Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Гарадзенскі Рынак: рэнесансная ратуша

Ратуша з’яўлялася галоўным будынкам горада з Магдэбургскім правам. Любая ратуша мела рэпрэзентатыўны выгляд, і, як правіла, з’яўлялася самай прыгожай архітэктурнай дамінантай.

Гарадзенскі Рынак: рэнесансная ратуша

Старадаўняя гарадзенская ратуша не была выключэннем. Яна мела вежу з гадзіннікам (першае ўпамінанне гадзіннікавага майстра ў п.п. XVI ст.). На першым паверсе працавалі крамы, медніца, ратушная бочка, камора для пастрыгання сукна. Пад будынкам ратушы знаходзілася гарадская турма.    На вялікі жаль, ратуша не захавалаля да нашых часоў – была зруйнавана у 1660-х гг. у выніку захопу горада маскоўскімі войскамі. У зруйнаваным стане яна прастаяла больш за стагоддзе, калі ў 1784 г. была ўзведзена новая ратуша ў стылі класіцызм. Пасля Другой сусветнай вайны нязначна пашкоджаны будынак ратушы савецкая ўлада вырашыла зруйнаваць, а на вызваленым месцы была зроблена вялізная Савецкая плошча, якая дагэтуль мае такую назву.

У пачатку ХХI ст. улады Менска і Магілёва, імкнучыся падкрэсліць сваю багатую гісторыю і вярнуць свой гістарычны воблік, адбудавалі ратушы. У шэрагу іншых гарадоў ратушныя будынкі былі адрэстаўраваны. Прыкладна ў гэты ж час жыхары Горадні замерлі ў чаканні таго, што горад пачне вяртаць свае страчаныя архітэктурныя сімвалы, ў тым ліку і ратушу.

У выніку рэканструкцыі сярэднявечнага Рынку ў Горадні павінна паўстаць адноўленая Ратуша, Фара Вітаўта. У цэнтры павінен стаяць помнік Стэфану Баторыю – каралю, дзякуючы якому горад стаў неафіцыйнай сталіцай ВКЛ.

Надзеі не апраўдаліся пасля сумнавядомай рэканструкцыі Савецкай плошчы ў 2006 г. Замест адбудовы старадаўняга Рынку (так называлі жыхары плошчу да др.п. ХІХ ст.) з Фарай Вітаўта, палацам Радзівілаў і Ратушай гарадскія ўлады запраектавалі бязглуздыя бардзюркі з кветачкамі і фантан насупраць танка. Уся плошча была пакрыта тратуарнай пліткай, а старадаўні каменны брук, які хаваўся пад асфальтам, быў знішчаны. У выніку выпілкі дрэваў, што раслі ў паўднёвай частцы плошчы, адкрыўся вельмі непрыстойны від на прамысловую “панараму” левабярэжнай часткі горада. У выніку “бульдозерных” раскопкаў была моцна пашкоджана і назаўсёды страчана значная частка сярэднявечнага культурнага слою (пачытаць можна тут)

Падчас рэканструкцыі плошчы гарадзенскія археолагі праводзілі “выратавальныя” раскопкі, каб хоць неяк зафіксаваць тое, што праз імгненне праглыне коўш экскаватара. Археолагамі былі расчышчаны і вымераны падмуркі ратушы (новай, да падмуркаў старой не дакапаліся). Відаць, вывучэннем ратушы будуць займацца нашы нашчадкі, а нам пакуль можна толькі здагадвацца, як яна выглядала ў мінулыя часы.

Гарадзенскі Рынак: рэнесансная ратуша

Гарадзенскі Рынак: рэнесансная ратуша

Расчыстка падмуркаў ратушы. Здымкі зроблены 21 красавіка 2006 г.

Ніжэй supron-licvin прапануе свой варыянт рэканструкцыі знешняга выгляду гарадзенскай рэнесанснай ратушы.

