Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Перад канцэртам у Гродна Саладуха за 4 днi абтэлефанаваў усе прадпрыемствы горада

Перад канцэртам у Гродна Саладуха за 4 днi абтэлефанаваў усе прадпрыемствы горада
З 7-й гадзіны раніцы артыст сам абтэлефаноўвае дырэктараў буйных прадпрыемстваў з прапановай “набыць дзесятак-другі квіткоў”, пiша “Еурарадыё“. Дырэктараў Саладуха “набірае” асабіста. Давяраць гэтую тонкую працу нікому не хоча.

Аляксандр Саладуха: “Калі я пайшоў на стадыёны, на Лядовыя палацы і Палацы спорту, я вырашыў нікому ўжо не давяраць. Толькі сам! Затое ведаеш, што добра папрацуеш — і будзеш мець вынік!”

Размовы з чыноўнікамі адбываюцца па накатанай схеме.

Аляксандр Саладуха: “Спачатку я вітаюся. Называю сябе. І кажу, што ў мяне ёсць пытанне — інфармацыя. А пасля пытаюся, ці набывае прадпрыемства квіткі па безнаяўным разліку для ўласных супрацоўнікаў у якасці заахвочвання. Калі я чую адказ: “Так!” — дык прашу ўзяць асадку і аркуш паперы, і дыктую. Напрыклад: “Нядзеля, 5 лютага, 19:00, Гродна, абласны драмтэатр, кошт квітка і кантактныя тэлефоны”. А ў Гродне ў мяне ёсць канкрэтны чалавек, які ўжо чакае гэтых тэлефанаванняў”.

Збіраючы гледачоў на канцэрт, Аляксандр Антонавіч робіць тытанічную працу:

Аляксандр Саладуха: “За 3-4 дні я абтэлефанаваў усе прадпрыемствы Гродна! А для мінскага канцэрта нарыхтаваў тэлефоны 445 прадпрыемстваў!”.

Паводле словаў артыста, толькі 3 ці 4 кіраўнікі прадпрыемстваў са 100 адмаўляюць. Астатнія з задавальненнем пагаджаюцца:

Аляксандр Саладуха: “Шмат хто з іх сказаў: вы знайшлі правільную схему працы! Патэлефанаваў бы ці прыйшоў ваш прадстаўнік — мы б сказалі: “Да пабачэння… Прыходзьце заўтра… Паслязаўтра… Праз тыдзень…” Вось бачыце, спрацоўвае ўжо аўтарытэт, імя…”

Але на адным аўтарытэце не выедзеш. Ёсць у Аляксандра Саладухі прафесійныя хітрыкі, якія дазваляюць узяць кіраўнікоў прадпрыемстваў “цёпленькімі”:

Аляксандр Саладуха: “Я знайшоў ход канём. Напрыклад, тэлефаную дырэктарам раніцай, з 7 да 8 гадзіны. Яны ўжо ў кабінетах, але яшчэ ніхто ім не перашкаджае размаўляць. Таксама я практыкую такую форму работы: тэлефаную ўвечары, пасля працы. Прыкладна ў 20:30, калі яны ўжо павячэралі. Я адчуваю, калі трэба патэлефанаваць!”

Спевак сцвярджае, што мае мабільныя тэлефоны “усіх дырэктараў нашай краіны”. Мне (Павел Свярдлоў) б таксама хацелася мець такую базу кантактаў. Але на пытанне, адкуль у Саладухі тэлефоны, ён адказвае з хітрынкай:

Аляксандр Саладуха: “Хто шукае — той заўжды знойдзе!”

Каб даведацца, ці сапраўды працуе “метад Саладухі”, Еўрарадыё затэлефанавала на самае буйное прадпрыемства Гродна — “Гродна Азот”.

“Голас Саладухі я пазнаў яшчэ да таго, як ён назваў сябе. Я быў здзіўлены скрайне, — распавядае старшыня прафкама “Гродна Азот” Генадзь Каравацкі. — Вось Саладуха тэлефанаваў сам. А па Афанасьевай прыходзілі з філармоніі”.

Абвестку пра канцэрт Аляксандра Саладухі прафсаюз “Гродна Азота” размесціць у электронным сеціве прадпрыемства.

Генадзь Каравацкі: “Калі рабочыя захочуць пайсці — будзем закупляцца квіткамі. Калі не — дык не”.

За грошы дастануцца рабочым квіткі на канцэрт Саладухі ці “у якасці заахвочвання”, кожны цэхавы камітэт прафсаюза будзе вырашаць асобна. Квіткі на канцэрт каштуюць 50 і 100 тысяч рублёў.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Гродно

Школьнікі Гродзенскай вобласці праявілі сябе ў рэспубліканскім конкурсе «Чытаем па-беларуску з velcom» (Відэа)

Хотите узнать больше? У Беларусі працягваецца анлайн-конкурс «Чытаем па-беларуску з velcom». У гэтым годзе ініцыятыва праходзіць у фармаце 221

Александр Лукашенко поздравил белорусов со 100-летним юбилеем Октябрьской революции

Хотите узнать больше? Дорогие соотечественники! Поздравляю вас со знаменательной датой – 100-летним юбилеем Октябрьской революции. В мировой истории есть вехи и события, 724

Проект «ГП» «Над Неманом»: на перекрестках дорог и времен

Хотите узнать больше? Следующая остановка – «Неман» В деревне Селец на Лидчине путешественник увидит первый в маршруте «Над Неманом» железнодорожный мост, соединяющий 723

Старый замок: сохранить по максимуму и вернуть в XVI век

Хотите узнать больше? О том, что происходит во дворе Старого замка сегодня, как далеко могут продвинуться археологи, каким будет замок в будущем, и о многом другом мы 634

Коложа: вверх по сантиметрам. Стену церкви начали приподнимать (+Видео)

Хотите узнать больше? Одновременно домкратами строители подняли 10 балок вдоль всей деревянной стены. Согласованность каждого момента была и изнутри и снаружи. В чердачном 701

В выходные дни пенсии будут выплачиваться по особому графику

Хотите узнать больше? Информация об этом размещена на сайте РУП "Белпочта". В субботу, 4 ноября выплаты будут производиться в сельских отделениях почтовой связи (ОПС) 864

Проект «ГП» «Над Неманом»: «хрустальный» город, знаменитые деревни

Хотите узнать больше? Неман на Лидчине меняет характер и приобретает строгие, даже воинственные черты. Через реку в этих краях переправлялись многие армии XVIII–ХХ веков. 590

Новая система управления энергетической отраслью будет создана в Беларуси

Хотите узнать больше? Об этом сообщил министр энергетики Владимир Потупчик. "Беларусь взяла на себя обязательства в рамках создания общего электроэнергетического рынка в 578