Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Гарадзенец у амерыканскім войску

Гарадзенец у амерыканскім войску

Ён хваляваўся. Ці возьмуць яго? Ці падыйдзе? Тэсты былі здадзеныя, медкамісію прайшоў. Ён чакаў. Думаў. Нерваваўся. Цяжка ўявіць такую сітуацыю ў Беларусі, тут мы назіраем зусім іншую карціну. У нас, хутчэй, нярвуюцца па іншай прычыне – толькі б не ўзялі. Аднак  у Амерыцы  з 70-х гадоў – гэта нармальная з’ява. Нягледзячы на тое, што з кожным годам, як кажуць, усё цяжэй і цяжэй знайсці навабранцаў,  конкурс усё ж такі існуе.

Максім з Гродна. Пражыў тут амаль усё сваё жыццё. І ў 2008 годзе легальна эміграваў у Амерыку, пiша “Твой Стыль“. Пашчасціла? Можа быць.

А ў верасні 2010 года ўжо накіроўваўся на курс маладога байца ў форт Бэнінг, штат Джорджыя. Выпадкова? Не. Асэнсаваны выбар. А вось сапраўды пашчасціла, як кажа Максім, трапіць у 10-ю горную дывізыю, якая месціцца ў акрузе Джэфферсан, штат Нью-Ёрк. Узброеныя сілы ЗША налічваюць каля  трох мільёнаў чалавек. Гэта ўключаючы ўсе актыўныя і рэзервовыя падраздзяленні. Сюды ўваходзяць  уласна ваенныя ды так званая падтрымка – павары, клеркі, інжынеры, кіроўцы.

Аб тым, як служыцца ў амерыканскім войску гарадзенцу, аб асаблівасцях, уставе, унутраных узаемаадносінах і распавёў мне Максім.

– Рашэнне служыць прыйшло само па сабе, вечна быць прадаўцом або грузчыкам неяк не хацелася, а служба дае магчымасць атрымання вышэйшай адукацыі, лепшай працы, некаторых  прывілеяў ў грамадстве ды, нарэшце, проста  павагу. Для таго, каб паступіць на службу, трэба быць легальным імігрантам, здаць пісьмовы і фізкультурныя тэсты ды прайсці медагляд. Усе гэтыя этапы вырашаюцца прыкладна за месяц, але ёсць паняцце чаргі КМБ (курс маладога байца – аўт.).Таму што навучальных цэнтраў на ўсю Амерыку толькі пяць. А для пехоты – дык увогуле адзін.

– А што прадстаўляе сабой курс маладога байца? Ці гэта ўжо служба ў войску?

– Не зусім. Галоўная задача – падрыхтаваць чалавека да службы, 14-16 тыдняў ператвараюць вас з грамадзянскай асобы  ў салдата з мінімальным багажом ведаў. Я не ведаю пра іншыя прафесіі, кажу пра асабісты вопыт. Рыхтуюць вельмі хутка і ўмела – строгі графік і поўны кантроль. Робяць сваю справу рашуча – найменшая памылка  караецца добрай фізічнай нагрузкай. Пра КМБ напісана вельмі шмат артыкулаў, таму няма сэнсу паўтарацца. Адразу скажу, дзедаўшчыны НЯМА, нават паняцце такое адсутнічае, таму што армія – прафесійная. Якая можа быць дзедаўшчына, калі людзі не служаць у нашым разуменні, а па сутнасці ходзяць на працу.  І атрымліваюць за гэта грошы. Гэта раўнасільна таму, што казаць пра дзедаўшчыну на заводзе або, напрыклад, на будоўлі. Канешне, ёсць пакаранні – напрыклад, заснуў у класе, пра нешта забыўся – фізкультура вам у дапамогу, але збіцця няма. Дысцыпліна – гэта ключ да перамогі і вырашэння многіх праблем.

– Войска ЗША запрашае на службу па кантракце грамадзян ЗША і ўладальнікаў грын карт, ці ёсць нейкія абмежаванні для апошніх?

 – Так, ёсць некаторыя абмежаванні. У плане таго, якую працу выбраць. Напрыклад, каб працаваць перакладчыкам, ці праходзіць службу ў спецназе, трэба быць грамадзянінам ЗША. А вось, напрыклад, быць у мотастралковым падраздзяленні – без розніцы.

– Ці служаць жанчыны ў амерыканскім войску?

