Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Гродзенскія будаўнікі едуць працаваць у Расію

На Гарадзеншчыне многія будаўнікі працуюць няпоўны рабочы дзень, змяншаецца колькасць будаўнічых прадпрыемстваў. Спецыялісты, шукаючы заробку, масава з’язджаюць у суседнія краіны. Паводле звестак афіцыйнай статыстыкі, сярэдні заробак у сферы будаўніцтва цяпер складае крыху больш за два мільёны рублёў.

Гродзенскія будаўнікі едуць працаваць у Расію

 
Спецыялісты называюць гэта асноўнай прычынай таго, што з Гарадзеншчыны з’язджаць будаўнікі, паведамляе svaboda.org. Да прыкладу, дзяржаўнае прадпрыемства “Гроднажылбуд” працуе цяпер няпоўны працоўны дзень.

Старшыня прафкаму Галіна Трафімовіч тлумачыць гэта аб’ектыўнымі абставінамі:

- На сённяшні дзень у нас такая сітуацыя, што мы працуем скарочаны працоўны дзень, каб захаваць працоўныя месцы. Натуральна, што адток людзей ёсць, але не настолькі, каб пра гэта гаварыць. Што ёсць, тое і ёсць, пакуль катастрофы не бачна. Сёння мы ня можам дазволіць сабе павялічыць заработную плату — гэта таксама відавочна.

Будаўнік з 20-гадовым стажам спадар Аляксандар распавядае, як некалькі тыдняў таму з Гродна арганізавана з’ехалі некалькі брыгад:

-  60 чалавек адначасова падняліся, напісалі заявы і з’ехалі, нават не забіралі працоўныя кніжкі. А яны ж спецыялісты, будуюць маналітныя дамы. Селі раніцай у маскоўскі цягнік і з’ехалі. І паколькі не вярнуліся, відавочна, праца ў іх там ёсць. Гэта людзі з “Гроднааблбуду” так зрабілі.

Уладальнік прыватнай будаўнічай фірмы спадар Валянцін, разважаючы пра стан будаўнічай галіны, заўважае, што перспектывы наагул не відаць:

- Ведаеце, у мяне была фірма з 100 чалавек, цяпер толькі 12, і я ледзь-ледзь трымаюся. Прычым, я людзей не скарачаў, не было працы і заробку, таму і сыходзілі самі. Цяпер для гэтых 12 чалавек да Новага году праца ёсць, а далей — ніякай перспектывы”.

Гарадзенец Віталь звольніўся з “Гроднажылбуду” і паехаў працаваць у Мінск у пошуках большага заробку, але там яго не знайшоў: атрымліваў 2 мільёны ў месяц. Зараз яго разам з калегамі запрасілі працаваць у Расію, у панядзелак хлопцы ад’язджаюць.

Вось што кажа на гэты конт Віталь:

- Меней як 1200—1300 даляраў там не будзе. Да ўсяго, даюць жыллё, ды яшчэ кормяць. Ну, а што тут: мільён дзевяцьсот, два мільёны — то што гэта? Ці можна тут сям’і за гэтыя грошы пражыць…

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Гродно

Белорусско-российская конференция по охране труда проходит сегодня в Гродно

Хотите узнать больше? XIV Белорусско-российская конференция «Совершенствование подходов к обеспечению охраны труда в организациях. Опыт Республики Беларусь и Российской 50

Раскрываем секреты ухода за памятниками, и почему надгробия стоит купить в «ГродСтоун»

Хотите узнать больше? Теплые погожие дни и настоящая весна – еще один повод посетить кладбище и навести порядок на могиле усопших родных и близких. Если вы пока не успели 56

Музейная экспозиция «Уцелевшие в огне» открылась на форте №4 Гродненской крепости

Хотите узнать больше? В церемонии открытия  принял участие заместитель председателя облисполкома Виктор Лискович. – Сегодня открывается очередная музейная экспозиция, 38

Современная амбулатория открылась в агрогородке Гольшаны Ошмянского района

Хотите узнать больше? В торжественной церемонии открытия амбулатории приняли участие заместитель председателя облисполкома Виктор Лискович, депутат Палаты представителей 89

В Гродно состоялось торжественное открытие энергоэффективного дома второго поколения

Хотите узнать больше? Церемония введения в эксплуатацию 120-квартирного энергоэффективного дома по улице  Дзержинского, 23а прошла в субботу, 20 мая, с участием 108

Торжественный вечер, посвященный Дню работников физической культуры и спорта, прошел в Гродно

Хотите узнать больше? Накануне профессионального праздника в стенах колледжа искусств собрались спортсмены, тренеры, преподаватели физической культуры, ветераны спорта со 69

Заместитель премьер-министра Республики Беларусь Анатолий Калинин в ходе визита на Гродненщину посетил туристско-рекреационный парк «Августовский канал»

Хотите узнать больше? Анатолий Калинин ознакомился с перспективами развития туризма в регионе и особенностями работы пункта упрощенного пропуска «Лесная–Рудавка». – 85

Беларусь и Латвия примут чемпионат мира по хоккею в 2021 году

Хотите узнать больше? Беларусь и Латвия примут чемпионат мира по хоккею в 2021 году. Об этом стало известно сегодня по итогам голосования в ходе конгресса Международной 48