Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Рэканструкцыя выгляду Старога замка часоў Вітаўта ў Горадні

Паўтары гады назад блогер wouk зьвярнуў увагу, што рэканструкцыя Старога замка часу Вітаўта, выкананая Я. Вайцяхоўскім, з цяжкасьцю стасуецца са знакамітай выявай замка на гравюры Адэльгаўзэра (тут і тут). Тады ўзьнікла ідэя, што брамай магла быць вежа, рэшткі якой захаваліся над стромам Нёмана. Аднак, адной “гульні ў 3D” не хапала, каб больш-менш упэўнена выступіць з гэтай ідэяй.

Рэканструкцыя выгляду Старога замка часоў Вітаўта ў Горадні

Нядаўна з дапамогай спадарыні Н. Сьліж ён натрапіў на апісанне Старога замка 1578 года, зробленае літаральна за колькі год да яго грунтоўнай перабудовы на загад Стэфана Баторыя. Гэты інвентар быў знойдзены Ю. Ядкоўскім і ў 1923 годзе апублікаваны ў кнізе “Grodno” (кніга ў pdf ёсьць тут). Гэтае апісаньне, шэраг іншых пісьмовых, іканаграфічных крыніц, а таксама вынікі археалагічных дасьледваньняў прымусілі мяне яшчэ больш крытычна паставіцца да канцэпцыі Вайцяхоўскага, якая на цяперашні час з’яўляецца амаль кананічнай.

На пачатку шэраг рэканструкцый Старога замку. Ю. Ядкоўскі, 1923:

Рэканструкцыя выгляду Старога замка часоў Вітаўта ў Горадні

“Кананічны” варыянт Т. Андрэячыка на аснове дасьледваньняў Я. Вайцяхоўскага, 1938:

Рэканструкцыя выгляду Старога замка часоў Вітаўта ў Горадні

Рэканструкцыя, апублікаваная ў кнізе А. Краўцэвіча, 1993 (напэўна, на аснове археалагічных даследваньняў А. Трусава):

Рэканструкцыя выгляду Старога замка часоў Вітаўта ў Горадні

Інвентар 1578 года:

“Інвентар прыёму двару гарадзенскага староства і іншага мною, Станіславам Лакніцкім, сакратаром Яго Мосці Караля, учынёны у 1578 годзе.

Замкавыя будынкі. Найперш мураваны гарадзенскі замак на гары, у якім чатыры вежы, а вакол апаўшыя бланкі.

Найперш вялікія падвойныя вароты на завесах ад Нёмана. Пры тых варотах узвод. Пад тымі варотамі турма для саджання злачынцаў, у якой акной з зашчэпкай. Там жа грамада цэглы. Над гэтымі варотамі вежа. У той вежы святліца. Апаўшыя жалезныя дзверы, што на зямлі ляжаць. З той ізбы усходы ў склеп. Усходы на гару драўляныя. Каля той вежы апаўшы гнілы ганак. Ад той вежы, ідучы па правым баку навокал, другая вежа ад ракі Нёмана, пад якой пограб. Дзверы на завесах. Над ім склеп, у якім дзверы на завесах з зашчэпкай, калодкай . Над тым склепам другі склеп. Дзверы на завесах. З яго драўляныя ўсходы на гару. Каля той вежы муру выпала на стаю , якая задылявана тарчыцамі у сем праслаў. Трэцяя вежа ад места. У ёй склеп. На доле дзверы на завесах. Над тым склепам другі склеп. У гэтай вежы апаўшыя дряўляныя усходы. Чацвёртая вежа круглая, у якой усходы высокія аж да верху, каля якіх фортка да двара. Дзверы на завесах з вялікай калодкай для замыкання. Там ля тых дзвярэй дзве вялікія куны для замыкання дзвярэй.

Наперадзе замка пры муры апаўшы драўляны свіран . Двое дзвярэй на завесах з зашчэпкамі, ўсходы два. Пад імі два мураваныя паграбы. У адным пограбе драўляная крата. Там жа дзве драўляныя ізбы без верху.”

Галоўнай памылкай Я. Вайцяхоўскага, як нам падаецца, было перакананьне, што гатычная брама разьмяшчалася недзе паблізу ад пазьнейшай брамы баторыевага замку. Гэта прымусіла яго адсунуць круглую вежу-бергфрыд на поўнач, а ў вежы, рэшткі якой захаваліся над стромам Нёмана, бачыць крайнюю левую вежу, што бачна ў Адэльгаўзэера. Ніжэй – план замку з абазначэннем рэшткаў муроў розных часоў, выяўленых Я. Вайцяхоўскім і ягоная рэканструкцыя:

Рэканструкцыя выгляду Старога замка часоў Вітаўта ў Горадні

Рэканструкцыя выгляду Старога замка часоў Вітаўта ў Горадні

Мы ў сваю чаргу адштурхоўваліся ад дапушчэння, што брама размяшчалася над стромам Нёмана, а круглую вежу разьмясьцілі там, дзе Вайцяхоўскі лакалізаваў браму.

Слабаабгрунтаваным з’яўляецца сьцьвярджэньне Вайцяхоўскага аб існаваньні гатычнага палацу на месцы пазьнейшага баторыяевага палацу. Інвентар 1578 года пра яго не згадвае, а археалагічныя дасьледваньні пад кіарўніцтвам А. Трусава не выявілі будаўнічага слою, які можна было б зьвязаць з палацам. Падмуркі ж з часу Вітаўта, што Вайцяхоўскі знайшоў пад палацам Баторыя, больш слушна зьвязваць з “драўляным сьвірнам, які стаяў на двух мураваных паграбах”.

