Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

"Калядны фэст" у Лiдскiм замку: святкi, як раней


Стылізаванае народнае свята запрасіла і дарослых, і маленькіх жахароў Лiды не кудысьці, а ў Лідскі замак. Тут, на імправізаванай пляцоўцы сярод магутных сцен і навагодняй прыгажуні ёлкі, людзі атрымлівалі зарад добрых эмоцый і пазітыву. Нездарма кажуць, што выхадны дзень, “прыпраўлены” добрым настроем, выдатная магчымасць адпачыць ад працы і хатніх клопатаў.
Зімовыя святкі пачыналіся ад поснай куцці і працягваліся амаль да 19 студзеня, – расказвае карэспандэнту загадчык аддзела метадычнай і культурна-масавай работы ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” Наталля Канцавенка. – На працягу двух калядных тыдняў нашы продкі весяліліся, арганізоўваючы сапраўдныя тэатральныя відовішчы. Калядоўшчыкі з песнямі і віншаваннямі абыходзілі ўсе двары ў вёсцы, бо лічылася, што тую гаспадарку, якую па нейкай прычыне яны абмінуць, у надышоўшым годзе напаткае бяда. Моладзь танчыла, спявала пад гармонік. Было надта весела.
По словах Наталлі Уладзіміраўны, «Калядны фэст» –  мерапрыемства з асаблівай святочнай атмасферай. Яно злучае гісторыю і сучаснасць, дапамагае звярнуцца да традыцый беларускіх святаў. Менавіта за гэта і прыйшлося даспадобы лідчанам, стала традыцыйным. У гэтым годзе фармат яго яшчэ больш пашырыўся. Удзел у свяце выказалі жаданне прыняць амаль усе сельскія ўстановы культуры і іх калектывы.

Першапачаткова здавалася, што людзей будзе не так шмат, як хацелася б, аднак ужо праз пару хвілін пасля пачатку тэатралізаванай праграмы стала зразумела: народ сабраўся цэлымі сем’ямі. Паглядзеўшы літаратурна-музычную замалёўку “Віфлеемская зорка”, госці свята адправіліся з калядою да Васіля і Ганны. Звонкія песні, побытавыя танцы (мала хто сёння ведае, як шпарка тупаюць ногі пад кракавяк, падэспань ці ойру!), гумар і народныя гульні. Як тут стаяць у баку, калі праграма такая насычаная?

Асабліва весяліліся дзеці. З вялікім задавальненнем яны вадзілі калядны карагод вакол прыгажуні ёлкі і з такім жа задавальненнем паглядзелі п’есу “Цар Ірад” лялечнага тэтра “Батлейка”. Факт ёсць факт: у гэты дзень не было снегу, але лёгкі мароз не даваў гасцям мерапрыемства сумаваць. Пакуль яны рабілі фотаздымкі з казачнымі героямі, ён так і стараўся падрумяніць шчокі. Каб уратавацца ад марозу, трэба было змяніць тактыку. Напрыклад, стаць удзельнікам зімовых забаў, цікавых конкурсаў і вясёлых эстафет.

Мне падабаецца, як арганізоўваюць мерапрыемствы мясцовыя работнікі культуры, – падзялілася ўражаннямі жыхарка Дiды Таццяна Вянцко. – Атрымліваецца ярка, маляўніча, уражліва. Кожны раз здзіўляешся іх прафесіяналізму, энтузіязму, а самае галоўнае – таленту. Сумаваць не даводзіцца нікому. Да кожнай узроставай катэгорыі – свой падыход. Летам усёй сям'ёй наведваем свята "Купалле", зараз стане добрай традыцыяй прыходзіць у Лідскі замак на “Калядны фэст”. Дзякуй усім за добра праведзены выхадны дзень.
Асаблівы святочны настрой падарыла наведвальнікам мерапрыемства арт-прастора “Калядная” з удзелам творчых калектываў Лідскага раёна. Непадалёку ад сцэны прапаноўвала сувеніры на любы густ выстава-продаж вырабаў майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Магніты, лялькі, шкатулкі, бранзалеты, заколкі – вочы разбягаліся ад такой прыгажосці. Людзі весяліліся на славу, а галоўнае – жадалі адзін аднаму здароўя і шчасця на ўвесь год. Ну а хто, стаміўшыся ўдзельнічаць у насычанай праграме, хацеў падсілкавацца – мог завітаць у карчму і выбраць прысмакі на любы густ, адведаць гарачай гарбаты.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Лиды

В Гродно и Лиде горячую воду начнут отключать позже. Смотрите, как изменился график

Хотите узнать больше? Запланированные на май ремонтные и профилактические работы на теплосетях переносятся на август.

Убили и расчленили: двое мужчин в Лидском районе закопали тело женщины в мелиоративном канале

Хотите узнать больше? Иллюстративное фото Двое собутыльников в Лидском районе убили женщину и расчленили тело, сообщили на совместном брифинге милиции, следователей и

Днем - в саду, вечером - за инструментами. Четырехлетнего белоруса заметил барабанщик Майкла Джексона

Хотите узнать больше? На день у четырехлетнего Ильи Барило расписание, как у многих детей его возраста: позавтракать, сходить в детский сад и вдоволь наиграться с

Поднять «из руин и пепла». Как правительство собирается спасать депрессивные районы Гродненщины

Хотите узнать больше? Недавно Совмин утвердил План развития отдельных регионов, отстающих по уровню социально-экономического развития. Исходя из документа, трем районам в

«Вышли из бани жарить шашлык - и повалил дым». В Лидском районе полностью сгорела агроусадьба

Хотите узнать больше? О возгорании спасателям сообщили отдыхающие, которые арендовали здесь домик и баню.

В Щучинском районе грузовик насмерть сбил велосипедистку. Видео наезда

Хотите узнать больше? Водитель фуры пытался уйти от столкновения, сигналил, но избежать наезда не смог.

С бассейном, тренажерным залом и сенсорной комнатой. В Лиде открыли новый детский садик

Хотите узнать больше? В Лиде открыли новый садик в микрорайоне Индустриальный. Здесь есть спортивный и тренажерный залы, бассейн, компьютерный класс и даже сенсорная