Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ленін - у гонар Леніна? Фота

Ленін - у гонар Леніна? Фота

Калі вам даводзілася ехаць у напрамку сталіцы па аўтадарозе Р23 Мікашэвічы-Салігорск, то, напэўна звярталі ўвагу на ўказальнік на 9-м кіламетры гэтай шашы. Дарожны знак накіроўвае ў вёску Ленін, што месціцца на правым беразе Случы. Зараз гэта Жыткавіцкі раён Гомельскай вобласці.

Паводле падання, паселішча атрымала сваю назву ў гонар Алены, дачкі мясцовага абшарніка, што патанула ў рэчцы. У мясцовых краязнаўцаў існуе цікавая версія паходжання псеўданіма Уладзіміра Ульянава - правадыра сусветнага пралетарыята. Быццам бы ў 1895 годзе Ульянаў спыніўся ў Вільні, дзе знайшоў спонсараў рэвалюцыйнай дзейнасці сярод габрэяў мястэчка Ленін. Ці то назва спадабалася, ці то дапамога была шчодрай, але назва паселішча быццам бы стала псеўданімам Ульянава.

 

Ленін - у гонар Леніна? Фота

 

Яўрэйскія старонкі гісторыі мястэчка // Фота Мікалай Ільючык, «ИП»

Першыя звесткі пра Ленін узгадваюцца ад 1568 года ў прывілеі вялікага князя Жыгімонта Аўгуста князю Юрыю Алелькавічу на заснаванне паселішча. Ягоны бацька, таксама Юры Алелькавіч, князь слуцкі, удзельнік Аршанскай бітвы, быў жанаты на Алене Радзівіл. Магчыма, для яе стары князь зрабіў такі падарунак – сядзібу з імем каханай князёўны Алены.

 

З XVII ст. паселішчам валодалі Радзівілы. У 1778 г. была пабудавана царква Раства Багародзіцы, у ёй захоўвалася Евангелле 1673 года.

 

Ленін - у гонар Леніна? Фота

 

Капліца на праваслаўных могілках // Фота Мікалай Ільючык, «ИП»

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Ленін апынуўся ў складзе Расій-скай імперыі. А згодна з Рыжскай мірнай дамовай (1921) стаў належаць Польшчы. У 1939 г. Ленін увайшоў у склад БССР і атрымаў статус пасёлка гарадскога тыпу і стаў цэнтрам раёна. З 16.08.1941 па 6.07.1944 знаходзіўся пад акупацыяй. У маі 1942 года фашысты стварылі ў мястэчку гета, якое было знішчана 14.07.1942 г. Было расстраляна 1850 чалавек.

 

У 1952 г. статус Леніна быў паніжаны да вёскі.

 

Ленін - у гонар Леніна? Фота

 

Помнікі на габрэйскіх могілках // Фота Мікалай Ільючык, «ИП»

На старых праваслаўных могілках у сасонніку захаваўся выдатны помнік драўлянага дойлідства - капліца ў гонар скасавання прыгону ў 1861 годзе. Будыніна амаль спарахнела, але яшчэ стаіць. На гэтых жа могілках пахаваны 1200 жыхароў, што загінулі 16.02.1943 г. у час карнай экспедыцыі, аб чым нагадвае помнік.

 

Ленін - у гонар Леніна? Фота

 

Нямыя сведкі мінуўшчыны // Фота Мікалай Ільючык, «ИП»

Побач яшчэ адны могілкі - яўрэйскія. На ўваходзе - помнік ахвярам Халакосту. Тут таксама шмат надмагілляў з бетону і дрэва. На драўляных цікавая разьба і яўрэйскія тэксты.

 

На жаль, гістарычная спадчына мястэчка амаль страчана. Няма сінагогі, сядзібы Радзівілаў і царквы Нараджэння Божай Маці…

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Житковичей

Мородунка снова загнездилась на Туровском лугу

Хотите узнать больше? Мородунка снова загнездилась на Туровском лугу, сообщили БелТА в общественной организации «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ). ... 61

В Житковичах за полсуток выпало 80% месячной нормы осадков

Хотите узнать больше? В Житковичах 14 июля за полдня выпало 80% месячной нормы осадков, рассказали в Белгидромете. Вчера было дождливо по всей страны, местам гремели 69

У вёсцы Пагост на Жыткаўшчыне правялі абрад «Юраўскі карагод»

Хотите узнать больше? Калісьці на месцы Беларускага і Украінскага Палесся існавала мора Герадота, аб чым сведчаць старадаўнія карты. Гавораць, што ў гэтых мясцінах дзве з 209

Птицей-символом Житковичского района стал чибис

Хотите узнать больше? Птицей-символом Житковичского района стал чибис, сообщили БелТА в общественной организации «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ). В ... 177

Президент Беларуси Александр Лукашенко находится в рабочей поездке в Гомельскую область. Она началась с жемчужины Полесья — древнего Турова

Хотите узнать больше? Глава государства ознакомился с ходом работ по реконструкции аварийного автомобильного моста через реку Припять в Житковичском районе, передает 214

Сегодня Президент Беларуси Александр Лукашенко находится в рабочей поездке в Гомельскую область. Она началась с жемчужины Полесья — древнего Турова

Хотите узнать больше? Глава государства ознакомился с ходом работ по реконструкции аварийного автомобильного моста через реку Припять в Житковичском районе, передает 212

В Житковичском районе столкнулись две фуры, один из водителей погиб на месте аварии

Хотите узнать больше? Дорожная трагедия произошла 20 апреля примерно 23.40 на автодороге «Гомель — Кобрин».  Оперативную ... 207

Пенсионеры из Житковичей рассказали, как не заскучать после 70-ти

Хотите узнать больше? Не всегда выход на заслуженный отдых радует. Порой у «молодых» пенсионеров обостряются хронические заболевания, другие впадают в депрессию, а третьи 221