Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Гродна: Першая краёвая фабрыка ігральных карт

Перад Другой сусветнай вайной у Гродна працавала даволі значная колькасць розных прамысловых прадпрыемстваў, а ў мясцовых вытворцаў можна было купіць амаль усё, што было патрэбна для жыцця. Але прадпрыемстваў, вядомых па-за межамі горада ці міжваеннага Беластоцкага ваяводства было няшмат.

Па ўсёй краіне былі папулярнымі вырабы Гродзенскай тытунёвай фабрыкі і сапраўднай падставай для гонару былі для гродзенцаў матацыклы фабрыкі Старавольскіх. Аднак у Гродна існавала яшчэ адно вядомае на абшарах міжваеннай Польшчы прадпрыемства, прадукцыю якога тады даслоўна “трымаў у руках” амаль кожны жыхар краіны. Гэта была Першая краёвая фабрыка ігральных карт Аляксандра Лапіна ў Гродне, пра якую распавядае harodnia.com.

У сярэдзіне XIX стагоддзя ў Гродне пачалі узнікаць прадпрыемствы з цікавай назвай – тыпалітаграфія. Гэта былі значна ўдасканаленыя друкарні, галоўнай асаблівасцю якіх была магчымасць друкавання літаграфій. Да канца XVIII стагоддзя амаль адзінай тэхнікай друкавання малюнкаў у кнігах была гравюра на медзі. Аднак тэхналогія іх вытворчасці была вельмі дарагой і апрача працы мастака патрабавала яшчэ ўдзелу разьбяра – майстра, які пераносіў малюнак на медную пласціну. І толькі ў канцы XVIII ст. немец Алаізій Зэнэрфельд прыдумаў тэхніку літаграфавання. Гэта тэхніка палягала на тым, што мастак наносіў малюнак нейкім тлустым матэрыялам на спецыяльны камень, а потым апрацоўваў камень слабой кіслатой. Кіслата не растварала тыя часткі каменя, што апрацоўваліся тлушчам і ў выніку атрымліваўся выпуклы малюнак, які патрэбна было толькі памазаць друкарскім чарнілам і… можна было друкаваць.

У 1879 годзе першую ўласную тыпалітаграфію заснавалі прадстаўнікі заможнай мяшчанскай сям’і Лапіных. У 1881 годзе яна функцыянавала ў будынку Лапіных на вуглу сучасных вуліц Савецкай і Дамініканскай. Яе ўладальнікам быў Саламон Лапін, а з пачатку XX стагоддзя справы ў тыпалітаграфіі вяла яго ўдава Сора. У 1914 годзе двое сыноў Саламона Лапіна Аляксандр і Абрам выкупілі для свайго прадпрыемства будынак на вуліцы Аляксандраўскай, 46, які папярэдне належаў мешчаніну Івану Сайко. Гэты будынак захаваўся па адрасе Будзёнага, 56 і менавіта з ім звязаны найлепшыя гады тыпаграфіі Лапіных.

Гродна: Першая краёвая фабрыка ігральных карт

Гродна: Першая краёвая фабрыка ігральных карт

Перад Першай сусветнай вайной тыпаграфія друкавала галоўным чынам этыкеткі для гродзенскіх цыгарэт, каляровыя рэкламныя аб’явы, а з пачаткам вайны выдала нават некалькі цікавых прапагандысцкіх плакатаў, якія прадстаўлялі пераможныя бітвы расійскай арміі з немцамі.

Амаль адразу пасля ўзнікнення Польскай дзяржавы і польска-савецкай вайны браты Аляксандр і Абрам Лапіны рашыліся на пашырэнне сваёй справы ў сферы літаграфічнага выдавецтва і пачалі забіць захады аб атрыманні канцэсіі на друкаванне ігральных карт. Яны атрымалі канцэсію ў пачатку 1922 года, а праз нейкі час, найпазней зімой 1923 года, пачалі вырабляць карты, што дазволіла братам Лапіным перайменаваць сваю літаграфію ў “Першую краёвую фабрыку ігральных карт”.

Фабрыка размясцілася ў згаданым раней будынку на сучаснай вуліцы Будзёнага, 56. Фабрыка займала сем пакояў і шмат памяшканняў, узведзеных вакол будынка. У міжваенныя гады на фабрыцы правала да пяцідзесяці чалавек пад кіраўніцтвам тыпаграфа з Нямеччыны Макса Леапольда Коля.

