Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Самелга-Трэйд” гатова да работы

“Самелга-Трэйд” гатова да работы

Усяго некалькі месяцаў таму ў раёне з’явілася новае прадпрыемства па выпуску мэблі “Самелга-Трэйд”, якое адразу аформіла ў арэнду вялізнае памяшканне ў Добрушскім райаграсэрвісе з перспектывай яго набыцця ва ўласнасць.

Бізнесмен доўга не раздумваў і адразу пачаў арганізацыю вытворчасці. Сёння, нягледзячы на тое што працягваецца завоз імпартнага абсталявання і ідзе яго наладка, у цэху не сціхае шум раскроечных, кромачных і іншых станкоў – “Самелга-Трэйд” рыхтуецца прыняць удзел у выставе мэблі, якая праз тыдзень адкрыецца ў расійскім горадзе Сочы.

На мэблевым рынку –

не навічкі

– Гэта толькі назва ў нас новая, а на самой справе на мэблевым рынку мы даўно не навічкі, – расказаў аб прадпрыемстве яго стваральнік Дзмітрый Каралёў. – Дагэтуль прадпрыемства амаль 15 год займалася і будаўніцтвам, і праектаваннем, і зборкай мэблі, і яе пастаўкамі. Нарэшце вырашылі займацца толькі вытворчасцю.

У пошуках памяшкання пад новую базу Дзмітрый аб’ездзіў Веткаўскі і Гомельскі раёны. Наведаць Добруш яму параілі сябры з Мінска: маўляў, гарадок маленькі, прыгожы, побач і чыгунка, і мяжа з Расіяй і Украінай.

– Падкупіла не гэта, – прызнаецца бізнесмен. – Вельмі спадабаліся адносіны чыноўнікаў да інвестараў. Такой добразычлівасці, гатоўнасці дапамагчы яшчэ не сустракаў. Нават ільготы і прэферэнцыі, якія дае размяшчэнне прадпрыемства ў невялікіх гарадах, былі не прынцыпова важнымі.

Прадпрымальнік –

гэта прызванне

Сам Дзмітрый ніколі не думаў, што зоймецца мэблевым бізнесам. Інжынер-электрык па прафесіі, ён ніводнага дня не працаваў па спецыяльнасці. Спачатку была турыстычная фірма, потым – гандаль турэцкімі вырабамі на рынку Гомеля. Так паступова прадпрымальнік набываў вопыт работы ў галіне паслуг і гандлі, зарабляў пачатковы капітал.

На яго думку, у бізнесе важна не баяцца рызыкаваць, быць гатовым працаваць да сёмага поту нават за маленькія грошы і разлічваць пераважна на сябе.

– Грошы, дзелавая рэпутацыя, партнёры па бізнесе – усё гэта з’яўляецца не адразу, – расказаў ён. – Патрэбна паставіць перад сабой рэальную задачу і паступова ісці да яе рашэння.

Працуючы з расійскімі і беларускімі фірмамі-спажыўцамі, Дзмітрый пачаў адчуваць неабходнасць у дадатковых ведах па эканоміцы, бухгалтэрыі. Праблему вырашыў проста: паступіў на завочнае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту. І гэта нягледзячы на тое, што на прадпрыемстве ёсць і бухгалтар, і дызайнер, і інжынер. Яго энергіі і празе да ведаў можна толькі пазайздросціць.

Новая база – новае абсталяванне

Адметна, што ў вытворчых памяшканнях прадпрыемства знаходзіцца выключна новае абсталяванне, прычым, італьянскай вытворчасці. Аб яго цане даводзіцца толькі здагадвацца. Дастаўленае сюды праз мытню, яно значна павялічыла аб’ём імпарту ў раёне. На думку Дзмітрыя, нічога страшнага ў гэтым няма. Як толькі “Самелга-Трэйд” выйдзе на разліковую магутнасць, імпарт будзе перакрыты экспартнымі пастаўкамі мэблі ў некалькі разоў.

– Затое якія плюсы мае новае абсталяванне, – з захапленнем расказваў ён. – Днямі з Італіі прыбудзе цэлы раскроечны цэнтр, аналагаў якога ў Беларусі пакуль няма. Вытворчасць працы на такім абсталяванні павялічваецца ў разы. Яшчэ Ленін казаў, што ў канкурэнтнай барацьбе выйграе толькі той, у каго вытворчасць працы вышэй чым у іншых. Мы ж яшчэ і матэрыялы набываем выключна за мяжой – ва Украіне, у Расіі, Германіі, Кітаі, Чэхіі. Затое і якасць вырабаў знаходзіцца на вышэйшым узроўні.

