Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Глава района поручил коммунальникам возвести во всех микрорайонах города снежные горки

 

Глава района поручил коммунальникам возвести во всех микрорайонах города снежные горки

 

Аператыўную нараду старшыня райвыканкама Іван Піліпец 23 студзеня пачаў  з кадравага знаёмства. Ён прадставіў новага дырэктара КСУП “Беразнянскі”. Віктар Арэшка, які раней працаваў дырэктарам саўгаса “Трамлянскі”, а ў апошні час – намеснікам дырэктара ААТ “Радзіма”, назначаны на пасаду дырэктара КСУП “Беразнянскі” замест Івана Дзя-дзюлі, які выбыў на месца іншай работы.

Надзвычайныя здарэнні. Як паведаміў начальнік РАНС Мікалай Касцяшкін, тыдзень прайшоў без пажараў. Аглядальныя камісіі праверылі 14 жылых дамоў, у якіх выявілі 4 парушэнні супрацьпажарных правіл. Супрацоўнікі Дзяржпажарнагляду выдалі 2 прадпісанні.

На тэрыторыі Нахаўскага сельсавета праверана 15 домаўладанняў, уладальнікі якіх адносяцца да групы рызыкі. У ходзе праверкі выяўлена 17 парушэнняў супрацьпажарнай бяспекі, 7 з якіх – ухілена на месцы. 10 грамадзян прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, 6 – выдадзены прадпісанні.

Мікалай Касцяшкін праінфармаваў, што ўсе арганізацыі працавалі на расчыстцы вуліц ад снегу. Дарожнікі забяспечвалі функцыянаванне транспартных артэрый раёна.

Аўталаўкі і хуткая дапамога працавалі без збояў.

Іван Піліпец адзначыў, што якасць ачысткі вуліц, тратуараў і дваровых тэрыторый у горадзе жадае лепшага. Ён даручыў камунальнікам і адказным за ўборку арганізацыям звярнуць на гэта асаблівую ўвагу.

Правапарадак. Па інфармацыі в. а. начальніка РАУС Аляксандра Сівака, за тыдзень у раёне зарэгістрыравана 7 крымінальных злачынстваў, 4 з якіх раскрыты па гарачых слядах. Раскрыта і яшчэ 2 злачынствы мінулых дзён. Зарэгістравана ў РАУС за тыдзень 225 заяў і паведамленняў, 393 адміністрацыйныя правапарушэнні, з якіх 351 – па лініі ДАІ. Затрымана 5 вадзіцеляў, якія кіравалі транспартнымі сродкамі на падпітку, 52 – за парушэнне хуткаснага рэжыму.

За тыдзень на тэрыторыі раёна адбылося 3 уліковых дарожна-транспартных здарэнні, у якіх паранена 6 чалавек.

Супрацоўнікамі РАУС у ходзе рэйдавых праверак складзена 7 адмі-ністрацыйных пратаколаў на бацькоў, непаўналетнія дзеці якіх знаходзіліся ў грамадскіх месцах у забаронены час, альбо былі нападпітку.

Эканоміка. Як паведаміла начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Святлана Лобан, Калінкавіцкі раён на фоне іншых у вобласці па выніках 2011 года выглядае вельмі прыстойна. Прамысловыя прадпрыемствы раёна і ў студзені 2012 года спраўляюцца з даведзенымі заданнямі.

Гандаль. Аддзел гандлю райвыканкама, як праінфарміравала яго начальнік Вольга Севярын, выдаў ліцэнзіі на ажыццяўленне гандлю ў магазіне, які адкрыла ААТ “Калінкавіцкі мясакамбінат” у Мазыры, і прыватнай фірме на ажыццяўленне дзейнасці ў магазіне “Чырвонае – белае” ў Калінкавічах. Яна ж паведаміла, што АРЗа РУП “Калінкавічыводбуд” падало заяўку ў РУП “Белпошта” на ўзяцце ў яго ў арэнду гандлёвай плошчы па вул. Валгаград-скай для адкрыцця там свайго магазіна, аб чым, дарэчы, вельмі просяць жыхары гэтай і прылягаючых да яе вуліц.

Старшыня райвыканкама зрабіў заўвагу кіраўніцтву райспажыўтаварыства аб тым, што пад’езды да сельскіх крам не ачышчаюцца ад снегу: “На машыне пад’ехаць нельга”. “Гэта ж датычыцца і аўтобусных прыпынкаў на трасах, – дабавіў ён. – Дарогі дарожнікі чысцяць, а на прыпынак чалавек не ўзыйдзе – па пояс снегу”.

