Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Областной семинар по весеннему севу прошел в Добруше

Областной семинар по весеннему севу прошел в Добруше

6 красавіка ў нашым раёне адбыўся абласны семінар-вучоба па тэхналагічных асаблівасцях веснавой сяўбы, доглядзе за пасевамі азімых культур і шматгадовых траў.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел адказныя работнікі аблсельгасхарчу, абласных служб, старшыні райвыканкамаў, начальнікі райсельгасхарчаў, іх намеснікі па раслінаводстве і механізацыі, кіраўнікі, галоўныя аграномы, галоўныя інжынеры сельскагаспадарчых арганізацый Буда-Кашалёўскага, Кармянскага, Рэчыцкага, Рагачоўскага і Чачэрскага раёнаў. Крыху раней такі семінар-вучоба прайшоў у палескіх раёнах Гомельшчыны.

Адкрылі мерапрыемства першы намеснік старшыні аблвыканкама А.В.Баранаў і старшыня Добрушскага райвыканкама В.Ф.Мохарава.

Удзельнікі семінара-вучобы наведалі палеткі КСУП “Жгунскае”. Яны агледзелі набор пасяўной і глебаапрацоўчай тэхнікі, азнаёміліся з рэгуліроўкай агрэгатаў і тэхнічнымі асаблівасцямі сяўбы яравых культур, догляду за пасевамі азімых культур і шматгадовых траў.

Тлумачэнні давалі спецыялісты абласных служб, прадстаўнікі прадпрыемства, дзе была выраблена айчынная тэхніка.

Затым у раённым Доме культуры імя Куйбышава адбылося пленарнае пасяджэнне семінара-вучобы, якое адкрыў старшыня абласнога выканаўчага камітэта У.А.Дворнік.

Кіраўнік вобласці адзначыў, што вынікі работы нашых хлебаробаў і жывёлаводаў у параўнанні з іншымі рэгіёнамі рэспублікі пакуль сціплыя. Сёння ад нас залежыць ураджай, далейшы сабекошт прадукцыі палёў і ферм. Мэта семінара – настроіцца на нармальную тэхналагічную работу, ведаць, як і дзеля чаго працуем.

У нас ёсць гаспадаркі, якія дабіваюцца высокага выхаду кармавых адзінак з гектара, зерня з бала-гектара, падкрэсліваў У.А.Дворнік, з іх і патрэбна браць прыклад, ісці наперад. Нельга мірыцца з тым, калі зараз мы дастаўляем сілас на адлегласць да 200-250 кіламетраў. Летась сельгаспрадпрыемствы Гомельшчыны на вытворчасці ялавічыны атрымалі 200 мільярдаў рублёў страт. А каб яна прыносіла прыбытак, была рэнтабельнай, патрэбна атрымліваць прывагі на адкорме буйной рагатай жывёлы не менш як 800 грамаў у суткі.

У.А.Дворнік пераканаўча даказваў аграномам вобласці неабходнасць павялічваць норму высеву яравых зерневых з такім разлікам, каб на адным квадратным метры было па 500-600 раслін. Выдатны сцебластой – багаты ўраджай!

Нам патрэбна дабіцца таго, падкрэсліў губернатар, каб дасягнуць выпрацоўкі на кожнага работніка не менш як 100 мільёнаў рублёў. Толькі тады мы можам развівацца далей, дастойна жыць.

Вопытам прымянення інтэнсіўных тэхналогій вырошчвання зерневых культур, выкарыстання рэзерваў павышэння прадуктыўнасці і зніжэння затрат у раслінаводстве з прысутнымі падзяліўся дырэктар КСУП “Холмеч” Рэчыцкага раёна В.С.Панчанка.

Летась, напрыклад, тут з кожнага гектара атрымалі па 84 цэнтнеры піваварнага ячменю, назапасілі 35 тысяч тон кукурузнага сіласу.

Нічога звышнатуральнага ў нашай практыцы няма, падкрэсліў кіраўнік гаспадаркі, патрэбна ўмела апрацоўваць глебу, рыхтаваць насенны матэрыял, даглядаць пасевы. У гэтай гаспадарцы стала правілам двойчы дапрацоўваць насенны матэрыял, для сяўбы адбіраць самае буйное насенне. Пратручванне не праводзіцца толькі дзеля пратручвання, абавязкова вытрымліваецца ўстаноўленая норма. Магутнага сцебластою тут дабіваюцца за лік 600 раслін на кожным квадратным метры.

40 год безадвальнай сістэмай апрацоўкі глебы займаецца навуковы кансультант Мінскага аблвыканкама С.А.Пішчык.

