Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Выездные суды стали традиционной практикой на Добрушчине

Гэтыя словы намесніка начальніка аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі Добрушскага РАУС Аляксея Макавея адносіліся да работніка КСУП “Жгунскае”, чыя грамадзянская справа разглядалася ў выязным судзе

Пазбаўлены бацькоўскіх правоў мужчына менш чым за год шэсць разоў быў затрыманы ў стане алкагольнага ап’янення. Ні штрафы, ні адміністрацыйныя арышты на некалькі сутак не падштурхнулі яго на шлях выпраўлення. Нават афіцыйнае папярэджанне засталося для абвінавачваемага пустым гукам.

Між тым, мужчына з’яўляецца абавязанай асобай і павінен вяртаць дзяржаве грошы, затрачаныя на ўтрыманне яго дачкі. Некалькі месяцаў без працы, частыя прагулы на новым рабочым месцы – доўг дасягнуў мільёнаў рублёў.

На першы погляд, сітуацыя тыповая, і выйсце з яе можа быць толькі ў прымусовым лячэнні ў лячэбна-працоўным прафілакторыі. Па словах пракурора раёна Віталія Савенчука, справы з удзелам абавязаных асоб традыцыйна разглядаюцца на выязных судах у вёсках і на прадпрыемствах з удзелам аналагічнага кантынгенту людзей. Такая форма разгляду дае больш значны прафілактычны эфект. У гэты раз пасяджэнне прайшло крыху па іншым плане.

Шчыра кажучы, упершыню прысутнічаў на працэсе, дзе ўсе прысутныя выказваліся ў абарону абвінавачваемага. Падтрымаць свайго калегу прыйшлі работнікі паляводчай брыгады, суседзі, прадстаўнікі адміністрацыі прадпрыемства. З пункту гледжання закона, віна цалкам была даказана, аднак па-чалавечы было шкада працавітага мужчыну, якога суседка ахарактарызавала як “ціхага п’яніцу”.

– Выпівае часта, і гэта адзіная яго праблема, – расказвала жанчына. – У адрозненне ад іншых, сусед ніколі не ўчыняў боек, не лаяўся з суседзямі і знаёмымі, не краў, хутчэй, наадварот – дапамагаў усім адзінокім пажылым на вуліцы.

Добрую характарыстыку падсуднаму дала і брыгадзір паляводчай брыгады. Наяўнасць жа запазычаннасці тлумачыцца проста: заробкі ў гаспадарцы не вельмі высокія. Мужчыне і так застаецца ўсяго 30 працэнтаў зарплаты. Каб неяк пражыць, даводзіцца выконваць розную работу для аднавяскоўцаў. Акрамя таго, у яго захаваліся добрыя адносіны з дачкой, якая рэгулярна наведвае бацьку.

Магчыма так. А сам “ціхі п’яніца” ні слова не сказаў у сваю абарону. Толькі перад вынясеннем рашэння прамовіў: “Заўтра закадзіруюся. Не накіроўвайце ў ЛПП”.

– Па законе абавязаная асоба пасля трох правапарушэнняў можа быць накіравана на прымусовае лячэнне, – пасля пасяджэння патлумачыла прысутным суддзя Марыя Сапронава. – А ў нашым выпадку такіх парушэнняў было цэлых шэсць. Патрэбна памятаць і тое, што за пэўную колькасць прагулаў можна было ўзбуджаць крымінальную справу.

Закон суровы, але ён закон. Так казалі ў старажытнасці, гэтыя словы не страцілі актуальнасці і сёння. Наступныя 12 месяцаў жгунскі палявод правядзе ў спецыялізаванай установе і, магчыма, гэта стане лепшым урокам, чым штрафы і арышты.Сяргей ЧАЙДАК

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Нужен ли в Добруше магазин "Евроопт"?

Новости Добруша

Электробраконьер заплатит 33 тысячи рублей за 20 килограммов рыбы, выловленной в Ипути

Хотите узнать больше? Любителя нелегальной рыбалки, жителя Гомельского района задержали в Добруше, сообщили в областной природоохранной инспекции.  При ... 40

Мобильная группа облисполкома посетила сельхозпредприятия Добрушского района

Хотите узнать больше? Уже на подъезде к ферме ОАО «Жгунское» в деревне Рассвет специалист по охране труда заметил нарушение. На ремонте кровли строители трудились без 47

Нужны ли в деревнях Добрушского района банкоматы?

Хотите узнать больше? Вопрос установки в деревнях района банкоматов нередко поднимается во время встреч информационных групп райисполкома с населением района. Люди 39

«Стой, стрелять будем!». Сторож хозяйства «Завидовское» Добрушского района не испугался вооруженных конокрадов и пустился в погоню

Хотите узнать больше? Подробности задержания сообщили в пресс-службе УВД облисполкома. Подзаработать на продаже казенного добра решили двое россиян — жители приграничного 313

В Добруше чествовали «Человека мирного труда»

Хотите узнать больше? На сцену дворца культуры в этот день вышли те, кто является примером для остальных, отметила председатель райисполкома Ольга Мохорева. Гордость края 401

Спасатели рассказали подробности трагедии в Добруше, когда погибли школьник и его прабабушка

Хотите узнать больше? Почему произошел пожар, унесший две жизни, и как не допустить повторения подобных случаев, обсудили на совещании в облисполкоме. ... 499

В Добруше бывший десантник с другом раскрушили железобетонный забор поликлиники

Хотите узнать больше? Заявление о повреждении имущества поступило в милицию от главврача Добрушской ЦРБ.  По словам ... 581

Следователи проводят проверку по факту смерти на пожаре жительницы Добруша и ее правнука

Хотите узнать больше? Следователи проводят проверку по факту смерти на пожаре 80-летней жительницы Добруша и ее 8-летнего правнука, сообщила БелТА официальный 375