Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Гарадзенская крэпасць: 100 гадоў з пачатку пабудовы

Усяго за 10-15 кіламетраў ад прыгранічнай Гародні можна ўбачыць дзіўныя будынкі. Гэтыя вялізныя бетонныя аб’екты, якія густа зараслі дрэвамі і мохам ды нагадваюць каменныя піраміды або збудаванні ў паўднёваамерыканскіх джунглях. Усярэдзіне вас сустрэнуць сталактыты і велізарныя калодзежы, шахты і правалы.

Гарадзенская крэпасць: 100 гадоў з пачатку пабудовы

Гэта аповед budzma.org пра апошнюю крэпасць Расійскай імперыі, якая ў траўні адзначае 100 гадоў з пачатку ўзвядзення. Расказвае пра яе пабудову Аляксандр Семянчук, краязнаўца, асноўная тэма яго зацікаўленасці – гэта гісторыя фартыфікацыі:

– Хачу заўважыць, што гісторыя фартыфікацыі ў Гародні мае даўнія традыцыі. Першапачаткова, у сярэднія вякі горад абараняў Стары Замак, затым жыхары горада шукалі сваю абарону ў збудаваных цэрквах і касцёлах. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай у канцы 18 стагоддзя, калі горад увайшоў у склад Расійскай імперыі, ваеннае ведамства ўздымае пытанне аб ўзвядзенні на новых межах абарончай крэпасці. І першая крэпасць, што не захавалася да нашых дзён, паўстала ў горадзе ў 1887 – пачатку 1890-х гадоў. Гэта былі земляныя фарты, якія па меры будаўніцтва сучаснага горада ўжо амаль зніклі з твару зямлі. Гэтыя земляныя збудаванні да пачатку ХХ стагоддзя ўжо зусім састарэлі, і ў 1912 годзе пачалося праектаванне новай магутнай крэпасці Гародні. Па першапачатковым плане яна павінна была складацца з 16 тыповых фартоў, праектаў ваенных інжынераў Буйніцкага, Малкава-Паніна і Вялічкі, а таксама вялікай колькасці апорных пунктаў на палову роты і нумарных апорных пунктаў на ўзвод пяхоты.

– Пасля абмеркавання ў Галоўным інжынерным камітэце ў план былі ўнесены змены. Колькасць асноўных фартоў зменшылася да 13, літарных – да 19, нумарных апорных пунктаў – да 23. Акрамя іх, планавалася будаўніцтва адкрытых батарэй для гармат буйнога калібру, парахавых скляпоў, аэрадрома, плацін, дарог, вузкакалеек і іншых дапаможных пабудоў. Пры будаўніцтве крэпасці выкарыстоўваўся прынцып фортавых груп: кожны асноўны форт узмацняўся развітай сістэмай апорных пунктаў і падрыхтаваных абарончых і агнявых пазіцый. Праект будаўніцтва Гарадзенскай крэпасці быў зацверджаны імператарам Мікалаем II 4 жніўня 1912 года, тэрмінам заканчэння работ значыўся 1917 год. На сённяшні дзень захавалася каля трох дзясяткаў бетонных збудаванняў, якія як бы абараняюць горад паўколам.

Гарадзенская крэпасць: 100 гадоў з пачатку пабудовы

Самі фарты крэпасці прызначаліся для абароны пабудаванай у канцы 19 стагоддзя Санкт-Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі, стратэгічных шашы і перапраў праз Нёман. Царскі ўрад выдзеліў вялікія сродкі на будаўніцтва ўмацаванняў.

Да прыкладу форт № 4 абышоўся расійскай дзяржаве больш як у мільён царскіх рублёў. Гэтая сума ў пераводзе на сённяшнія грошы супастаўная напэўна з будаўніцтвам цэлага раёна горада, а на старыя грошы – за 10 рублёў можна было купіць карову.