Фабрыка братоў Лапіных у міжваенны час не была адзіным прадпрыемствам у Польшчы па выпуску ігральных карт. Існавала яшчэ як мінімум тры вялікіх фабрыкі: Акцыянернае таварыства Карпаліт у Львове, Кракаўская фабрыка ігральных карт (існавала да 1926 года) і Сілезская фабрыка ігральных карт Леапольда Новака ў Хожаве. Але і попыт на гэты від тавара ў “шалёным” міжваенным дваццацігоддзі з яго салонамі, казіно і бандыцкімі “піўнушкамі” быў непараўнальна большы за сённяшні. Паколькі ігральныя карты былі хоць і хадавым, але досыць спецыфічным, таварам, звязаным з азартам і часта ашуканствам, дзяржаўныя ўлады пільна кантралявалі іх прадукцыю.

Карты павінны былі быць высокай якасці, аднолькавымі, а кожная калода перад запакоўкай правяралася дзяржаўным чыноўнікам і апячатвалася.

Восенню 1939 года фабрыка братоў Лапіных была нацыяналізавана, а яе гаспадары загінулі ў гродзенскім гета ўжо ў гады нямецкай акупацыі. Пасля 1944 года фабрыку зарыентавалі на выраб прапагандысцкіх матэрыялаў: партрэтаў савецкіх кіраўнікоў і плакатаў, якія праслаўлялі шчаслівае жыццё працоўных ў СССР. І ў гэтым няма нічога дзіўнага, паколькі ажно да пачатку 1950-х гадоў літаграфія ў Гродне была адзіным у Савецкай Беларусі прадпрыемствам каляровага друку. Пра літаграфію і яе рабочых, гродзенцаў, якія ў большасці пасля выехалі ў Польшчу, цікава ўспамінае вядомы беларускі паэт Валянцін Тарас, бацька якога ў 1944–1947 гадах быў дырэктарам фабрыкі.

У будынку на вуліцы Будзёнага фабрыка працавала да 1993 года. Пазней яе месца заняла гродзенская мытня. Цяпер дом стаіць пусты. Мытня плануе яго рэканструкцыю, аднак няма пэўнасці, што будзе захаваны хоць і панішчаны, але вельмі цікавы адзіны ў Гродне комплекс гаспадарчых забудоў даволі значнага прамысловага прадпрыемства міжваенных часоў, якім засталася ў гісторыі Гродна Першая краёвая фабрыка ігральных карт.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Гродно

Высокое качество и сокращение затрат. Александр Лукашенко определил главные задачи развития ЖКХ

Хотите узнать больше? Тарифы на жилищно-коммунальные услуги должны быть подъемными для народа. Об этом заявил Президент Беларуси Александр Лукашенко сегодня на 24

Проект "ГП" "Над Неманом": река набирает мощь

Хотите узнать больше? Новогрудский район, словно гостеприимный хозяин, вслед за Кореличчиной принимает на своей территории воды Немана. Протяженность реки в районе – около 44

Пенсии увеличатся. Трудовые пенсии с 1 ноября вырастут в среднем на 5 процентов

Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко 17 октября подписал указ №377 "О повышении пенсий". Об этом сообщили в пресс-службе белорусского лидера. 323

Деревянную стену Коложской церкви начали ремонтировать

Хотите узнать больше? Построенная более ста лет назад, после того как оползнем разрушило часть храма, cтена неоднократно переделывалась и сейчас требует дополнительного 43

Проект "Наши агрогородки". Гудевичи: свой бренд, традиции и все для жизни

Хотите узнать больше? В 32 километрах от райцентра Мосты на правом берегу речушки Вератейки расположился агрогородок Гудевичи. Словно зеленые ворота обрамляют въезд в него 50

Милее МАМА слова нет на свете. Торжественный прием от имени губернатора ко Дню матери прошел в облисполкоме (+Видео)

Хотите узнать больше? Многодетные матери, родители-воспитатели детских домов семейного типа, приемные родители, женщины, которые с гордостью носят самое близкое и родное 82

Александр Лукашенко: семья и материнство являются приоритетами социальной политики Беларуси

Хотите узнать больше? Об этом говорится в поздравлении Президента Беларуси Александра Лукашенко соотечественницам с Днем матери, сообщили  в пресс-службе белорусского 41

Александр Лукашенко принял участие в заседании Высшего Евразийского экономического совета в Сочи (+Видео)

Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко принимает участие в заседании Высшего Евразийского экономического совета в Сочи. Мероприятию предшествовала 66