Палац Вітаўта, на нашу думку, месьціўся ў “другой вежы ад Нёмана”, пра якую згадвае інветнар 1578 года. Сама ж вежа стаяла не на рагу замкавых муроў, а на т.зв. “казематах”, адкапаных яшчэ Ядкоўскім. Гэтыя “казематы” з’язляліся пограбам палацу, над якім узвышалася яшчэ два паверхі. Другі паверх узвышаўся над сценамі і бачны ў Адэльгазера. У сваю чаргу сьцьвярджэньне аб існаваньні вежы на заходнім рагу замкавых муроў не пацьвярджаецца археалогіяй.

Рэканструкцыя выгляду Старога замка часоў Вітаўта ў Горадні

Свае думкі наконт архітэктуры Старога замку ўвасобіў у 3D мадэлі, шэраг рэндэраў зь якой прапаную ніжэй. Больш грунтоўна свой варыянт рэканструкцыі замка зьбіраюся прадставіць на канферэнцыі ў Міры ў канцы красавіка, а затым у асобным артыкуле. Гэтым жа допісам хацеў зьвярнуць увагу неабыякавых да гэтай тэмы. Каментары, заўвагі і крытыка былі б мне вельмі карыснай.

Сама 3D мадэль апроч рэканструкцыі віду замка дала магчымасьць зрабіць пэўнае дапушчэньне адносна таго, як М. Цюнт выканаў малюнак замка. Сам сілуэт замка мастак зрабіў з кропкі, зь якой ён рыхтаваў агульную панараму Горадні, а скончыў маляваць з іншай кропкі, бліжэй да Каложы. У дадзеным выпадку, апроч уласнага аналізу архітэктуры замку я сьледую меркаваньню Н. Сьліж, якая прыйшла да такой высновы на аснове аналізу выявы Каложскай царквы. Дамалёўваючы замак з іншага боку Цюнт літаральна “павярнуў” фасады ўсіх будынкаў. У выпадку царквы і брамы Ніжняга замку (у канцы драўлянага маста) – гэта відавочна, бо мастак проста не мог бачыць іх фасады з першай кропкі. У выпадку ж палацу і брамы Старога замку гэта вынікае з параўнаньня з характарам падмуркаў будынкаў: брама была выцягнута па лініі поўнач-поўдзень, ад палац – па лініі ўсход-захад.

Гравюра Цюнта:

Рэканструкцыя выгляду Старога замка часоў Вітаўта ў Горадні

Мадэль (шэрым абазначаны некаторы дамінанты, якія можна лакалізаваць з дапамогай шведскай мапы 1655 года):

Рэканструкцыя выгляду Старога замка часоў Вітаўта ў Горадні

Сам замак:

Рэканструкцыя выгляду Старога замка часоў Вітаўта ў Горадні

Рэканструкцыя выгляду Старога замка часоў Вітаўта ў Горадні

Пры параўненьні гэтых малюнкаў варта ўлічваць, што сьцяна за “другой вежай над Нёманам”, ці палацам на час падрыхтоўкі малюнка абвалілася, што адзначна ў інвентары 1578 года.

Прыкладна адсюль Цюнт дамалёўваў замак:

Рэканструкцыя выгляду Старога замка часоў Вітаўта ў Горадні

Яшчэ колькі больш-менш удалых рэндэраў:

Рэканструкцыя выгляду Старога замка часоў Вітаўта ў Горадні

Рэканструкцыя выгляду Старога замка часоў Вітаўта ў Горадні

Рэканструкцыя выгляду Старога замка часоў Вітаўта ў Горадні

Рэканструкцыя выгляду Старога замка часоў Вітаўта ў Горадні

Рэканструкцыя выгляду Старога замка часоў Вітаўта ў Горадні

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Гродно

Белорусско-российская конференция по охране труда проходит сегодня в Гродно

Хотите узнать больше? XIV Белорусско-российская конференция «Совершенствование подходов к обеспечению охраны труда в организациях. Опыт Республики Беларусь и Российской 43

Раскрываем секреты ухода за памятниками, и почему надгробия стоит купить в «ГродСтоун»

Хотите узнать больше? Теплые погожие дни и настоящая весна – еще один повод посетить кладбище и навести порядок на могиле усопших родных и близких. Если вы пока не успели 51

Музейная экспозиция «Уцелевшие в огне» открылась на форте №4 Гродненской крепости

Хотите узнать больше? В церемонии открытия  принял участие заместитель председателя облисполкома Виктор Лискович. – Сегодня открывается очередная музейная экспозиция, 36

Современная амбулатория открылась в агрогородке Гольшаны Ошмянского района

Хотите узнать больше? В торжественной церемонии открытия амбулатории приняли участие заместитель председателя облисполкома Виктор Лискович, депутат Палаты представителей 88

В Гродно состоялось торжественное открытие энергоэффективного дома второго поколения

Хотите узнать больше? Церемония введения в эксплуатацию 120-квартирного энергоэффективного дома по улице  Дзержинского, 23а прошла в субботу, 20 мая, с участием 107

Торжественный вечер, посвященный Дню работников физической культуры и спорта, прошел в Гродно

Хотите узнать больше? Накануне профессионального праздника в стенах колледжа искусств собрались спортсмены, тренеры, преподаватели физической культуры, ветераны спорта со 69

Заместитель премьер-министра Республики Беларусь Анатолий Калинин в ходе визита на Гродненщину посетил туристско-рекреационный парк «Августовский канал»

Хотите узнать больше? Анатолий Калинин ознакомился с перспективами развития туризма в регионе и особенностями работы пункта упрощенного пропуска «Лесная–Рудавка». – 85

Беларусь и Латвия примут чемпионат мира по хоккею в 2021 году

Хотите узнать больше? Беларусь и Латвия примут чемпионат мира по хоккею в 2021 году. Об этом стало известно сегодня по итогам голосования в ходе конгресса Международной 48