Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Чацвёрты фестываль AD.NAK! абвяшчае прыём прац

Чацвёрты фестываль AD.NAK! абвяшчае прыём прац
Чацвёрты Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! вітае прасунутых беларускіх творцаў ад рэкламы і пачынае прыём прац на намінацыі і конкурсы. Прыём прац працягнецца да 3 чэрвеня, а фестывальны дзень пройдзе 27 чэрвеня.

AD.NAK! папярэдніх гадоў прадэманстраваў, што беларуская мова паступова робіцца якасным інструментам для праяўлення адметнасці як мясцовых, так і сусветных брэндаў, стварэння новай унікальнай якасці і ўвогуле трэндам у сучаснай камунікацыйнай прасторы. Таму асноўны слоган сёлетняга фестывалю:

“ТРЭНД BY AD.NAK — УКЛЮЧЫ ВЫКЛЮЧНАСЦЬ”.

Сёлета фестываль мае на мэце звярнуць увагу прафесійнай супольнасці на невідавочную аксіёму: калі ты — беларусаарыентаваны, ты ўжо ў трэндзе! Арганізатары мяркуюць заахвоціць найперш маладую плынь адмыслоўцаў і энтузіястаў да пошукаў сваёй прафесійнай выключнасці менавіта ў беларусацэнтрычным сегменце. 

Новы стыль фестывалю AD.NAK! падкрэслівае яго асноўную ідэю: стварэнне новай унікальнай якасці магчымае толькі на падставе ведаў пра найлепшыя здабыткі чалавецтва, досведу сусветных брэндаў і адмысловага іх асэнсавання. Стварэнне новага заўсёды грунтуецца на найлепшых здабытках мінулага і на хвалі новых трэндаў. 

Мінулыя фестывалі паказалі інтарэс беларускага рынку да стварэння рэкламы, арыентаванай на беларусаў, менавіта на беларускай мове. Асаблівае значэнне мае тое, што патрэбу ў камунікацыях з беларускімі спажыўцамі па-беларуску ўсведамляюць не толькі камерцыйныя арганізацыі, а таксама і спартовыя клубы, творчыя праекты, сацыяльныя кампаніі, установы культуры. 

“У гэтым годзе ідзе абнаўленне не толькі ў стылі фестывалю, але і ў кірунку дзейнасці кампаніі “Будзьма беларусамі!” агулам. Мы актыўна прасоўваем думку “Культура паляпшае жыццё”. Рэклама — частка культуры. Таму яна таксама мусіць паляпшаць жыццё, прычым не толькі са спажывецкага гледзішча. Мы бачым, што беларускамоўны маркетынг павялічвае свой уплыў з аднаго боку на грамадства, з іншага — на прафесійную супольнасць. Якасныя змены, якія адбыліся цягам мінулага года, паказалі, што беларускамоўная рэклама можа быць найэфектыўнейшым сродкам данясення да аўдыторыі думак стваральнікаў прадуктаў, паслугаў, ідэй. І гэтая тэндэнцыя захаваецца”, — адзначае каардынатар грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусаміНіна Шыдлоўская.

У гэтым годзе фестываль максімальна адкрыты для ўсялякіх ініцыятываў з боку партнёраў. Ужо сёння буйныя беларускія кампаніі выказалі жаданне падтрымаць фестываль і асобныя яго конкурсы. Аргкамітэт фестывалю адкрыты для кантактаў і гатовы разглядаць прапановы аб партнёрстве цягам двух найбліжэйшых тыдняў.

“Кожны год камунікацыя брэндаў са спажыўцамі робіцца ўсё больш індывідуалізаванай. Сёння кампаніі вымушаныя ствараць цікавы для людзей кантэнт, які забірае іх увагу і прымушае дзейнічаць. Рэкламу не глядзяць, з ёй кантактуюць і ўзаемадзейнічаюць. І ў гэтым міксе language is true message, бо мова ёсць асновай камунікацыі”, — адзначыў кіраўнік праекта Marketing.by Сяргей Скараход.

