Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Сёння ў Шчучыне распачынаецца Свята беларускага пісьменства

Сёння ў Шчучыне распачынаецца Свята беларускага пісьменства

Жыхары Шчучына ўпэўнены, што іх горад самы прыгожы і ўтульны, а яшчэ – самы вялікі з малых гарадоў. Яны трапятліва шануюць гісторыю роднага краю і робяць усё магчымае, каб яго сённяшні дзень быў варты мінулага. Любы жыхар горада скажа вам, што ў Шчучыне арыгінальны герб, прыгожы фантан, вясёлыя святы і смачныя сыры. А час тут звяраюць па гадзінніку на стылізаванай пад даўніну вежы ў цэнтры плошчы…

У возера глядзяцца з розных бакоў старажытны палац князёў Друцкіх-Любецкіх і сучасны будынак раённага Дома культуры. Побач з храмам культуры застыла скульптура слыннай беларускай паэткі-зямлячкі Алаізы Пашкевіч (Цёткі), якая нарадзілася і пахавана на шчучынскай зямлі. Касцёл Святой Тэрэзы Авільскай з калегіумам манахаў-піяраў, якія, пачынаючы з ХVІІІ стагоддзя, неслі асвету дзецям і дарослым, стаіць акурат насупраць Свята-Міхайлаўскай царквы са 150-гадовай гісторыяй. Дзяржаўная гімназія, дзе гісторыя слова і асветы сабрана ў музеі адукацыі, узноўлены кавалачак Юндзілаўскага сада…

– Ад продкаў нам застаўся бясцэнны скарб, – разважае Сяргей Васільевіч Ложэчнік, – багатая духоўная спадчына. Гэты скарб мы павінны захаваць і прымножыць. Наш горад з гонарам прыняў эстафету рэспубліканскага фестывалю і з усёй адказнасцю да яго падрыхтаваўся. Гэта падзея прыемна ўзрушыла ўсіх жыхароў, натхніла на плённыя пераўтварэнні.

– Сяргей Васільевіч, раскажыце, калі ласка, што зроблена ў Шчучыне да XXII свята беларускага пісьменства?

– Зроблена шмат. Гасцей жа прынята сустракаць у прыбраным упрыгожаным доме! Адрамантавана шмат аб’ектаў сацыяльнай і культурнай сферы: гарадскія школы і гімназія, аддзяленні райбальніцы, раённы Дом культуры, стадыён “Алімп”, фасады амаль дваццаці будынкаў, дарогі. Непазнавальна змяніўся кінатэатр – маладзёжны цэнтр, у якім неўзабаве закіпіць новае жыццё, адкрылася кнігарня, ля пошты і касцёла з’явіліся арыгінальныя малыя архітэктурныя формы. Добраўпарадкавана набярэжная гарадскога возера. На пастамент на ўездзе ў райцэнтр ля развязкі магістралі Гродна–Мінск «прызямліўся» самалёт МІГ-25 – адна з візітовак нашага Шчучына і даніна памяці яго авіяцыйнаму мінуламу.

Але самы галоўны аб’ект, да якога прыцягнута ўвага гараджан, гасцей, прэсы і якім мы асабліва ганарымся, канешне ж, палац Друцкіх-Любецкіх. Нарэшце, пастаўлена кропка ў яго доўгатэрміновай рэстаўрацыі. Дзякуючы майстэрству будаўнікоў і рэстаўратараў жамчужына Шчучына заззяла ва ўсёй прыгажосці! У адноўлены палац пераязджае раённы Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, тут будуць таксама музей і канферэнц-зала для ўрачыстых прыёмаў. “Маленькі Версаль”, як некалі, напоўніцца творчасцю і прыгажосцю.

Пасля капітальнага рамонту адчыняе свае дзверы і цэнтральная раённая бібліятэка імя Цёткі. Наогул, імя нашай славутай зямлячкі – паэткі са Старога Двара – гэтымі днямі вітае над Шчучыншчынай, а яе радкі напаўняюць сэрцы любоўю і гонарам за нашу родную старонку.

– Што падалося самым складаным?

– Аб’ёмы работ былі вялізныя, часу бракавала, але мы справіліся. Людзі працавалі самааддана. Таму я шчыра ўдзячны ўсім, хто зрабіў важкі ўклад у падрыхтоўку райцэнтра да Дня беларускага пісьменства, асабліва будаўнікам і рэстаўратарам. Усяго на падрыхтоўку горада да свята затрачана каля 80 мільярдаў рублёў з розных крыніц фінансавання. Сродкі не распыляліся, а былі накіраваны на запланаваныя аб’екты. Неацэнна работа Нацыянальнага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні XXII Дня беларускага пісьменства, падтрымка Гродзенскага аблвыканкама, шэрага міністэрстваў і ведамстваў.

