Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

9 дзён, як няма з намі таленавітага паэта, выбітнага навукоўца, шчырага сябра, Эдуарда Мазько

21 чэрвеня Наднёманскі край, а зрэшты і ўся Беларусь страцілі аднаго з найлепшых гарадзенцаў – нечакана, на 41 годзе жыцця памёр Эдзік Мазько. Пасляслоўе замест прадмовы… Ніхто не будзе спрачацца, што Гарадзеншчына падаравала свету шмат знакамітасцей. Вядомыя паэты, мастакі, вучоныя першыя свае крокі зрабілі менавіта тут. Большасць з іх да канца аддана служылі сваёй «малой» айчыне, праслаўляючы яе творчасцю і працай.
Побач з намі заўсёды жывуць людзі, якімі можна ганарыцца. На жаль, не заўсёды мы маем магчымасць своечасова звярнуць на іх увагу. Вельмі часта мы толькі тады заўважаем чалавека, калі яго няма ўжо сярод нас. Такая прыкрасць здарылася і зараз. Каб хоць неяк выправіць сітуацыю, запрашаю Вас, шаноўныя сябры, на віртуальнае спатканне з Эдуардам Мазько – паэтам і гісторыкам, дацэнтам Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. Перад Вамі натура творчая, шматгранная, але сціплая. Родам з Палесся… Нарадзіўся Эдзік Мазько ў 1970 годзе, 29 жніўня ў вёсцы Махро Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Дзяцінства прайшло ў краі маляўнічым і амаль казачным – на Палессі. Палеская ж зямля, як вядома, з’яўляецца месцам судакранання адразу некалькіх культурных традыцый, а такія рэгіёны найбольш багатыя на таленавітых, творчых жыхароў. На культурным памежжы, напрыклад, нарадзіліся Адам Міцкевіч, нобелеўскія лаўрэаты Альбэр Камю і Чэслаў Мілаш. На зямлі гарадзенскай Пасля заканчэння сярэдняй школы Эдзік Мазько едзе паступаць у Гродзенскі універсітэт на гістарычны факультэт. З гэтага часу яго жыццё звязана з самым прыгожым і адным з самых старажытных гарадоў нашай краіны. Тут завязваецца сяброўства з такімі ж апантанымі, як і ён сам, маладымі людзьмі, тут паэт сустракае сваю будучую жонку Галіну. Ды і сам Мазько сапраўдны гарадзенец, калі не па нараджэнню, то па духу. І ён і яго паэзія ўвабралі ў сябе ўсе колеры гістарычнай Гародні, усе мелодыі сучаснага Гродна. Лабірынты начных вулак, анёлы «са шпілю пекнай фары», святло неонавых рэкламаў – усё гэта свет Эдзіка Мазько. Ягоныя вершы поўняцца жыццём, але ў той самы час цень трагічнасці вострым лязом кладзецца на кожны радок, кожны гук. Так пісаў Федэрыка Гарсія Лорка, а з беларусаў – Максім Багдановіч. Дарэчы, Мазько пэўны час быў нават супрацоўнікам музея Багдановіча ў Гродна. Кіравала тады музеем яго стваральніца, паэтка, лаўрэат дзяржаўнай прэміі Данута Бічэль-Загнетава. Яна стала духоўнай маці і Эдзіку і многім іншым маладым літаратарам, якія спрабавалі свае творчыя сілы. Паэзія і гісторыя Калі Максім Багдановіч толькі зрэдку пісаў нерыфмаваныя вершы, то для Эдзіка Мазько верлібр становіцца ўлюбёнай формай. Зрэшты, паэт не цураўся і формаў традыцыйных, рыфмаваных. Але менавіта верлібр найбольш дакладна перадае сутнасць нашага героя: Мазько-паэт не жыве па заранёў падрыхтаваным шаблонам – стыхія жыцця сама падказвала яму шляхі і кірункі, якія ў выніку аказваліся найбольш правільнымі. Магчыма, на творчую манеру Эдзіка паўплывала прафесія гісторыка. Упарадкаваннем хаосу, які дастаецца нам у спадчыну ад мінулых пакаленняў – вось чым займаецца гісторыя. Усім вядома і шматаблічнасць гэтай навукі. Такая рыса прасочваецца і ў паэзіі Мазько. У розныя часы ён нават падпісваў свае творы па-рознаму: Едрусь Мазько, Эдзік Мазько, Эдуард Мазько. Ёсць такая прафесія Што ж да прафесійнай дзейнасці, то Эдзік Мазько і тут праявіў сябе як чалавек творчы: кола яго зацікаўленасці вельмі шырокае – ад тэорыі і гісторыі культуры да сацыялогіі і культурнай антрапалогіі. У 2003 годзе Мазько паспяхова абараняе кандыдацкую дысертацыю. Але яшчэ раней яго, як даследчыка Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, ведалі не толькі ў нашай краіне, але і ў ВНУ Польшчы, Літвы, Расіі і Украіны. Ізноў паэзія… Усё ж такі вернемся да паэзіі, бо ў гэтай іпастасі Эдзік Мазько менш вядомы. Вельмі шкада, што паэт да гэтага часу не выдаў асобнай кнігай свае вершы. Яны раскіданы па калектыўных зборніках, анталогіях, часопісах, але хацелася б убачыць іх пад адной вокладкай. Такая паэзія патрэбная, бо можа прымусіць радавацца і сумаваць, але ніколі не пакідае абыякавым. Анатоль Брусевіч.
ЭДЗІК МАЗЬКО ***
Святы анёл са шпілю пекнай Фары
Штоночы шпацыруе па Гародні.
І я патрапіў на яго сягодня,
Калі вяртаўся да цябе з вакзалу. І скрозь святло неонавых рэкламаў
Мы моўчкі з ім па вуліцах блукалі
І тое, што не страцілі, шукалі
На польскім бруку, у вітрынах крамаў. Ф. Г. Лорцы
А заўтра болей ня будзе
І прыйдуць чужыя людзі.
Голас Ваш знікне ў ночы
Апошняй песняй сірочай. Схаваюцца ў цемры слёзы,
Свет раптам стане парожнім
І Гішпанія – Ваша маці
Будзе сына свайго гукаці. ***
Мы – дзве паловы аднаго
Разрэзанага Боскаю рукою
Яблыка
І нестрывальна так баліць
І замінае жыць
Парэз
І я сваёй напоўненай паловай
Тваю пустую прагну
Палавіну
Ці, можа быць, маёй палове
Парожняй скрозь як гэты свет
Пусты
Тваёй напоўненай паловы
Не стае. РАДЗІМЕ
Ускладаеш на чола маё
Вянкі
З васількоў
З рамонкаў
З невядомых кветаў
Але
Ў люстраным адбітку
Я бачу вянок з шыпшыны
І даўмецца ніяк не магу:
Ці гэта чырвоныя кветы
Рассыпаны шчодрай рукою
На хвалях лістоты?
Ці – кроплі
Крывавай расы
Альбо поту
Маё карануюць чало? ФАНТАЗІЯ №2
У валадарстве нематы быць голасам
І безгалоса крычаць на кірмашах,
Смяяцца з гандляроў і рыцараў,
З прыўкрасных дамаў і кухарак
У валадарстве нематы У валадарстве слепаты быць зрокам
І шлях шукаць навобмацак,
І натыкацца на слупы
І безупынна падаць
У валадарстве слепаты У валадарстве глухаты быць слыхам
І разам з тым ня чуць
Маленняў і праклёнаў,
Ліслівасці і пахвалы
У валадарстве глухаты У валадарстве нематы,
І слепаты, і глухаты
Складана быць
Паэтам. *** Мне
быць сабою –
страшная пакута Мне
быць чужым –
прыстойней і лацьвей мой лёс
і жорсткі, і акрутны і лепшы,
чым у тысячы людзей ***
Толіку Брусевічу
Ў шкляных вачох паэта
застыла лета
і дождж таропкі
ў іх паставіў кропкі а белыя завеі
схавалі веі…
ў вачох паэта –
спіць дараванне свету
13.04. 1999 ***
Ня ведаю, дзе пачатак дарогі
і знаць не хачу, дзе яе канец –
у пракуранай бярлозе я чакаю
на візіт ваш, пекная пані Сьмерць
18.01.1999 ***
Сарматыя – краіна мрояў,
Легендаў пекных, сумных быляў
Зняможаны твае ўсе воі
Палі пакрыты чарнабылам
25.19.1998

