Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Рэстаўрацыя найстарэйшага алтара Гродзенскай катэдры завершана

Рэстаўрацыя найстарэйшага алтара Гродзенскай катэдры завершана

Год таму распачалася рэстаўрацыя адного з самых найстарэйшых алтароў у Гродзенскім катэдральным касцёле імя св. Францішка Ксаверыя і ўжо 29 верасня адбудзецца яго ўрачыстае адкрыццё і асвячэнне. Пра тое, як адбывалася аднаўленне і якія планы далейшай рэстаўрацыі чакаюць галоўны каталіцкі храм Гродзеншчыны, grodnensis.by распавёў кс. Ян Кучынскі, пробашч Гродзенскай катэдры.

“Роўна год таму мы распачалі працу па аднаўленню гісторыка-культурнай і рэлігійнай матэрыяльнай каштоўнасці Гродзеншчыны. Першае, што нас вельмі ўразіла, калі толькі мы распачалі рэстаўрацыю, дык гэта тое, што алтар якімсці цудам яшчэ трымаўся”.

Сама рэстаўрацыя, – паводле словаў душпастара, – праходзіла некалькімі этапамі: на першым этапе мы правялі аналіз стану каштоўнасці і план далейшых рэстаўратарскіх прац. Наступны этап патрабаваў прапіткі драўляных элементаў алтара спецыяльнымі, дзеля гэтага прызначанымі рэчывамі, супраць далейшага знішчэння (прафілактыка), а таксама ўзмацнення яго канструкцый. Трэці этап прадугледжваў рэстаўрацыю двух абразоў: Св. Міхала Арханёла і абраз на якім прадстаўлены святыя Клеменс, Францішак і Антоній. Апошнім этапам было фарбаванне і пазалота алтара.

Галоўны катэдральны душпастар таксама успомніў пра цікавую знаходку – тры акруглыя кулі магчыма з часоў вайны 1812 года.

Пасля завяршэння прац, над гэтым важным аб’ектам, працэс аднаўлення ўнутранага ўбранства Гродзенскай катэдры не завяршаецца. Плануецца аднаўленне 8 наступных алтароў, сярод якіх у першую чаргу маецца быць адрэстаўраваны алтар св. Тройцы (працы магчыма распачнуцца ў наступным годзе).

Паводле кс. Яна Кучынскага рэстаўрацыя была праведзеная дзякуючы ахвяраванням вернікаў г. Гродна і працы шасці рэстаўратараў з Мінска, да якіх ён кіруе выразы сваёй ўдзячнасці: “Дзякую ахвярадаўцам і ўсім людзям добрай волі за дапамогу пры аднаўленні самага старога алтара ў нашай святыні і запэўніваем памятаць пра Вас у нашай малітве праз заступніцтва св. Міхала Арханёла. Няхай Бог аддзячыць Вам за Вашыя добрыя і адчыненыя сэрцы!”

Алтар св. Міхаіла Арханёла, які месціцца ў левай наве Фарнага касцёла, з’яўляецца старэйшым нават за сам касцёл. Паводле гістарычных крыніц, алтар датуецца 1664 годам. Ён быў збудаваны ў драўляным касцёле св. Апосталаў Пятра і Паўла, а пазней быў перанесены ў касцёл св. Францішка Ксаверыя (катэдру). Паводле гістарычных даведак, у Фарным касцёле гэты алтар служыў, як алтар Маці Божай Кангрэгацкай. Ёсць звесткі, што служыў і галоўным алтаром. Пасля яго перанеслі ў капліцу св. Міхаіла Арханёла ў левай наве. Алтар цікавы тым, што мае зусім іншы выгляд, чым усе астатнія алтары гэтага храма. Таксама ён цікавы сваёй накладной разьбой, якая больш нідзе не сустракаецца. Напрыклад, на астатніх алтарах катэдры разьба больш-менш падобная. У той час як на гэтым алтары яна інакшая.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Гродно

Кому из бюджетников поднимут зарплаты с 1 декабря, рассказала министр труда и социальной защиты

Хотите узнать больше? Министр труда и социальной защиты Беларуси Ирина Костевич сегодня в парламенте рассказала, кому из работников бюджетных организаций с 1 декабря 2 606

Александр Лукашенко ждет более эффективной работы по оздоровлению сельхозорганизаций (+Видео)

Хотите узнать больше? Результатом работы по оздоровлению отстающих сельскохозяйственных организаций должен стать их выход на рентабельное производство. Этого Президент 180

Стена Коложи будет цвета Umbrа. "ГП" продолжает освещать ход ремонтных работ (+Видео)

Хотите узнать больше? В Гродно продолжается ремонт деревянной стены Коложкой церкви. На прошлой неделе здесь завершился один из самых сложных этапов нынешнего ремонта – 126

Александр Лукашенко поддержал назначение выборов в местные Советы депутатов на 18 февраля 2018 года

Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко сегодня во время рабочей встречи с председателем Центризбиркома Лидией Ермошиной поддержал предложение 132

Выдвижение кандидатов в депутаты местных Советов начнется 10 декабря

Хотите узнать больше? Заявила сегодня председатель ЦИК Беларуси Лидия Ермошина на заседании Центризбиркома по подготовке к местным выборам. "Выдвижение кандидатов в 108

В Свислочи гостей «Дажынак» познакомили с лучшими достижениями аграриев всех районов области (+Видео)

Хотите узнать больше? Почетные гости праздника председатель облисполкома Владимир Кравцов, помощник Президента – инспектор по Гродненской области Сергей Ровнейко, 156

Проект «ГП» «Над Неманом»: путешествие по руслу времени и судеб

Хотите узнать больше? Более тридцати пяти километров водной глади Немана – ровной, как струна, петляющей, бурлящей, тихой – проходит по территории Щучинского района. Вдоль 79