Гарадзенскі Рынак: рэнесансная ратуша

Прадстаўлены малюнак ратушы быў выкананы на падставе гравюры 1600 г. Т. Макоўскага і планаў горада. Выява ратушы на гэтай гравюры моцна адрозніваецца ад выявы на гравюры 1568 г. М. Цюндта. У сувязі з гэтым існуе велькая верагоднаць таго, што ратуша была перабудавана да 1600 г. Хутчэй за ўсё, гэта адбылося ў час панавання караля Стэфана Баторыя і пад яго кіраўніцтвам.

Гарадзенскі Рынак: рэнесансная ратуша

Ратуша на гравюры 1600 г.

Мяркуемы архітэктар – Санці Гучы (Santi Gucci) – прыдворны архітэктар С. Баторыя. Ратуша ў плане вельмі падобна на спраектаваны Гучы познерэнесансны замак Ляшчынскіх ў Баранаве Сандамерскім (будаваўся ў 1591-1606 гг.). Як і гэты замак, гарадзенская ратуша была прамавугольнай ў плане і мела ўнутраны дворык. Як бачна на гравюры 1600 г., паўднёвае крыло ратушы прадстаўляла сабой двухпавярховы будынак, увенчаны выступаючай з даху круглай у плане вежай. Трэці паверх, невялікія вокны якога праглядаюцца ў фацыятах, знаходзіўся пад мансардай. Зыходзячы з гарадзенскіх планаў і правілаў рэнесанснай архітэктуры, паўночнае крыло ратушы павінна было цалкам адпавядаць паўднёваму.

Уся інфармацыя адносна выгляду ратушы належыць аўтару, мае, хутчэй, мастацкі характар, таму можа не адпавядаць гістарычнай рэчаіснасці. Крытыка адабраецца.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Гродно

Деревянную стену Коложской церкви начали ремонтировать

Хотите узнать больше? Построенная более ста лет назад, после того как оползнем разрушило часть храма, cтена неоднократно переделывалась и сейчас требует дополнительного 33

Проект "Наши агрогородки". Гудевичи: свой бренд, традиции и все для жизни

Хотите узнать больше? В 32 километрах от райцентра Мосты на правом берегу речушки Вератейки расположился агрогородок Гудевичи. Словно зеленые ворота обрамляют въезд в него 41

Милее МАМА слова нет на свете. Торжественный прием от имени губернатора ко Дню матери прошел в облисполкоме (+Видео)

Хотите узнать больше? Многодетные матери, родители-воспитатели детских домов семейного типа, приемные родители, женщины, которые с гордостью носят самое близкое и родное 66

Александр Лукашенко: семья и материнство являются приоритетами социальной политики Беларуси

Хотите узнать больше? Об этом говорится в поздравлении Президента Беларуси Александра Лукашенко соотечественницам с Днем матери, сообщили  в пресс-службе белорусского 35

Александр Лукашенко принял участие в заседании Высшего Евразийского экономического совета в Сочи (+Видео)

Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко принимает участие в заседании Высшего Евразийского экономического совета в Сочи. Мероприятию предшествовала 59

Более ста представителей различных сфер удостоены государственных наград Беларуси

Хотите узнать больше? Соответствующий указ Президент Беларуси Александр Лукашенко подписал 10 октября, сообщили в пресс-службе главы государства. Ордена, медали и почетные 51

Новый проект "ГП" "Над Неманом": здесь реку встречает Бережно

Хотите узнать больше? Наш новый проект – о Немане и его побережье. Мы предложим нашим читателям увидеть его с высоты и «приземлиться» вместе с нами в самых красивых и 56

«Привет» из векового прошлого. Во время реконструкции Старого замка строители раскрыли плитку XVI века

Хотите узнать больше? На прошлой неделе они приступили к разборке внутреннего «убранства» галереи. В понедельник дошли до слоя плитки, время укладки которой – XVI век. Все 528