Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У двары Лідскага замка збудуюць трохпавярховы бетонны дом

 У двары Лідскага замка збудуюць трохпавярховы бетонны дом

У нумары ад 11 снежня мы надрукавалі артыкул "Чаму пасярод Лідскага замка будуюць немаведама што?" У ім закраналіся дзве праблемы. Першая — у замкавай вежы ўся экспазіцыя аздобленая па-руску. А князь Радзівіл увогуле фігуруе як "Юрий Миколаевич Радзивил".
Супрацоўнік Лідскага музея Валерый Сліўкін, які выканаў гэта, моцна абразіўся публікацыяй.

Рэдакцыя атрымала два лісты — ад яго і ад калектыву музея. Валерый Сліўкін піша, што ў нас дзве дзяржаўныя мовы, таму ён, маўляў, нічога не парушыў. Фармальна яно так. Але, шаноўныя чытачы, ці не справядлівую заўвагу мы зрабілі? У 700-гадовым замку, які з'яўляецца нашым нацыянальным гонарам, варта ўсё ж пісаць таблічкі на тытульнай мове нацыі. А калі робіце акцэнт на тым, што ў нас дзве дзяржаўныя мовы — дык пішыце тады на абедзвюх! Асабліва апантана Валерый Сліўкін намагаецца даказаць права на жыццё "Юрия Миколаевича Радзивила". Ці ж называлі тады людзей на сучасны капыл — з імем па бацьку? І ці дарэчна гэта на музейным стэндзе? Раз ужо пытанне перарасло ў спрэчку, мы папрасілі рассудзіць яе паважанага чалавека, аднаго з самых аўтарытэтных гісторыкаў нашай краіны — прафесара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, доктара гістарычных навук Анатоля Пятровіча ГРЫЦКЕВІЧА. Спадзяёмся, прафесар Грыцкевіч будзе дастатковым аўтарытэтам для шаноўных супрацоўнікаў музея.

— Безумоўна, у нашым выпадку, у подпісы да ілюстрацый на музейным стэндзе гэта выглядае па-пашпартнаму, занадта на сучасны манер, — пракаментаваў прафесар Анатоль Грыцкевіч. — Часам і сапраўды такое — зварот з імем па бацьку — магло здарацца, але выключна ў князёў, асабліва тых, хто паходзіў ад вялікага князя. У шляхты гэта не практыкавалася. Тым больш так, каб кожны раз ужывалася імя па бацьку, гэтага дакладна не было! Я падтрымліваю вас у вашай пазіцыі. Паколькі некаторыя з Радзівілаў займалі высокія дзяржаўныя пасады, дапускаю, што яны часам маглі пісацца з імем па бацьку. Аднак так маглі звярнуцца да князя падначаленыя, каб выказаць асаблівае прыдыханне. "Юрий Миколаевич Радзивилл", "Миколай Юрьевич "Рыжий" — на музейных стэндах гэта выглядае недарэчна!.. Тое, што часам іх маглі так назваць, — не падстава пісаць так для шырокага кола наведнікаў. Нашто лішні раз блытаць людзей? Паказваць, што князі былі практычна як сённяшнія людзі?.. Мне здаецца, музейны работнік, які пісаў гэтыя таблічкі, дарэмна ні з кім не кансультаваўся...
Што да другой праблемы, вынесенай у загаловак артыкула ад 11 снежня, сітуацыя крыху высветлілася, але пытанняў стала яшчэ больш. Нагадаю, у тым матэрыяле начальнік аддзела культуры Лідскага гарвыканкама Уладзімір САМСОНАЎ паведаміў, што ў двары замка збудуюць "аднапавярховую драўляную казарму і навес для рамеснікаў". Пасля публікацыі з Лідскага выканкама прыйшоў ліст, да якога прыкладалася апісанне будучых пабудоў на тэрыторыі замка, з малюнкамі. Змяшчаем малюнак тут, каб вы самі вырашылі, наколькі будынак, які праектуецца, падыходзіць пад апісанне "аднапавярховай драўлянай казармы". Цяпер зразумела, навошта ў замкавым двары залілі магутныя бетонныя падмуркі...

 У двары Лідскага замка збудуюць трохпавярховы бетонны дом



Дарэчы, начальнік Упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Ігар ЧАРНЯЎСКІ прызнаўся "Звяздзе", што гэтыя будынкі "не адпавядаюць гістарычнай праўдзе", бо няма дакладных звестак, што там насамрэч было. Ці збудуюць пасярод аднаго з галоўных замкаў Беларусі фантазію архітэктараў і праекціроўшчыкаў?..
Глеб ЛАБАДЗЕНКА. Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Лиды

Як танцавалі ў даўніну даведаемся ў Тарнова

Хотите узнать больше? У нядзелю, 28 мая, у філіале “Тарноўскі Дом культуры” Лідскага раённага цэнтра культуры і народнага мастацтва адбудзецца фестываль-свята “Танцуем 21

МАПИД и "Лидсельмаш" вышли в полуфинал чемпионата Беларуси по мини-футболу

Хотите узнать больше? Все участники полуфинальной стадии определились на 28-м чемпионате Беларуси по мини-футболу. Минский МАПИД в третьем, решающем поединке 35

В Лиде прошел фестиваль народной музыки «Зайграйце, музыкi»

Хотите узнать больше? В стенах Лидского замка прошел VIII областной фестиваль народной музыки «Зайграйце, музыкi». 22 коллектива из разных уголков нашей области 42

В Лиде прошел велопробег

Хотите узнать больше? 13 мая Лида превратилась в город велосипедистов. Несколько сотен поклонников двухколесных смогли проехать по улицам города, тем самым ознаменовав 44

В Лиде прошел джазовый фестиваль

Хотите узнать больше? 13 мая состоялся открытый областной детский джазовый фестиваль-конкурс «Птица». На сцене детской музыкальной школы искусств за награды боролись сразу 45

В Лиде женщина-водитель сбила пенсионерку на тротуаре

Хотите узнать больше? Об этом сообщили в управлении ГАИ УВД Гродненского облисполкома. Авария, в которой пострадала 84-летняя пенсионерка, произошла в Лиде на улице 60

Ароматный музей появится в Лиде

Хотите узнать больше? Ароматный музей появится в Лиде, сообщили в Лидском районном экологическом центре детей и молодежи. Участники этого центра создают душистую 58

Из балерин в воздушные гимнастки, или История о том, как девушка из Лиды стала артисткой Белгосцирка

Хотите узнать больше? Где-то в квартире Алены Чухновой (девичья фамилия – Куликова) вместе с другими семейными документами хранится диплом Лидского колледжа. В графе 72