Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Павялічым экспарт –

Такой была асноўная думка кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый Добрушчыны, якія ў мінулы чацвер сабраліся ў зале райспажыўтаварыства на чарговае плянарнае пасяджэнне. Размова вялася без хітрыкаў і кожную няўдачу

і абяцанне на будучыню патрэбна было апраўдваць і пацвярджаць мовай лічбаў.

Станоўчая дынаміка

Па словах намесніка старшыні райвыканкама Алены Барысёнак, якая пазнаёміла прысутных з вынікамі работы прадпрыемстваў і арганізацый за мінулае паўгоддзе, сітуацыя ў сектары эканомікі складваецца няпростая.

– Толькі па двум з васьмі прагнозных паказчыкаў раён можа пахваліцца лічбамі, вышэйшымі за гадавы параметр, – расказала яна. – Гэта – рэнтабельнасць продажаў у сельскай гаспадарцы, якая склалася на ўзроўні 6,3 працэнта пры гадавым заданні 5,5, і колькасць занятых у эканоміцы жыхароў раёна.

Па чатырох паказчыках назіраецца станоўчая дынаміка. За 6 месяцаў у раён прыцягнута 41,2 тысячы долараў ЗША замежных інвестыцый, паказчык па энергазберажэнні ўсяго на дзве дзясятыя працэнта не дацягвае да планавага, выканана 35 працэнтаў задання па ўводзе ў эксплуатацыю жылля (5,6 тысяч м.кв.).

Сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі пакуль застаецца адмоўным. Гэтаму спрыяла работа ТАА “Добрушспецадзенне” на ўмовах давальніцкай сыравіны, завоз імпартнага абсталявання прыватнымі прадпрыемствамі.

У гандлі не ўсё спакойна

Даклад намесніка старшыні райспажыўтаварыства Сяргея Бондарава гучаў аптымістычна. І гандлёвых аб'ектаў у прадпрыемства шмат, і аб’ёмы тавараабароту і паслуг уражваюць, і сярэдні заробак амаль у мільён рублёў – адзін з лепшых у раёне. Праблемы агучылі ўдзельнікі пасяждэння: чаму рэклама аб прыёме на работу прадаўцоў не знікае з паласы газеты практычна ніколі?

– Вялікая цякучасць кадраў абумоўлена няпростымі ўмовамі работы, – патлумачыў Сяргей Бондараў. – Цікава, што прадаўцы з вялікім стажам працуюць без праблем, а ў маладых здараюцца то недастачы, то канфлікты з пакупнікамі. Пытанне спрабуем вырашаць па-свойму: рыхтуем кадры па мэтавым накіраванні ў спецыялізаваных установах, займаемся прафарыентацыяй у выпускных класах школ, вучым работнікаў прама ў магазінах.

Так, канфлікты з пакупнікамі часта псуюць настрой прадаўцоў. Іх віноўнікамі ў асноўным становяцца расіяне, якія набываюць тавары ў магазінах рознічнага гандлю, нібы на аптовых базах. Як можна, напрыклад, патлумачыць чалавеку, чаму яму адмаўляюць у продажы некалькіх мяхоў цукру, калі заканадаўствам аб’ёмы пакупак не абмежаваны? Між тым, калі не стрымліваць замежных пакупнікоў, то паліцы магазінаў застануцца пустымі.

Была і прыемная навіна ў выступленні прадстаўнікоў райспажыўтаварыства. Нарэшце ўсе даведаліся аб тым, што і калі будзе адчынена на месцы былога кніжнага магазіна. У жніўні плануецца скончыць рамонт памяшкання і адчыніць мінісупермаркет “Родны кут”, у якім будуць і кафетэрый, і аддзел па прыгатаванні паўфабрыкатаў, і свой цэх выпечкі кандытарскіх вырабаў. Працаваць у новым магазіне будуць каля 20 чалавек.

Мадэрнізуем вытворчасць

Сваімі праблемамі і планамі на будучае падзяліліся кіраўнікі папяровай фабрыкі, горна-абагачальнага камбіната, аўтобуснага парка. Многае ўжо зроблена, але наперадзе спраў яшчэ больш.

– Неабходна прыкласці ўсе намаганні, каб выйсці на станоўчае сальда знешняга гандлю, – падвёў вынікі сустрэчы госць раёна прадстаўнік камітэта аблвыканкама па эканоміцы Андрэй Сабко. – Гэта дазволіць стабілізаваць сітуацыю на рынку, падмацаваць нацыянальную валюту. Павялічваючы аб’ёмы вытворчасці тавараў і паслуг, патрэбна задумацца аб іх рэалізацыі за межамі краіны. Яшчэ адзін накірунак – выпуск імпартазамяшчальнай прадукцыі. Валюту трэба эканоміць.

Сяргей Чайдак

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Как вы относитесь к появлению китайских рабочих в Добруше?

Новости Добруша

«Стой, стрелять будем!». Сторож хозяйства «Завидовское» Добрушского района не испугался вооруженных конокрадов и пустился в погоню

Хотите узнать больше? Подробности задержания сообщили в пресс-службе УВД облисполкома. Подзаработать на продаже казенного добра решили двое россиян — жители приграничного 146

В Добруше чествовали «Человека мирного труда»

Хотите узнать больше? На сцену дворца культуры в этот день вышли те, кто является примером для остальных, отметила председатель райисполкома Ольга Мохорева. Гордость края 204

Спасатели рассказали подробности трагедии в Добруше, когда погибли школьник и его прабабушка

Хотите узнать больше? Почему произошел пожар, унесший две жизни, и как не допустить повторения подобных случаев, обсудили на совещании в облисполкоме. ... 307

В Добруше бывший десантник с другом раскрушили железобетонный забор поликлиники

Хотите узнать больше? Заявление о повреждении имущества поступило в милицию от главврача Добрушской ЦРБ.  По словам ... 392

Следователи проводят проверку по факту смерти на пожаре жительницы Добруша и ее правнука

Хотите узнать больше? Следователи проводят проверку по факту смерти на пожаре 80-летней жительницы Добруша и ее 8-летнего правнука, сообщила БелТА официальный 268

Занос на зимней трассе: в аварии под Добрушем погиб водитель «Форда»

Хотите узнать больше? О дорожной трагедии, которая случилась ранним утром 4 февраля, сообщили в областной ГАИ. Фото носит иллюстративный характер Авария с участием 847

Мониторинг рейдовой группы техинспекции труда областного объединения профсоюзов

Хотите узнать больше? Рейдовая группа технической инспекции труда областного объединения профсоюзов побывала в Добрушском районе.[/b] В 2016 году здесь был отмечен рост 336

Добрушскому району исполнилось 90 лет

Хотите узнать больше? В пятницу большой зал районного Дворца культуры едва вместил всех желающих посмотреть концерт, приуроченный к 90-летию со дня образования Добрушского 551