– Зробленае застанецца гараджанам на доўгія гады…

– Безумоўна. Свята адшуміць, а адноўлены горад будзе радаваць нас. Жыць і працаваць у камфортных умовах удвая прыемней! Культурныя і сацыяльныя аб’екты будуць служыць людзям, садзейнічаць духоўнаму развіццю дзяцей і моладзі. Спадзяюся, што шчучынская зямля народзіць яшчэ шмат талентаў, а свята беларускага пісьменства дасць штуршок для ўсіх творчых асобаў.

– Шчучын падчас свята наведае шмат гасцей?

– За два дні свята ў нас пабываюць каля дзесяці тысяч гасцей. Будуць удзельнічаць больш за трыста пісьменнікаў і паэтаў з пятнаццаці краін, звыш ста прадстаўнікоў СМІ. Насычаная і разнастайная праграма дасць магчымасць кожнаму далучыцца да высокага, адчуць смак Слова, якое яднае эпохі і людзей. Спадзяёмся, усім будзе ўтульна і хораша ў нашым горадзе з багатай духоўнай спадчынай і шчырымі добразычлівымі жыхарамі.


На Дзень беларускага пісьменства ў Шчучын з’едуцца сотні беларускіх і замежных творцаў – прадстаўнікоў каля дзесяці краін. Пабачыць і задаць пытанні тым, чые кнігі мы купляем ці бяром у бібліятэцы, каго вывучаюць у межах школьнай праграмы нашы дзеці, набыць нешта з навінак і атрымаць аўтограф аўтара, пагадзіцеся, такі шанц выпадае не так часта. Пра свята, яго галоўных герояў – кнігі і творцаў – мы пагутарылі са старшынёй Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалаем Чаргінцом.
– Мікалай Іванавіч, Дзень пісьменства праводзіцца ў краіне больш як дваццаць гадоў. Якое месца гэта свята сёння займае ў шэрагу іншых?

– Свята насамрэч вялікае. Гэта свята кнігі, ведаў, культуры, інфармацыі. І важна падкрэсліць: дзяржава надае вялікую ўвагу Дню пісьменства, праяўляе клопат аб тых гарадах, дзе ён праводзіцца. Аказваецца матэрыяльная падтрымка, каб у населеных пунктах змаглі нешта абнавіць, адрамантаваць і каб у горада быў сапраўды святочны настрой.
– Свята з багатай гісторыяй, і шмат хто бываў на ім неаднойчы. Таму, пэўна, кожны год варта дадаваць нешта новае.

– Сёлета ёсць, я бы сказаў, сур’ёзныя дапаўненні, калі параўноўваць з мінулымі святамі. Раней мы падводзілі вынікі літаратурнага конкурсу “Залаты купідон”. У гэтым годзе ўпершыню будуць падведзены вынікі конкурсу Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Гэта высокі ўзровень. У пісьменніцкім асяродку гэта навіна ўспрынята вельмі прыязна, з вялікай удзячнасцю Прэзідэнту і краіне ўвогуле за клопат аб аўтарах і іх творах.

У параўнанні з “Залатым купідонам” зменшана колькасць намінацый. Калі раней было 10 – 11, то сёлета – 6 – 7. Гэта было зроблена ў тым ліку і каб падняць узровень значнасці прэміі. Там павінны быць імёны насамрэч вартыя. Мяркую, у наступным годзе пашырым колькасць намінацый. Да прыкладу, мы заўважылі, што нашаму грамадству не хапае сучасных песень, душэўных, патрыятычных. Яны ёсць, але ў асноўным былі напісаны дастаткова даўно. І хаця тыя песні яшчэ доўга будуць гучаць, трэба даць грамадству нешта новае. Летась мы праводзілі ў межах “Залатога купідона” конкурс, які я ўмоўна называю “тройка”. Ён павінен быў прыцягнуць увагу кампазітараў, выканаўцаў і паэтаў, каб яны аб’ядналі свае намаганні. У мінулым годзе перамаглі паэт Іван Юркін, кампазітар Алег Елісеенкаў і выканаўца Анатоль Ярмоленка. Пацвярджэннем высокага ўзроўню іх твора можна назваць тое, што ў гэтым годзе яны сталі намінантамі прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва.
– Якое сёння, на ваш погляд, стаўленне беларусаў да друкаванага слова?