Да слова, канкурэнцыі Дзмітрый не баіцца. Яго мэбля не самая дарагая, але і не самая танная ў рэспубліцы. Ён запэўніў, што ніколі не пойдзе на змяншэнне цаны шляхам зніжэння якасці, бо гэта – прэстыж фірмы. Свайго пакупніка прадпрыемства знайшло не толькі ў Маскве і Ніжневартаўску, але і ў Беларусі. Мэбля, зробленая рукамі спецыялістаў прадпрыемства, упрыгожвае офісы Лядовых палацаў у Жлобіне, Пінску, ёй цалкам укамплектаваны вядомы санаторый імя Арлоўскага. Праблемы збыту практычна няма, ёсць праблема ў павелічэнні аб’ёмаў вытворчасці.

Юрыдычны адрас – Добруш

Частка заробленых новым прадпрыемствам грошай дастанецца і нашаму раёну ў выглядзе падаткаў і адлічэнняў. Акрамя таго, у бліжэйшы час “Самелга-Трэйд” павялічыць колькасць працоўных месцаў.

Да слова, Дзмітрый гатовы прымаць на работу і неспецыялістаў, галоўнае, лічыць ён, каб у чалавека было жаданне працаваць.

– Мы гатовы ўкладваць грошы ў кадры, – гаворыць ён. – Будзем вучыць іх і на сваёй базе, і на іншых мэблевых прадпрыемствах. Работа з новым камп’ютарызаваным абсталяваннем патрабуе не толькі ўменняў, але і пэўных ведаў. Тыя работнікі, якія сёння займаюцца наладкай абсталявання, праходзілі стажыроўку ў італьянскіх спецыялістаў. Ёсць і старажылы. З намеснікам дырэктара Алегам Тупіцкім, напрыклад, працуем даволі даўно. Нягледзячы на сваю пасаду, ён за любым станком дасць фору маладым.

Новае прадпрыемства ўжо мае пэўнае кола дзелавых партнёраў у краінах блізкага і дальняга замежжа. У хуткім часе назва “Самелга-Трэйд” пачне асацыіравацца з Добрушам. Чаму б і не? Фарфор, сшыткі і мэбля могуць стаць візітнай карткай нашага горада.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Как вы относитесь к появлению китайских рабочих в Добруше?

Новости Добруша

Спасатели рассказали подробности трагедии в Добруше, когда погибли школьник и его прабабушка

Хотите узнать больше? Почему произошел пожар, унесший две жизни, и как не допустить повторения подобных случаев, обсудили на совещании в облисполкоме. ... 103

В Добруше бывший десантник с другом раскрушили железобетонный забор поликлиники

Хотите узнать больше? Заявление о повреждении имущества поступило в милицию от главврача Добрушской ЦРБ.  По словам ... 173

Следователи проводят проверку по факту смерти на пожаре жительницы Добруша и ее правнука

Хотите узнать больше? Следователи проводят проверку по факту смерти на пожаре 80-летней жительницы Добруша и ее 8-летнего правнука, сообщила БелТА официальный 160

Занос на зимней трассе: в аварии под Добрушем погиб водитель «Форда»

Хотите узнать больше? О дорожной трагедии, которая случилась ранним утром 4 февраля, сообщили в областной ГАИ. Фото носит иллюстративный характер Авария с участием 705

Мониторинг рейдовой группы техинспекции труда областного объединения профсоюзов

Хотите узнать больше? Рейдовая группа технической инспекции труда областного объединения профсоюзов побывала в Добрушском районе.[/b] В 2016 году здесь был отмечен рост 223

Добрушскому району исполнилось 90 лет

Хотите узнать больше? В пятницу большой зал районного Дворца культуры едва вместил всех желающих посмотреть концерт, приуроченный к 90-летию со дня образования Добрушского 422

Остров сокровищ в Добруше: черви-спагетти, мумии и стрельба из рогаток

Хотите узнать больше? Благотворительная организация «Надежду детям» и представители мотосообщества области подарили детям настоящий праздник. В центре Добруша в зоне 421

Библиотека в стиле барокко продана под жилье

Хотите узнать больше? На аукционных торгах продано здание бывшей библиотеки в деревне Огородня-Гомельская Добрушского района. Монументальное строение в стиле сельского 603