Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У 2013 годзе ў Гродна на беларускай мове ў школах і дзіцячых садах навучаліся ўсяго 20 чалавек

З кожным годам паступова павялічваецца колькасць крэатыўных беларусаў, якія жадаюць вучыць сваіх дзетак у школе і дзіцячым садку па-беларуску. Сёлета ў Гродне заявы можна напісаць у 1-4 класы, пiша “Твой Стыль“.

Базавымі беларускімі школамі ў Гродна на сёння з’яўляюцца СШ №32 (Ленінскі раён), СШ №34 (Кастрычніцкі раён), якія маюць вопыт арганізацыі беларускага навучання. Навучальны год у СШ№32 закончылі ўсяго 5 чалавек з беларускай мовай навучання. У СШ №34 у мінулым годзе пачалі вучыцца ў беларускім класе 2 хлопчыкі. Заканчваюць навучанне – 3. У дзяцячым садку №45 (вул.Сухамбаева, 5) з ініцыятывы бацькоў была створана беларуская рознаўзроставая група. На пачатак ліпеня 2012г там было 9 дзетак, заканчвае навучанне – 12.

Такім чынам у 2013 г. усяго ў Гродне ў беларускіх класах (1-3 клас) навучаліся 8 чалавек. А 12 чалавек у беларускай групе дзіцячага садка.

У мінулым навучальным годзе ў Гродзенскай вобласці агульнымі намаганнямі бацькоў, аддзелаў адукацыі і грамадскіх аб’яднанняў было створана 30 новых беларускіх класаў. Годам раней – 20.

Для кансультацыі па пытаннях далучэння да беларускай групы ў садку вы можаце звярнуцца да Наталлі Кісель з бацькоўскага камітэту беларускай групы (МТС – 29 8891853, Velcom – 29 3378574, email: nas_hovea@mail.ru).

Дадатковую іфармацыю пра навучанне у школе №32 Вы можаце атрымаць у прадстаўніка бацькоўскага камітэта Аксаны Астроўскай (тэл.:70-62-89, пасля 18.00).

У красавіку-траўні адбываліся бацькоўскія сходы для будучых першакласнікаў 2013 г. Некаторыя ўжо вызначыліся з мовай выкладання для свайго дзіцяці. Але часу да канца жніўня яшчэ хапае.

Гарадзенская абласная і гарадская рады ТБМ імя Ф.Скарыны ўпэўненыя, што беларускамоўныя дарослыя як ніхто адпавядаюць імператыву сучаснасці, бо ведаюць і рускую і беларускую. Рускамоўныя, як правіла – аднамоўныя, беларускую разумеюць, але нармальна не валодаюць. Яны адсталі ад сучасных еўрапейскіх тэндэнцый, дзе альтэрнатывы шматмоўю не існуе.

Сёння колькасць гадзін на беларускую мову ў рускіх класах скарочана ў два разы, таму некаторым дзецям пасля заканчэння школы ў 2023г. можа быць сорамна і яны будуць шукаць прычыны валодання толькі рускай мовай у сваіх бацьках, якія не аддалі іх у беларускі клас.

Калі Вы сапраўды хочаце каб Вашыя дзеткі ведалі нароўні з рускай і беларускую мову – Вы маеце рэальную магчымасць гэта зрабіць, напісаўшы заяву ў першы беларускі клас.

Выдатнае валоданне, як мінімум дзяржаўнымі мовамі – гэта паказчык талерантнасці грамадства, а павага да роднай мовы – гэта павага і да сябе! Далучайцеся, калі ласка! Будзьма Беларусамі!

Гродна

Дзіцячы садок №45

Адрас: вул.Сухамбаева, 5

Заявы прымаюцца ў Ленінскім аддзеле адукацыі па адрасе: вул. Савецкая, 14, каб. 253, тэлефон – 74-07-85.

Раб. тэл.галоўных спецыялістаў аддзела адукацыі гарвыканкама: 72-04-02, 72-04-83

Тэлефон начальніка аддзела адукацыі гарвыканкама: 72-05-58 (Ламека Сяргей Васільевіч).

Прадстаўнік бацькоўскага камітэта: МТС – 29 8891853, Velcom – 29 3378574, email: nas_hovea@mail.ru (Кісель Наталля)

СШ №32 (Ленінскі раён)

Тэлефон сакратара школы: 41-31-92 (Баярчык Гелена Вацлаваўна)

Завуч пачатковай школы: МТС 787-43-54 (Багдановіч Валянціна Іванаўна)

Email: Sh32@mail.grodno.by

Ленінскі аддзел адукацыі: 72-10-65

Прадстаўнік бацькоўскага камітэта беларускіх класаў: 70-62-89, пасля 18.00 (Астроўская Аксана Барысаўна)

СШ №34 (Кастрычніцкі раён)

Тэлефон сакратара школы: 56-73-13

Завуч пачатковай школы: 56-25-46 (Вітко Алена Антонаўна)

Емаіl: Sh34oktroo@mail.grodno.by

Тэлефон начальніка аддзела адукацыі гарвыканкама: 72-05-58 (Ламека Сяргей Васільевіч).

Кастрычніцкі аддзел адукацыі: 52-05-66

Тэлефоны гарадзенскай абласной арганізацыі ТБМ: Velcom – 943-58-09 (Крой Аляксандр Ільіч), МТС – 285-93-07 ( Буднік Іван Фёдаравіч)

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Гродно

Агрогородок Обухово: молодой и перспективный

Хотите узнать больше? Проезжая по трассе М6, так и хочется свернуть по указателю «Обухово» в липовую аллею, ведущую к красивым двух- и трехэтажным домикам под красными 66

В Ошмянах прошла VII региональная выставка-ярмарка «Северный вектор Гродненщины»

Хотите узнать больше? В рамках выставки состоялся международный экономический форум «Новые возможности и перспективы сотрудничества». К участникам выставки обратилась 67

Марафон событий, приуроченный ко Дню независимости Беларуси, стартует на Гродненщине 26 июня

Хотите узнать больше? Многие мероприятия пройдут впервые. В ближайший понедельник, 26 июня, в области стартует марафон концертов «Талентаў росып – да Свята краіны», 54

20 июня дан старт работ по реконструкции второго участка автодороги М6

Хотите узнать больше? В торжественной церемонии по поводу начала работ по реконструкции участка международной автомобильной дороги М6 Минск–Гродно – граница Республики 96

В облисполкоме чествовали спортсменов-победителей и призеров первенств мира и Европы

Хотите узнать больше? С начала года только в олимпийских видах этих важнейших состязаниях гродненцы завоевали более 20 медалей. Поздравляли атлетов с победами председатель 60

В Государственный список историко-культурных ценностей Республики Беларусь в 2016 году внесено 35 памятников архитектуры Гродненщины

Хотите узнать больше? Храмы постройки XVIII века – костел Святых Космы и Дамиана в Островце, церковь Святых апостолов Петра и Павла  в деревне Трабы Ивьевского района, 127

В Гродно встретили 20-тысячного безвизового туриста

Хотите узнать больше? Юбилейной гостьей стала Анета-Тереза Соболевская из Варшавы. По Гродненщине вместе с мужем и сыном она путешествует впервые. Компанию во время 63

Марафон талантов Гродненщины представят ко Дню Независимости

Хотите узнать больше? В преддверии одного из важнейших государственных праздников – Дня Независимости Республики Беларусь – в Гродно и во всех райцентрах области пройдут 68