртанне да закапанскага стылю з моцнымі рэгіянальнымі унёскамі і элементамі матываў арт-дэко, такі стыль мастацтвазнаўцы завуць "другім" ці "новазакапанскім". Гэты стыль спалучаўся з папулярнымі, так званымі краёвымі стылямі у "спрадвечным духу" – "стылем дворыкаў", "старапанскім", "старапольскім", "вясковым" альбо проста "народным" стылямі. Спалучэнне гэтых стыляў сталася вельмі запатрабаваным у Заходняй Беларусі ў міжваенныя часы. Знаўца закапанскага стылю Дзяніс Салаш (г. Менск) знайшоў знакавыя местачковыя забудовы ў Заходняй Беларусі: у Браславе. У сваёй бальшыні гэтыя дамы будаваліся для вайсковых гарадкоў, памежнай варты, адміністрацыі, настаўнікаў і г. д. Ідэёлагам развіцця "закапанскага стылю" ў краі быў прафесар Віленскага ўніверсітэта імя Стэфана Баторыя, архітэктар і фатограф Юліюш Клос (1881-1933). У 1920-1929 гг. ён кіраваў кафедрай архітэктуры, і па яго праекту ў 1920-30 гг. была пабудавана "калонія ўрадоўцаў" у Браславе - дамы для супрацоўнікаў адміністрацыі Браслаўскага павету. Так сама пабудовы у новазакапанскім стылі ці з элементамі гэтага стылю ёсць ў Глыбокім, Круляўшчызне, Шаркаўшчыне, Наваградку, Валожыне. У міжваенны час у новазакапанскім стылі будаваліся дамы і на Лідчыне.

Драўляная Капліца на лідскіх вайсковых могілках у 1938 г. (фота з архіва А. Колышкі).

В 1923-24 гг. на вайсковых лідскіх могілках каля сучаснага Паўночнага гарадка, была пабудавана вельмі прыгожая драўляная капліца ў новазакапанскім стылі. У капліцу на набажэнствы, якія праводзіў капелан 77 палка ксёндз Шабельскі, прыходзілі не толькі польскія вайскоўцы але і жыхары бліжніх раёнаў горада. Праіснавала капліца не доўга, яна прыйшла ў заняпад і была разбурана разам з вайсковымі могілкамі пасля Другой Сусветнай вайны. На жаль, інфармацыі пра яе не шмат.

У 1920-х гадах у Заходняй Беларусі пачалі будавацца калоніі дамоў для польскіх урадоўцаў. Для будаўніцтва "калоніі ўжанднічай" у Лідзе быў куплены пляц на так званым "выгане", у той час за горадам. Праглядаючы праекты дамоў калоній урадоўцаў, нельга не заўважыць, што значная частка дамоў павінна быць пабудавана ў новазакапанскім стылі ці з элементамі гэтага стылю. У Лідзе ў новазакапанскім стылі быў пабудваны дом лідскага старасты, аўтар праекту – інжынер Ежы Бэйл (Jerzy Beill). Моцна перабудаваны, гэты дом сёння з'яўляецца гарадскім ЗАГСам. Па гэтым жа праекту павінны былі будавацца дамы для стараст ў Баранавічах, Драгічыне, Глыбокім, Нясвіжы, Наваградку, Слоніме, Стоўбцах, Валожыне, і аўтару вядома, што як мінімум у Валожыне і Глыбокім гэтыя дамы захаваліся і не былі перабудаваныя да непазнавальнасці, як у Лідзе.

Дом павятовага лекара Вітольда Стасевіча (1900-1975) быў пабудаваны да 1935 г. (вул. 11-га Лістапада, д.4, зараз вул. 7-га Лістапада). Дом мае выразныя рысы новазакапанскага стылю – малыя пакойчыкі на паддашшы і высокі "ламаны" мансардны дах з выгнутымі кроквамі. Дачка лекара Стасевіча – прафесар Ірэна Стасевіч-Ясюкова (1929-2011) пісала пра радзінны дом: "Бацькі вырашылі пабудаваць уласны дом прыстасаваны да іх патрэб. Акрамя жылых пакояў у доме павінен быў быць асобны лекарскі кабінет з пачакальняй, каля дома быў пабудаваны гараж (сям'я доктара валодала аўтамабілем "Фіят" – Л. Л.), каля дома быў сад - гарод ... Не ведаю, у якім годзе паўстаў дом, але памятаю, што ў 1935 г. мы ўжо жылі ў ім, і бацька займаў пасаду павятовага лекара... Як выглядаў той мураваны дом пры вуліцы 11 лістапада? Дом стаяў на невялікім прыгорку і меў два ўваходы. Перад дваймі уваходнымі дзвярамі было некалькі прыступак, адны дзверы вялі ў чатыры жылыя пакоі з кухняй і ванным пакоем, другія дзверы вялі ў маленькі калідорчык, з якога быў уваход у лекарскую пачакальню а з пачакальні - у кабінет лекара, дзе працаваў мой бацька... практычна ён працаваў цэлы дзень з кароткім перапынкам на абед і гадзінным адпачынкам".

Пабудовы новазаканскага стылю ў міжваенны час з'явіліся і па ўсёй гістарычнай Лідчыне.