– Мы з вамі знаходзімся на самым цэлым форце Гарадзенскай крэпасці, гэта форт № 4. Аўтарам праекту гэтага будынка быў ваенны інжынер штабс-капітан Георгі Шмагайлаў. Гісторыя гэтага будынка трагічная. У баях за Гародню ў верасні 1915 года немцы пачалі жорсткую атаку па яе абаронцах. Цяжкія нямецкія снарады пачалі 1 верасня 1915 году такую атаку, што па словах відавочцаў на працягу дня было выпушчана да 500 снарадаў цяжкага калібру. На працягу ўсяго дня германцы здзяйснялі штурмы форта, але былі адбітыя. Завалодаць гэтым будынкам дапамог толькі выпадак: пасля чарговага абстрэлу асколак шрапнэлі забіў назіральніка, які знаходзіўся ў спецыяльным бронекаўпаку. Мёртвы салдат зваліўся, яго целам заклініла праход у назіральны пункт. У гэты момант інжынер капітан Дзясніцкі прымае рашэнне аб ўзрыве збудавання. Аднак салдаты не падтрымліваюць рашэнне свайго афіцэра і тушаць ўжо запаленыя кноты. “Лепш трапіць у палон, чым нарвацца на немінучую смерць ад снарадаў”, – лічаць абаронцы крэпасці. “Стома, страх і безвыходнасць, мноства параненых у казематах форта і прывялі да нападу на сапёра, які падпаліў бікфордаў шнур. Салдаты вырвалі з яго рук шнур, а самога сапёра збілі да такой ступені, што ён не змог выбрацца з форта. Рускія дакументы кажуць, што страты 95 палка, які абараняў групу 4-га форта, дасягнулі звыш 1000 чалавек. Мноства параненых было захоплена немцамі ў палон.

Асноўнай прычынай таго, што немцы занялі гэтую фортавую групу была слабасць рускай артылерыі, якая практычна не аказвала ніякай дапамогі пяхоце. Калі б ў баях, што адбыліся 31 жніўня артылерыя спрабавала б супрацьстаяць немцам, а вялізная гармата, што знаходзілася каля Чэхаўшчызны вяла б абстрэл, тады б і паразаў 1-га верасня не было б – лічаць краязнаўцы.

Пасля мы пераехалі на форт № 3 – самае вялікае збудаванне з фартоў крэпасці. Яго будаваў немец на расійскай службе Андрэй Модрах. Па сённяшні дзень сама пабудова выклікае здзіўленне. І Аляксандр абавязкова раіць яе наведаць.

Астатнія фарты крэпасці таксама ўдзельнічалі ў Першай сусветнай вайне як палявыя ўмацаванні. Іх ўпарта абаранялі падраздзялення славутых палкоў, такіх, як Краснаярскі, Вільманстрандскі, Лівенскі, Задонскі і іншыя, а таксама некалькі дружын Дзяржаўнага апалчэння, у склад якіх уваходзілі і беларусы. Цяпер аб жорсткіх баях кажуць безыменныя магілы і бярозавыя гаі, акружаныя палямі, што ўяўляюць сабой забытыя могілкі воінаў Першай сусветнай. Рэшта рускіх войскаў адышла да пераправы праз Нёман, а большасць фартоў была падарвана.

– Самой гісторыяй фартыфікацыі на Гарадзеншчыне я займаюся ўжо больш за шэсць гадоў, – працягвае Аляксандр Семянчук, – першапачаткова я сваімі нагамі прайшоў некалькі соцень кіламетраў, каб занесці на карту ўсе тыя аб’екты, якія тычацца гарадзенскай крэпасці. А затым пазнаёміўся з такімі як і я энтузіястамі, якім не абыякавы лёс крэпасці: гэта Зміцер Люцік і гарадзенскі прафесар Сяргей Піваварчык. Разам з адным з іх, гарадзенскім гісторыкам Дзмітрыем Люцікам некалькі гадоў таму мы стварылі даведнік “Невядомая крэпасць Расійскай імперыі”, а цяпер рыхтуем кнігу па гісторыі гарадзенскай фартыфікацыі. А самым дарагім набыткам стала старая карта, якая каштавала нам каля 500 даляраў. Гэтыя грошы давялося заплаціць аднаму з ваенных архіваў, каб нам даслалі яе копію на дыску

Трагічныя падзеі Вялікай айчыннай вайны таксама звязаны з гэтымі фартамі: у руінах форта № 1 – аднаго з самых магутных умацаванняў, размешчанага ў раёне вёскі Загараны, падраздзяленням 455-га стралковага палка 42-й стралковай дывізіі ў ліпені 1944 года прыйшлося весці цяжкія абарончыя баі супраць войскаў 3-й танкавай дывізіі СС “Мёртвая галава”. Помнік каля форта кажа пра тое, што ў падземных камунікацыях эсэсаўцамі была спалена амаль сотня абаронцаў. Толькі некаторым удалося ацалець. А з фортам № 2, які знаходзіцца каля вёскі Навумавічы, звязана іншая трагічная гісторыя: на яго валах праводзілі расстрэлы мірных жыхароў. У памяць аб загінуўшых жыхарах тут пастаўлена некалькі помнікаў.

