Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

14 января калинковичане отпраздновали День освобождения

 

14 января калинковичане отпраздновали День освобождения

 

Гэтую дату не знайсці ў календары, дзе пазначаны дзяржаўныя, прафесійныя і рэлігійныя святы, значныя даты з гісторыі краіны. Яна адметная ў межах толькі аднаго рэгіёна і асобных населеных пунктаў, у гісторыю якіх упісаная залатымі літарамі. Для калінкавічан такой датай з’яўляецца 14 студзеня – Дзень вызвалення.

У памяць аб радаснай падзеі 1944 года штогод праводзяцца ўрачыстыя мерапрыемствы. Сёлета яны прайшлі ў 68 раз.

Па добрай традыцыі перад афіцыйнымі ўрачыстасцямі старшыня райвыканкама Іван Піліпец наведаў ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання людзей сталага ўзросту і ЦРБ. Кіраўнік раёна павіншаваў ветэранаў вайны і працы, работнікаў аддзялення і раённай бальніцы з Днём вызвалення, персанальна – удзельнікаў вайны Аркадзя Сідаравіча Отчыка, Леаніда Мікалаевіча Целеша і Івана Андрэевіча Горвата, а ў раённай бальніцы – Барыса Рыгоравіча Сямёнава і Валянціну Карнееўну Корбаль. Ад імя кіраўніка раёна ў той жа дзень віншаванні атрымала Вера Спірыдонаўна Цыганенка, якая пражывае ў Бабровічах, у аддзяленні для ветэранаў і інвалідаў “Забота”.

Пазней адбыўся мітынг з удзелам кіраўніцтва раёна, ветэранаў вайны і працы, работнікаў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў горада, грамадскасці. Пад гімн Калінкавіч ветэран вайны Цімафей Мінавіч Манько і сакратар пярвічнай арганізацыі БРСМ лакаматыўнага дэпо Наталля Літошык узнялі сцяг горада.

Выступаючы на мітынгу, кіраўнік раёна Іван Піліпец адзначыў, што ваеннае ліхалецце стала для жыхароў раёна сапраўдным выпрабаваннем на сілу волі і духа, стойкасць і мужнасць. Гістарычная дата для нас – нагода ўспомніць аб тым, што нясе з сабой акупацыя. І мы ніколі не павінны забываць, чаго каштавала вызваленне. Як нашы бацькі і дзяды, так і мы, і нашы нашчадкі павінны быць удзячны воінам арміі, партызанам і падпольшчыкам – усім, хто прычыніўся да барацьбы з ворагам. Асаблівая ўдзячнасць нашчадкаў тым, хто цаной уласнага жыцця здабыў перамогу. Гэта звыш 13 тысяч чалавек, з іх 15 Герояў Савецкага Саюза. У памяць аб іх была аб’яўлена мінута маўчання.

Для гісторыі 68 гадоў – імгненне, а ў чалавечым жыцці – значны тэрмін. Даўно зніклі з твару зямлі акопы і варонкі ад снарадаў, адрадзіўся горад і вёскі раёна. Два пакаленні людзей паспелі змяніцца. Але не павінны змяніцца нашы адносіны да гераічнага подзвігу, які застаецца вялікай навукай шчырага патрыятызму, адданасці сваёй Радзіме, той зямлі, на якой давялося нарадзіцца і вырасці.

Як падкрэсліў у сваім выступленні Іван Піліпец, самым вартым помнікам свяшчэннаму подзвігу змагароў за Айчыну з’яўляецца квітнеючы край. І кожны з нас павінен прыкладаць усе намаганні на тое, каб прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы былі эканамічна магутнымі і прыбытковымі. На іх росквіце грунтуецца дабрабыт раёна і кожнага яго жыхара.

Ад імя ветэранаў вайны на мітынгу выступіў Іван Мітрафанавіч Фядосенка. Прагучаў наказ берагчы мірнае неба, займацца стваральнай працай, каб перадаць нашчадкам багатую спадчыну.

Са словамі ўдзячнасці ветэранам ад імя моладзі выступіла в.а. першага сакратара РА БРСМ Таццяна Аргунова.

Па традыцыі да вечнага агню каля Мемарыяла герояў былі ўскладзены вянкі і кветкі ад кіраўніцтва раёна, ветэранаў, працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, моладзі.

Мітынгі прайшлі таксама каля брацкіх пахаванняў. На месцы воінскага пахавання па вуліцы Куйбышава прайшла заупакойная кароткая ліція (паніхіда), якую з удзелам найпраасвяшчэннага Стэфана, епіскапа Тураўскага і Мазырскага, правёў благачынны Калінкавіцкай акругі айцец Георгій.

У той жа дзень у Калінкавіцкім Цэнтры вольнага часу адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны ўрачыстай даце.

Мітынгі ўшанавання памяці аб вызваліцелях прайшлі таксама ва ўсіх населеных пунктах раёна, акрамя Азарыч.

Аляксандр Века.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Калинковичей

В Калинковичах маленькая девочка вышла из квартиры, пока отец занимался домашними делами. Ее нашли инспекторы ГАИ

Хотите узнать больше? 20 марта около 18:00 в Калинковичах инспекторы ГАИ заметили маленькую девочку, которая шла по тротуару вблизи проезжей части без сопровождения

Когда школа – зона конфликта. В Калинковичах достиг кульминации многолетний конфликт между учительницей и ученицей

Хотите узнать больше? Родственники учительницы физики одной из калинковичских школ обратились в редакцию «Гомельскай праўды» за помощью в разрешении сложной ситуации.

Пожары в Калинковичском и Буда-Кошелевском районе унесли жизни двух человек

Хотите узнать больше? 27.03.2020 в 20-29 по телефону "101" поступило сообщение о пожаре деревянного жилого дома в а.г. Горбовичи Калинковичского района по ул. Мира. [b] ...

Более 1,5 т спиртосодержащей жидкости обнаружено в Калинковичском районе

Хотите узнать больше? [b]В Калинковичском районе обнаружено более 1,5 т спиртосодержащей жидкости, сообщает БЕЛТА со ссылкой на Telegram-канал пресс-секретаря МВД Ольги

В Калинковичском районе прошел митинг, посвященный 76-ой годовщине освобождения концлагеря «Озаричи»

Хотите узнать больше? В лагере смерти в годы Великой Отечественной войны погибли около семнадцати тысяч мирных жителей, среди которых были старики, женщины и дети. Те, кто

В Хойникском и Калинковичском районах будут заболачивать нарушенные торфяники

Хотите узнать больше? [b]Проект по заболачиванию нарушенных торфяников запустят в Хойникском и Калинковичском районах, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства природных

Юная калинковичанка завоевала гран-при международного конкурса

Хотите узнать больше? На недавно прошедшем в Чернигове IX Международном фестивале-конкурсе детского и юношеского творчества «Яскрава країна» Кристина Жура покорила жюри

1,3 га лесопосадки — от депутатского корпуса

Хотите узнать больше? Депутаты Калинковичского районного Совета депутатов приняли участие в акциях «Чистый лес» и «Обустроим малую родину»: во главе с председателем