Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Гарадзенская бібліятэка” выдала раней не публікаваныя матэрыялы з архіву Быкава

Кніга “Васіль Быкаў. Гарадзенскі архіў” – невядомыя раней творы пісьменніка, нататнікі за 1957 – 1972 гады – матэрыялы гродзенскага перыяду жыцця Быкава, што захоўваюцца ў малодшага сына пісьменніка.

“Гэта не зборнік невядомых твораў Васіля Быкава ў звычайным разуменні — гэта першае цалкам архіўнае выданне народнага пісьменніка Беларусі, куды ўвайшлі яго раннія творы, напісаныя больш паўстагоддзя таму, што ніколі дасюль не друкаваліся: аповесць, апавяданне, прыпавесці, кінасцэнарый па аповесці “Сотнікаў”, а таксама незавершаная аўтабіяграфія”, – гаворыцца ў прадмове да выдання. -”Тут жа прадстаўлены пераклад на рускую мову аповесці “Апошні баец”, які дазваляе выявіць зробленыя падчас першапублікацыі ў 1958 г. у газеце “Чырвоная змена” скарачэнні і такім чынам узнавіць раннюю рэдакцыю першай аповесці В. Быкава. Значную частку кнігі складаюць незавершаныя творы ізапісы з нататнікаў, якія сам пісьменнік называў “голымі ідэямі” і якія даюць пэўнае ўяўленне пра “творчую кухню”.”

Калі ў канцы 1970-ых гадоў Быкаў з’ехаў з Гродна ў Мінск, з сабой ён забраў і паперы, але, як высветлілася, шмат што засталося ў Гродне, і пра гэтую частку архіву Быкава практычна ніхто не ведаў. Знайшоў і падрыхтаваў да друку частку матэрыялаў гарадзенскага архіву Васіля Быкава па замове “Гарадзенскай бібліятэкі” Сяргей Шапран – вядомы  даследчык жыцця і творчасці пісьменніка.

Павел Мажэйка, адзін з каардынатараў выдавецкай ініцыятывы “Гарадзенская бібліятэка”:

- У Сяргея Шапрана я бачыў велізарныя стосы папер архіву Быкава, і ён не дзеліць яго на гарадзенскі і не гарадзенскі. Напрыклад, Сяргей Шапран  мае некалькі нецэнзураваных варыянтаў вядомых твораў пісьменніка, у тым ліку “Мёртвым не баліць”. Безумоўна, ёсць яшчэ што выдаваць, але пакуль дакладных планаў на гэты конт не маем.

Кнігу “Васіль Быкаў. Гарадзенскі архіў” можна будзе набыць падчас прэзентацый і ў некаторых кнігарнях па вельмі даступных коштах. У Мінску кнігарні замаўляюць выданне вельмі ахвотна, у Гродна з гэтым цяжэй.

Першыя прэзентацыі кнігі выдавецкая ініцыятыва “Гарадзенская бібліятэка” плануе ўжо на сакавік, пiша “Твой Стыль“.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Гродно

Проект «ГП» «Над Неманом»: от Кубы до моря

Хотите узнать больше? В Мостовском районе Неман удивительный: здесь он течет вспять, несет свои воды через Кубу, пробегает мимо трех Мостов и под пятью мостами, омывает 156

Александр Лукашенко подписал ключевой документ по улучшению бизнес-климата в Беларуси

Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко 23 ноября подписал декрет "О развитии предпринимательства", который является ключевым документом из пакета 169

Александр Лукашенко: в экономике наметился рост, но оснований для самоуспокоенности нет (+Видео)

Хотите узнать больше? В белорусской экономике в 2017 году наметился некоторый рост, но оснований для самоуспокоенности нет, заявил Президент Беларуси Александр Лукашенко 143

Кому из бюджетников поднимут зарплаты с 1 декабря, рассказала министр труда и социальной защиты

Хотите узнать больше? Министр труда и социальной защиты Беларуси Ирина Костевич сегодня в парламенте рассказала, кому из работников бюджетных организаций с 1 декабря 5 659

Александр Лукашенко ждет более эффективной работы по оздоровлению сельхозорганизаций (+Видео)

Хотите узнать больше? Результатом работы по оздоровлению отстающих сельскохозяйственных организаций должен стать их выход на рентабельное производство. Этого Президент 252

Стена Коложи будет цвета Umbrа. "ГП" продолжает освещать ход ремонтных работ (+Видео)

Хотите узнать больше? В Гродно продолжается ремонт деревянной стены Коложкой церкви. На прошлой неделе здесь завершился один из самых сложных этапов нынешнего ремонта – 141

Александр Лукашенко поддержал назначение выборов в местные Советы депутатов на 18 февраля 2018 года

Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко сегодня во время рабочей встречи с председателем Центризбиркома Лидией Ермошиной поддержал предложение 154

Выдвижение кандидатов в депутаты местных Советов начнется 10 декабря

Хотите узнать больше? Заявила сегодня председатель ЦИК Беларуси Лидия Ермошина на заседании Центризбиркома по подготовке к местным выборам. "Выдвижение кандидатов в 137