Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Лідзе ўстанавілі памятны знак у гонар першага ў горадзе піваварнага завода

У Лідзе ўстанавілі памятны знак у гонар першага ў горадзе піваварнага завода

У Лідзе ўстанавілі памятны знак у гонар першага ў горадзе піваварнага завода, які функцыянаваў на тэрыторыі горада больш за паўтара стагоддзі назад.
Ініцыятыва стварэння помніка заводу Эйля Айзікавіча Ландо і Давіда Юдзялевіча Камянецкага належыць найстарэйшаму з дзеючых піваварных прадпрыемстваў Беларусі – ААТ «Лідскае піва». Аўтарамі праекта выступілі мінскія скульптары Андрэй Хацяноўскі і Сяргей Арганаў.
Помнік, выкананы ў выглядзе фігурнага гранітнага валуна з бронзавай таблічкай, устаноўлены ля дома №27 па праспекце Перамогі – на месцы, дзе, паводле звестак гісторыкаў, раней размяшчаўся завод Ландо-Камянецкага. Ужо вядома, што кампазіцыя стане адным з элементаў квэста, які пройдзе ў Лідзе 9 верасня, падчас фестывалю хмелю, соладу і вады “LIDBEER”.
– Устаноўка памятнага знака адзначыла сімвалічнае завяршэнне аднаго з карпаратыўных праектаў ААТ «Лідскае піва», накіраванага на захаванне традыцый піваварства і акультурванне гарадскіх прастораў, – звярнула ўвагу спецыяліст па карпаратыўных камунікацыях піўзавода Надзея Мікалаева. – Нагадаю, у жніўні 2016 года кампанія ініцыявала памятны знак у гонар іншага завода – Янкеля Левінава Папірмейстара. З нагоды 140-гадовага юбілею ААТ «Лідскае піва» таксама падарыла гораду лаўку, абчапляную дэкаратыўным хмелем, і арганізавала рэспубліканскі конкурс арт-аб'ектаў.
Дарэчы, упадабаны многімі помнік з мядзведзем у бочцы таксама быў выкананы мінскімі скульптарамі Андрэем Хацяноўскім і Сяргеем Арганавым. На пытанне, чаму новы памятны знак не дапоўнены аналагічнымі адметнымі асаблівасцямі – дадатковай скульптурай, –  Надзея Мікалаева патлумачыла: «Калі мы рабілі першы помнік, нам дакладна было вядома, што на этыкетках піўзавода Папірмейстара быў намаляваны мядзведзь у бочцы – яго мы і ўвекавечылі. Што тычыцца піўзавода Ландо-Камянецкага, то этыкетак, на жаль, не захавалася, таму нам невядома, які сімвал быў для яго характэрны. Менавіта таму было прынята рашэнне адлюстраваць на бронзавай таблічцы проста ўяўнае прадпрыемства».
ДАВЕДКА. Завод Ландо-Камянецкага – дакладна першы піваварны завод у Лідзе. Гэта вынікае з тэксту просьбы, якую падалі мяшчане Э. А. Ландо і Д. Ю. Камянецкі ў будаўнічае аддзяленне Віленскага губернскага праўлення. Усяго на тэрыторыі Ліды ў XIX стагоддзі працавалі тры буйныя заводы па вытворчасці піва. Завод Ландо-Камянецкага быў заснаваны ў 1863 годзе, праз 6 гадоў быў перабудаваны ў вінакурны завод. Піўзавод Папірмейстара, заснаваны ў 1883 годзе, стаў камбінатам харчовых канцэнтратаў. Піўзавод Пупко, які ні разу за 140-гадовую гісторыю не спыніў выпуск піва, з часам ператварыўся ў ААТ «Лідскае піва».
ВАРТА ПАЧЫТАЦЬ: Ліда зноў ператворыцца ў сталіцу броварства і запросіць на буйнейшы open-air Беларусі 
Ждем 100 тысяч гостей. В Лиде 9 сентября пройдет большой open-air 
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Лиды

Суд расставил все точки над «і» в деле о перевозке барсука

Хотите узнать больше? Летним вечером 52-летний житель Минского района Дмитрий на автомобиле возвращался из Гродно. За руль он сел нетрезвым и, как следствие, на полпути, в 16

Лидская мука по вкусу египтянам: ОАО «Лидахлебопродукт» планирует поставлять ржаную муку в Египет

Хотите узнать больше? Связи с этой страной наладились весной, когда лидчане приняли участие в международной выставке продуктов питания Food Africa Cairo - 2017 в Арабской 23

Веломаршрут без барьеров. В Лиде построят велодорожку, где будет комфортно и спортсменам, и людям с ограниченными возможностями

Хотите узнать больше? Строительство велодорожки в райцентре и создание доступной среды для занятий спортом для людей всех возрастов и возможностей реализуется в рамках 37

В Лидском районе под колеса авто угодила пожилая женщина

Хотите узнать больше? Как сообщили в Госавтоинспекции региона, вчера вечером в Лидском районе произошел наезд на пенсионерку. 68-летняя женщина погибла. ДТП произошло 49

В обновленной башне Лидского замка будет 5 тематических этажей

Хотите узнать больше? Как рассказала журналисту «Лідскай газеты» директор Лидского историко-художественного музея Анна Драб, окончательная точка в семилетней реконструкции 38

Made in Belarus, или Как делают лекарства в Лиде

Хотите узнать больше? 15 октября - день фармацевтической промышленности. Историю становления производства расфасовки лекарств в Лиде знают многие старожилы, а молодым 48

Легко и задорно! В Лидском районе впервые прошел региональный фестиваль-конкурс частушечников

Хотите узнать больше? Какое застолье еще совсем недавно обходилось без  частушек? Этот жанр сам по себе -- выходец из народа, ведь именно в частушках можно было подшутить 38

Рабочие каникулы. Организацию временной трудовой занятости молодежи Лидчины в свободное от учебы время изучили в КГК области

Хотите узнать больше? В 2015-2016 годах и за шесть месяцев  текущего года в районе смогли  временно поработать более тысячи человек. Во время каникул молодые люди  в 39