Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Знесці,

Нашы продкі вельмі ўдала выбіралі месцы пад будаўніцтва свайго жылля, але няма нічога вечнага на зямлі. Некалі новыя і прыгожыя дамы пасля смерці гаспадароў прыходзяць у заняпад, а нашчадкі не спяшаюцца ўступаць у спадчыну. Так і стаяць яны, забытыя Богам і людзьмі, будынкі з зарослымі прысядзібнымі ўчасткамі і паваленымі агароджамі. Глядзіш і маркотна становіцца на душы. Няўжо, нават вельмі добрыя ўчасткі нікому не патрэбны, няўжо з імі нельга нічога зрабіць?

Аказваецца, можна і неабходна. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 03.02.2006 года №70 “Аб мерах па ўпарадкаванні ўліку і скарачэнні пустуючых і старых дамоў з гаспадарчымі і іншымі пабудовамі ў сельскай мясцовасці” нацэльвае кіраўнікоў сельвыканкамаў на вырашэнне ўзнятай праблемы.

Звычайна работнікі сельвыканкама шукаюць уладальніка старога дома і накіроўваюць яму прадпісанне, у якім змяшчаюць патрабаванне па навядзенні парадку на яго ўчастку, вызначаюць тэрміны выканання з тлумачэннем юрыдычных наступстваў, якія адбудуцца ў выпадку невыканання.

Калі ўладальнік доўга не рэагуе, сельвыканкам перадае неабходныя дакументы ў суд з хадайніцтвам аб канфіскацыі зямельнага ўчастка і зносе старой забудовы.

У краіне распрацавана праграма па зносе старых і пустуючых дамоў. Што тычыцца нашага раёна, то ў адным толькі Жгунскім сельскім Савеце плануецца сёлета знесці 11 такіх дамоў. На правядзенне гэтай работы з абласнога бюджэту выдаткавана 12 мільёнаў рублёў. Сельсавет заключыў дагавор з Церахоўскай сельгасхіміяй, якая ўжо знесла чатыры старыя дамы.

Па словах старшыні сельвыканкама В.Л.Кірыенка, знос такіх дамоў – справа патрэбная. Тым самым, як сказала Валянціна Лявонаўна, улада ратуе населеныя пункты ад безгаспадарчасці, дапамагае тым грамадзянам, якія жадаюць набыць той або іншы зямельны ўчастак, што вызваляецца пасля зносу старых дамоў. Як паказвае практыка, такія жадаючыя ёсць, некаторыя з іх пражываюць у Добрушы і нават Гомелі. Людзі хочуць жыць у вёсцы, і гэта можна толькі вітаць.

У планах Жгунскага сельскага Савета – нарошчванне тэмпаў работ па добраўпарадкаванні населеных пунктаў. Зараз, калі пасля праліўных дажджоў пачаўся буйны рост травы, рабочыя сельвыканкама аказваюць дапамогу па абкошванні прысядзібных участкаў хворым, старым і адзінокім людзям. Вырашаецца пытанне арганізацыі дзвюх рабочых брыгад з ліку беспрацоўных, якія будуць заняты на работах, звязаных з навядзеннем парадку на вясковых могілках. Усе гэтыя заходы дазволяць зрабіць вёскі і тэрыторыю сельскага Савета больш прыгожымі і дагледжанымі.

Падобныя праблемы вырашаюцца зараз работнікамі Кармянскага сельскага Савета. Як паведаміла яго сакратар, Вера Траціннікава, на работы, звязаныя са зносам старых пабудоў, бюджэтам вобласці выдаткавана 20 мільёнаў рублёў. На 13 ліпеня ўсе сродкі асвоены. На тэрыторыі сельскага Савета знесена 11 старых дамоў, усе ўчасткі прыведзены ў належны стан і вернуты ў землекарыстанне.

Што тычыцца кармянскіх вуліц, усе яны, прынамсі цэнтральныя, абкошаны і ўтрымліваюцца ў належным стане. Разам з тым, у Насовіцкім і Кузьмініцкім сельскіх Саветах работа па зносе будынкаў вядзецца марудна. Спадзяёмся, што яна ўсё ж будзе завершана ў тэрмін.

Вуліца Леніна, што ў Церахоўцы, сустрэла гулам касілак. Малады мужчына ў спецадзенні і шлеме акуратна абкошваў прысядзібныя ўчасткі грамадзян, якія выходзяць на праезную частку вуліцы.

Юрый Дробышаў гаворыць, што атрымаў заданне ад старшыні пасялковага Савета А.М.Кузняцова. У тым, што гэта так, сумненняў няма. Хвалюе іншае: чаму косіць Савет, а не ўладальнікі дамоў, ці не надышла пара і грамадзянам узяцца за косы? Навядзенне парадку на зямлі – справа кожнага з нас.

Леанід ДУБОЎСКІ

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Как вы относитесь к появлению китайских рабочих в Добруше?

Новости Добруша

«Стой, стрелять будем!». Сторож хозяйства «Завидовское» Добрушского района не испугался вооруженных конокрадов и пустился в погоню

Хотите узнать больше? Подробности задержания сообщили в пресс-службе УВД облисполкома. Подзаработать на продаже казенного добра решили двое россиян — жители приграничного 150

В Добруше чествовали «Человека мирного труда»

Хотите узнать больше? На сцену дворца культуры в этот день вышли те, кто является примером для остальных, отметила председатель райисполкома Ольга Мохорева. Гордость края 205

Спасатели рассказали подробности трагедии в Добруше, когда погибли школьник и его прабабушка

Хотите узнать больше? Почему произошел пожар, унесший две жизни, и как не допустить повторения подобных случаев, обсудили на совещании в облисполкоме. ... 312

В Добруше бывший десантник с другом раскрушили железобетонный забор поликлиники

Хотите узнать больше? Заявление о повреждении имущества поступило в милицию от главврача Добрушской ЦРБ.  По словам ... 395

Следователи проводят проверку по факту смерти на пожаре жительницы Добруша и ее правнука

Хотите узнать больше? Следователи проводят проверку по факту смерти на пожаре 80-летней жительницы Добруша и ее 8-летнего правнука, сообщила БелТА официальный 271

Занос на зимней трассе: в аварии под Добрушем погиб водитель «Форда»

Хотите узнать больше? О дорожной трагедии, которая случилась ранним утром 4 февраля, сообщили в областной ГАИ. Фото носит иллюстративный характер Авария с участием 847

Мониторинг рейдовой группы техинспекции труда областного объединения профсоюзов

Хотите узнать больше? Рейдовая группа технической инспекции труда областного объединения профсоюзов побывала в Добрушском районе.[/b] В 2016 году здесь был отмечен рост 338

Добрушскому району исполнилось 90 лет

Хотите узнать больше? В пятницу большой зал районного Дворца культуры едва вместил всех желающих посмотреть концерт, приуроченный к 90-летию со дня образования Добрушского 551