Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ці праўда тое, што Гомель – самы русіфікаваны беларускі горад?

Ці праўда тое, што Гомель – самы русіфікаваны беларускі горад?

Спрэчнае пытанне ў шэрагу іншых абмяркоўвалі грамадскія актывiсты на ток-шоў, якое правяла кампанія "Будзьма беларусамі!" у Гомелi.

Алена Барэль, ЕўраБеларусь

Як паведаміў Службе інфармацыі "ЕўраБеларусі" каардынатар кампаніі па Гомельскім рэгіёне Яўген Меркіс, узяць удзел ў дыскусіі з грамадскасцю традыцыйна запрасілі мясцовых чыноўнікаў з розных установаў, але ніхто з іх гэтак жа трыдыцыйна не з’явіўся.

Чым тлумачылi русіфікацыю?

Экспертамі і спікерамі ток-шоў на гэты раз сталі навуковы супрацоўнік Веткаўскага музея Андрэй Скідан, член праўлення Беларускага саюзу дызайнераў Юрый Лукомскі і гендырэктар Цэнтра стратэгічнага развіцця "Маркетынгавыя сістэмы" Анатоль Аканцінаў.

- Мы і не спадзяваліся, што на ток-шоў завітае такая колькасць зацікаўленай моладзі, - распавядае Яўген Меркіс. - Напярэдадні ток-шоў мы правялі апытанку ў сеціве, менавіта на гомельскіх сайтах: ці ганарацца гамельчукі сваім горадам, чым ён адметны, чым можна здзівіць замежных турыстаў і гэтак далей.

Па словах Яўгена, большасць рэспандэнтаў ганарыцца Гомелем, але блытаецца ў фармулёўках і не валодае аргументамі.

- Апрача дэфініцыяў "зялёны", "светлы", "чысты" , а таксама парка і палаца людзі нічога не называлі, - кажа Меркіс. - Нейкая станоўчая глеба ёсць, калі людзі ганарацца сваім горадам, але пакуль няма выразнай гарадской ідэнтычнасці.

На жывой дыскусіі вакол пытання русіфікацыі Гомеля меркаванні падзяліліся. Адныя назвалі больш русіфікаваным Магілёў, іншыя шчыра прызналі русіфікацыю Гомеля праз вынішчэнне чыноўнікамі ўсяго беларускага.

- Русіфікацыю тлумачылі, перш за ўсё, геаграфічнай блізкасцю да Расеі і скарачэннем колькасці карэнных гамельчукоў, - гаворыць Яўген. - Падчас XX стагоддзя ў войнах загінула шмат жыхароў Гомеля, і сама культура ў горадзе падчас СССР была ўжо расейскай.

На думку каардынатара "Будзьма беларусамі" па Гомельскім рэгіёне, мэта ток-шоў дасягнута.

- Мы выкрылі слабыя і моцныя бакі гарадской ідэнтычнасці ў Гомелі, убачылі яе стан і перспектывы, падчас гутаркі азначыліся накірункі, вакол якіх трэба будаваць гэтую ідэнтычнасць, пачулі канкрэтныя прапановы, - рэзюмуе Меркіс.

Супраць цэтлікаў

Грамадскі гомельскі актывіст Кастусь Жукоўскі чуў пра спробы навесіць на Гомель прарасейскі цэтлік і цалкам не згодны з гэтым. Ён ўласным прыкладам выкрывае міф пра каштоўнасць для гамельчукоў савецкай спадчыны і рускіх ідалаў.

Нагадаем, што ў лютым 2013 года актывіст звярнуўся з адкрытым лістом да начальніка ўпраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Гомельскага гарвыканкама з мэтай атрымаць дазвол размаляваць "шэры, змрочны, непрыгожа выглядаючы на фоне царквы і парка помнік Леніну" на аднайменнай плошчы. Такая ідэя нарадзілася ў Жукоўскага пасля ўбачаных ім на вуліцах Пралетарскай і Кірава будынкаў - помнікаў гісторыі, якія пры гэтым размаляваныя. Але ўпраўленне архітэктуры і горадабудаўніцтва адмовiла актывiсту. Чыноўнікі напісалi, што рэалізацыя прапановы Кастуся Жукоўскага была б непавагай да аўтара помніка Леніна, і «праяўленнем вар'яцкага і выродлівага густу з боку аўтара вышэйназванай прапановы».

- Па-першае, у нас ёсць Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, - абараняе беларускасць роднага горада актывіст. - У нас жывуць беларускамоўныя людзі, шмат жыхароў у вёсках вакол Гомеля размаўляе па-беларуску. У самім Гомелі пахаваны дзеячы, якія зрабілі каштоўны ўнёсак у гісторыю і культуру ўсёй краіны.

