Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Крымінальны дайджэст

Невядомы злодзей, які шляхам падбору ключоў забраўся ў падсобнае памяшканне адной з гарадскіх будоўляў, атрымаў “знатны” ўлоў – з аб’екта зніклі некалькі перфаратараў, дрыль, шліфавальная машынка і іншы інструмент фірмы “Бош”.

Пацярпелы ацаніў страты на суму 8 мільёнаў рублёў. Адметна, што злачынца не пагрэбаваў і звычайнымі шрубамі, кранштэйнамі і іншымі дробнымі метызамі. Па факце крадзяжу ўзбуджана крымінальная справа, вядзецца следства.

Захоўвайце грошы ў банку

Усяго на некалькі хвілін адышла ад дома жыхарка вёскі Альхоўка, але невядомаму хапіла і гэтага, каб абшукаць домаўладанне пенсіянеркі і выцягнуць з-пад ложка 3-літровы слоік з грашамі. Пацярпелая страціла паўтара мільёна рублёў рознымі купюрамі.

Міліцыя нядоўга шукала злачынцу. Па гарачых слядах быў затрыманы непрацуючы раней судзімы жыхар той жа вёскі. Мужчына віну прызнаў, але грошы вярнуць не змог – патраціў іх на спіртныя напоі і прадукты харчавання.

Вярніце “каліфарнійцаў”!

Калі жыхар вёскі Чырвоная Буда прыйшоў пакарміць сваіх гадаванцаў, быў непрыемна здзіўлены – у клетках адсутнічала некалькі трусаў.

Як высветлілася пазней, невядомыя ноччу выламалі частку агароджы і забралі шасцярых трусаў пароды “Каліфарнійскі матылёк”. Страты пацярпелы ацаніў у 600 тысяч рублёў.

Шукае міліцыя, шукаюць пажарныя…

Два дні чакаў дачнік Д., пакуль вернуцца з лесу яго сын з сужыцелькай, а потым звярнуўся ў міліцыю.

Пакуль ішлі пошукі ў лесе, праваахоўнікі вырашылі праверыць гомельскую кватэру “грыбнікоў”. Дзверы наведвальнікам адчынілі самі прапаўшыя, якія нават не падазравалі, што іх аб’явілі ў вышук.

Бражка лілася ракой

У доме адной з жыхарак вёскі Насовічы міліцыянеры знайшлі 90 літраў брагі і 7 літраў гарэлкі. Крыху меншымі аб’ёмамі сыравіны і гатовай прадукцыі валодала жыхарка Кругавец- Калініна – 20 літраў брагі і 1,5 літра гарэлкі.

У адносінах да дзвюх падпольных гандлярак спіртным складзены адміністрацыйныя пратаколы. Узоры вадкасці накіраваны на аналіз у абласную лабараторыю.

Багатыя беспрацоўныя

На аўтадарозе “Добруш – Карма” быў затрыманы аўтамабіль “ГАЗ –53”, які належыць беспрацоўнаму М. За рулём машыны таксама знаходзіўся беспрацоўны Д., а ў кузаве машыны – 5 тон кантрабанднага металалому.

Дакументаў на груз вадзіцель прадставіць не змог. І машына, і металалом былі дастаўлены ў РАУС для праверкі. Цікава, адкуль у беспрацоўных узяліся грошы, каб набыць і машыну, і столькі металу?

Сяргей ЧАЙДАК

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Как вы относитесь к появлению китайских рабочих в Добруше?

Новости Добруша

Спасатели рассказали подробности трагедии в Добруше, когда погибли школьник и его прабабушка

Хотите узнать больше? Почему произошел пожар, унесший две жизни, и как не допустить повторения подобных случаев, обсудили на совещании в облисполкоме. ... 94

В Добруше бывший десантник с другом раскрушили железобетонный забор поликлиники

Хотите узнать больше? Заявление о повреждении имущества поступило в милицию от главврача Добрушской ЦРБ.  По словам ... 167

Следователи проводят проверку по факту смерти на пожаре жительницы Добруша и ее правнука

Хотите узнать больше? Следователи проводят проверку по факту смерти на пожаре 80-летней жительницы Добруша и ее 8-летнего правнука, сообщила БелТА официальный 153

Занос на зимней трассе: в аварии под Добрушем погиб водитель «Форда»

Хотите узнать больше? О дорожной трагедии, которая случилась ранним утром 4 февраля, сообщили в областной ГАИ. Фото носит иллюстративный характер Авария с участием 698

Мониторинг рейдовой группы техинспекции труда областного объединения профсоюзов

Хотите узнать больше? Рейдовая группа технической инспекции труда областного объединения профсоюзов побывала в Добрушском районе.[/b] В 2016 году здесь был отмечен рост 216

Добрушскому району исполнилось 90 лет

Хотите узнать больше? В пятницу большой зал районного Дворца культуры едва вместил всех желающих посмотреть концерт, приуроченный к 90-летию со дня образования Добрушского 417

Остров сокровищ в Добруше: черви-спагетти, мумии и стрельба из рогаток

Хотите узнать больше? Благотворительная организация «Надежду детям» и представители мотосообщества области подарили детям настоящий праздник. В центре Добруша в зоне 419

Библиотека в стиле барокко продана под жилье

Хотите узнать больше? На аукционных торгах продано здание бывшей библиотеки в деревне Огородня-Гомельская Добрушского района. Монументальное строение в стиле сельского 596