Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

135 год з дня нараджэння беларускай паэткі Алаізы Пашкевіч (Цёткі)

135 год з дня нараджэння беларускай паэткі Алаізы Пашкевіч (Цёткі)

Хто на Беларусі не ведае светлае імя Цёткі?! Гэта ж трэба было выбраць такі псеўданім – поўны цеплыні, пяшчоты, блізкага сваяцтва з кожным… Яна, вялікая дачка беларускага народа, і была такой па жыцці – простай, зычлівай, вельмі сваёй. Пра тое вам і сёння ахвотна раскажуць на яе малой радзіме – у вёсцы Стары Двор, дзе жывуць людзі, якія аберагаюць магілу Алаізы Пашкевіч і захоўваюць у сваёй памяці мноства гісторый пра дачку мясцовага працавітага селяніна, моцнага гаспадара Сцяпана Пашкевіча. Тыя згадкі-ўспаміны старэйшага пакалення перадаюцца па ланцужку радавода і даходзяць да дня сённяшняга, расказвае Дзянніца.
135 год з дня нараджэння беларускай паэткі Алаізы Пашкевіч (Цёткі)
 

Цётка – пачынальніца беларускай літаратуры, палымяная рэвалюцыянерка, змагарка за адраджэнне роднага слова – нарадзілася 15 ліпеня (3 ліпеня па новым стылі) 1876 года ў фальварку Пешчына. Напярэдадні слаўнай даты мы пабывалі ў родных мясцінах легендарнай Пашкевічанкі, паспрабавалі за ваколіцай Бакштаў адшукаць прыкметы былой Пешчыны. Дарэмна… Час няўмольны. А вось у Старым Двары, дзе таксама стаяў дыхтоўны дом Пашкевічаў, усклалі на магілу пясняркі букеты палявых кветак, у думках узгадваючы радкі-пасвячэнне:

Без песень тваіх
пабяднела зямліца,
Па Цётцы і зараз сумуе наш край.
Ідзём да магілы тваёй пакланіцца
За лёс, за душу, адляцеўшую ў рай.

135 год з дня нараджэння беларускай паэткі Алаізы Пашкевіч (Цёткі)
 

… Дык як жа ўздымалася на свой паэтычны алімп простая сялянская дзяўчынка Алаіза Пашкевіч? Навучэнка прыватнай вучэльні ў Вільні, вясковая настаўніца, слухачка Вышэйшых агульнаадукацыйных курсаў П.Ф. Лесгафта ў Пецярбургу, фельчарка Нова-Вілейскай псіхіятрычнай лячэбніцы, а падчас імперыялістычнай вайны ў 1915 годзе сястра міласэрнасці ў ваенным шпіталі ў Вільні – усё гэта яна, Алаіза.

А яшчэ… А.С. Пашкевіч удзельнічала ў выданні газеты “Наша доля”, выдавала для дзяцей і моладзі часопіс “Лучынка”, які павінен быў “свяціць братам і сёстрам у вёсцы беларускай”, арганізоўвала тайныя і легальныя беларускія школы ў Вільні і Лідзе. Гэта яна, Цётка, выступала ў друку са сваімі творамі раней за Янку Купалу і Якуба Коласа. І хоць яе літаратурная дзейнасць абмежавана ўсяго пятнаццаццю гадамі, але паэтычная спадчына пясняркі з трох кніг – “Скрыпка беларуская”, “Хрэст на свабоду” і “Вершы” – з’яўляецца сапраўдным духоўным скарбам нашага народа.

“Жыве мая ліра нанова!” – прадбачыла неўміручая аўтарка “Скрыпкі беларускай”. І сапраўды, землякі захоўваюць і множаць памяць пра Алаізу Пашкевіч. На магіле Цёткі 2 ліпеня ўсклалі вянкі, і ўшанавалі светлую памяць паэтэсы, патрыёткі, змагаркі за лепшы лёс свайго народа. Тут, дзякуючы астрынскім энтузіястам з Дома культуры, бібліятэк і цэнтра пазашкольнай работы, адбылася ўрачыстасць – тэатралізацыя па творах Цёткі. І не выпадкова! Сама Алаіза да ўсяго таксама была актрысай, іграла ў тэатральных пастаноўках, удзельнічала ў спектаклях батлейкі, запальвала сэрцы іншых агеньчыкам творчасці.

Дарэчы, цікава прайшлі ў Астрынскай дзіцячай бібліятэцы “Цёткінскія чытанні”, а ў шчучынскіх гарадской і цэнтральнай бібліятэках запланаваны літаратурныя гасцёўні “Яна з намі сёння” і “Жыццё крылатае, як песня”. Дый увогуле ў кожнай з бібліятэк раёна з нагоды 135-годдзя славутай зямлячкі арганізаваны літаратурныя святы, выставы або кніжныя паліцы.

– Па добрай традыцыі мы напярэдадні юбілею Алаізы Пашкевіч аб’яўляем творчы конкурс, – гаворыць загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу цэнтральнай бібліятэкі імя Цёткі Галіна Станіславаўна Мацюк. – Прыхільнікі творчасці нашай зямлячкі і на гэты раз даслалі на суд журы багата вершаў, нарысаў, аповедаў, сцэнарыяў. Пераможцы будуць вызначаны ўжо ў ліпені.
Памяць пра Цётку жыве ў сэрцах землякоў.

// tut.by
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Гродно

Кому из бюджетников поднимут зарплаты с 1 декабря, рассказала министр труда и социальной защиты

Хотите узнать больше? Министр труда и социальной защиты Беларуси Ирина Костевич сегодня в парламенте рассказала, кому из работников бюджетных организаций с 1 декабря 2 606

Александр Лукашенко ждет более эффективной работы по оздоровлению сельхозорганизаций (+Видео)

Хотите узнать больше? Результатом работы по оздоровлению отстающих сельскохозяйственных организаций должен стать их выход на рентабельное производство. Этого Президент 180

Стена Коложи будет цвета Umbrа. "ГП" продолжает освещать ход ремонтных работ (+Видео)

Хотите узнать больше? В Гродно продолжается ремонт деревянной стены Коложкой церкви. На прошлой неделе здесь завершился один из самых сложных этапов нынешнего ремонта – 126

Александр Лукашенко поддержал назначение выборов в местные Советы депутатов на 18 февраля 2018 года

Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко сегодня во время рабочей встречи с председателем Центризбиркома Лидией Ермошиной поддержал предложение 132

Выдвижение кандидатов в депутаты местных Советов начнется 10 декабря

Хотите узнать больше? Заявила сегодня председатель ЦИК Беларуси Лидия Ермошина на заседании Центризбиркома по подготовке к местным выборам. "Выдвижение кандидатов в 108

В Свислочи гостей «Дажынак» познакомили с лучшими достижениями аграриев всех районов области (+Видео)

Хотите узнать больше? Почетные гости праздника председатель облисполкома Владимир Кравцов, помощник Президента – инспектор по Гродненской области Сергей Ровнейко, 156

Проект «ГП» «Над Неманом»: путешествие по руслу времени и судеб

Хотите узнать больше? Более тридцати пяти километров водной глади Немана – ровной, как струна, петляющей, бурлящей, тихой – проходит по территории Щучинского района. Вдоль 79