Жукоўскі падкрэслівае, што Гомель абрусеў не больш за Віцебск ці Магілёў і лічыць яго звычайным усходнім горадам.

- Скажу больш: Гомель нават трохі больш беларускі, чымсьці Віцебск, бо тут мае ўплыў Украіна, - упэўнены грамадскі актывіст. - Таму наш горад мае змяшаную культуру.

Адрозненні паміж гарадамі не настолькі вялікія

Каардынатар грамадзянскай ініцыятывы "Гомельскі дэмакратычны форум" Пётр Кузняцоў увогуле лічыць узнятае на ток-шоў пытанне некарэктным.

- Існуюць пэўныя адрозненні паміж гарадамі ўсхода і захада Беларусі, але яны не настолькі вялікія, каб казаць пра ступені русіфікаванасці, - абгрунтовае меркаванне Кузняцоў. - Гэта не такі культурніцкі парыў, як паміж заходнімі і ўсходнімі ўкраінскімі абласцямі.

Пры гэтым адметнай рысай Гомеля ён называе вялікую ролю рускіх у гісторыі развіцця горада.

- Гомель пачаў інтэнсіўна развівацца толькі пасля таго, як Кацярына падаравала яго Мікалаю Румянцаву, - узгадвае гісторыю Кузняцоў. - Замест мястэчка з’явіліся парк з палацам, расквітнеў гандаль, рамёствы і гэтак далей. Але сёння, мяркую, атаясамленне сябе з беларусамі ў гамяльчукоў значна вышэйшая, чымсьці ў жыхароў шматлікіх іншых гарадоў краіны. У Гомелі хапае вуліц з беларускімі назвамі, шмат беларускамоўнай рэкламы, ладзяцца разнастайныя нацыянальныя культурніцкія імпрэзы, дзейнічаюць такія унікальныя моладзевыя арганізацыі як, напрыклад, краязнаўчая "Талака". Апошняя, дарэчы, з’яўляецца найстарэйшай з усіх існуючых грамадскай арганізацыяй Беларусі. Таму цэтлік асаблівай русіфікаванасці, які спрабуюць павесіць на Гомель, гэта міф і стэрэатып. З другога боку, сёння ўсе беларускія гарады моцна русіфікаваныя, але Гомель - не больш за астатнія.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Нужна ли Гомелю велосипедная инфраструктура, как в европейских городах?

Новости Гомеля

Счастье в кубе. В Советском районе мамам троих детей вручили удостоверения многодетной семьи

Хотите узнать больше? В Центре творчества детей и молодёжи Советского района чествовали многодетных мам и женщин, награждённых орденом Матери. Мамы, родившие в этом году 27

«Я у мамы…». История гомельчанки, взявшей на патронатное воспитание парня из детдома

Хотите узнать больше? Активист волонтёрского движе­ния Вероника Рожкова верит, что мысли материальны. Первый раз, увидев в детдоме девятилетнего Ивана, подумала: было бы 569

Теплотрассу в микрорайоне Восточный передадут специализированной организации

Хотите узнать больше? Решение о децентрализации систем отопления в жилых домах микрорайона рассмотрят позднее. Пока же комби­нат «Восток» будет передавать теплотрассы 36

У компьютера и транспортёра. Дети химзаводчанок нарисовали своих мам

Хотите узнать больше? Гомельский химзавод наградил детей работников, нарисовавших своих мам на рабочих местах. Конкурс организовал профсоюзный комитет предприятия и 38

«Чувствуется женская рука». Татьяна Филимончик и ее соратницы изучили условия труда гомельских домостроителей

Хотите узнать больше? Советская районная организация Белорусского союза женщин провела выездную встречу на стройплощадке в микрорайоне №19, а условия труда строителей 42

Получателям пособий по уходу за инвалидом раздвинули возрастные рамки

Хотите узнать больше?   Начальник управле­ния социальной защиты администрации Совет­ского района Гомеля Та­тьяна Сердюкова во вре­мя прямой линии ответи­ла на 1 988

Зацепило. Доброта от ЖКХ, или КВН от коммунальников

Хотите узнать больше? Когда-то давно неведомо кем, но не иначе как остряками срочной службы, была запущена в обиход известная шутка — «кто в армии служил, тот в цирке не 158

Молодёжный хит с патриотическим подтекстом напишут в Беларуси

Хотите узнать больше? Конкурс песни «Беларусь — крынiца натхнення» объявил Бело­русский республиканский союз молодёжи Конкурс песни «Беларусь — крынiца натхнення» объявил 42