Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

За порядком в Добруше следят камеры наблюдения

За порядком в Добруше следят камеры наблюдения

Яшчэ ў 2008 годзе, калі ў Мінску ў час святкавання Дня Незалежнасці краіны спрацавала самаробнае выбухное ўстройства, стала зразумела, што без выкарыстання сучасных электронных сістэм відэаназірання абысціся немагчыма. У тым жа годзе, пры распрацоўцы раённага плана прафілактычных мерапрыемстваў па барацьбе са злачыннасцю, было прадугледжана выдзяленне сродкаў на праектаванне, набыццё і мантаж сістэмы відэаназірання. Неўзабаве на будынках вакол плошчы Леніна з’явіліся першыя электронныя наглядальнікі.– Размова ідзе не аб татальным сачэнні за гараджанамі, а аб іх бяспецы, папярэджанні магчымых і раскрыцці ўжо ўчыненых злачынстваў, – расказаў аб задачах новай сістэмы назірання начальнік штаба РАУС маёр міліцыі С.Г.Гаршуноў. – Менавіта з дапамогай такой сістэмы ў кароткі тэрмін быў аператыўна раскрыты тэракт у Мінскім метро.

Сёння за цэнтральнай плошчай назіраюць тры камеры. Малюнак з іх у рэальным часе перадаецца на маніторы аператыўна-дзяжурнай службы райаддзела ўнутраных спраў. Гэта дазваляе практычна імгненна рэагаваць на любыя здарэнні, асабліва ў час масавых мерапрыемстваў. Да слова, дзякуючы камерам праваахоўнікі неаднойчы папярэджвалі правапарушэнні, у тым ліку і бойкі каля піцейных устаноў, крадзёж дэкаратыўных раслін з клумбаў.

Магчымасці новай сістэмы даволі шырокія. Так, пры жаданні, можна дэталёва разгледзець і зафіксаваць твар любога пешахода на плошчы, нумар аўтамабіля, што і прадэманстраваў карэспандэнтам дзяжурны аператыўна-дзяжурнай службы Віктар Андрыянчыкаў (на здымку). Адметна, што запісы камер назірання могуць быць выкарыстаны ў судзе ў якасці доказу віны.

– Тры камеры для такога горада – вельмі мала, – расказаў С.Г.Гаршуноў. – Іх колькасць патрэбна павялічваць, тым больш, што гэта не нясе вялікіх фінансавых затрат. На першапачатковым этапе было набыта ўсё неабходнае абсталяванне, і сёння яно дазваляе падключыць да пульта дзяжурнага да 32 камер, прычым, усталяваны яны могуць быць не толькі ў райцэнтры, але і ў любым з населеных пунктаў раёна.

На думку начальніка штаба, прадпрыемствы і гандлёвыя арганізацыі маглі б за ўласны кошт устанавіць такія сістэмы ў гандлёвых залах, як гэта зроблена ў магазінах “Падкова-Буд”, “Любава”, “Вербачка”, аўтазапраўцы ці на прахадных прадпрыемстваў. Падключаць іх да пульта дзяжурнага не абавязкова. Дастаткова мець сваё запісваючае ўстройства, каб абараняць маёмасць і падтрымліваць правапарадак.

Некалькі камер паспяхова працуюць і на аўтатарасе Бранск–Кобрын. Фіксуючы аўтамабілі, якія едуць у два бакі, яны дазваляюць дакладна ўстанавіць віноўніка дарожна-транспартнага здарэння нават тады, калі ён спрабуе скрыцца з месца аварыі.

Сяргей ЧАЙДАК

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Какое предприятие города вы считаете наиболее перспективным?

Новости Добруша

Спасатели рассказали подробности трагедии в Добруше, когда погибли школьник и его прабабушка

Хотите узнать больше? Почему произошел пожар, унесший две жизни, и как не допустить повторения подобных случаев, обсудили на совещании в облисполкоме. ... 94

В Добруше бывший десантник с другом раскрушили железобетонный забор поликлиники

Хотите узнать больше? Заявление о повреждении имущества поступило в милицию от главврача Добрушской ЦРБ.  По словам ... 167

Следователи проводят проверку по факту смерти на пожаре жительницы Добруша и ее правнука

Хотите узнать больше? Следователи проводят проверку по факту смерти на пожаре 80-летней жительницы Добруша и ее 8-летнего правнука, сообщила БелТА официальный 153

Занос на зимней трассе: в аварии под Добрушем погиб водитель «Форда»

Хотите узнать больше? О дорожной трагедии, которая случилась ранним утром 4 февраля, сообщили в областной ГАИ. Фото носит иллюстративный характер Авария с участием 698

Мониторинг рейдовой группы техинспекции труда областного объединения профсоюзов

Хотите узнать больше? Рейдовая группа технической инспекции труда областного объединения профсоюзов побывала в Добрушском районе.[/b] В 2016 году здесь был отмечен рост 216

Добрушскому району исполнилось 90 лет

Хотите узнать больше? В пятницу большой зал районного Дворца культуры едва вместил всех желающих посмотреть концерт, приуроченный к 90-летию со дня образования Добрушского 417

Остров сокровищ в Добруше: черви-спагетти, мумии и стрельба из рогаток

Хотите узнать больше? Благотворительная организация «Надежду детям» и представители мотосообщества области подарили детям настоящий праздник. В центре Добруша в зоне 419

Библиотека в стиле барокко продана под жилье

Хотите узнать больше? На аукционных торгах продано здание бывшей библиотеки в деревне Огородня-Гомельская Добрушского района. Монументальное строение в стиле сельского 596