Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Праз 100 жыццёвых сцяжынак

Праз 100 жыццёвых сцяжынак

2 жніўня Вольга Андрэеўна Бандарэнка адзначыла свой 100-гадовы юбілей

Згадзіцеся, не так часта здараюцца такія знамянальныя падзеі, як 100-гадовы юбілей чалавека. На гэтым тыдні яго сустрэла Вольга Андрэеўна Бандарэнка з Насовіч. Жанчына прымала цёплыя словы віншаванняў ад дзвюх сясцёр, дачок, суседзяў. Кветкі, падарункі ў гэты дзень былі для яе – шчырай працаўніцы, клапатлівай маці, проста цудоўнай жанчыны.

– Малайчына яна ў нас! – пахваліла імянінніцу 87-гадовая сястра Марыя. – У яе выдаўся нялёгкі, але шчаслівы лёс.

Нарадзілася Вольга Андрэеўна ў невялічкай вёсцы Апалонаўка Грабаўскага сельсавета былога Церахоўскага раёна. З маленства яе рукі прывыклі да нялёгкай сялянскай працы.

У трывожным ліпені 1941 года праводзіла на фронт свайго мужа Івана Палікарпавіча. Так і не дачакалася яго, адна засталася з малалетнімі дзецьмі на руках. Працавала ў полі, на ферме, будавалася.

– Наша Вольга любіць жыццё, людзей, дасціпны жарт, – расказвае яе другая сястра Соф’я. – Менавіта ў гэтым бачу сакрэт яе даўгалецця.

Доўгі час Вольга Андрэеўна працавала даяркай у былым племзаводзе “Насовічы”. А калі збіралася пайсці на заслужаны адпачынак, прапанавала сабе замену. Ёй аказалася старэйшая дачка Таццяна.

– У цябе ўсё атрымаецца! – толькі і сказала.

І атрымалася. Працоўная слава даяркі з Насовіч Т.І.Трафімовіч была вядома далёка за межамі вобласці, рэспублікі. А як ганарылася маці, калі дачка стала Героем Сацыялістычнай Працы!

Павіншаваць маці Героя са 100-гадовым юбілеем прыехалі старшыня раённага Савета дэпутатаў А.М.Барсякоў, старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу В.А.Баўкуновіч, прадстаўнікі КСУП “Красная Буда”. Гучалі цёплыя словы віншаванняў, пажаданняў.

Малайчынай трымалася сама Вольга Андрэеўна. Спрабавала ўсміхацца, крыху жартавала, усім гаварыла:

– Вялікае дзякуй, што не забылі!

Мікола ШЫШОЎ

На здымку: сёстры Вольгі Андрэеўны (у цэнтры) Соф'я і Марыя,

дочкі Таццяна і Алена

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Нужен ли в Добруше магазин "Евроопт"?

Новости Добруша

«Стой, стрелять будем!». Сторож хозяйства «Завидовское» Добрушского района не испугался вооруженных конокрадов и пустился в погоню

Хотите узнать больше? Подробности задержания сообщили в пресс-службе УВД облисполкома. Подзаработать на продаже казенного добра решили двое россиян — жители приграничного 102

В Добруше чествовали «Человека мирного труда»

Хотите узнать больше? На сцену дворца культуры в этот день вышли те, кто является примером для остальных, отметила председатель райисполкома Ольга Мохорева. Гордость края 154

Спасатели рассказали подробности трагедии в Добруше, когда погибли школьник и его прабабушка

Хотите узнать больше? Почему произошел пожар, унесший две жизни, и как не допустить повторения подобных случаев, обсудили на совещании в облисполкоме. ... 260

В Добруше бывший десантник с другом раскрушили железобетонный забор поликлиники

Хотите узнать больше? Заявление о повреждении имущества поступило в милицию от главврача Добрушской ЦРБ.  По словам ... 327

Следователи проводят проверку по факту смерти на пожаре жительницы Добруша и ее правнука

Хотите узнать больше? Следователи проводят проверку по факту смерти на пожаре 80-летней жительницы Добруша и ее 8-летнего правнука, сообщила БелТА официальный 237

Занос на зимней трассе: в аварии под Добрушем погиб водитель «Форда»

Хотите узнать больше? О дорожной трагедии, которая случилась ранним утром 4 февраля, сообщили в областной ГАИ. Фото носит иллюстративный характер Авария с участием 814

Мониторинг рейдовой группы техинспекции труда областного объединения профсоюзов

Хотите узнать больше? Рейдовая группа технической инспекции труда областного объединения профсоюзов побывала в Добрушском районе.[/b] В 2016 году здесь был отмечен рост 300

Добрушскому району исполнилось 90 лет

Хотите узнать больше? В пятницу большой зал районного Дворца культуры едва вместил всех желающих посмотреть концерт, приуроченный к 90-летию со дня образования Добрушского 514