Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Рэалізавана галоўная мэта года

Вынікі выпускнікоў гарадской гімназіі ў гэтым годзе на цэнтралізаваным тэсціраванні перавышаюць рэспубліканскі паказчык амаль у два разы. Гэта лепшы паказчык сярод школі гімназій Гомельшчыны.

Аб справах педагагічнага калектыву гімназіі, поспехах і праблемах расказвае дырэктар гэтай навучальнай установы У.П.Старасценка.

– Уладзімір Пятровіч, як вы ацэньваеце работу педагагічнага калектыву ў мінулым навучальным годзе?

– Мяркуйце самі: рэалізавана галоўная, як мы лічым, мэта года: усе выпускнікі гімназіі 2011 года знайшлі сваё месца ў жыцці – сталі студэнтамі вышэйшых навучальных устаноў краіны, нагадаю, што 20 працэнтаў выпускнікоў сталі першакурснікамі Гомельскага і Мінскага дзяржаўных медыцынскіх універсітэтаў.

Нас радуюць таксама вынікі работы са здольнымі і таленавітымі дзецьмі. Напрыклад, на раённых прадметных алімпіядах гімназісты атрымалі 90 дыпломаў. Для параўнання скажу, што такую ж колькасць дыпломаў атрымалі навучэнцы школ горада і раёна разам.

19 дыпломаў заваяваны на абласных алімпіядах. А вучаніца 9 класа Кацярына Гутарава паказала абсалютна лепшы вынік па беларускай мове і літаратуры сярод навучэнцаў вобласці і другі – у рэспубліцы.

У нашай скарбонцы – паўтара дзясятка дыпломаў за даследчыя работы, перамогі ў творчых, спартыўных конкурсах, турнірах. Па суме ўсіх паказчыкаў на працягу апошніх пяці год гімназія стабільна ўваходзіць у лік дзесяці лепшых навучальных устаноў вобласці.

– Думаецца, што для вас, навучэнцаў і іх бацькоў названыя паказчыкі маюць розную ўмоўную цану. Што скажаце наконт гэтага?

– Вядома, колькасныя паказчыкі ў нашай рабоце ў нейкай ступені ўмоўныя, яны не могуць у поўным аб’ёме аб’ектыўна адлюстроўваць уклад педагогаў. Але разам з тым яны з’яўляюцца рэальнасцю, у рознай ступені ўплываюць на лёс дзіцяці. Напрыклад, каб заваяваць дыплом на прадметных алімпіядах абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў або атрымаць больш за 50 балаў на цэнтралізаваным тэсціраванні, патрабуюцца гады карпатлівай працы. А вось зрабіць паспяховую даследчую работу іншы раз магчыма на працягу адной навучальнай чвэрці.

Для калектыву ўсе віды дыпломаў з’яўляюцца заліковымі, а вось для навучэнцаў вельмі значныя толькі дыпломы алімпіядныя. Заўважу, што дыплом прадметнай алімпіяды прыадчыняе дзверы ў ВНУ – дыпламанту аўтаматычна, без здачы ЦТ, выдаецца сертыфікат у 100 балаў. Дыплом жа за даследчую работу такой каштоўнасці не мае.

Таму рэкамендую бацькам, дзеці якіх імкнуцца паступаць у вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы, падтрымліваць жаданне наведваць факультатыўныя заняткі па падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэсціравання і прадметных алімпіяд.

– Уладзімір Пятровіч, якія праблемы існуюць у калектыву гімназіі, ці ёсць у яго нерэалізаваныя рэзервы?

– Ва ўсім нам патрэбна рабіць крок наперад, каб утрымацца на заваяваных пазіцыях. А для гэтага патрэбны сучасная вучэбная база, якая ў нас далёка не лепшая, павышэнне прафесіянальнага ўзроўню настаўнікаў і матывацыя навучэнцаў да вучобы. Неабходны разуменне і дапамога бацькоў, паспяховы пошук новых ідэй. Гэта і ёсць нашы нерэалізаваныя рэзервы.

– Чаго чакаеце ад новага навучальнага года?

– Скажу толькі пра новае для выпускнікоў. Распрацоўваецца праект змяненняў у правілы прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы краіны. Яны стануць больш жорсткімі. Магчыма будзе вызначана пэўная мінімальная колькасць балаў у сертыфікаце, з якім выпускнік будзе прэтэндаваць на паступленне ў ВНУ. Таму ў выпускнікоў, якія маюць нізкія або сярэднія вучэбныя паказчыкі, застаецца вельмі мала часу для ўхілення прабелаў у ведах. Таму парада тут толькі адна – тытанічная вучоба.

Мікола ШЫШОЎ

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Какое предприятие города вы считаете наиболее перспективным?

Новости Добруша

«Стой, стрелять будем!». Сторож хозяйства «Завидовское» Добрушского района не испугался вооруженных конокрадов и пустился в погоню

Хотите узнать больше? Подробности задержания сообщили в пресс-службе УВД облисполкома. Подзаработать на продаже казенного добра решили двое россиян — жители приграничного 150

В Добруше чествовали «Человека мирного труда»

Хотите узнать больше? На сцену дворца культуры в этот день вышли те, кто является примером для остальных, отметила председатель райисполкома Ольга Мохорева. Гордость края 205

Спасатели рассказали подробности трагедии в Добруше, когда погибли школьник и его прабабушка

Хотите узнать больше? Почему произошел пожар, унесший две жизни, и как не допустить повторения подобных случаев, обсудили на совещании в облисполкоме. ... 312

В Добруше бывший десантник с другом раскрушили железобетонный забор поликлиники

Хотите узнать больше? Заявление о повреждении имущества поступило в милицию от главврача Добрушской ЦРБ.  По словам ... 395

Следователи проводят проверку по факту смерти на пожаре жительницы Добруша и ее правнука

Хотите узнать больше? Следователи проводят проверку по факту смерти на пожаре 80-летней жительницы Добруша и ее 8-летнего правнука, сообщила БелТА официальный 271

Занос на зимней трассе: в аварии под Добрушем погиб водитель «Форда»

Хотите узнать больше? О дорожной трагедии, которая случилась ранним утром 4 февраля, сообщили в областной ГАИ. Фото носит иллюстративный характер Авария с участием 847

Мониторинг рейдовой группы техинспекции труда областного объединения профсоюзов

Хотите узнать больше? Рейдовая группа технической инспекции труда областного объединения профсоюзов побывала в Добрушском районе.[/b] В 2016 году здесь был отмечен рост 338

Добрушскому району исполнилось 90 лет

Хотите узнать больше? В пятницу большой зал районного Дворца культуры едва вместил всех желающих посмотреть концерт, приуроченный к 90-летию со дня образования Добрушского 551