Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Смерці насуперак

Смерці насуперак

Згодна паведамлення Саўінфармбюро ад 3 ліпеня 1943 года партызанамі атрада імя Кірава на добрушскім участку чыгункі за адзін тыдзень было пушчана пад адхон тры фашысцкія эшалоны з жывой сілай і тэхнікай, якія ішлі на фронт.

Ваенны камендант Апель і бургамістр Собалеў быццам звар’яцелі. Яны аб’явілі аб выдачы ўзнагароджання – 100 гектараў зямлі і 10 тысяч марак — за галаву камандзіра партызанскага атрада А.Ф.Бурага. У адказ Валянціна Мядзведзева вывесіла насупраць будынка паліцыі лістоўку, у якой было сказана: “Хто выдасць А.Ф.Бурага, атрымае толькі два метры зямлі. Смерць нямецкім акупантам!”

Аднойчы В.Мядзведзева вярталася з дыверсійна-разведвальнага атрада дадому. Яго камандзір капітан М.С.Кавалёў даручыў ёй перадаць вельмі важную запіску кіраўніку добрушскага падполля Н.С.Кулікову. Паблізу ад свайго дома юная сувязная ўбачыла, што лясная варта «Ласінае» акружана нямецкімі салдатамі з аўтаматамі. Гітлераўцы тут жа схапілі Валянціну і кінулі ў кузаў аўтамашыны, дзе знаходзіліся яе бацька і мама. Іх прывезлі ў Добруш, кінулі ў сыры склеп, які быў пад домам паліцыі. Там таксама сядзелі іншыя збітыя арыштаваныя.

У цёмным кутку Валянціна зняла бот і выцягнула з яго запіску М.С.Кавалёва, узяла яе ў рот і пачала разжоўваць. На яе моўчкі глядзеў незнаёмы мужчына, які адразу ж пастукаў у дзверы і папрасіўся ў туалет. Юная сувязная зразумела: то быў не арыштаваны, а здраднік. Але было позна. Праз 10-15 мінут яе выклікалі на допыт...

Фашысцкі следчы гаварыў на рускай мове. Ён абяцаў вызваліць яе з-пад варты і даць вялікую суму грошай, калі яна скажа, што было напісана на знішчанай паперы. Сувязная неаднаразова адказвала: то быў кавалачак сала, яна не была ў партызанскім атрадзе, а таму і не ведае, дзе ён знаходзіцца.

Калі Валянціну вывелі на допыт у трэці раз, яна пачула страшны голас бацькі. Затым убачыла, як фашысты білі яго ў кабінеце ваеннага каменданта. На вачах у бацькі фашысты пачалі біць дачку плёткай і шомпалам, патрабуючы адказу на пытанні: хто расклейваў лістоўкі, хто дастаўляў узрыўчатку партызанам?

Фёдар Харытонавіч спрабаваў абараніць дачку, але гестапавец з размаху ўдарыў яго пісталетам па галаве. Ад нанесенага ўдару той упаў і страціў прытомнасць.

Чатырнаццаць дзён В.Мядзведзеву вадзілі на допыт кожны дзень, збівалі да непрытомнасці, але юная патрыётка маўчала. Тады ёй аб’явілі, што яна будзе расстраляна. Дзяўчыну вывелі ў двор паліцаі, накіравалі на яе аўтаматы і зноў пачалі патрабаваць адказаў. Валянціна маўчала, не выдавала тайны. Тады ў яе бок пачуліся аўтаматныя чэргі. Непрытомная дзяўчына ўпала на зямлю. Яе, паўжывую, кінулі ў брудны паліцэйскі склеп...

Праз некалькі гадзін разам з бацькамі яна апынулася ў Гомельскай турме СД. Тут зноў з яе здзекваліся і дапытвалі. Больш таго, у прысутнасці яе і маці расстралялі бацьку.

Маці не вытрымала гэтага, праз некалькі хвілін на вачах у дачкі памёрла. Цяжкія выпрабаванні не зламалі волю юнай патрыёткі.

У пачатку лістапада 1943 года фашыс-ты пагрузілі дзяўчат у адкрытыя кузавы аўтамашын і павязлі ў заходнім накірунку. Пры выездзе з Гомеля на гэтую калону наляцелі савецкія штурмавікі. Фашысты кінуліся хавацца ў лясных канавах.

Арыштаваныя разбегліся па лесе ў розныя бакі. Так выпадкова і выжыла Валянціна Мядзведзева, затым вярнулася ў партызанскі атрад.

За праяўленую мужнасць у барацьбе з акупантамі Валянціна Мядзведзева ўзнагароджана баявым медалём “За адвагу”, а яе бацька – пасмяротна ордэнам “Айчыннай вайны” першай ступені.

Зараз Валянціна Фёдараўна Мядзведзева (Калугіна) жыве ў Добрушы.

Іван КУРДЭСАЎ,

палкоўнік у адстаўцы, былы разведчык дыверсійна-разведвальнага атрада Бранскага фронту

і партызанскага атрада імя Кірава

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Добруша

Добрушские милиционеры пресекли незаконную перевозку свыше полтонны спиртосодержащей жидкости

Хотите узнать больше? 23 апреля сотрудники взвода ОТРЗ и ОГАИ Добрушского РОВД задержали автомобиль «Тойота Камри». Управлял иномаркой 48-летний мужчина. В ходе осмотра

Как сеют царицу полей в Добрушском районе

Хотите узнать больше? Как и многие хозяйства области, КСУП «Оборона» делает особую ставку на кукурузу. Емкости для семян почти пусты. «Наполним, и снова в путь», – говорит

В Мозырском районе сеют царицу полей

Хотите узнать больше? Сев кукурузы ведется в совхозе-комбинате "Заря" Мозырского района. В хозяйстве этой культурой уже засеяно около 40% отведенных площадей. Зерновой

Сёння 85 гадоў з дня выхаду ў свет першага нумара добрушскай раённай газеты

Хотите узнать больше? Першапачаткова «Сталінец», потым «Ленінскі шлях», «Зара камунізма», «Ленінец» – столькі пераўтва­рэнняў перажыло выданне, пакуль не набыло сучасную

Неосторожное обращение с огнем привело к пожару

Хотите узнать больше? 15.03.2020 в 09-08 поступило сообщение о пожаре сарая в д. Антоновка Добрушского района по ул. Лесной. В результате пожара уничтожены кровля

В Добруше и Лоеве прошла акция «Во славу общей Победы!»

Хотите узнать больше? В двух райцентрах сегодня проходят торжественные мероприятия, посвященные дню города и освобождению населенных пунктов от немецко-фашистских

В Добрушском районе водитель легковушки погиб после столкновения с грузовиком

Хотите узнать больше? ДТП произошло вчера в первой половине дня около деревни Жгуно-Буда. Столкнулись легковушка и грузовик. Погибший в первом автомобиле водитель оказался

В Добрушском районе задержан перевозчик 15 тонн лома черного металла

Хотите узнать больше? Сотрудники взвода по охране территорий радиационного загрязнения Добрушского РОВД совместно с коллегами из ИДН и ОГАИ проводили мероприятия по

Новости Беларуси