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Гродно

Высокое качество и сокращение затрат. Александр Лукашенко определил главные задачи развития ЖКХ

Хотите узнать больше? Тарифы на жилищно-коммунальные услуги должны быть подъемными для народа. Об этом заявил Президент Беларуси Александр Лукашенко сегодня на 31

Проект "ГП" "Над Неманом": река набирает мощь

Хотите узнать больше? Новогрудский район, словно гостеприимный хозяин, вслед за Кореличчиной принимает на своей территории воды Немана. Протяженность реки в районе – около 49

Пенсии увеличатся. Трудовые пенсии с 1 ноября вырастут в среднем на 5 процентов

Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко 17 октября подписал указ №377 "О повышении пенсий". Об этом сообщили в пресс-службе белорусского лидера. 378

Деревянную стену Коложской церкви начали ремонтировать

Хотите узнать больше? Построенная более ста лет назад, после того как оползнем разрушило часть храма, cтена неоднократно переделывалась и сейчас требует дополнительного 48

Проект "Наши агрогородки". Гудевичи: свой бренд, традиции и все для жизни

Хотите узнать больше? В 32 километрах от райцентра Мосты на правом берегу речушки Вератейки расположился агрогородок Гудевичи. Словно зеленые ворота обрамляют въезд в него 54

Милее МАМА слова нет на свете. Торжественный прием от имени губернатора ко Дню матери прошел в облисполкоме (+Видео)

Хотите узнать больше? Многодетные матери, родители-воспитатели детских домов семейного типа, приемные родители, женщины, которые с гордостью носят самое близкое и родное 90

Александр Лукашенко: семья и материнство являются приоритетами социальной политики Беларуси

Хотите узнать больше? Об этом говорится в поздравлении Президента Беларуси Александра Лукашенко соотечественницам с Днем матери, сообщили  в пресс-службе белорусского 43

Александр Лукашенко принял участие в заседании Высшего Евразийского экономического совета в Сочи (+Видео)

Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко принимает участие в заседании Высшего Евразийского экономического совета в Сочи. Мероприятию предшествовала 69