Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

На Ваўкавышчыне каля мелавых кар’ераў здымаецца фільм “Рускі” (ФОТА)

На Ваўкавышчыне каля мелавых кар’ераў здымаецца фільм “Рускі” (ФОТА)

На Ваўкавышчыне каля мелавых кар’ераў здымаецца фільм “Рускі”.

Па вузкай, ледзь прыкметнай сцяжынцы, якая ўецца ўверх, абгінаючы ўзгоркі з рэдкім сасоннікам і высокай пажухлай травой, трапляем на здымачную пляцоўку. Сэрца, здаецца, выскачыць з грудзей. Горы, што і казаць…Нездарма здымачная група “Беларусьфільма” выбрала менавіта гэтае месца, падобнае на горныя Карпаты. Чатыры адпрацаваныя мелавыя кар’еры, адхоны якіх яшчэ не зараслі кустоўем і лесам (толькі сям-там узняўся пышны сасоннік), ствараюць ілюзорную горную граду. Прыгажосць невыказная!

Менавіта на гэтым месцы і спыніўся рэжысёр Віктар Аслюк, бо дзейства разгортваецца позняй восенню ў раёне Карпат. Кіналента ствараецца па аповесці класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага “На імперыялістычнай вайне” (Запіскі салдата 2-й батарэі N-скай артылерыйскай брыгады Лявона Задумы).

Аповесць аўтабіяграфічная. Максім Гарэцкі з пачатку Першай сусветнай вайны летам 1914-га пайшоў дабравольцам у армію, удзельнічаў у баях, быў паранены. А “Рускі” – гэта мянушка аднаго з персанажаў твора. На самай справе ён украінец, які на вайне нечакана сустрэўся з аўстрыйскім салдатам. Лёс для абодвух аказаўся трагічным…Гэты эпізод і скарыстаў Віктар Аслюк для свайго фільма.

На Ваўкавышчыне каля мелавых кар’ераў здымаецца фільм “Рускі” (ФОТА)

 

На Ваўкавышчыне каля мелавых кар’ераў здымаецца фільм “Рускі” (ФОТА)


…Аднойчы Рускі зайшоў залішне далёка ў бок аўстрыйскіх пазіцый, за сваю перадавую вартоўню, а калі паплёўся назад з кацялком бульбы у адной руцэ, са стрэльбай у другой, на невялічкім узгорачку спыніўся ашаломлены: перад ім стаяў аўстрыец…Яны спалохаліся адзін аднаго. Калі крыху апомніліся і разгаварыліся, нават выпілі па чарцы аўстрыйскай гарэлкі, заелі падсітным хлебам і закурылі махоркай Рускага. І разышліся. Але раптам Рускаму бліснула ў галаве: “Што ж я за ваяка”. Ён развярнуўся і без дум націснуў пальцам…

– Тах!

– …Наша палата празвала яго Рускім, – піша аўтар, – бо ён, калі яго забірае хвароба, крычыць шмат разоў бесперастанку:

– Я рускі! Я рускі! Рускі, рускі!..

На выгляд гэта ёсць даволі здаровы мужчына. Ён сярэдняга росту, добрага складу, шыракаплечы…

– Я на свае вочы чуў ад Рускага аб тым, як ён забіў беднага аўстрыйца, і спярша таксама не паверыў: ці мала хітрацоў бывае сярод салдат. Аднак я на свае вочы бачыў, як ён горка плакаў і жаліўся, што яму ўсё нешта здаецца…

– Чаму менавіта на гэтым творы спыніўся Віктар Аслюк? – пытаемся ў памочніка рэжысёра і яго жонкі Вольгі Дашук (сам рэжысёр у гэты момант вельмі заняты на здымачнай пляцоўцы, бо тэрмін для здымкаў даволі сціслы). У аповесці шмат філасофскіх разважанняў, дзеянні разгортваюцца павольна, без рэзкіх паваротаў абставін і, здаецца, не вельмі падыходзяць да экранізацыі…

– У літаратуры свае сродкі выказвання, – тлумачыць Вольга Віктараўна, – у кіно трансфармацыя сюжэту іншая. Гэты ж твор – вельмі важная частка нашай гісторыі. Людзі ваююць за чужыя інтарэсы.Так, на вайне страляюць. Але на вайне ідзе вайна і ў характарах людзей. Яна адбываецца ўнутры чалавека, і гэта нават больш важна, чым вайна са стрэламі. Кожны змагаецца за сваё жыццё па-свойму. Так і тут: мірная і ціхая сустрэча двух стомленых ад вайны салдат абярнулася для іх драмай.

Гарэцкага дагэтуль не экранізавалі наогул. Быў час нават, калі яго творчасць лічылася забароненай. У 1929 годзе пісьменнік быў рэпрэсіраваны і пяць гадоў правёў у ссылцы. У 1937 годзе яго зноў арыштавалі і ў лютым 1938-га расстралялі. І хаця праз 20 гадоў пасмяротна рэабілітавалі, творчасць Максіма Гарэцкага не вельмі шырока распаўсюджвалася.
У галоўнай ролі – Рускага – здымаецца Міхаіл Барсковіч.