Сельская гаспадарка. Як далажыў першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі Міхаіл Яфімовіч, гаспадаркі працягваюць назапашваць мінеральныя тукі, насенне яравых культур, рамантуюць тэхніку, займаюцца вытворчасцю прадукцыі жывёлагадоўлі.

Іван Піліпец заўважыў, што хаця таварнасць малака ў раёне і ўзнялася да 88%, работу ў напрамку яе павелічэння трэба працягваць. Некаторыя гэта ігнарыруюць. Напрыклад, той жа сельгасфіліял малочнага камбіната, дзе таварнасць усяго 84%.

Было ўзнята і пытанне аднолькавай аплаты транспартных паслуг з боку малочнага камбіната і СТАА “Белсыр” індывідуальным прадпрымальнікам, якія займаюцца зборам малака ад насельніцтва.

Іван Піліпец даручыў у тыднёвы тэрмін выпрацаваць у гэтай справе аднолькавы падход.

Будаўніцтва. Як паведаміў Дзмітрый Гайкевіч, дырэктар КУП “УКБ Калінкавіцкага раёна”, будаўнікі працуюць зараз над аб’ектамі, якія будуць уведзены ў дзеянне ў першым квартале бягучага года. Такіх аб’ектаў два. Гэта 24- кватэрны дом па вул. Міра і 80 – кватэрны дом па вул. Дзяржынскага ў Калінкавічах.

 На аператыўцы разгледжан і шэраг іншых пытанняў. У іх ліку выкананне Дэкрэта №18; стан экалогіі ў раёне; тэмпературны рэжым у школьных і дашкольных установах; перанос кіёскаў ля будынка аграбанка, які ўзводзіцца ў цэнтры горада і г. д.

Галава раёна даручыў камунальнікам узвесці ва ўсіх мікрараёнах горада снежныя горкі для дзіцячых забаў, а аддзелу фізкультуры і спорту – забяспечыць работу лядовых пляцовак для катання на каньках.

Дзяніс Варажун.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Калинковичей

В Калинковичах маленькая девочка вышла из квартиры, пока отец занимался домашними делами. Ее нашли инспекторы ГАИ

Хотите узнать больше? 20 марта около 18:00 в Калинковичах инспекторы ГАИ заметили маленькую девочку, которая шла по тротуару вблизи проезжей части без сопровождения

Когда школа – зона конфликта. В Калинковичах достиг кульминации многолетний конфликт между учительницей и ученицей

Хотите узнать больше? Родственники учительницы физики одной из калинковичских школ обратились в редакцию «Гомельскай праўды» за помощью в разрешении сложной ситуации.

Пожары в Калинковичском и Буда-Кошелевском районе унесли жизни двух человек

Хотите узнать больше? 27.03.2020 в 20-29 по телефону "101" поступило сообщение о пожаре деревянного жилого дома в а.г. Горбовичи Калинковичского района по ул. Мира. [b] ...

Более 1,5 т спиртосодержащей жидкости обнаружено в Калинковичском районе

Хотите узнать больше? [b]В Калинковичском районе обнаружено более 1,5 т спиртосодержащей жидкости, сообщает БЕЛТА со ссылкой на Telegram-канал пресс-секретаря МВД Ольги

В Калинковичском районе прошел митинг, посвященный 76-ой годовщине освобождения концлагеря «Озаричи»

Хотите узнать больше? В лагере смерти в годы Великой Отечественной войны погибли около семнадцати тысяч мирных жителей, среди которых были старики, женщины и дети. Те, кто

В Хойникском и Калинковичском районах будут заболачивать нарушенные торфяники

Хотите узнать больше? [b]Проект по заболачиванию нарушенных торфяников запустят в Хойникском и Калинковичском районах, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства природных

Юная калинковичанка завоевала гран-при международного конкурса

Хотите узнать больше? На недавно прошедшем в Чернигове IX Международном фестивале-конкурсе детского и юношеского творчества «Яскрава країна» Кристина Жура покорила жюри

1,3 га лесопосадки — от депутатского корпуса

Хотите узнать больше? Депутаты Калинковичского районного Совета депутатов приняли участие в акциях «Чистый лес» и «Обустроим малую родину»: во главе с председателем

Новости Беларуси