Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Базу для предприятия можно найти и в районе

Нерухомасць і зямля ў малых гарадах і вёсках краіны пасля ўвядзення падатковых ільгот для развіцця бізнесу ў рэгіёнах пачалі карыстацца павышаным попытам. Здараецца, што будынак, выстаўлены на аўкцыён з пачатковай цаной у адну базавую велічыню, у выніку прадаецца за мільёны рублёў. Акрамя даходу ў бюджэт, такі механізм уцягнення будынкаў у гаспадарчы абарот мае і яшчэ адзін станоўчы эфект – у раёнах з’яўляюцца новыя прадпрыемствы, а гэта – дадатковыя рабочыя месцы, падаткі.-Кожны з інвестараў, якія звяртаюцца ў райвыканкам па дапамогу, найперш просяць знайсці ім памяшканне для размяшчэння вытворчасці, – расказвае начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Генадзь Мальцаў. – Пералік збудаванняў, якія выкарыстоўваюцца неэфектыўна, даволі вялікі, і прапанаваць камерсантам ёсць што. Аднак, яшчэ большая колькасць такіх будынкаў проста не ўлічана, не мае рэгістрацыйных дакументаў, і ўладальнікі адносяцца да гэтага абыякава: маўляў, стаяла і стаяць будзе.

Днямі пытанне выканання заканадаўства па распараджэнні маёмасцю камунальнай уласнасці было разгледжана на пасяджэнні райвыканкама. Адзначаны як пазітыўныя зрухі ў гэтым накірунку, так і негатыўныя факты.

На першы погляд, усім збудаванням знайшлося прымяненне. Так, за мінулы год на аўкцыёнах было прададзена 8 аб’ектаў, яшчэ 14 – закансервавана, 28 – спісана і знесена, адно памяшканне здадзена ў арэнду, два – рэканструявана і яшчэ адно – перапрафіліравана. У час інвентарызацыі дзяржаўнай маёмасці, якая выкарыстоўваецца неэфектыўна, было выяўлена яшчэ 38 аб’ектаў камунальнай маёмасці.

Між тым, некаторыя прадпрыемствы правялі інвентарызацыю фармальна. Аб гэтым сведчаць наяўнасць няўлічаных аб’ектаў, адсутнасць на будынках інвентарных нумараў. Для таго, каб прывабіць пакупнікоў да аб’ектаў, якія плануецца прадаць на аўкцыёнах, было вырашана размясціць на іх інфармацыю аб уладальніках і кантактныя тэлефоны, аднак гэтае даручэнне райвыканкама не выканана па сённяшні дзень.

– Каб прадаць памяшканне, патрэбна спачатку аформіць на яго ўсе неабходныя дакументы, – патлумачыў Генадзь Мальцаў. – Згодна з графікам за 2009–2010 гады патрэбна было зарэгістраваць 84 аб’екты нерухомасці, але на самой справе рэгістрацыю прайшоў 21 аб’ект. Такія адносіны да рашэнняў улады недапушчальныя. Віноўныя будуць пакараны.

На бягучы год запланаваны продаж 8 аб’ектаў, прычым 5 з іх будуць мець пачатковую цану ў адну базавую велічыню. Два будынкі будуць перапрафіліраваны, пяць – закансерваваны, тры – здадзены ў арэнду. 18 збудаванняў падлягаюць зносу.

Як бачна, выбіраць ёсць з чаго. На плошчах любого з васьмі будынкаў у будучым можа размясціцца новае прадпрыемства. Усё, што патрэбна, – давесці інфармацыю аб іх да патэнцыйных інвестараў, а больш падрабязна аб стане і месцах знаходжання аб’ектаў, умовах іх продажу можна даведацца ў аддзеле эканомікі райвыканкама.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Как вы относитесь к появлению китайских рабочих в Добруше?

Новости Добруша

«Стой, стрелять будем!». Сторож хозяйства «Завидовское» Добрушского района не испугался вооруженных конокрадов и пустился в погоню

Хотите узнать больше? Подробности задержания сообщили в пресс-службе УВД облисполкома. Подзаработать на продаже казенного добра решили двое россиян — жители приграничного 92

В Добруше чествовали «Человека мирного труда»

Хотите узнать больше? На сцену дворца культуры в этот день вышли те, кто является примером для остальных, отметила председатель райисполкома Ольга Мохорева. Гордость края 146

Спасатели рассказали подробности трагедии в Добруше, когда погибли школьник и его прабабушка

Хотите узнать больше? Почему произошел пожар, унесший две жизни, и как не допустить повторения подобных случаев, обсудили на совещании в облисполкоме. ... 255

В Добруше бывший десантник с другом раскрушили железобетонный забор поликлиники

Хотите узнать больше? Заявление о повреждении имущества поступило в милицию от главврача Добрушской ЦРБ.  По словам ... 316

Следователи проводят проверку по факту смерти на пожаре жительницы Добруша и ее правнука

Хотите узнать больше? Следователи проводят проверку по факту смерти на пожаре 80-летней жительницы Добруша и ее 8-летнего правнука, сообщила БелТА официальный 234

Занос на зимней трассе: в аварии под Добрушем погиб водитель «Форда»

Хотите узнать больше? О дорожной трагедии, которая случилась ранним утром 4 февраля, сообщили в областной ГАИ. Фото носит иллюстративный характер Авария с участием 803

Мониторинг рейдовой группы техинспекции труда областного объединения профсоюзов

Хотите узнать больше? Рейдовая группа технической инспекции труда областного объединения профсоюзов побывала в Добрушском районе.[/b] В 2016 году здесь был отмечен рост 294

Добрушскому району исполнилось 90 лет

Хотите узнать больше? В пятницу большой зал районного Дворца культуры едва вместил всех желающих посмотреть концерт, приуроченный к 90-летию со дня образования Добрушского 510