Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Фотавыстава нямецкага фатографа ў Гомелі

У гомельскім Палацы Румянцавых і Паскевічаў з 30 сакавіка па 15 красавіка адбудзецца выстава нямецкага фатографа Герыта Энгеля “Берлін. Фотаздымкі”, якая ладзіцца пры падтрымцы Інстытута імя Гётэ ў Мінску.

Фотавыстава нямецкага фатографа ў Гомелі

Герыт Энгель “Берлін. Фотаздымкі”

З мастацкімі работамі фатографа беларусы будуць знаёміцца ўпершыню. Герыт Энгель прывёз 42 фотаздымкі, зробленыя ім падчас працы над аднайменным альбомам, які быў выдадзены ў Германіі ў 2006 годзе. Але вядомасць фатографа пачалася раней, з фотапраекта “Manhattan. New York”.

Гэрыт Энгель нарадзіўся ў 1965 годзе ў нямецкім горадзе Эсэне. Навучаўся па спецыяльнасцях архітэктура і фатаграфія. Жыве і працуе ў Берліне. Фатограф здымае фасады цэркваў і палацаў, музеяў і тэатраў, вілаў і заможных дамоў, школ, магазінаў і амбасадаў. Глядзіш на фота і ўзнікае ўражанне, быццам бы Герыт Энгель стварае строга храналагічны даведнік па гісторыі архітэктуры, у якім няма месца суб’ектыўным ацэнкам і забабонам. Фатограф нібыта пазбягае недакладнасці і адначасова захоўвае дыстанцыю. Умела перадае дух часу, якім жывуць архітэктурныя збудаванні, некаторыя з якіх ужо паспелі стаць помнікі адпаведнай культуры. Так, храналагічны парадак дазваляе прасачыць архітэктурную гісторыю Берліна ад пачатку трынаццатага стагоддзя (царква святога Мікалая, 1230 год) да дваццаць першага стагоддзя (галерыя Хінтэрдэм Гісхаўс, 2008 год, праект Дэвіда Чыперфільда). Архітэктурныя будынкі, сфатаграфаваныя Герытам Энгелем, падаюцца сумнымі. Гарадскія збудаванні нагадваюць партрэты, у якіх можна ўгледзець настрой не толькі асобнага месца, паказанага на фотаздымку, але і ўсяго горада. З такой любоўю можна фатаграфаваць хіба толькі людзей. Берлін, як і кожная сталіца, мае дынамічнасць гарадскога жыцця. Кадры, якія робіць фатограф, вырываюцца з гэтага пастаяннага руху, Герыт Энгель акцэнтуе сваю ўвагу на цэгле і шкле, бетоне і метале; мастак паказвае нязменнае: трываласць і стойкасць архітэктуры. Яна – від мастацтва, таму жыве па сваіх уласных законах існавання. Неба над Берлінам. Здаецца, яно не змянілася з часоў вялікага рэжысёра ўсіх часоў і народаў Віма Вендэрса, які зняў фільм пра анёлаў, якія лунаюць над Берлінам. Свае бачанне горада паказаў нам і Герыт Энгель. Але неба. Яно такім і засталося: светла-шэрага колеру, разбаўленае някідкімі хмарамі. Неба над Берлінам здаецца матавай грунтоўкай на палатне карціны, але мастак дадаў яму колеру, асвяціўшы стужку. Герыт – мастак-партрэціст. Толькі ён здымае не людскія твары – архітэктурныя пабудовы. Калі чалавек разглядаецца ў кантэксце прасторы, то будынкі на фотаздымках існуюць ізалявана, як самастойныя помнікі. Напэўна, праз такі прыём мастак паказвае нам існасць, якая раскрываецца перад гледачом, паказваючы асобных людзей і грамадства цалкам. Герыта Энгеля можна лічыць выбітным мастаком толькі за тое, што праз фотамастацтва ён дакументуе ўласнае бачанне месцаў, непадкупна навуковае бачанне.

Урачыстае адкрыццё выставы адбудзецца 29 сакавіка ў 16.00

Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Нужно ли городу новое колесо обозрения в парке?

Новости Гомеля

Гомельчане пожертвовали средства одиноким старикам

Хотите узнать больше? Советская районная организация Белорусского Красного Креста провела акцию в пользу пожилых людей и инвалидов Советская районная организация 110

Фотофакт. В Гомеле прошел областной конкурс "Студент года"

Хотите узнать больше? Победителем конкурса стал студент филологического факультета МГПУ имени И.П. Шамякина Ян Ковалёв, 2 место завоевал студент факультета физической 99

В Гомеле прошло торжественное собрание к 100-летию городского Совета депутатов

Хотите узнать больше?   В центральной городской библиотеке имени А. С. Герцена прошло торжественное собрание, посвящённое 100-летию Гомельского городского Совета 99

Сотрудник Гомельского химзавода погиб, упав с кровли коровника

Хотите узнать больше? Предварительно 33-летний работник заводского газоспасательного отряда Кирилл Романов упал с высоты семи метров. Происшествие будет оформлено как 125

Фотофакт. Праздничный концерт и обновлённая Доска почёта на «Милкавите»

Хотите узнать больше? Гомельский производитель молочной продукции «Милкавита» отметил профессиональный праздник открытием обновлённой Доски почёта предприятия и 65

Александр Лукашенко поддержал предложение назначить выборы в местные Советы депутатов на 18 февраля

Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко сегодня во время рабочей встречи с председателем Центризбиркома Лидией Ермошиной поддержал предложение 145

Светлогорские педагоги побывали на экскурсии в школах и гимназиях Советского района

Хотите узнать больше? Обменяться опытом с гомельскими коллегами светлогорским педаго­гам предложил мэр горо­да Дмитрий Алейников. До назначения на долж­ность он возглавлял 149

16 НОЯБРЯ - ВСЕМИРНЫЙ ДЕНЬ НЕКУРЕНИЯ

Хотите узнать больше? В рамках проведения в Республике Беларусь с 13 по 17 ноября 2017 года республиканской антитабачной информационно-образовательной акции, приуроченной 128