Гісторыяй і рэканструкцыяй крэпасці займаюцца ўсяго некалькі энтузіястаў, якія лічаць, што гэтыя помнікі архітэктуры павінны атрымаць свайго гаспадара, а затым ператварыцца з закінутых і зарослых мохам каменных груд у турыстычны аб’ект.

Гарадзенская крэпасць: 100 гадоў з пачатку пабудовы
 
Гарадзенская крэпасць: 100 гадоў з пачатку пабудовы
[/url]
Гарадзенская крэпасць: 100 гадоў з пачатку пабудовы
Гарадзенская крэпасць: 100 гадоў з пачатку пабудовы
Гарадзенская крэпасць: 100 гадоў з пачатку пабудовы
Гарадзенская крэпасць: 100 гадоў з пачатку пабудовы
Гарадзенская крэпасць: 100 гадоў з пачатку пабудовы
Гарадзенская крэпасць: 100 гадоў з пачатку пабудовы
Гарадзенская крэпасць: 100 гадоў з пачатку пабудовы
Гарадзенская крэпасць: 100 гадоў з пачатку пабудовы
Гарадзенская крэпасць: 100 гадоў з пачатку пабудовы
Гарадзенская крэпасць: 100 гадоў з пачатку пабудовы
Гарадзенская крэпасць: 100 гадоў з пачатку пабудовы
Гарадзенская крэпасць: 100 гадоў з пачатку пабудовы
Гарадзенская крэпасць: 100 гадоў з пачатку пабудовы
[url=http://budzma.org/wp-content/gallery/krepasc100hadou/img_4541-bu.jpg]http://budzma.org/wp-content/gallery/krepasc100hadou/3fort2.jpg[/img]

//Андрэй Мялешка, фота Аляксандра Саенкі і Андрэя Мялешкі, рарытэтныя здымкі з калекцыя гарадзенскіх краязнаўцаў.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Гродно

Марафон событий, приуроченный ко Дню независимости Беларуси, стартует на Гродненщине 26 июня

Хотите узнать больше? Многие мероприятия пройдут впервые. В ближайший понедельник, 26 июня, в области стартует марафон концертов «Талентаў росып – да Свята краіны», 36

20 июня дан старт работ по реконструкции второго участка автодороги М6

Хотите узнать больше? В торжественной церемонии по поводу начала работ по реконструкции участка международной автомобильной дороги М6 Минск–Гродно – граница Республики 81

В облисполкоме чествовали спортсменов-победителей и призеров первенств мира и Европы

Хотите узнать больше? С начала года только в олимпийских видах этих важнейших состязаниях гродненцы завоевали более 20 медалей. Поздравляли атлетов с победами председатель 55

В Государственный список историко-культурных ценностей Республики Беларусь в 2016 году внесено 35 памятников архитектуры Гродненщины

Хотите узнать больше? Храмы постройки XVIII века – костел Святых Космы и Дамиана в Островце, церковь Святых апостолов Петра и Павла  в деревне Трабы Ивьевского района, 117

В Гродно встретили 20-тысячного безвизового туриста

Хотите узнать больше? Юбилейной гостьей стала Анета-Тереза Соболевская из Варшавы. По Гродненщине вместе с мужем и сыном она путешествует впервые. Компанию во время 58

Марафон талантов Гродненщины представят ко Дню Независимости

Хотите узнать больше? В преддверии одного из важнейших государственных праздников – Дня Независимости Республики Беларусь – в Гродно и во всех райцентрах области пройдут 63

В Гродно прошло торжественное мероприятие в честь Дня медицинских работников

Хотите узнать больше? Со сцены Гродненского государственного медицинского университета, где проходило торжество, слова благодарности в адрес представителей различных 110

Какие обновления произойдут в агрогородках Гродненщины?

Хотите узнать больше? В области разработан комплекс мероприятий, направленных на повышение уровня благоустроенности агрогородков и других перспективных для 78