Ведаю многіх аграномаў, кіраўнікоў гаспадарак, падкрэсліў навуковец, якія з дапамогай такой сістэмы дасягнулі высокай аддачы зямлі. Гэта адносіцца і да саўгаса-камбіната “Зара” Мазырскага раёна. С.А.Пішчык выказаў цвёрдую ўпэўненасць, што яго сённяшнія апаненты неўзабаве стануць саюзнікамі.

Аб інтэнсіўных тэхналогіях вырошчвання кукурузы на зерне, сілас і зялёны корм, рэзервах павышэння прадуктыўнасці і зніжэння затрат удзельнікам семінара расказаў намеснік дырэктара саўгаса-камбіната “Зара” Мазырскага раёна М.Я.Слінько. “Каралева палёў” у гэтай гаспадарцы вырошчваецца на лёгкіх глебах. У экстрэмальных умовах надвор’я мінулага года тут з кожнага гектара атрымалі па 100 цэнтнераў зерня. На сілас гэтую культуру ўбіраюць толькі ў познія тэрміны, пры пэўнай вільготнасці. Вільготная маса не трапляе ў траншэі.

Кукуруза вырошчваецца на 2300 гектарах, з іх на 1700 – на зерне. Апрацоўка глебы пад яе робіцца бясплужная. Праз 2-3 дні пасля праходу камбайнаў робіцца лушчэнне сцярні. Вясной на палетках закрываецца вільгаць, яны выраўноўваюцца. Пры сяўбе выкарыстоўваюцца як французскія, так і айчынныя сеялкі, якія забяспечваюць дакладны высеў. Норма высеву такая, якая забяспечвае 90-100 тысяч раслін на гектары. Выкарыстоўваюцца гібрыды насення французскай селекцыі. Вырашчаныя ў сонечнай краіне, яны маюць высокую энергію прарастання. Кукурузу на зерне сеюць да 10 мая.

Старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама

В.М. Бабок паведаміў аб задачах хлебаробаў вобласці па забеспячэнні запланаваных на бягучы год аб’ёмаў вытворчасці прадукцыі палёў. Неабходна атрымаць 1450 тысяч тон зерня, назапасіць па 25-27 цэнтнераў кармавых адзінак на ўмоўную галаву буйной рагатай жывёлы. У раслінаводстве аб’ём прадукцыі павінен быць павялічаны на 30 працэнтаў да ўзроўню мінулага года.Мікола ШЫШОЎ

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Как вы относитесь к появлению китайских рабочих в Добруше?

Новости Добруша

Нужны ли в деревнях Добрушского района банкоматы?

Хотите узнать больше? Вопрос установки в деревнях района банкоматов нередко поднимается во время встреч информационных групп райисполкома с населением района. Люди 30

«Стой, стрелять будем!». Сторож хозяйства «Завидовское» Добрушского района не испугался вооруженных конокрадов и пустился в погоню

Хотите узнать больше? Подробности задержания сообщили в пресс-службе УВД облисполкома. Подзаработать на продаже казенного добра решили двое россиян — жители приграничного 306

В Добруше чествовали «Человека мирного труда»

Хотите узнать больше? На сцену дворца культуры в этот день вышли те, кто является примером для остальных, отметила председатель райисполкома Ольга Мохорева. Гордость края 390

Спасатели рассказали подробности трагедии в Добруше, когда погибли школьник и его прабабушка

Хотите узнать больше? Почему произошел пожар, унесший две жизни, и как не допустить повторения подобных случаев, обсудили на совещании в облисполкоме. ... 493

В Добруше бывший десантник с другом раскрушили железобетонный забор поликлиники

Хотите узнать больше? Заявление о повреждении имущества поступило в милицию от главврача Добрушской ЦРБ.  По словам ... 572

Следователи проводят проверку по факту смерти на пожаре жительницы Добруша и ее правнука

Хотите узнать больше? Следователи проводят проверку по факту смерти на пожаре 80-летней жительницы Добруша и ее 8-летнего правнука, сообщила БелТА официальный 366

Занос на зимней трассе: в аварии под Добрушем погиб водитель «Форда»

Хотите узнать больше? О дорожной трагедии, которая случилась ранним утром 4 февраля, сообщили в областной ГАИ. Фото носит иллюстративный характер Авария с участием 993

Мониторинг рейдовой группы техинспекции труда областного объединения профсоюзов

Хотите узнать больше? Рейдовая группа технической инспекции труда областного объединения профсоюзов побывала в Добрушском районе.[/b] В 2016 году здесь был отмечен рост 478