Удзел у намінацыях і конкурсах фестывалю могуць узяць усе, хто працуе і стварае рэкламна-камунікацыйныя прадукты: прафесійныя маркетолагі і рэкламісты, пачаткоўцы і будучыя спецыялісты ў гэтай галіне. Сёлета ва ўдзельнікаў ёсць вялізны выбар магчымасцяў для самасцвярджэння і стварэння работ, якія могуць ужо летам зрабіцца трэндавымі.

Змяніўся і сайт фестывалю AD.NAK!. Сёлета на ім можна знайсці шмат цікавай і карыснай інфармацыі, навінаў фестывалю, а таксама, што важна, новыя аргументы і думкі вядучых прадстаўнікоў рэкламнай галіны, партнёраў і сябраў журы фестывалю. 

Прыём работ сёлетняга фестывалю працягнецца да 3 чэрвеня. Пасля гэтага за працу возьмецца прафесійнае журы, якое паводле міжнародных стандартаў ацэнкі конкурсных работ рэкламных фестываляў абярэ найлепшыя работы. Дарэчы, сёлетні склад журы напалову абноўлены.

Фестывальны дзень AD.NAK! адбудзецца ў канцы першага летняга месяца — 27 чэрвеня. Ён складзецца з адметнага адкрыцця, адукацыйнай праграмы і ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджвання пераможцаў.

Сёлетняя “фішка” фестывалю AD.NAK! — удзел у адукацыйнай праграме замежных спецыялістаў з Японіі і Італіі, якія завітаюць у Мінск адразу пасля Cannes Lions. Разам з тым ва ўдзельнікаў застанецца магчымасць трапіць на майстар-класы найбольш трэндавых і цікавых прадстаўнікоў беларускага рэкламна-камунікацыйнага рынку.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Гродно

Агрогородок Обухово: молодой и перспективный

Хотите узнать больше? Проезжая по трассе М6, так и хочется свернуть по указателю «Обухово» в липовую аллею, ведущую к красивым двух- и трехэтажным домикам под красными 31

В Ошмянах прошла VII региональная выставка-ярмарка «Северный вектор Гродненщины»

Хотите узнать больше? В рамках выставки состоялся международный экономический форум «Новые возможности и перспективы сотрудничества». К участникам выставки обратилась 53

Марафон событий, приуроченный ко Дню независимости Беларуси, стартует на Гродненщине 26 июня

Хотите узнать больше? Многие мероприятия пройдут впервые. В ближайший понедельник, 26 июня, в области стартует марафон концертов «Талентаў росып – да Свята краіны», 51

20 июня дан старт работ по реконструкции второго участка автодороги М6

Хотите узнать больше? В торжественной церемонии по поводу начала работ по реконструкции участка международной автомобильной дороги М6 Минск–Гродно – граница Республики 94

В облисполкоме чествовали спортсменов-победителей и призеров первенств мира и Европы

Хотите узнать больше? С начала года только в олимпийских видах этих важнейших состязаниях гродненцы завоевали более 20 медалей. Поздравляли атлетов с победами председатель 57

В Государственный список историко-культурных ценностей Республики Беларусь в 2016 году внесено 35 памятников архитектуры Гродненщины

Хотите узнать больше? Храмы постройки XVIII века – костел Святых Космы и Дамиана в Островце, церковь Святых апостолов Петра и Павла  в деревне Трабы Ивьевского района, 123

В Гродно встретили 20-тысячного безвизового туриста

Хотите узнать больше? Юбилейной гостьей стала Анета-Тереза Соболевская из Варшавы. По Гродненщине вместе с мужем и сыном она путешествует впервые. Компанию во время 61

Марафон талантов Гродненщины представят ко Дню Независимости

Хотите узнать больше? В преддверии одного из важнейших государственных праздников – Дня Независимости Республики Беларусь – в Гродно и во всех райцентрах области пройдут 65