Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

"Блінны разгуляй". У аграгарадку Дворышча на Лідчыне прайшло свята бліноў


Бліны ды аладкі рознай таўшчыні ды велічыні, круглыя, румяныя, з рознай начынкай, запрашалі 4 лютага паспрабаваць гаспадыні аграгарадка Дворышча. Каб духмяныя прысмакі не астылі, іх трымалі ў спецыяльным посудзе. Жыхары навакольных вёсак і госці з горада не адразу рабілі свой выбар: і з грыбамі хацелася, і з варэннем, і з капустай. Складана было прайсці каля юшкі, смачных пірагоў ды булак. Прыемна было ў гэты халодны дзень упрыкуску з духмяным бліном зрабіць глыток гарачай гарбаты.
Добры дзень вам, – віталі людзей, якія прыйшлі на свята, вядучыя. – Рады бачыць вас у нас у гасцях. Бліноў напяклі шмат. Яны  – галоўны пачастунак сёння на “Блінным разгуляі”.
Падмацаваўшыся, ногі самі кідаліся ў скок у такт добрым песням. Канцэртную праграму “Святочны настрой” падарылі дварышчанцам народны сямейны ансамбль Парфенчыкаў Бердаўскага культурна-дасугавага цэнтра і артысты мясцовай самадзейнасці. У цэнтры ўвагі былі таксама конкурсы, спартыўныя спаборніцтвы, гульнёвая праграма “Дзе бліны, там і мы” Ганчарскага Дома культуры. У каго самы добры апетыт, наглядна паказаў конкурс па з'яданні бліноў. Дзеці не ўступалі дарослым. На талерках смачны ласунак – ва ўдзельнікаў мінімум часу, каб іх спустошыць. «Бой падушкамі», бег у мяшках, гонкі на веніку – людзі з цікавасцю бралі ўдзел у народных забавах, а падмацоўвалі іх спрытнасць і ўпэўненасць артысты.

Свята бліноў у аграгарадку Дворышча даўно стала брэндавым мерапрыемствам, – падзялілася ўражаннямі лідчанка Таісія Валынец, якая спецыяльна прыехала ў населены пункт на свята. – Наеліся бліноў, пачаставаліся юшкай. Удзел у конкурсах не прымалі – хай робяць гэта маладзейшыя, – затое паспявалі, патанчылі. Унукі пакаталіся на конях, зрабілі шмат добрых фотаздымкаў на памяць. Свята было прыгожым, з вельмі смачнымі стравамі. Дзякуй за гэта сельскім гаспадыням ды мясцовым школьнікам. Цяпер будзем чакаць Масленіцы.
У гэты дзень не адбыўся толькі конкурс снежных фігур. Няма снегу ў гэтым годзе, што тут зробіш. Затое ўсе жадаючыя мелі магчымасць наведаць турыстычны комплекс “Вольны мельнік”, купіць сувеніры на памяць у час святочнага гандлю, пакатаць дзетак на атракцыёнах. Свята спадабалася ўсім: ад малога да вялікага. “Умеюць на сяле частаваць і весяліцца ад душы!” – зазначалі ўдзельнікі “Бліннага разгуляю”.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Лиды

В Гродно и Лиде горячую воду начнут отключать позже. Смотрите, как изменился график

Хотите узнать больше? Запланированные на май ремонтные и профилактические работы на теплосетях переносятся на август.

Убили и расчленили: двое мужчин в Лидском районе закопали тело женщины в мелиоративном канале

Хотите узнать больше? Иллюстративное фото Двое собутыльников в Лидском районе убили женщину и расчленили тело, сообщили на совместном брифинге милиции, следователей и

Днем - в саду, вечером - за инструментами. Четырехлетнего белоруса заметил барабанщик Майкла Джексона

Хотите узнать больше? На день у четырехлетнего Ильи Барило расписание, как у многих детей его возраста: позавтракать, сходить в детский сад и вдоволь наиграться с

Поднять «из руин и пепла». Как правительство собирается спасать депрессивные районы Гродненщины

Хотите узнать больше? Недавно Совмин утвердил План развития отдельных регионов, отстающих по уровню социально-экономического развития. Исходя из документа, трем районам в

«Вышли из бани жарить шашлык - и повалил дым». В Лидском районе полностью сгорела агроусадьба

Хотите узнать больше? О возгорании спасателям сообщили отдыхающие, которые арендовали здесь домик и баню.

В Щучинском районе грузовик насмерть сбил велосипедистку. Видео наезда

Хотите узнать больше? Водитель фуры пытался уйти от столкновения, сигналил, но избежать наезда не смог.

С бассейном, тренажерным залом и сенсорной комнатой. В Лиде открыли новый детский садик

Хотите узнать больше? В Лиде открыли новый садик в микрорайоне Индустриальный. Здесь есть спортивный и тренажерный залы, бассейн, компьютерный класс и даже сенсорная