Цудоўны прыклад драўлянай пабудовы ў новазакапанскім стылі – дом Вадэйкаў у Галавічполі. Пабудаваны ў 1920-х гадах, зараз выконвае ролю каталіцкай капліцы, што дае надзею на захаванне гэтай "пярліны" амаль чысцюткага новазакапанскага стылю.

Дом Вадэйкаў у Галавічполе.

 

Дом Вадэйкаў у Галавічполе.

Прыгожай бажніцай ў новазакапанскім стылі была капліца ў Цвермах, пабудаваная да 1935 г. па праекту лідскага павятовага архітэктара Вацлава Гаўліка. Капліца была пабудавана з дрэва (12х8,7 м). Мела вальмавы дах з выгнутымі і далёка выступаючымі за асноўны аб'ём кроквамі, выявы сонца на ўсіх трох франтонах, з невялічкімі люкарнамі і адкрытым ганкам з навесам. Праект капліцы ў Цвермах вельмі нагадвае праект дома Стэфана Жаромскага ў Наленчаве, пабудаваны Янам Кошыцам у 1905 г. (Ян Кошыц Віткевіч (1882-1958) – адзін з заснавальнікаў закапанскага стылю, плямяннік Станіслава Віткевіча). Капліца, якая славілася сваім цудатворным крыжам з фігуркай Хрыста, была знішчана ў 1960-ым годзе.

Капліца ў Цвермах.

Каплічка на заходняй ускраіне в. Мохавічы пабудавана у 1930-х гадах. Мае 2-х схільны дах з выгнутымі кроквамі з 4-граннай шатровай сігнатуркай. На трохвугольным франтоне маецца салярны знак, гарызантальныя ашаляваныя бакавыя сцены прарэзаны паўкруглымі люкарнамі. Сяло Мохавічы ў 1609 г. запісаў за белагрудскім касцёлам Ян Завіша. Да 1892 г. у Мохавічах знаходзілася плябанія пробашча белагрудскага касцёла, а за 70 крокаў ад плябаніі была прыватная капліца. У 1930 г. замест струхлелай старой капліца пабудавалі сучасную.

 

Каплічка на заходней ускраіне в. Мохавічы.

Таксама на гістарычнай Лідчыне, з "закапанскай" архітэктуры да нашага часу засталіся плябанія ў Беняконях і леснічоўка ў Радуні.

Менавіта на падмурках закапанскага стылю засноўваў нацыянальны "беларускі стыль" у архітэктуры беларускі архітэктар Лявон Вiтан-Дубейкаўскі (пра "беларускі стыль" у архітэктуры гл. артыкул Сяргея Харэўскага "Беларускі стыль у будаўніцтве 1921-1939 гг. "Беларускі Гістарычны Зборнік № 18).

Цікавы факт – у Закапанэ ў "Народнай Польшчы" пасля Другой Сусветнай вайны атрымаў далейшае развіццё новазакопанскі стыль ужо як адгалінаванне сацрэалізму, і ўзоры гэтага стылю сёння вельмі высока шануюцца. Мясцовыя архітэктары своеасабліва падышлі да ідэі, і можна сказаць, што гэта, мусіць, адзіны ў гісторыі выпадак, калі сацрэалізм прынёс дзіўны творчы плён.

Крыніца: Наша слова № 37 (1032) 14 верасня 2011 г; №38 (1033) 21 верасня 2011 г.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Лиды

Коллекционер ретротехники из Лиды восстановил «новую «Волгу» 1981 года выпуска

Хотите узнать больше? А ведь как были раньше автомобили роскошью, таковыми они (те самые – ретро) являются и сейчас. Причем не в модернизированном виде, а в своем 29

В Лиде завершился фестиваль молодежных субкультур «Молодежная волна» (фото)

Хотите узнать больше? Обсыпать друг друга красками, подраться на мечах, обменяться книгами, выучить движения брейк данса… Десятки возможностей проявить себя и весело 60

В Лиде по улице Невского горел балкон

Хотите узнать больше? Вероятно, чей-то небрежно брошенный окурок сверху залетел на балкон на втором этаже и учинил пожар. Огнем повреждены оконная рама и остекление 45

Житель Лиды признан «Мистером-моделью Беларуси»

Хотите узнать больше? На 26-м Республиканском фестивале-конкурсе моды и фото «Мельница моды» в честном мужском поединке за звание «Мистер-модель Беларуси» победу одержал 103

В Лиде прошли первенство и чемпионат Беларуси по мотокроссу

Хотите узнать больше? Мотоциклетный спорт в Беларуси молодеет. Опытные гонщики, которые еще не заперли своих «железных коней» в гаражах, показывают хороший пример 387

"Огонь танца-2017" можно будет увидеть в Лиде

Хотите узнать больше? Шоу лучших танцовщиков и диджеев Гродненской области развернется сегодня в Лиде, сообщили в Гродненском областном комитете ОО "БРСМ". На фестивале 66

Девушка погибла под колесами грузового поезда в Лиде

Хотите узнать больше? Девушка погибла под колесами грузового поезда в Лиде, сообщил официальный представитель управления Следственного комитета по Гродненской области 164

Абраны птушыны сімвал Лідскага раёна. Ім стала белая чапля

Хотите узнать больше? Народнае галасаванне па выбары пярнатага сімвала Лідскага рэгіёна завяршылася. Большасцю галасоў перамога дасталася… Але перш чым аб'явіць вынікі, 49