– Быў час, асабліва пасля распаду Савецкага Саюза, інтарэс да кнігі знізіўся. Бадай, гэта можна патлумачыць тым, што палітычныя ўзрушэнні, эканамічныя цяжкасці паўплывалі на кніжныя паліцы. Людзі думалі аб іншым, а кнігі адышлі на другі план. Але калі пачалося паляпшэнне дабрабыту, сацыяльныя пытанні сталі вырашацца эфектыўна, настаў час духоўнасці. І гэта вельмі неабходна, каб паляпшэнне якасці жыцця ішло поруч з духоўнасцю, увагай да кнігі, культуры, мастацтва. Кніга сёння прадстаўляе вялікую значнасць і каштоўнасць для беларусаў. Вось адзін прыклад. Амаль два гады назад мы правялі апытанне ва ўсіх бібліятэках краіны. Склалі спіс амаль з 50 найбольш вядомых беларускіх аўтараў і запыталі ў кніжніцах, чые кнігі ў іх ёсць і колькі разоў кнігу выдавалі. Аказалася, што за два гады кнігі нашых аўтараў запрошваліся амаль 2,5 мільёна разоў. Вось і адказ на тое, ці чытаюць беларускіх творцаў.
– Неяк у бібліятэцы мне трапіла ў рукі ваша кніга. Заўважыла, што фармуляр быў амаль увесь запоўнены. Кнігі беларускай аўтаркі Алены Брава ўзяць так і не атрымалася: на руках. На некаторых аўтараў, ведаю, нават чарга ёсць. А, на вашу думку, хто яшчэ сёння найбольш запатрабаваны?

– Вялікай цікавасцю карыстаюцца кнігі Георгія Марчука, Сяргея Трахіменка, Віктара Праўдзіна. Вячаслаў Бандарэнка напісаў два выдатныя раманы пра Першую сусветную вайну. Гістарычны раман “Шапка манамаха” стварыў Мікалай Ільінскі. Уладзімір Гніламёдаў – аўтар рамана “Расія”, які прыцягнуў увагу чытачоў у Беларусі і за яе межамі. З’явіліся ў нас і новыя імёны. За паўтара года мы прынялі ў Саюз пісьменнікаў Беларусі 23 маладых і таленавітых юнакоў і дзяўчат. У будучым, упэўнены, гэта цікавыя пісьменнікі. Як бачна, у нас сёння ёсць імёны, якія гучаць. І кнігі, якія варта пачытаць. Фота Алы БібікавайАла БІБІКАВА і Таццяна КУЗНЯЧЭНКАВА
http://grodnonews.by/ru/3/0/nodes?search=Автор:

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Гродно

Кому из бюджетников поднимут зарплаты с 1 декабря, рассказала министр труда и социальной защиты

Хотите узнать больше? Министр труда и социальной защиты Беларуси Ирина Костевич сегодня в парламенте рассказала, кому из работников бюджетных организаций с 1 декабря 2 414

Александр Лукашенко ждет более эффективной работы по оздоровлению сельхозорганизаций (+Видео)

Хотите узнать больше? Результатом работы по оздоровлению отстающих сельскохозяйственных организаций должен стать их выход на рентабельное производство. Этого Президент 175

Стена Коложи будет цвета Umbrа. "ГП" продолжает освещать ход ремонтных работ (+Видео)

Хотите узнать больше? В Гродно продолжается ремонт деревянной стены Коложкой церкви. На прошлой неделе здесь завершился один из самых сложных этапов нынешнего ремонта – 124

Александр Лукашенко поддержал назначение выборов в местные Советы депутатов на 18 февраля 2018 года

Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко сегодня во время рабочей встречи с председателем Центризбиркома Лидией Ермошиной поддержал предложение 129

Выдвижение кандидатов в депутаты местных Советов начнется 10 декабря

Хотите узнать больше? Заявила сегодня председатель ЦИК Беларуси Лидия Ермошина на заседании Центризбиркома по подготовке к местным выборам. "Выдвижение кандидатов в 107

В Свислочи гостей «Дажынак» познакомили с лучшими достижениями аграриев всех районов области (+Видео)

Хотите узнать больше? Почетные гости праздника председатель облисполкома Владимир Кравцов, помощник Президента – инспектор по Гродненской области Сергей Ровнейко, 154

Проект «ГП» «Над Неманом»: путешествие по руслу времени и судеб

Хотите узнать больше? Более тридцати пяти километров водной глади Немана – ровной, как струна, петляющей, бурлящей, тихой – проходит по территории Щучинского района. Вдоль 79