– Дарэчы, – гаворыць Вольга Дашук, – гэта непрафесійны акцёр. Ён здымаўся ў фільме Бакура Бакурадзе “Охотник” таксама ў галоўнай ролі. Гэты фільм быў вельмі паспяховы, яго паказвалі нават у Канах, і там Міхаіл хадзіў па чырвонай дарожцы як выканаўца галоўнай ролі. Тады ён працаваў егерам і намеснікам дырэктара ў Нацыянальным парку “Браслаўскія азёры”. Потым яшчэ здымаўся, так што вопыт адпаведны мае.

А ў ролі аўстрыйскага салдата выступае акцёр Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага Аляксандр Ждановіч, вядомы як Маляваныч з “Калыханкі”. Ён здымаўся ў серыялах “Жураў-2”, “Каменская” і іншых.

…Віктар Аслюк яшчэ і яшчэ нешта тлумачыць галоўнаму герою фільма, і салдат Першай сусветнай (Рускі) з вінтоўкай на плячы, з кацялком, напоўненым бульбай, павольна ідзе па асеннім полі, зарослым пажухлай дзікай травой. Ідзе насустрач свайму лёсу…

– Дзе, акрамя зоны мелавых кар’ераў, будуць ісці здымкі фільма, – цікавімся ў памочніка рэжысёра.

– Вядома, гэтыя мясціны нас вельмі ўразілі, мы знайшлі тое, што хацелі. Але яшчэ будзе хутар каля Воўпы (таксама Ваўкавыскі раён). Гадоў пяць таму Віктар там быў, хацеў здымаць людзей, якія там жылі. Сёння на хутары нікога ўжо няма, захаваўся каменны склеп, наогул, гэта аўтэнтычнае месца. Там і будзе эпізод – Рускі, стомлены вайной, трапіць на хутар, каб нечым разжыцца…

Дарэчы, у рэжысёра Віктара Аслюка звыш 40 дакументальных фільмаў, якія атрымалі 25 прэстыжных еўрапейскіх кінапрэмій. Найбольш вядомыя фільмы “Мы живем на краю” (прыз “Еўропа-2002” за лепшы не ігравы еўрапейскі фільм года), “Черное и белое” (прыз за лепшы кароткаметражны фільм на Міжнародным фестывалі ў Італіі, 2003 год), “Кола”, які меў калекцыю ўзнагарод, сярод якіх Залаты медаль за лепшы замежны фільм на Белградскім міжнародным кінафестывалі дакументальных і кароткаметражных фільмаў. Дакументальны фільм “Тепло” атрымаў Гран-пры Х Міжнароднага фестывалю ў Партугаліі.

Творчы сямейны тандэм Аслюк-Дашук працуе плённа. У Вольгі – кіназнаўцы, рэжысёра-дакументаліста, выкладчыка – таксама шмат цікавых кінастужак, якія мелі поспех на міжнародных фестывалях.

Што датычыць фільма “Рускі”, то плануецца, што ён пабачыць экран у наступным годзе, бо прымеркаваны да 100-годдзя Першай сусветнай вайны. Яго аўтары мяркуюць прадставіць новую кінастужку на кінафестывалі ў Канах.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Гродно

Торжественное собрание, посвященное 95-летию создания органов белорусской прокуратуры, прошло в Гродно

Хотите узнать больше? – Развитие области, обеспечение безопасности, благополучия наших граждан во многом зависит от того,  как исполняются законы Республики Беларусь. На 0

Агрогородок Обухово: молодой и перспективный

Хотите узнать больше? Проезжая по трассе М6, так и хочется свернуть по указателю «Обухово» в липовую аллею, ведущую к красивым двух- и трехэтажным домикам под красными 74

В Ошмянах прошла VII региональная выставка-ярмарка «Северный вектор Гродненщины»

Хотите узнать больше? В рамках выставки состоялся международный экономический форум «Новые возможности и перспективы сотрудничества». К участникам выставки обратилась 76

Марафон событий, приуроченный ко Дню независимости Беларуси, стартует на Гродненщине 26 июня

Хотите узнать больше? Многие мероприятия пройдут впервые. В ближайший понедельник, 26 июня, в области стартует марафон концертов «Талентаў росып – да Свята краіны», 54

20 июня дан старт работ по реконструкции второго участка автодороги М6

Хотите узнать больше? В торжественной церемонии по поводу начала работ по реконструкции участка международной автомобильной дороги М6 Минск–Гродно – граница Республики 96

В облисполкоме чествовали спортсменов-победителей и призеров первенств мира и Европы

Хотите узнать больше? С начала года только в олимпийских видах этих важнейших состязаниях гродненцы завоевали более 20 медалей. Поздравляли атлетов с победами председатель 64

В Государственный список историко-культурных ценностей Республики Беларусь в 2016 году внесено 35 памятников архитектуры Гродненщины

Хотите узнать больше? Храмы постройки XVIII века – костел Святых Космы и Дамиана в Островце, церковь Святых апостолов Петра и Павла  в деревне Трабы Ивьевского района, 129

В Гродно встретили 20-тысячного безвизового туриста

Хотите узнать больше? Юбилейной гостьей стала Анета-Тереза Соболевская из Варшавы. По Гродненщине вместе с мужем и сыном она путешествует впервые. Компанию во время 64