– Так. Жанчыны могуць служыць у войску нараўне з мужчынамі, за выключэннем адмысловых спецпадраздзяленняў. Спяць яны ў жаночых бараках, а ўсё астатняе – у змешаных узводах і ротах і робяць таксама, як і мужчыны.

– Вельмі ж мяне цікавіць твой побыт у войску…

– Умовы жыцця – казарма. Амерыканская казарма – гэта памяшканне, падзеленае на двухпакаёвыя блокі. У кожным такім блоку жыве 2 чалавекі, па аднаму – у пакоі. Агульнымі з’яўляюцца толькі ванны пакой і невялікая кухня. Ёсць інтэрнет.

Да паслуг бясплатная спартзала, якая вечна занятая, таму я асабіста займаюся ў сябе ў ротным кутку здароўя. Гэтак жа для халасцякоў ёсць сталовая, у якой сілкуешся па раскладзе тры разы ў дзень. Ёсць бібліятэка, кінатэатр, ваенгандаль (пара невялікіх крамак), цырульня  і некалькі месцаў хуткага харчавання.

Жанатыя жывуць або ў вайсковых дамах на базе, або ў апартаментах. Калі  сам здымаеш – пад гэтыя мэты армія дае некаторую суму грошай у  залежнасці ад штата, але калі ты жывеш на базе, ты гэтых грошай не бачыш, бо яны ідуць усе на аплату жылля. А вось, калі сам знаходзіш дом/кватэру, то гэтыя грошы наўпрост ідуць у тваю кішэню, і ты імі распараджаешся сам.

Вучэнні праходзяць кожны месяц – стральба, перамяшчэнне, кіраванне. Усё «прыстасавана» на падрыхтоўку да рэальнага бою. Гэтак жа праходзяць невялікія семінары, дзе тлумачаць як карыстацца той ці іншай новай тэхнікай.

– Для мяне, канешне, усё гэта дзіўна. А які заробак?

– Заробак для  Амерыкі невялікі. Мой складае  1400 долараў у месяц, але пасля выплаты ўсіх падаткаў застаецца каля 1000. Аднак справа тут не ў заробку, а ў тым, што армія дае перавагі ў працы, у вучобе ды ў грамадстве больш павагі, напэўна.

– Вяртацца, канешне, ты не збіраешся?

– У Беларусь, можа быць, прыеду. Калі-небудзь, на пару дзянькоў… Усё вырашыцца ў 2014 годзе, паколькі ў мяне ў 2013 годзе намечана камандзіроўка на 9 месяцаў у Афганістан. Не хачу нічога планаваць.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Гродно

Александр Лукашенко: в экономике наметился рост, но оснований для самоуспокоенности нет (+Видео)

Хотите узнать больше? В белорусской экономике в 2017 году наметился некоторый рост, но оснований для самоуспокоенности нет, заявил Президент Беларуси Александр Лукашенко 89

Кому из бюджетников поднимут зарплаты с 1 декабря, рассказала министр труда и социальной защиты

Хотите узнать больше? Министр труда и социальной защиты Беларуси Ирина Костевич сегодня в парламенте рассказала, кому из работников бюджетных организаций с 1 декабря 4 375

Александр Лукашенко ждет более эффективной работы по оздоровлению сельхозорганизаций (+Видео)

Хотите узнать больше? Результатом работы по оздоровлению отстающих сельскохозяйственных организаций должен стать их выход на рентабельное производство. Этого Президент 233

Стена Коложи будет цвета Umbrа. "ГП" продолжает освещать ход ремонтных работ (+Видео)

Хотите узнать больше? В Гродно продолжается ремонт деревянной стены Коложкой церкви. На прошлой неделе здесь завершился один из самых сложных этапов нынешнего ремонта – 136

Александр Лукашенко поддержал назначение выборов в местные Советы депутатов на 18 февраля 2018 года

Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко сегодня во время рабочей встречи с председателем Центризбиркома Лидией Ермошиной поддержал предложение 141

Выдвижение кандидатов в депутаты местных Советов начнется 10 декабря

Хотите узнать больше? Заявила сегодня председатель ЦИК Беларуси Лидия Ермошина на заседании Центризбиркома по подготовке к местным выборам. "Выдвижение кандидатов в 120

В Свислочи гостей «Дажынак» познакомили с лучшими достижениями аграриев всех районов области (+Видео)

Хотите узнать больше? Почетные гости праздника председатель облисполкома Владимир Кравцов, помощник Президента – инспектор по Гродненской области Сергей Ровнейко, 178