Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Апошняму каралю Рэчы Паспалітай – 280 гадоў

Апошняму каралю Рэчы Паспалітай – 280 гадоў
Апошні кароль рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі адзначыў бы 17 студзеня 280 гадоў.

Большасць часу свайго праўлення кароль правёў у Горадні, якая сталася для яго другой радзімай. Пра апошняга караля Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага расказваюць гарадзенскія гісторыкі.

Для Алеся Госцева Панятоўскі заўсёды быў знакавай фігурай:

“Панятоўскі найперш вядомы гарадзенцам як апошні кароль Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага. Ён пабудаваў вакол горада 3 загарадныя рэзідэнцыі: Аўгустова, Станіславова і Панямунь. Мне падаецца цікавым той факт, што ў сваім родавым маёнтку Воўчын Панятоўскі пазнаёміўся з Тызенгаўзам і запрасіў яго ў Горадню.

Горадня для Панятоўскага стала месцам, дзе ён адрокся ў 1795 годзе ад сваёй кароны пасля апошняга падзелу Рэчы Паспалітай і жыў некаторы час пад так званым “хатнім арыштам” у горадзе над Нёманам. Пасля гэтага яго забраў да сябе ў Пецярбург расійскі цар Павел І.  У Пецярбургу ён і быў пахаваны. У 30-я гады ХХ стагоддзя савецкая ўлада аддала польскага караля. Аднак палякі не хацелі хаваць яго разам з усімі каралямі, і ягоны прах быў перанесены ў пахавальню воўчынскага касцёла святога Станіслава.

У канцы 1980-х прах апошняга караля пачалі шукаць. Шмат высілкаў для гэтага прыклалі вядомыя гарадзенцы Міхась Ткачоў, Аляксандр Мілінкевіч і Уладзімір Кіслы”.

Як згадвае Аляксандр Мілінкевіч для “Радыё Свабода”, “пасля вайны палова вёскі, дзе быў пахаваны Панятоўскі, з’ехалі ў Польшчу. Яны, каталікі, былі пакрыўджаныя тым, што апынуліся ў Савецкім Саюзе, дзе не хацелі жыць. А праваслаўныя засталіся. І, як расказваюць мясцовыя жыхары, у тую ж ноч гэты касцёльчык быў абрабаваны, жорстка панішчанае ўсё пахаванне, якое складалася з трох трунаў, а парэшткі Станіслава Аўгуста былі параскіданыя па гэтым касцёле.

Але пра гэта мы даведаліся значна пазней, у канцы 80-х. І паехалі мы ў Воўчын таму, што да мяне ў свой час трапілі даволі цікавыя кніжкі, у якіх была апісаная менавіта гэтая гісторыя перазахавання караля. Я запрасіў сваіх добрых сяброў, прафесара гісторыі Міхася Ткачова і рэстаўратара з Горадні Уладзіміра Кіслага, таксама быў мой старэйшы сын Аляксандр. Мы прыязджалі туды двойчы, шукалі гэтыя парэшткі, дах быў месцамі абвалены, было даволі небяспечна, была цікавая вандроўка, але набралі мы нямала рэшткаў гэтага пахавання. Гэта былі часткі яго каранацыйнага плашча, ягоныя абцасы з ботаў, рэшткі труны, і шмат даволі цікавых археалагічных знаходак.

У гэты ж час у Польшчы ішла цікавая дыскусія аб тым, ці не варта караля ўсё ж такі адвезці ў Польшчу, і амаль ніхто не ведаў, што на месцы гэтым ужо нічога не засталося, акрамя таго, што мы знайшлі. Праз Міністэрства культуры была перададзеная цудоўна выкананая шафа з шуфлядамі, дзе многія рэшткі караля былі перададзеныя ў Польшчу, і зноў разгарэлася ў гэтай краіне вялікая дыскусія аб тым, ці ён здраднік, ці вялікі змагар за культуру і адукацыю.

Пабаяліся ўсё ж гэтыя рэшткі пахаваць на Вавелі, дзе ляжыць абсалютная большасць каралёў Рэчы Паспалітай, і быў ён пахаваны ў касцёле Святога Яна ў Варшаве, дзе быў у свой час каранаваны.

Нечакана для нас мы былі ўзнагароджаныя за гэтыя пошукі найвышэйшай узнагародай Польшчы ў галіне культуры – Ордэнам за заслугі перад культурай Польшчы. На жаль, Ткачоў не паспеў атрымаць гэтую ўзнагароду, бо памёр”.

Для іншых гарадзенцаў Панятоўскі быў каралём, за якім пачалася перабудова горада. Менавіта за гэтым каралём яго сябра Антоні Тызенгаўз, які быў гарадзенскім старастам, змяніў горад да непазнавальнасці. Новыя мануфактуры і каменныя дамы, тэатр і новыя корчмы – менавіта так выглядаў горад за Панятоўскім.

//Андрэй Мялешка, budzma.org 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Гродно

Высокое качество и сокращение затрат. Александр Лукашенко определил главные задачи развития ЖКХ

Хотите узнать больше? Тарифы на жилищно-коммунальные услуги должны быть подъемными для народа. Об этом заявил Президент Беларуси Александр Лукашенко сегодня на 31

Проект "ГП" "Над Неманом": река набирает мощь

Хотите узнать больше? Новогрудский район, словно гостеприимный хозяин, вслед за Кореличчиной принимает на своей территории воды Немана. Протяженность реки в районе – около 46

Пенсии увеличатся. Трудовые пенсии с 1 ноября вырастут в среднем на 5 процентов

Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко 17 октября подписал указ №377 "О повышении пенсий". Об этом сообщили в пресс-службе белорусского лидера. 346

Деревянную стену Коложской церкви начали ремонтировать

Хотите узнать больше? Построенная более ста лет назад, после того как оползнем разрушило часть храма, cтена неоднократно переделывалась и сейчас требует дополнительного 48

Проект "Наши агрогородки". Гудевичи: свой бренд, традиции и все для жизни

Хотите узнать больше? В 32 километрах от райцентра Мосты на правом берегу речушки Вератейки расположился агрогородок Гудевичи. Словно зеленые ворота обрамляют въезд в него 53

Милее МАМА слова нет на свете. Торжественный прием от имени губернатора ко Дню матери прошел в облисполкоме (+Видео)

Хотите узнать больше? Многодетные матери, родители-воспитатели детских домов семейного типа, приемные родители, женщины, которые с гордостью носят самое близкое и родное 88

Александр Лукашенко: семья и материнство являются приоритетами социальной политики Беларуси

Хотите узнать больше? Об этом говорится в поздравлении Президента Беларуси Александра Лукашенко соотечественницам с Днем матери, сообщили  в пресс-службе белорусского 43

Александр Лукашенко принял участие в заседании Высшего Евразийского экономического совета в Сочи (+Видео)

Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко принимает участие в заседании Высшего Евразийского экономического совета в Сочи. Мероприятию предшествовала 68